belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

😔 «Усё, як у «Архіпелаг ГУЛАГ»

Беларус у шэрагах «Азову» абараняў Марыупаль, прайшоў цяжкія баі за «Азоўсталь» і апынуўся ў расейскім палоне. Цяпер ён знаходзіцца на рэабілітацыі. Мужны ваяр распавёў палку Каліноўскага пра жахі палону, праз якія яму давялося прайсці.

Пачытайце!

✅ Праз VPN Без VPN

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🏃‍♀️Не любіце бегаць? Хутка стамляецеся?

Кітайская кампанія распрацавала спецыяльны экзашкілет, які вам дапаможа.

Як? Глядзіце ў нашым відэа☝️

Читать полностью…

Белсат

🐕‍🦺❤️Мілата дня

Паглядзіце, як сабака – тэрапеўт дапамагае супакоіцца дзяўчынцы, што баіцца стаматолагаў!☝️

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 30 студзеня

▫️Кампанія Ілана Маска упершыню ўжывіла ў мозг чалавека нейрачып.

▫️Фатографа Аляксандра Зянкова асудзілі на тры гады.

▫️У Беларусі з'явіцца новая марксісцкая партыя.

▫️Пісьменнік Сяргей Антонаў эвакуяваўся з Беларусі.

▫️Як тэрарыста: берасцейца жорстка затрымалі за спрэчкі з мытнікам.

▫️За данаты добраахвотнікам двух беларусаў асудзілі на пяць гадоў калоніі.

Читать полностью…

Белсат

📌Лёва Бі-2 выляцеў з Тайланда ў Ізраіль. Аднак яшчэ шэсць музыкаў застаюцца ў міграцыйнай турме.

Арганізатары ж канцэртаў «Бі-2» у Тайландзе пацвердзілі, што «візы для артыстаў былі аформленыя некарэктна»

«Хочам падкрэсліць, што адказнасць за афармленне віз згодна з умовамі кантракту ляжыць выключна на нашай кампаніі. Група Бі-2 не нясе адказнасці за дапушчаную памылку», – заявілі ў кампаніі VPI Event.

Таксама арганізатары адзначылі, што звычайна ў падобных сітуацыях міграцыйныя службы накладваюць штрафы на арганізатараў, аднак у выпадку з «Бі-2» адразу засяродзіліся на музыках.

«Мы прыкладаем усе намаганні для вызвалення артыстаў, але на ўсіх этапах сустракаем беспрэцэдэнтны ціск. Спадзяемся на спрыяльнае вырашэнне сітуацыі ў самы бліжэйшы час», – заявілі ў кампаніі.

Читать полностью…

Белсат

💔Дзяніс Васільевіч Філончык

Жыхар Менску. Працаваў грузчыкам.
Адзін з 18 фігурантаў справы аб падпале дому Гайдукевіча.
(У ноч на з 11 на 12 ліпеня 2021 года дом дэпутата Алега Гайдукевіча ў Менскай вобласці ў вёсцы Сёмкава атакавалі кактэйлямі Молатава)

Дзянісу прысудзілі 9 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

📩Падтрымайце палітвязня: ПК № 20. 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70

Читать полностью…

Белсат

🥃У Дубайскіх барах з’явіцца лёд з Грэнландзіі

Такія пастаўкі будзе ладзіць стартап Arctic Ice. Фірма была створана ў 2022-м і яна беспаспяхова спрабавала экспартаваць лёд. Нарэшце яна знайшла пакупнікоў – ААЭ.

«У Грэнландыі мы зарабляем усе нашыя грошы на рыбе і турызме», – сказаў сузаснавальнік стартапу Малік Расмусэн. «Доўгі час я хацеў знайсці нешта яшчэ, з чаго мы маглі б атрымаць выгаду».

Arctic Ice абяцае пастаўляць самы чысты лёд, якому больш за 100 000 гадоў.

Читать полностью…

Белсат

🙃Новы постар з Хрыстом абразіў іспанцаў

Супраць новай выявы святога выступілі кансерватары. Яны абвінавацілі плакат у «сексуалізацыі» і назвалі Хрыста «жанчынападобным». Некаторыя заявілі, што постар нават абразіў католікаў.

