👛 💰 Усім бацькам прыгатаваць свае гаманцы! Падрыхтоўка да школы ў самым разгары і мы падлічылі, колькі гэта каштуе
❓Як зэканоміць на зборах дзіцяці ў школу ажно да 30 адсоткаў?
❓Дзе можна легальна здабыць грошай, калі іх не хапіла?
✅ Чытайце ў нашым матэрыяле
Ды пачнуцца ж галодныя гульні зборы ў школу!
📌 Святлана Ціханоўская падтрымала «Белсат» у інтэрв'ю «Rzeczpospolitа»
«Белсат» – унікальны праект. Гэта адзіны беларускамоўны канал, вялікі праект, створаны Польшчай. І ўсё ж мы змагаемся супраць вялізнай прапагандысцкай машыны Лукашэнкі і Пуціна. І нам трэба ўзмацняць гэтую барацьбу, а не аслабляць яе. Я спрабую растлумачыць гэта нашым партнёрам»,
🙄 Мінінфарм выкрасліў з "экстрэмісцкага" спісу расейскі прапагандысцкі рэсурс і дадаў TikTok нашай праграмы "Шчыра кажучы"
Са злашчаснага спісу "экстрэмісцкіх" матэрыялаў знік тэлеграм-канал расейскага выдання Daily Storm. Замест яго з'явіўся надпіс "адменена".
У той жа час, у спісе цяпер пазначаны TikTok акаўнт і лагатып нашай праграмы "Шчыра кажучы", госці якой адказваюць на пытанні пад паліграфам.
☝️ Дарэчы, паглядзець "Шчыра кажучы" можна на ютуб-канале БЕЛСАТ NEWS.
👆Прайшлі першыя арышты ў сувязі са смерцю вядомага актора Мэт'ю Пэры
Зорка серыялу «Сябры» пайшоў з жыцця ў выніку выпадковай перадазіроўкі кетамінам.
Абвінавачанні ў сувязі з выпадковай смерцю актора выстаўленыя двум каліфарнійскім лекарам, гандлярцы наркотыкамі, вядомай як «каралева кетаміну», меркаванаму распаўсюдніку наркотыкаў і асабістаму памочніку Мэтʼю Пэры.
Падрабязнасці чытайце ў нашым артыкуле
📍Швейцарыя ўвяла санкцыі супраць 27 беларускіх чыноўнікаў, датычных да рэпрэсіяў
У гэты спіс патрапілі сілавікі, суддзі і прапагандысты.
Хто гэтыя людзі і што пра іх вядома, чытайце па спасылцы
Добрай пятніцы, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі – сабралі найбольш цікавя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺«Расея руйнуе свае ж тэрыторыі»
Карэспандэнтка ТСН Наталля Нагорная распавяла «Белсату», як жывуць прыфрантавыя населеныя пункты.
🔺«На Кітай ціснуць цяжэй»
Беларусь, падобна, знайшла новы спосаб абыходзіць санкцыі ЕЗ на драўніну. Крыніца «Белсату» сцвярджае, што прадукцыя цяпер экспартуецца пад выглядам кітайскай.
🔺МЗС Беларусі парадавалася санкцыям на ўвоз сэканд-хэнду з Еўразвязу
А што насамрэч забаранілі?
#штопачытаць
🦁Сапраўдныя пухнатыя мадэлі
У Арэгонскім заапарку львы знайшлі камеру. Глядзіце, што атрымалася👆🏻
🦠 Думаеце, што ковід ужо адышоў? Гэта не так
Ён працягвае мяняцца, заражаць і забіваць новых людзей. Ці варта баяцца штаму FLiRT і як зберагчыся?
😷 «Белсат» расказвае, што цяпер важна ведаць пра SARS-CoV-2 і COVID-19.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Выбары у 2025 адбудуцца у лютым?
🔸З 16 жніўня Літва закрые ўезд для аўтаў з беларускімі нумарамі
🔸Новая беларуская праграма для знаёмстваў — утульнае ці небяспечнае месца?
🔸ААН прызнала віну Беларусі ў справах 13 грамадзянаў
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Lc6wNqtjasA
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🫠 Хутка на беларуска-польскай мяжы можа стаць яшчэ гарачэй. Плануюць пашырыць пляцоўку чакання на "Варшаўскім мосце"
Працы, меркавана, пачнуцца ўжо ў верасні.
«Автомобили, автобусы скапливаются. Мы должны минимизировать издержки, которые испытывают наши граждане и гости Республики Беларусь при пересечении государственной границы, с учетом открытости политики нашего государства, невзирая на препятствия, которые создают наши партнеры на территории сопредельного государства»,
🤯 Не можаце ашчадзіць і ўвесь час здзіўляецеся, куды знікаюць грошы? Магчыма, усяму віною фанфляцыя!
Што гэта за з'ява і ў чым яе прычыны?
Як фанфляцыя можа паўплываць на ваш бюджэт?
