😱«У Беларусі людзі звычайна не ведаюць, колькі насамрэч плацяць падаткаў»
Колькі насамрэч грошаў ідзе на падаткі дзяржаве? Разбіраліся са старэйшай навуковай працаўніцай даследчага цэнтру BEROC Настассяй Лузгіной.
Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
🤷♀️Новы месяц – чарговыя змены
Вырастуць пенсіі і выплаты на дзяцей, аднак павысяць падаткі, падаражэюць крэдыты і з’явяцца камісіі. Што яшчэ зменіцца ў Беларусі ў лютым?
Чытайце ў нашым матэрыяле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
💥 #галоўнае за 28 студзеня
🔻 436 гадоў таму ў Вільні падпісалі Трэці статут ВКЛ. Фактычна, гэта быў прататып Канстытуцыі;
🔻 Памёр былы дэпутат Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Мікола Аксаміт;
🔻 Асуджаны за ўдзел у вайне на Данбасе беларус цяпер ваюе супраць Украіны на баку Расеі. Ён збег з «хіміі»;
🔻 «BELPOL» выдаў вялікае расследаванне пра «Амкадор» і Шакуціна;
🔻 Пункты пропуску на мяжы Беларусі і Літвы могуць скараціць час працы;
🔻МУС анансавала «больш інтэнсіўныя» трэнаванні з баевікамі ПВК Вагнэра;
🔻 Трое амерыканскіх вайскоўцаў загінулі ў Іярданіі ў выніку атакі беспілотніка;
🔻У Стамбуле невядомыя адкрылі агонь у касцёле падчас імшы;
🔻Ва Украіне чыноўнікаў Мінабароны западозрылі ў крадзяжы $40 млн на закупах зброі для ЗСУ. Асноўнае 704-х содняў поўнамаштабнай вайны ва Украіне.
😮 Помніце гісторыю пра іншапланетных муміяў
Летась у верасні іх паказвалі ў мексіканскім кангрэсе.
Цяпер у гучнай гісторыі «парэшткаў іншапланетнікаў» пастаўленая кропка. Аналіз паказаў, што гэта лялькі ☝️
Для крэпкіх нервамі ў нас ёсць падборка гісторыі муміяў з пяці розных краінаў 😬
🇺🇸 На мяжы ЗША і Мексікі міграцыйны канфлікт
Калі сцісла: нелегальныя эмігранты спрабуюць перабрацца ў Амерыку праз памежную раку, Нацгвардыя Тэхасу ўсталёўвае калючы дрот, тэхасцы заблакавалі спуск на ваду для лодак федэральнай памежнай службы ЗША, Вярхоўны суд загадаў пусціць, а кіраўніцтва штата адмовілася.
💁 Расейскія прапагандысцкія медыя ўбачылі ў канфлікце прыкметы гатоўнасці Тэхаса аддзяліцца ад ЗША. Аднак яшчэ пасля Грамадзянскай вайны ў 1869 годзе Вярхоўны суд пастанавіў, што штаты не маюць права выходзіць са складу Саюзу.
Што адбываецца - у нашым відэа ☝️
😐 Вось такія дарогі цяпер у Гомельскай вобласці
Беларусы ўсё часцей дзеляцца станам дарог у TikTok. Сабралі відэа за апошнія дні!
❤️ У Вільні зладзілі Ланцуг салідарнасці з ахвярамі новага вітка рэпрэсій у Беларусі
Нагадаем, 23 і 24 студзеня па ўсёй Беларусі супрацоўнікі КДБ учынілі масавыя ператрусы, допыты і затрыманні сваякоў і блізкіх палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, якія нядаўна выйшлі з месцаў зняволення і заставаліся жыць у краіне.
Нагадваем пра экстраныя меры бяспекі ды перасцярогі, а таксама бяспечныя спосабы дапамогі👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
🎤 🎧 Французскі блогер запісвае «дыханне прыроды» з дапамогай спецыяльных мікрафонаў
Хлопец адзначае, што яго можна назваць «паляўнічым за гукамі» ☝️
🫤 МЗС РФ абяцае разам з Беларуссю супрацьстаяць «умяшанню Захаду» ў выбары 2024 году
Кіраўнік другога дэпартаменту краін СНД Міністэрства замежных справаў РФ Аляксей Палішчук заявіў, што летась Расеі і Беларусі ўдалося «сурʼёзна рушыць наперад ва ўмацаванні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы».
