🤯 Беларусь і Расея займаюцца стварэннем камісіі па абароне «гістарычнай праўды»
Адпаведны мемарандум быў падпісаны 25 студзеня ў Менску.
Згодна з ім прадугледжанае стварэнне сумеснай расейска-беларускай камісіі па гісторыі, ейнай мэтай будзе каардынацыя «двухбаковых намаганняў, звязаных з абаронай гістарычнай праўды, захаваннем памяці пра нашую агульную гісторыю, якая адлюстроўваецца ў тым ліку ў навучальнай літаратуры, а таксама з развіццём асветніцкай, экспертнай, кансультацыйнай і іншай грамадска значанай дзейнасцю ў галіне гісторыі».
📸Фота мае ілюстрацыйны характар
«Для нямецкіх чыноўнікаў сітуацыі беларусаў не выглядаюць відавочнымі»
Беларуска Аксана, актыўная ўдзельніца пратэстаў і стваральніца «Беларускага Пачакуна», спрабавала атрымаць міжнародную абарону ў Нямеччыне – і атрымала адмову.
Чаму так адбылося і што рабіць у такім выпадку? Чытайце ў нашым матэрыяле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
💥 #галоўнае за 25 студзеня
🔸 Следчы камітэт распачаў спецыяльную вытворчасць па «справе аналітыкаў Ціханоўскай». Хто гэтыя людзі і чаму патрапілі ў спіс? Разбіраем тут
🔸 Новыя падрабязнасці пра «пашпарт новай Беларусі»
🔸 Лукашэнка памяняў міністра аховы здароўя
🔸 Сузаснавальнік беларускага Свабоднага тэатру атрымаў Ордэн Брытанскай імперыі
🔸 Што за закон пра банкруцтва прынялі ў Беларусі? Аналізуем разам з экспертамі
🔸 Вакалістаў гурта «Бі-2» затрымалі пасля канцэрту ў Тайландзе
🔸 У Маскве агучылі прысуд Ігару Гіркіну-Стралкову
Рэпрэсіі:
▫️Таццяне Севярынец прысудзілі штраф 5400 рублёў
▫️ Стала вядома, што падчас аблавы ў аўторак затрымалі былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага
▫️ Сілавікі пахваліліся затрыманнем беларуса, які вярнуўся на радзіму, бо ў Польшчы ў яго скончылася працоўная віза
▫️ Былога «афганца» з Лёзна пакаралі трыма гадамі калоніі і вялікім штрафам за «абразу Лукашэнкі»
▫️ Дырэктар дзіцяча-юнацкай школы футбольнага клуба «Смаргонь» адбыў 7 содняў арышту за падпіску на сацсеткі Tribuna.com
#рэпрэсіі
🔍 Як паўстаў спіс «аналітыкаў Ціханоўскай», у дачыненні якіх вядзе расследаванне Следчы камітэт РБ? І чаму там апынуўся Павел Усаў, які Ціханоўскую рэгулярна крытыкуе?
Зрабілі для вас матэрыял з каментарамі саміх фігурантаў новай справы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚡️ А вы ведалі, што 150 гадоў таму пад Менскам быў санаторый, дзе людзей лячылі электрычнасцю?
А яшчэ выкарыстоўвалі маланкі для павелічэння ўраджайнасці і з дапамогай атмасфернага току навучыліся фатаграфаваць чалавечыя эмоцыі.
У чарговым выпуску «Вусоў Скарыны» распавядаем пра ўнікальнага даследчыка і лекара Якуба Наркевіча-Ёдку, які ў сваёй сядзібе Наднёман пад Менскам у канцы ХІХ ст. стварыў цэлую лабараторыю для вывучэння і ўжывання атмасфернага электрычнага току.
👀 Глядзіце на YouTube-канале BELSAT HISTORY
🤔 Што там з «пашпартам новай Беларусі»? Калі ўжо можна будзе атрымаць?