Цяпер ад мастака чакаюць публічных выбачэнняў. Сам ён не згодны з абвінавачаннямі: «Трэба быць вар'ятам, каб убачыць сексуальнасць у маім вобразе Хрыста».

А як думаеце вы?

Читать полностью…

Белсат

😡За данаты добраахвотнікам – пяць гадоў калоніі

Такія выракі атрымалі Аляксей Швяцоў і Георгій Чаравак. Агулам Аляксей заданаціў 133 рублі 30 капеек, а Георгій – усяго 21,29 долараў.

«Суддзі» Яўген Пісарэвіч і Святлана Чарапанава вырашылі пазбавіць іх волі на 5 гадоў кожнага ў калоніях узмоцненага рэжыму.

Вядома, што Чаравака затрымалі 9 жніўня 2023 года пры вяртанні ў Беларусь з ЗША, куды ён ездзіў на месяц.

Читать полностью…

Белсат

«Драіш чарговы ўнітаз і думаеш: пара з гэтым заканчваць»

Як цяпер жыве Лявон Халатранбылы саўладальнік бараў ДК і BackDoor ? Вялікая размова пра статус палітвязня, апазіцыю, падпрацоўкі і будучыя планы:

Праз VPN      ❎Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін:

🔷Брутальнае затрыманне са спецназам у пункце пропуску «Варшаўскі мост».

🔷Лукашэнка і Пуцін абʼядноўваюць сваіх прапагандыстаў.

🔷3 гады калоніі атрымаў фатограф-фрылансер Аляксанд Зянкоў.

🔷200 асобаў сталі абʼектам пераследу пад час «хапуна» 23-24 студзеня.

🔷Парыж у блакадзе: у Францыі не сціхаюць пратэсты аграрыяў.

🔷Будучыня наступіла: кампанія Ілана Маска ўжывіла чып у мозг чалавека.
https://youtu.be/Yk-wvpXIu1s

Читать полностью…

Белсат

😳Прадстаўніца Латвіі ў Еўрапарламенце расейскі агент?

29 студзеня пачалося расследаванне супрацы Таццяны Жданок з ФСБ. Вызначылася, што еўрадэпутатка з 2005 года вяла перапіску з супрацоўнікамі спецслужбаў і дасылала справаздачы пра канферэнцыі ў Нарве і Таліне. З 2013 года ў Жданок з’явіўся новы куратар – Сяргей Красін, афіцэр ФСБ з Санкт-Пецярбургу.

Таццяна нарадзілася ў Рызе ў 1950 годзе. У 1980-х яна актыўна змагалася за тое, каб Латвія засталася ў складзе СССР, а ў часы незалежнасці абапіралася на падтрымку расейскамоўнай часткі насельніцтва. Таксама яна з’яўляецца сустаршынёй партыі «Рускі саюз Латвіі».

Читать полностью…

Белсат

Музыкаў «Бі-2» не змогуць дэпартаваць у Ізраіль з-за рашэння Расеі

Вядома, што квіткі ўжо былі набытыя і чальцы гурта рыхтаваліся да вылету. Усё змянілася пасля візіту расейскіх дыпламатаў. Дэпартацыю – скасавалі.

Раней музыкі адмаўляліся сустракацца з расейскім консулам. Цяпер іх працягваюць утрымліваць у міграцыйным цэнтры.

Читать полностью…

Белсат

Аўтар дзевяці раманаў «Сусвет Метро 2033» уцёк з Беларусі

55-гадовы Сяргей Антонаў пасля штрафаў і пагрозаў турмой змог эвакуявацца ў Грузію. Сілавікі адпомсцілі яму затрыманнем сына.

«Валентинович, мы всё найдём, всё докажем, и пойдете вы на семь лет», – так яго пужалі КДБ па тэлефону.

У Тбілісі Сяргей прыляцеў толькі з тэлефонам без грошаў. Паводле яго, жонка цяпер прадае маёмасць фотастудыі пісьменніка. Грошы пойдуць на адваката сыну.