Палішчук адзначыў, што 2024 год будзе асаблівы для дзвюх краінаў 🤨
☝️ «Амкадор» некалі пастаўляў прадукцыю ў 25 краінаў свету, а ўсе супрацоўнікі былі акцыянерамі
Цяпер гэта па сутнасці хранічна стратнае прадпрыемства, што жыве на крэдытах.
❓ Якім чынам на чале «Амкадор» стаў колішні трактарыст і лекар-камсамолец Аляксандр Шакуцін ды пара грамадзян Непалу?
❓Чым яшчэ валодае Шакуцін і пры чым тут Ланская, кветкі ды ўдарныя беспілотнікі для Расеі
@belpol апублікаваў вялікае расследаванне
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔻 Застрэліўся інжынер, які меў дачыненне да стварэння ракеты, што ўдарыла па Харкаве, - там жыла ягоная бабуля
Інжынер расейскага канструктарскага бюро канцэрну «Алмаз Антэй» Антон Гарабец пакінуў перадсмяротную запіску, у якой напісаў:
Несколько дней назад ракета, к которой я приложил руку, прилетела в Харьков, в дом, где жила моя бабушка по маминой линии, она умерла. Я не смог с этим жить. То, что сейчас происходит – ужас и кошмар. Больше в нем принимать участие я отказываюсь, но и бабушку уже не вернешь. Извините меня пожалуйста, но я – так больше не могу
Мяркуючы па ўсім, ён меў на ўвазе балістычную ракету С-300. Вядзецца пра ракетны абстрэл Харкава, падчас якога ракета трапіла ў жылы дом.
🔻 Супрацоўнікі міліцыі пайшлі па кватэрах актывістаў у Менску
Крыніцы «Белсату» паведамілі, што прыходзяць нават да тых, хто не ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года. Ім «прапаноўваюць» падпісаць папярэджанне аб забароне парушэння грамадскага парадку.
☝️Не выключана, што сілавікі з візітам прыйдуць да актывістаў і ў іншых рэгіёнах краіны.
🇺🇦Чыноўнікі Мінабароны Украіны папаліся на карупцыі?
Паводле СБУ, толькі на закупах зброі для войска было скрадзена каля 40 млн долараў. Сярод асобаў, якіх падазраюць: былыя і цяперашнія прадстаўнікі Мінабароны Украіны і афіляваныя прадпрыемствы.
Як гэта працавала? Мінабароны збіраліся закупіць артылерыйскія снарады і падпісалі кантракт з кампаніяй «Львоўскі арсенал». Ведамства пералічыла сродкі на рахунак фірмы, а тая ўжо пералічыла частку грошай замежнай камерцыйнай структуры (паводле дамоваў, яна мелася паставіць ва Украіну боепрыпасы).
Зброю Мінабароны не атрымала, а грошы потым пералячыліся на рахункі іншай афіляванай структуры на Балканах. Усяго такім чынам знікла амаль 1,5 млрд грыўняў.
У справе цяпер пяць фігурантаў. Ім можа пагражаць да 12 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.
❤️ Інстытут беларускай мовы за мяжой можа паўстаць ужо ўвесну
Пра гэта распавяла прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык. Яна выказала спадзеў, што інстытут «стане часткай альбо асновай» для беларускага навукова-даследчага ўніверсітэту, які плануе стварыць АПК.
☝️ Інстытут беларускай мовы будзе займацца даследаваннямі беларускай мовы, у перспектыве там можна будзе сканчаць дактарантуру. У пытанні стварэння інстытуту АПК працуе з мовазнаўцамі.
🤡Старшыня «Саюзнай дзяржавы» не бачыць ніякай пагрозы незалежнасці Беларусі.
«Мы робім адно аднаго мацнейшымі. Інтэграцыя абсалютна не пагражае нацыянальнаму ладу Беларусі. Нават наадварот. Цяпер мы навёрстваем!»
Расейскі чыноўнік заявіў, што паважае, як у лукашэнкаўскай Беларусі «ставяцца да вёскі, грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў літаратурнага, культурнага і пісьменніцкага цэху»
👆У Менску пачнуць пашыраць палігон адходаў «Трасцянецкі» вясной
Палігон трэцяй чаргі палігона цвёрдых камунальных адходаў пачнуць будаваць у сакавіку – красавіку гэтага году.
