🌾Кіроўная кааліцыя ў Латвіі дамовілася пра забарону імпарту беларускага і расейскага збожжа
Пра гэта паведамілі прэм’ер-міністарка краіны Эвіка Сіліня, міністр земляробства Армандс Краузе і старшыня фракцыі «Прагрэсіўных» у латвійскім Сейме Андрыс Шуваеў.
У далейшым будзе створаны ўзмоцнены кантроль транзіту збожжа, які будзе ажыццяўляць Харчова-ветэрынарная служба. У ейныя задачы будзе ўваходзіць ацэнка якасці, бяспекі і паходжання прадукцыі, яна будзе вызначаць, з’яўляецца збожжа расейскім ці яно скрадзена з акупаваных тэрыторыяў ва Украіне.
Таксама кааліцыя прыйшла да згоды па пытанні, што кампаніі, якія выкарыстоўваюць у сваёй вытворчасці збожжа расейскага паходжання, не змогуць прэтэндаваць на праграмы падтрымкі сельскай гаспадаркі.
😀 Набралі больш за мільён падпісантаў у Instagram і нават выступалі на шоу «Амерыка мае талент»
Паглядзіце на фокусы «чараўнікоў» з Берліну.
💥 #галоўнае за 29 студзеня
▫️У 2026-м з'явяцца першыя беларуска-расейскія самалёты
▫️Для вучняў з Шчучына зладзілі экскурсію ў турму.
▫️На музыкаў NIZKIZ могуць завесці крымінальную справу.
▫️Украіна прызначыць спецпрадстаўніка па нашай краіне. Ён вядомы ў Беларусі.
▫️Менчук выкарыстоўваў 15-ці гадовую дзяўчынку для секс-паслугаў.
▫️У менскім Моладзевым тэатры адмянілі прэм'еру спектакля пра Галакост.
▫️У наваполацкай ПК-1 можа быць эпідэмія грыпу.
▫️Сілавікі прызналі «экстрэмісцкім» чат, які дапамагаў зʼехаць айцішнікам.
▫️Памёр музыка гурта «Мясцовы час» Валер Драко.
▫️140 год таму нарадзіўся Антон Луцкевіч.
Страціў нагу ў ДТЗ, але працягвае займацца любімай справай💪
Паглядзіце гісторыю мужнага кухара Пітэра Ламмэля.
❤️Сёння нарадзіўся Антон Луцкевіч – адзін з стваральнікаў беларускай дзяржаўнасці
Адбылося гэта 140 год таму.
Менавіта Луцкевіч быў аўтарам трэцяй Устаўной граматы, якая абвесціла БНР – незалежнай дзяржавай. Акрамя таго, ён кіраваў Народным сакратарыятам, Радай народных міністраў і быў нават рэдактарам «Нашай Нівы».
🤔А якім ён быў чалавекам? Сабралі цікавыя факты з ягонага жыцця ў відэа.
☺️Трошкі дабрыні вам у сумную стужку
Пасажырка самалёта звязала кручком шапачку для незнаёмага немаўляці, гісторыя вяртання пухнатага талісману ў дзіцячы садок і файны беларускі праект.
Пачытайце!
😡Былога журналіста сайту «Першы рэгіён» асудзілі за рэпост
Паведамляецца, што Сяргей Гардзіевіч проста падзяліўся артыкулам з рэсурсу «Ганцавіцкі час». Што гэта была за публікацыя – невядома.
«Суддзя» Юлія Кукса прызначыла Сяргею 15 содняў. Яна нават не звярнула ўвагу на стан здароўя мужчыны. Раней ён страчваў прытомнасць і неаднаразова звяртаўся ў лякарню.
Нагадваем, Сяргей быў асуджаны ў 2021-м на 1,5 года зняволення. Летась у кастрычніку Сяргей выйшаў на волю.
🤡Сілавікі прызналі «экстрэмісцкім» чат, які дапамагаў зʼехаць айцішнікам
Гэтак у новы спіс трапіў чат «Poland.Business Harbour_Belarus». Сярод «экстрэмістаў» цяпер таксама «ідэйныя цыгане», «хрысціяне, якія супраць вайны» і нават канал пра СССР і 90-я.
Такое рашэнне прыняў сёння суд Баранавічаў. Сабралі ўвесь спіс на карцінцы👆
🤔Самагубства вайсковага інжынера з Расеі – фэйк?
28 студзеня з'явілася інфармацыя, што супрацоўнік заводу «Алмаз-Антэй», дзе распрацоўваюцца С-300 – застрэліўся. У перадсмяротнай запісцы ён нібыта напісаў, што ракета, над якой ён працаваў, забіла ягоную бабулю ў Харкаве.