Читать полностью…

Белсат

😡Фатографа Аляксандра Зянкова асудзілі на тры гады

Сілавікі затрымалі яго ў чэрвені 2023-ага ў Барысаве, зладзілі ператрус і канфіскавалі ўсю тэхніку.

«Ён быў спакойны, распавядаў, што свае віны ні ў чым не прызнае, што ў яго патрабавалі пароль ад тэлефона, але ён адмовіўся яго назваць. Адмовіўся таксама і ад паслуг дзяржаўнага адваката. Аднойчы яго забралі на допыт, і вярнуўся ён толькі праз 5 гадзін. Вярнуўшыся, распавёў, што яму інкрымінуюць крымінальны артыкул за спрыянне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання», — распавядае сукамернік Аляксандра

Зянкоў – ледзь не самы першы фатограф-фрылансер у Беларусі. Ён таксама здымаў дакументальныя стужкі і атрымліваў узнагароды на розных фестывалях.

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️Улады зноў ускладняюць жыццё тым, хто не працуе

Чыноўнікі прынялі новую пастанову наконт людзей, не занятых у эканоміцы. Што зменіцца?

Чытайце ў нашым матэрыяле:

✅Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

Ноччу Расея зноў зладзіла масаваны абстрэл Украіны

Як паведамляюць Паветраныя сілы ЗСУ, за ноч расейцы запусцілі 20 дронаў-камікадзэ, 14 з іх знішчылі сілы СПА ў межах Мікалаеўскай, Запарожскай, Днепрапятроўскай, Кіраваградскай і Харкаўскай вобласцяў.

Таксама расейцы запусцілі 3 «Іскандэра». Ні адну з гэтых ракетаў перахапіць украінцы не здолелі.

Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сынегубаў паведаміў, што ў выніку «прылётаў» беспілотнікаў пацярпела цывільная інфраструктура. Таксама 3 чалавекі атрымалі лёгкія раненні.

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, дарагія чытачы!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔺«Ведаў, што былі на зямлі і горай палоны»

Праз VPN

Беларус з «Азова» распавёў, як перажыў палон.

🔺«Заходжу ў камеру з гэтым матрацам, і яны такія – зырк на мяне»

Праз VPN

Лявон Халатран – пра нянавісць, уладу і працу паміж праектамі: прыбірае нумары ў гатэлі.

🔺Канкрэтыка ўсё ж была: Беларусь трапляе ў большую залежнасць ад Расеі

Праз VPN

На што дамовіліся Лукашэнка і Пуцін: на паглынанне Беларусі ці ні на што?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🤡У Беларусі пахваліліся, што могуць стварыць уласны самалёт. І нават не адзін, а ажно цэлых 20!

Чаму гэта чарговыя казкі ад рэжыму, тлумачаць нашыя эксперты☝️

📺 Яшчэ больш падрабязнасцей – у нашым галоўным выданні навінаў «Аб'ектыў» а 20.00 (час менскі) на youtube-канале belsat_news">«БЕЛСАТ NEWS»

Читать полностью…

Белсат

📌Арганізацыя вельмі неэфектыўная

Алесь Чайчыц пакідае прэзідыум Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Прычынамі ён назваў: «Адсутнасць парадку, адсутнасць ініцыятывы, адсутнасць хаця б малейшай пасіянарнасці ўнутры арганізацыі, няздольнасць дзейнічаць такім чынам, як патрабуе цяперашні час»

Таксама ён паведаміў, што Івонка Сурвілла з’яўляецца старшынёю Рады БНР ужо 27 гадоў, а яе кіраўнічы стыль таксама нагадвае яму «дыктатара».

Чайчыц лічыць трагедыяй, што за гэты час ніхто не замяніў Сурвіллу хаця б на адзін тэрмін, а чальцы Рады ставяцца да гэтага абыякава.

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️Хлопец напісаў, што зладзіць тэракт ва ўніверсітэце – яго асудзілі там жа...

❓Як усё было? Гарадзенец напіўся і напісаў сябру, што збіраецца здзейсніць масавае забойства на юрфаку Гарадзенскага ўніверсітэту. Яго затрымалі і судзілі на гэтым жа факультэту (адкрытае выязное пасяджэнне).