Паводле плану, гэта будзе палігон з сістэмай збору і ачысткі фільтрату магутнасцю 649,3 тысяч тон у год. Рэалізаваць праект разлічваюць да канца 2024 года. У гэты ж час плануюць скончыць будаўніцтва смеццесартавальнага заводу. Завод і палігон будуць знаходзіцца побач.
Палігон «Трасцянецкі» – адзіны ў Менску. Згодна з праектам, ён павінен адслужыць да 2025 года. Цяпер магутнасці палігона запоўненыя на 94%.
Вітаем тых, хто ўжо прачнуўся!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸«Ката забілі? Вы сур’ёзна?!»
Праз VPN
Як у Беларусі забіваюць жывёлінаў і як за гэта караюць.
🔸Расследаванне: хто зарабіў на «справе артапедаў»?
Праз VPN
Як за паўтара года выраслі кошты на эндапратэзаванне і каму гэта выгадна? Распавядаем пра новае расследаванне Беларускага расследавальніцкага цэнтру пры падтрымцы «Кіберпартызанаў».
🔸«Я займалася ўсялякай бздурай, якая нахер нікому не патрэбна»
Праз VPN
Анастасія «Север» Махамет – пра тое, чаму сышла з палку Каліноўскага і чаму праўда пра вайну нікому не патрэбная.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 28 студзеня
🔻 У Вільні зладзілі Ланцуг салідарнасці з ахвярамі новага вітка рэпрэсій у Беларусі;
🔻 Супрацоўнікі міліцыі пайшлі па кватэрах актывістаў у Менску. Нават тых, хто не ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года;
🔻 Інжынерку па каштарыснай працы ААТ «Нафтан» Марыю Ганчук пакаралі за спасылкі на публікацыі каналаў «SYMBAL.BY», «Радыё Свабода», «Belsat», «Наша Ніва» і «NEXTA».
🔻 ГУБАЗіК затрымаў беларуса, які нібыта зрабіў 37 данатаў «на агульную суму 350 з нечым еўраo і 30 долараў». Мужчыну прымусілі «зрабіць ахвяраванне» на суму 3850 (валюта не ўдаклданяецца).
🪖 Больш хацеў ратаваць сваіх, чым забіваць чужых
Беларус з пазыўным «Акультыст» адслужыў па кантракце ў войску Лукашэнку. Цяпер служыць у ЗСУ – медык эвакуацыі батальёна «Літвін» палка Каліноўскага. Чым адрозніваюцца салдаты і афіцэры ў абедзвюх войсках?
Пра свой талісман і чаму Украіна пераможа – у новым выданні праграмы «Ваяры» на YouTube-канале Белсат LIFE 🎞
#штопаглядзець
💬 Святлана Ціханоўская падтрымала музыкаў гурта «Бі-2»
Яна выказалася на сваёй старонцы ў сацсетцы «Х»:
Расейская ўлада хоча дэпартаваць музыкаў беларускага рок-гурта Бі-2 з Тайланда ў Расею. Бі-2 адкрыта падтрымалі нашыя пратэсты ў 2020 годзе і выступілі супраць пуцінскай агрэсіі ва Украіне. У Расеі яны могуць трапіць пад пераслед і рэпрэсіі. Мы не павінны дапусціць гэтага
☝️ Сёння ўдзельнікі гурта ўпершыню выказаліся аб сваім затрыманні ў Тайландзе. Музыкаў дасюль утрымлівае мясцовая міграцыйная паліцыя.
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Кібератакі і хапун – як рэжым намагаецца задушыць салідарнасць
🔸 Расследаванне Белпол пра Амкадор
🔸 Што адбываецца ў Тэхасе, ці ЗША развальваюцца і пры чым тут Трамп
🔸 Праблема ўцёкаў мазгоў: кім замяніць недахоп працоўных рук
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/xkriLOOgLKI
😳 Асуджаны за ўдзел у вайне на Данбасе беларус цяпер ваюе супраць Украіны на баку Расеі
«Мінская праўда» са спасылкай на данецкае прапагандысцкае выданне «Знамя Донбасса» распавяла пра капітана Аляксея Яршова (пазыўны «Беларус»). У заметцы адзначаецца, што на вайне Яршоў з 2016 года. Ён з Беларусі, адсюль і пазыўны. Служыў у войску, у 228-м палку радыёэлектроннай барацьбы ў Полацку.