Нашыя калегі з «VotTak» разабраўся, што не так у гэтай гісторыі: ПА СПАСЫЛЦЫ
❓У Беларусі пачалі забараняць Галакост?
У менскім Моладзевым тэатры адмянілі прэм'еру спектакля «Тут была Клара», прысвечанага масаваму забойству габрэяў. З сайта тэатру ўвогуле выдалілі старонку пра імпрэзу.
Чытачы выдання «Зеркало» сцвярджаюць, што сам спектакль падпаў пад цэнзуру і не быў ухвалены чыноўнікамі.
Нагадваем, паводле рэжыму Лукашэнкі, у нашай гісторыі быў толькі адзіны генацыд – беларускага народу падчас нямецкай акупацыі. Масавыя сталінскія рэпрэсіі ўвогуле не лічацца чымсьці дрэнным.
❤️🩹Гэты алень не выжыў бы без чалавечай дабрыні
Пад Віцебскам кіроўца заўважыў абяссіленага аленя ля дарогі і не праехаў міма.
Вось, што адбылося далей.
😧Менчук выкарыстоўваў 15-ці гадовую дзяўчынку для секс-паслугаў
Паводле МУС, 19-гадовы жыхар сталіцы пазнаёміўся з непаўналетняй жыхаркай Менскай вобласці і выкарыстоўваў яе дзеля прастытуцыі. Хлопец шукаў кліентаў праз інтэрнэт, а дзяўчынка выязджала да іх дадому. «Працавала» яна ў асноўным на выходных і брала некалькі заказаў.
Цяпер менчуку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Ён таксама мог уцягваць і іншых дзяўчынак.
🧐З якімі славянскімі мовамі больш агульнага ў беларускай?
Паслухайце, як babbel">гучаць вядомыя словы на розных мовах. Абдымаем балгарына бо з яго смяяліся больш за ўсіх.
«За грошы свае прынцыпы сую туда, куды завёў страну за эці ўсе гада»
Такога каеэру на «За деньги – да» вы яшчэ не бачылі. Youtube-канал «ЖестЬ Доброй Воли» пры дапамозе штучнага інтэлекту стварыў кліп «ІнстаСашкі», які спявае пра тое, як за грошы выконвае любы загад Пуціна.
Паглядзіце!
👆Ізраільскія СМІ: Большасць удзельнікаў гурта «Бі-2» дэпартуюць у Ізраіль з Тайланду
Такое рашэнне было прынята пасла ўмяшання МЗС Ізраілю. Дыпламаты абгрунтавалі такую неабходнасць тым, што ў Расеі музыкам можа пагражаць небяспека. Улады Тайланду пагадзіліся дэпартаваць у Ізраіль тых удзельнікаў гурта, якія маюць ізраільскае грамадзянства. Гэта адбудзецца ўжо сёння.
Яшчэ адзін музыка, які мае грамадзянства Аўстраліі, будзе дэпартаваны ў Сіднэй.
Што будзе з яшчэ 2 удзельнікамі гурта, не вядома.
📍UPD: самі музыкі заяўляюць, што «на цяперашні момант сітуацыя яшчэ гне вырашаная».
Добры дзень, дарагія чытачы!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹«Ястрабы» заклікаюць Байдэна бамбіць Іран
Праз VPN
Ці варта чакаць вялікай вайны?
🔹Заробіш Br 1700 – дзяржава заробіць Br 1250 падаткаў. Як гэта?
Праз VPN
Колькі падаткаў насамрэч плацяць беларусы? Разбіраліся з эканамісткай.
🔹Выхад «Tinder», «бязвыбары» і першы суд над памерлым
Праз VPN
Якія змены чакаюць беларусаў у лютым?
#штопачытаць
💔 Алену Патаповіч затрымалі разам з мужам 5 снежня 2023 году.
Патаповічаў затрымлівалі ў 2020 годзе падчас Маршу супраць тэрору. Тады суд аштрафаваў іх па адміністрацыйных артыкулах за непадпарадкаванне службовай асобе (артыкул 23.4 КаАП.) і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (артыкул 23.34 КаАП).
📩Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
🤨Ці чакаць нам новую вялікую вайну з удзелам ЗША?
28-ага студзеня ў Іярданіі загінулы амерыканскія вайскоўцы. У Вашынгтоне хочуць на гэта жорстка адказаць. Апошняе слова за Джо Байдэнам.
Разбяром цяжкую сітуацыя, якая можа прывесці да поўнамаштабнай вайны:
✅Праз VPN ❎Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
🔸 «Амкадор» будзе займацца вытворчасцю зброі
🔸 Беларускія чыноўнікі не пакідаюць надзеі вырабіць у Беларусі ўласны самалёт
🔸 Расследаванне пра артапедаў
🔸 Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі
🔸 Антону Луцкевічу – 140
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Brs2sSP3WsA
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
◾️Памёр музыка гурта «Мясцовы час» Валер Драко
Мужчына загінуў у пажары некалькі месяцаў таму. Іншы чалец гурта Алесь Аркуш мяркуе, што Валер заснуў з цыгарэтай.