Як з ёю можна змагацца?
✅ Чытайце ў нашым артыкуле.
👆 «BELPOL»: наступныя прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года
Як сцвярджае арганізацыя былых сілавікоў, падрабязныя планы «выбарчай кампаніі» ўжо распрацаваныя і прадстаўленыя ва ўсіх аблвыканкамах, прайшла іх так званая «абарона». Адметна, што мерапрыемствы па абмеркаванні даты былі зашыфраваныя пад «падрыхтоўку да новага навучальнага году».
🤔 Чаму выбраная такая дата і калі лукашэнкаўцы павінны яе абвясціць — чытайце ў нашым матэрыяле ✅
📌 Мастака Кузьміча не будуць дэпартаваць у Беларусь
Але на волю ён таксама не выйшаў. На старонцы Аляксея Кузьміча ў сацсетках з'явіўся допіс пра тое, што яго могуць выслаць у Расею:
"Учора ў Аляксея быў чацвёрты суд — Мелунскі адміністрацыйны. Суддзя пастанавіла ануляваць рашэнне прэфектуры дэпартаваць Кузьміча ў Беларусь. Разам з тым, на волю ён не выйшаў. Яго зноў завязалі поясам, закавалі ў кайданкі і павезлі ў аўтазаку ў дэпартацыйны цэнтр.
Цяпер вырашаецца куды ён будзе вывезены. На судзе было выказана меркаванне, што Кузьміч можа быць дэпартаваны ў Расею.
Аляксей працягвае галадоўку. Сёння дзявяты дзень".
🙏 Ён кажа, што гэта "апошні шанец быць пачутым"
Суд Сербіі разгледзіць скаргу беларускага журналіста, рэжысёра Андрэя Гнёта на рашэнне аб яго экстрадыцыі ў Беларусь 27 жніўня.
Чаму Андрэй лічыць, што не варта маўчаць і што мужчына здолеў знесці за апошнія 10 месяцаў — чытайце ў нашым матэрыяле ✅
❗️Беларуса, затрыманага пры падачы на міжнародную абарону, вызвалілі
Выдадзеныя Аляксандру С. дакументы, што пацвярджаюць, што ў яго прынялі дакументы на міжнародную абарону.
«Паколькі я нічога тут не парушыў за паўтара года знаходжання, яны [Кіраўніцтва ў пытаннях замежнікаў. – рэд. «Белсат»] не пагадзіліся з тым вердыктам, што вынеслі мне [у Агенцтве ўнутранай бяспекі. – рэд. «Белсат»], што [трэба. – рэд. «Белсат»] пакінуць Польшчу, бо я пагроза бяспецы»,
🔺Вось, як выглядалі першыя гадзіны аперацыі ЗСУ у Курскай вобласці
Наступленне ЗСУ ў Курскай вобласці распачалося 6 жніўня. Украінскія вайскоўцы, скарыстаўшыся фактарам нечаканасці, здолелі адразу прарвацца ўглыб расейскай тэрыторыі. Горад Суджа цяпер цалкам кантралюецца ЗСУ.
Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны зазначае, што ўжо цяпер наступ ЗСУ аказвае сур'ёзны ўплыў на расейскую лагістыку і абарончыя намаганні.
Да чаго можна прывесці гэтая аперацыя? Падрабязна распавядаем у нашым матэрыяле. Пачытайце!
📺 Фільм "У жывым эфіры", прататыпамі гераінь якога сталі журналісткі Белсату, даступны для прагляду ў сеціве
Пра гэта рэжысёрка Мара Тамковіч:
«Сябры, прыйшоў гэты доўгачаканы дзень, калі кароткаметражны фільм "У жывым эфіры" можа паглядзець з Беларусі, да таго ж цалкам бясплатна! Гэта магчыма дзякуючы Vodblisk, за што велізарны дзякуй Вользе Чайкоўскай і ўсёй камандзе! Асобная падзяка таксама прадзюсарам Wajda School & Studio і за фільм, і за магчымасць паказаць яго беларускім гледачам».
🐱Кранальная гісторыя: котка папрасіла дапамогу ў людзей, каб уратаваць сваё кацяня
І тыя дапамаглі, але на гэтым гісторыя не скончылася.
Што было далей, глядзіце ў нашым відэа!
🤍❤️🤍Самы масавы мітынг у гісторыі Беларусі
Роўна 4 гады таму адбыўся «Марш свабоды». Сотні тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы, каб выказаць нязгоду з фальсіфікацыяй выбараў у гвалтам сілавікоў.
Узгадваем, што адбывалася ў той дзень.
🚗Літва дазволіць уезд некаторых легкавых аўтамабіляў з беларускімі нумарамі
Аднак гэта будзе дапускаецца толькі ў некаторых выпадках:
🔹Калі машына належыць грамадзяніну Беларусі, які мае сапраўдную літоўскую візу альбо ВНЖ, і не прызначая для продажу
🔹Калі аўтамабіль належыць грамадзяніну ЕЗ, які з'яўляецца жыхаром Беларусі, і кіруем ім выключна для асабістага карыстання.