Першымі дакументам змогуць абзавесціся тыя, хто ўжо мае дазвол на жыхарства ў пэўных краінах Еўразвязу.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🫶🏻 Адпачніце ад трэшу: сабралі для вас падборку пазітыву і дабрыні
Мілыя жывёлінкі і зімовая творчасць з Польшчы, дзе стварылі высачэзнага снегавіка ды вялізны лабірынт са снегу 😍
👆«Нацыянальны мастацкі музей – гэта адлюстраванне грамадства»
Нацыянальнаму мастацкаму музею – 85 гадоў. Аднак з 2020 году ён страціў каля 20 супрацоўнікаў, а супраца з еўрапейскімі інстытуцыямі спынілася.
Што цяпер адбываецца з музеем, глядзіце ў нашым сюжэце.
📺 Яшчэ больш падрабязнасцей – у нашым галоўным выданні навінаў «Аб'ектыў» а 20.00 (час менскі) на youtube-канале belsat_news">«БЕЛСАТ NEWS»
💁🏻♂️ У Берасці тэрыторыю школы чысцілі ад снегу асуджаныя да «хатняй хіміі». Прапагандысты сцвярджаюць, што яны рабілі гэта добраахвотна
У сюжэце тэлекампаніі «БугТВ» зазначаецца, што рук камунальнікаў не хапае для прыбірання ад снегу ўстановаў адукацыі (бо яны занятыя чысткаю вуліц). Школы і дзіцячыя садкі вымушаныя чысціць тэрыторыю ўласнымі сіламі, таму дапамога з боку асуджаных вельмі дапамагае.
Ініцыятыву паўдзельнічаць у прыбіранні снегу гэтыя людзі нібыта праявілі самі. На кадрах відаць, як яны чысцяць шуфлямі снег ды прыбіраюць галлё вакол берасцейскай школы №27.
Раней дзяржаўныя тэлеканалы хваліліся тым, што былыя зняволеныя чысцяць снег і ў сталіцы.
🔺Беларускі сапёр: «Для нас ставяцца задачы з зорачкай»
Беларускі ваяр Зубр абараняе Украіну з 2015 году. Ён – дасведчаны сапёр, таму камандаванне даручае ягонаму падраздзяленню самыя складаныя задачы.
Ён распавёў журналістам нашай праграмы «Ваяры» пра тое, як хутка змяняюцца ўмовы на фронце, як да іх адаптуюцца сапёры, а таксама пра смешныя сітуацыі, якія часам здараюцца з ваярамі. Паглядзіце!
Цалкам праграму глядзіце ў плэй-лісце «Ваяры» на youtube-канале «БЕЛСАТ life».
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Следчы камітэт распачаў «спецыяльнае вядзенне» ў дачыненні «аналітыкаў Ціханоўскай»
✔️ Праваабаронцы: падчас аблавы на былых палітвязняў ды іхных сваякоў затрымалі каля 160 чалавек
✔️ Лукашэнка замяніў міністра аховы здароўя
✔️ У Беларусі – недахоп важных лекаў
✔️ Тры цяжкавікі сутыкнуліся ў Баранавіцкім раёне
✔️ Жыхары Мазыра скардзяцца на аўтапарк
✔️ Мікалай Халезін узнагароджаны Ордэнам Брытанскай імперыі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️У Маскве агучылі вырак вядомаму прыхільніку «русского мира» – 4 гады агульнага рэжыму
Гэта на 11 месяцаў меней, чым прасіў пракурор.
Ігара Гіркіна-Стралкова прызналі вінаватым у публічных закліках да экстрэмізму. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны ён рэгулярна крытыкаваў расейскія ўлады за «недастаткова эфектыўнае» вядзенне вайны і настойваў на татальнай мабілізацыі ў РФ.
У 2014-м годзе Гіркін-Стралкоў сам браў удзел у баявых дзеяннях на Данбасе, каардынуючы дзеянні прарасейскіх сепаратыстаў у некаторых гарадах рэгіёну.
🎾 Арына Сабаленка выйшла ў фінал Australian Open. Другі год запар
У паўфінале яна была мацнейшая за амерыканку Кока Гаўф, атрымаўшы перамогу ў двух сэтах (7:6, 6:4).