«Мясцовы час» меў папулярнасць ў 90-я. Гурт быў заснаваны ў 1987-м у Полацку, але праз пяць гадоў ужо спыніў сваё існаванне. Валер Драко быў там гітарыстам.
❗️На музыкаў NIZKIZ могуць завесці крымінальную справу
Паводле «MAYDAY TEAM», чальцоў гурта ўжо перавялі на «Валадарку». Стала вядома, што патрапілі яны туды яшчэ 17-18 студзеня. Па якім артыкуле іх могуць цяпер абвінавачваць – не паведамляецца.
У следчым ізалятары цяпер Аляксандр Ільін, Сяргей Кульша і Дзмітрый Халяўкін.
🤔 Навошта Павук тэлефануе ябацькам?
Пра гэта блогер распавёў у нашай праграме «Трэба пагаварыць». Паглядзіце!
Адказваем адмыслова для лукашэнкаўцаў: не, тэлефанаваць ён не перастане і так – у гэтых званках ёсць логіка і сэнс.
Цалкам праграму глядзіце на нашым youtube-канале belsat_history">БЕЛСАТ LIFE.
📺 Навіны за 5 хвілін:
🔷Лукашэнкаўскае войска гразіцца збіваць цывільныя самалёты.
🔷Новая пасада для былога амбасадара Украіны Ігара Кізіма. І зноў праца з Беларуссю.
🔷Пуціна зарэгістравалі кандыдатам на прэзідэнта РФ. У дэбатах ён удзельнічаць адмовіўся.
🔷Беларусь плануе наладзіць выпуск самалётаў з 2026 года.
🔷Добрыя навіны: кіроўца грузавіка і ДАІшнікі выратавалі аленя ў Віцебскім раёне.
https://www.youtube.com/watch?v=BBEoVi9TDoo
❗️У наваполацкай ПК-1 можа быць эпідэмія грыпу
Паводле каналу «MAYDAY.TEAM», ужо захварэлі сотні асуджаных. Медчастка калоніі – перапоўненая. Палова другога і дзясятага атрадаў – прастуджана.
Паведамляецца, што вязням забаранілі тэлефонныя званкі.
🔥Уся праўда пра Тадэвуша Касцюшку
Як ён стаў героям ЗША і ворагам Расеі, пра што яго прасіў Напалеон і якую клятву ён даў расейцам?
Глядзіце новае выданне «Вусаў Скарыны» пра сусветнавядомага беларуса: https://youtu.be/EobFBWPFSW0
Пад Менскам невядомыя абстралялі аўтобусы з пасажырамі
На шчасце, стралялі з пнеўматыкі, ніхто не пацярпеў. Адбылося гэта ў аграгарадку Прылуках.
Паведамляецца, што незадоўга да здарэння былі таксама абстрэленыя аўтамабілі на паркоўцы. Міліцыя пачала праверку.
🇺🇦Украіна прызначыць спецпрадстаўніка па нашай краіне
Ім стане – Ігар Кізім, былы амбасадар Украіны ў Менску з 2017 да 2023-ці. Ён быў вызвалены з пасады ўказам Зялінскага толькі ў мінулым годзе.
Дарэчы, у канцы 2023-га «Белсат» браў інтэрв'ю ў Ігара Кізіма. Пачытайце, як ён апісвае сяброўства з Уладзімірам Макеям, стаўленне да вайны ў МЗС Беларусі і будучыню Лукашэнкі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤯Для вучняў з Шчучына зладзілі экскурсію ў турму
Дзяцей прывезлі ў Горадню і замест музеяў паказалі СІЗА і двор турмы №1. Такія мерапрыемствы, паводле чыноўнікаў, зʼяўляюцца прафілактыкай наркаманіі і правапарушэнняў.
Пасля экскурсіі, райвыканкам напісаў, што вучні зразумелі, «наколькі важна паважаць законы».
🤨Намеснік прэм'ер-міністра: першыя беларуска-расейскія самалёты зʼявяцца ў 2026 годзе
У эфіры праўладнага тэлеканалу Пётр Пархомчык заявіў, што ўжо ёсць «цвёрды заказ», таму да 2030 года плануецца выпусціць ад 85 да 100 самалётаў.
Аднак яшчэ не ўсё гатова да вытворчасці. Паводле словаў Пархомчыка, трэба яшчэ шмат інвестыцый, напрыклад, на будаўніцтва 20 тыс.кв. м. вытворчых плошчаў і набыццё каля 100 адзінак складанага абсталявання.