Змены ўвойдуць у сілу ад 17 жніўня.
👆Нагадаем, ад 18 ліпеня 2024 года на тэрыторыю Еўразвязу забаронены ўезд легкавых аўтамабіляў з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі.
Падрабязнасці чытайце ў нашым матэрыяле па спасылцы
💥 #галоўнае за 15 жніўня
✔️ Як аперацыя ЗСУ ў Курскай вобласці паўплывае на ход вайны?
✔️ Памёр лідар беларускіх левых Калякін. Мілінкевіч: Ён быў чалавекам слова
✔️ Літва з 16 жніўня забараняе ўезд аўтаў на беларускіх нумарах, але можа перагледзець гэтае рашэнне
✔️ У Літве будуць выпісваць медыцынскія рэцэпты на колькасць крокаў у дзень
✔️ Расейскія ўлады выдалі сваякам Навальнага заключэнне аб смерці палітыка
✔️ Пасол Сірыі памёр у Беларусі
✔️ Мастака Кузьміча не будуць дэпартаваць у Беларусь
✔️ «BELPOL»: наступныя прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года
🔀Лукашэнка змяніў рыторыку адносна Польшчы
Ці сведчыць гэта пра адлігу паміж краінамі? Польшча гатовая рабіць крокі насустрач пасля выканання трох умоваў, глядзіце якіх☝🏻
🥰 Гэтая гісторыя прымушае верыць у людзей: жыхары Бэкенгема захацелі ўзнагародзіць мясцовага дворніка адпачынкам, але працадаўца быў супраць...
Бэкенгемцы сабралі на адпачынак дворніку Полу Спаерсу, які ўсяго аднойчы бываў за мяжой, каля трох тысячаў еўраў. На гэтыя грошы Спаерс і павінен быў адправіцца ў адпачынак.
Аднак супраць такіх планаў выступіў працадаўца Спаерса – кампанія Veolia. Яна забараніла дворніку прымаць падарунак, бо гэта можа парушыць умовы іхнай дамовы з мясцовымі ўладамі, паводле якіх супрацоўнікі кампаніі не маюць права атрымліваць любое ўзнагароджанне, акрамя афіцыйнага заробку.
Але бэкенгемцы апынуліся вельмі кемлівымі. Пачытайце, як ім усё ж удалося адправіць дворніка ў адпачынак.
🧐 Беларускую драўніну, магчыма, экспартуюць у Еўропу пад выглядам кітайскай
Звесткі Еўрастату сведчаць пра рост паставак драўніны з Кітаю ў краіны Еўразвязу сухапутнымі маршрутамі, і гэта ўскосна пацвярджае новую схему абыходу санкцыяў.
✅ Як гэта магчыма — чытайце ў нашым матэрыяле.
🛩 У Расеі яшчэ мінус адзін вайсковы самалёт
Бамбардзіроўшчык Ту-22 м разбіўся ў Іркуцкай вобласці. Прычынай стала адмова аднаго з рухавікоў. Расейскае Мінабароны ўжо адсправаздачылася, што экіпаж паспеў катапультавацца.
🫤Сэканды ў Беларусі – усё?
У Беларусь забаранілі ўвоз на продаж значную частку адзення сэканд-хэнд. Чыноўнікі перакананыя, што яго можна замяніць беллегпрамаўскім. А як насамрэч?
Глядзіце ў нашым відэа!
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻 Ад заўтра Літва забараняе ўезд аўтаў, зарэгістраваных у Беларусі
🔻 Забруджванне Дняпра перавышае дапушчальныя нормы ў 24 разы
🔻 На маркетплэйсе «Wildberries» пачнуць прадаваць безрэцэптурныя лекі
🔻 Маладыя спецыялісты ў Беларусі ігнаруюць размеркаванне
🔻 Пасля працяглае хваробы памёр палітык Сяргей Калякін
🔻 Маршрут Менск-Курск прапаноўвае Беларуская чыгунка
🔻 Следчы камітэт Расеі назваў прычыну смерці Аляксея Навальнага
🔻 Сусветная арганізацыя здароўя абвясціла воспу малпаў глабальнай надзвычайнай сітуацыяй
🔻 Сіноптыкі абвясцілі на заўтра аранжавы ўзровень небяспекі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Пасол Сірыі памёр у Беларусі
Махамад аль-Умрані памёр сёння ў Менску. Прычына смерці — цяжкі сардэчны прыступ, паведаміў МЗС Сірыю.
Гэты чалавек выконваў ролю пасла Сірыі ў Беларусі з 2020 года.
🌍 Нерэальная прыгажосць: паглядзіце на ззянне над паверхняй Зямлі
Яго зняў бортінжынер МКС Мэцью Дамінік.