Летась Сабаленка сталася пераможцаю Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Тады яна сустрэлася ў фінале з прадстаўніцай Казахстану Аленай Рыбакінай. Трансляцыю таго матчу глядзеў Лукашэнка, пра што тады адсправаздачылася ягоная прэс-служба.
📍У 2020 годзе Сабаленка падпісала праўладны ліст спартоўцаў, у 2021-м брала ўдзел у запісе навагодняга звароту Лукашэнкі. Але калі такая пазіцыя стала пагражаць карʼеры, спартоўка заявіла, што не падтрымлівае вайны, а значыць, не падтрымлівае Лукашэнкі «проста цяпер». Арына даўно жыве ў ЗША і выступае ў нейтральным статусе.
📍Сілавікі затрымалі беларуса, які вярнуўся на радзіму, бо ў Польшчы ў яго скончылася працоўная віза
«Медыязона» высветліла, што ў сацсетках мужчына падпісаны як «Жэня Шум».
На «пакаяльным» відэа затрыманы прызнаецца ў тым, што ўдзельнічаў у пратэстах-2020. Пазней ён быў рэлакаваны сваім працадаўцам ва Украіну, а адтуль з'ехаў у Польшчу пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.
Сілавікі сцвярджаюць, што пра вяртанне «Жэні Шума» з Польшчы ў Беларусь іх папярэдзіла нейкая ананімная крыніца (гэты чалавек нібыта таксама жыве ў Польшчы).
#рэпрэсіі
💪Неверагодная мужнасць і прага жыцця
Напалову паралізаваны мужчына ладзіць экспедыцыю на Паўднёвы полюс, каб сабраць грошы для фонду, які дапамагае такім самым людзям зноў пачаць хадзіць.
📌 Апошнімі днямі ў Беларусі яшчэ больш узмацніліся рэпрэсіі
З гэтай нагоды ў Варшаве каля будынку Міністэрства замежных справаў адбыўся пікет па пытанні вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі.
У якасці крайняй меры прапанавана часова спыніць рух грузавых цягнікоў з Беларусі, Расеі і Кітая ў ЕЗ, да выканання патрабаванняў.
Пратэстоўцы лічаць, што сёння гэта адзіная магчымасць вызваліць палітвязняў.
Добрай пятніцы, спадарства!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Першымі пашпарт новай Беларусі атрымаюць людзі з легалізацыяй
Праз VPN
«Белсат» даведаўся, хто першы зможа атрымаць пашпарт і як ідуць справы з яго распрацоўкай.
🔸Рада БНР ініцыюе шырокае адзначэнне 100-гадовага юбілею Васіля Быкава
Праз VPN
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі заклікае беларусаў ушанаваць памяць Васіля Быкава.
🔸Захаванне карупцыі і падтрыманне «зомбі»
Праз VPN
Што за закон аб банкруцтве прынялі ў Беларусі.
#штопачытаць
🔹BELPOL: «камісія па вяртанні» будзе дзейнічаць яшчэ год
Папярэднім крайнім тэрмінам звароту ў камісію было 31 снежня 2023 года. Аднак Лукашэнка таемным даручэннем працягнуў функцыянаванне гэтага дзіўнага органа.
Чытайце падрабязнасці:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Украінскі суд вырашыў паставіць на паўзу разгляд справы аб забойстве Паўла Шарамета
Вось у чым прычына:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤪 Ааааа! Усё валіцца з рук, невядома што рабіць. Вам трэба тэрмінова патэлефанаваць... сяброўцы
Ці «сяброўке»? Ці ведаеце вы, як правільна?
🤔 Каму тэлефанаваць, каб не нарабіць памылак – навучыць Віктар Шукеловіч у нашай праграме «Мова нанова» на youtube-канале БЕЛСАТ LIFE.
🔴 «Аб’ектыў» і Студыя Белсат – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Следчы камітэт пачаў спецвытворчасць у «справе аналітыкаў Ціханоўскай«;
🔸 Як рэжым спрабуе вярнуць беларусаў на радзіму;
🔸 Новы міністр аховы здароўя – Аляксандр Хаджаеў;
🔸 Мікалай Халезін атрымаў Ордэн Брытанскай імперыі;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=nAuZeTW9ESs
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🔹Маці Паўла Севярынца пакаралі вялізным штрафам
Спадарыню Таццяну затрымалі 9 студзеня. Неўзабаве яе шпіталізавалі праз кепскае самаадчуванне. Пазней з лякарні Таццяну Севярынец адпусцілі дадому.