Прапагандысты пры гэтым не захацелі распавесці пра яшчэ адзін важны факт біяграфіі Яршова. Падрабязней 👇
❤️ 436 гадоў таму ў Вільні падпісалі Трэці статут ВКЛ. Фактычна, гэта быў прататып Канстытуцыі
Лічыцца, што Статут быў напісаны так якасна і дасканала, што дзейнічаў на нашых землях 250 гадоў, да 1840 года. І стаў узорам для напісання законаў многіх краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Статут меў і наватарскія законы:
📌 Прынцып падзелу ўлады. Дзяржава стала выбарнай манархіяй, у якой сейм (парламент) меў ключавую ролю;
📌 Статут утрымліваў палажэнні пра верацярпімасць і рэлігійную талерантнасць;
📌 Замацаваў за старабеларускай мовай статус дзяржаўнай, а таксама стаў першым заканадаўчым зборам, які надрукавалі кірыліцай.
Падрабязней расказваюць Цімафей Акудовіч і ягоныя коцікі ў леташнім выданні нашай праграмы «Вусы Скарыны» 🎞
🚧 Пункты пропуску на мяжы Беларусі і Літвы могуць скараціць час працы
Кіраўнік літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы Рустамас Любаевас растлумачыў гэта неабходнасцю «павысіць узровень кантролю» падарожнікаў, піша выданне «Delfi».
Ён настойвае на неабходнасці «найлепшага кантролю» за беларусамі і расейцамі, якія едуць у Літву. А для гэтага трэба «зменшыць плыні» тых, хто заязджае ў краіну.
☝️ Раней Літва закрыла два з шасці памежных пераходаў.
🤔 Ці можна фальсіфікаваць выбары на карысць Лукашэнкі?
Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў у ЦВК з гэтым простым пытаннем. Рэакцыя супрацоўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі здзівіла нават Павука 👇
#штопаглядзець
💬 Крык душы валанцёраў, якія абараняюць жывёлінаў у Беларусі
Праблема нават не ў тым, што адказнасць не пужае, а ў тым, што людзі наогул не ведаюць, што яна існуе. Калі вясковы жыхар ідзе тапіць шчанюкоў, ён не разумее, што гэта жорсткае абыходжанне і артыкул. Хутчэй за ўсё, гэтага не разумее і мясцовы ўчастковы
З 35 крымінальных справаў за жорсткае абыходжанне з жывёлінамі разгледзелі толькі тры!
🫂 Карэспандэнт «Белсату» спытаў у валанцёраў, чаму беларусы не шкадуюць гадаванцаў і як на заявы рэагуюць у міліцыі, а ў адказ пачуў крык душы
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🕯 Памёр былы дэпутат Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Мікола Аксаміт
Ён, як стала вядома «Белсату», сканаў падчас планавай аперацыі.
Спадар Мікола быў сярод распрацоўнікаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, галасаваў за абвяшчэнне незалежнасці Беларусі 25 жніўня 1991 года. Быў сябрам камісіі Вярхоўнага Савету ў адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны.
📌 У красавіку 1995-га браў удзел у галадаванні на знак пратэсту з увагі на рэферэндум.
📌 У 2004-м быў даверанай асобаю Мікалая Аўтуховіча на выбарах у Палату прадстаўнікоў.
📌 У 2018 годзе быў узнагароджаны медалём Рады БНР.
💁 На нашым здароўі зноў зарабілі. І гэта не мы...
Бясплатна ў Беларусі пратэзуюць імплантамі айчыннай вытворчасці. За імпартны давядзецца заплаціць. А ў выпадку замены сустава без чаргі платнымі будуць і пратэз, і аперацыя. У параўнанні з траўнем 2022 года чэргі на аперацыю выраслі ў 1,4 разы.
☝️ Але ёсць і тыя, хто зарабіў на гэтай сітуацыі. Расследаванне ад Беларускага расследавальніцкага цэнтру пры падтрымцы «Кіберпартызанаў»
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
🦏 Гэта апошнія асобіны паўночнага белага насарога
Але навукоўцы знайшлі спосаб уратаваць іх ад знікнення
Падрабязнасці драматычнай (але добрай) гісторыі глядзіце ў відэа ⤴️
🙃 Думаеце, што беларуская навука стаіць на месцы? Дарма…
Надоечы вынайшлі фітнес-трэкеры для кароваў , суперкамп’ютар і віно «Акадэмічнае».
Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускай навукі. Ну што ж, віншуем 🍾