Сёння Першамайскі суд Віцебску разглядаў справу жанчыны (на яе склалі пратаколы за «распаўсюд экстрэмізму» і «несанкцыянаванае пікетаванне»). Вынікам паседжання стаў штраф у памеры 135 базавых велічыняў (гэта раўняецца 5400 BYN).
#рэпрэсіі
📍Затрыманага ў аўторак віцебскага актывіста Барыса Хамайду адпусцілі на волю да суда
Пра гэта 76-гадовы віцябчук напісаў на сваёй старонцы ў Facebook:
«Толькі што вярнуўся дадому. Амаль двое сутак знаходзіўся ў віцебскім СІЗА (там зараз знаходзіцца ІЧУ). Адпусціла да суда. Прызначаны на 2 лютага».
Неўзабаве спадар Хамайда паабяцаў расказаць у сваіх сацсетках болей падрабязнасцей пра затрыманне.
🇵🇱 Польскае МЗС заклікае ўвесці новы пакет санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі. У адказ на нядаўнюю хвалю затрыманняў сваякоў палітвязняў
Паводле звестак праваабаронцаў, ператрусы 23 студзеня прайшлі ў соцень чалавек. Амаль усе пасля іх былі затрыманыя.
Чытайце падрабязней на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🙁 «Страта Беларуссю суверэнітэту можа адбыцца цягам гэтага году»
Так лічыць палітолаг Анатоль Котаў. Ён, а таксама эксперт па нацыянальнай бяспецы Алесь Казак, агучылі свае прагнозы наконт лёсу Беларусі ў нашай праграме «Двубой».
☝️ Паслухайце, да чаго варта рыхтавацца
🏵 Сузаснавальнік беларускага Свабоднага тэатру атрымаў Ордэн Брытанскай імперыі
Узнагароду Мікалаю Халезіну ўручыла ў прынцэса Анна ў Віндзарскім замку. Раней, у лістападзе, такі ж самы ордэн атрымала жонка Мікалая Наталля Каляда.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
1️⃣0️⃣0️⃣ Сёлета споўніцца 100 гадоў з дня народзінаў Васіля Быкава. Рада БНР заклікае ўшанаваць ягоную памяць
«Ён не баяўся казаць праўду ў твар дыктатару і апошнія гады жыцця мусіў правесці на чужыне», – нагадвае Рада ў сваім звароце.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🐕 Спаніэль Арыэль меў 6 лапак
А мянушку сваю атрымаў, бо дзве лішнія зрасліся падобна на хвост рыбы.
Але дзякуючы валанцёрам, цяпер ён выглядае звычайна і шукае сабе новую сям'ю ❤️
🤨 Пасля канцэртаў у Тайландзе мясцовая паліцыя затрымала «Шуру» і «Лёву» з гурта «Бі-2»
22 студзеня гурт даў канцэрт у Патаі, а ўчора выступіў на турыстычнай выспе Пхукет. Там музыкаў і затрымалі.
Прычына − адсутнасць ва ўдзельнікаў гурта дазволу на працу. Цяпер яны павінны будуць заплаціць штраф.
Нагадаем, салісты «Бі-2» паходзяць з Беларусі: Ігар Бортнік («Лёва») нарадзіўся ў Менску, Аляксандр Уман («Шура») − у Бабруйску.
🔹Лукашэнка прызначыў новага міністра аховы здароўя. Старога міністра Піневіча ён бачыць «на іншай пасадзе»
Міністэрства ж узначаліў Аляксандр Хаджаеў (на фота), які раней кіраваў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках.
Наконт папярэдняга міністра Дзмітрый Піневіча Лукашэнка выказаўся так:
«Просто я его вижу в другой должности. Он будет работать в другой должности. Человек он молодой, энергичный. Поэтому никто не собирается его отпускать на покой, образно говоря».
📷 Sputnik