Хлопца абвінавацілі ў «загадзя ілжывым паведамленні аб небяспецы». Ён сваю віну прызнаў.

Прысуд – 1,5 года «хатняй хіміі».

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» і Студыя Белсат – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Чаму барацьба Лукашэнкі з карупцыяй не мае плёну і ці сапраўды гэта барацьба з хабарніцтвам;

🔸 У якіх умовы ўтрымліваюцца вязні ў калоніях;

🔸 Ці звольніў Зяленскі Залужнага, чаму з’явілася такая інфармацыя і каму гэта трэба;

🔸 Латвія можа забараніць імпарт зерня з Расеі і Беларусі;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=7RWkN_cPHms

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

😉 Лайфхак ад «Мовы нанова»

Калі форма назоўніка жаночага роду з асновай на «г», «к»і «х», якую вы ўтварылі, заканчваецца на «ге», «ке», «хе» – значыць, вы ўтварылі яе няправільна.

❗️Чаму – слухайце, што кажа Віктар Шукеловіч у нашай праграме «Мова нанова» і не рабіце памылак.

Читать полностью…

Белсат

❤️Стары снежны Менск

Паглядзіце, як выглядала сталіца ў дзяцінстве нашых бацькоў і некаторых з нас.

А ці памятаеце вы штосьці з таго часу?

Читать полностью…

Белсат

🙈 «Белшына» імпартазамясціла... Ніколі не здагадаецеся што!

А сэнсу ў тым, што выпрадукаваў айчынны канцэрн яшчэ меней.

Што гэта і чаму рабіць гэтую рэч немэтазгодна – тлумачыць Аляксандр Кныровіч у нашай праграме «Атмасфера».

Читать полностью…

Белсат

«Пакуль да камеры не дайшоў – цябе б'юць. Палкамі, кіянкамі, электрашокерамі... Усім білі – нагамі, рукамі... Чым захацелі».

Беларус з «Азову» трапіў у расейскі палон падчас абароны Марыупаля. Паслухайце, як ён распавядае пра ўмовы, голад і катаванні.

Читать полностью…

Белсат

«Пуцін не выкручвае рукі Лукашэнкі»

Чаму Расея не можа паўплываць на ўнутраную палітыку Лукашэнкі? Аналітык Аляксандр Класкоўскі лічыць, што беларускі рэжым не такі ўж і залежны ад Крамля.

🤔
Навошта тады Пуціну сустракацца з Лукашэнкам? Разабраліся тут:

Праз VPN       ❎Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♂️Як тэрарыста: берасцейца жорстка затрымалі за спрэчкі з мытнікам

Мужчына не згаджаўся з ацэначным коштам тавару, які перавозіў праз мяжу. У працэсе размовы ў пункце мытнага афармлення ён эмацыйна выказаўся, што палічылі пагрозамі.

За гэта сілавікі з бронекамізэлькамі і каскамі жорстка скруцілі беларуса.

Читать полностью…

Белсат

😐У Беларусі з'явіцца новая марксісцкая партыя

Аргкамітэт ужо пачаў ствараць ячэйкі ў Менску і збіраецца займацца рэкрутынгам. У планах – збудаваць «рэгіянальную вертыкаль» (адкрыць камітэты па ўсёй краіне).

Старшыня новых марксістаў раней кіраваў партыяй камуністаў Беларусі. Потым партыя змяніла назву на «Справядлівы свет», але яе ліквідавалі ў верасні 2023-ага.

Читать полностью…

Белсат

😲Будучыня ўжо настала: кампанія Neuralink упершыню ўжывіла ў мозг чалавека нейрачып

Пра гэта ўладальнік кампаніі мільярдэр Ілан Маск паведаміў у сацсетцы X (былы twitter):

«Першы чалавек атрымаў імплант Neuralink учора. Аднаўленне пасля аперацыі праходзіць добра»


Кампанія Neuralink атрымала дазвол на імплантацыю чыпу ў мозг чалавека ў траўні мінулага году.

Галоўнай мэтай такой імплантацыя з'яўляецца стварэнне сувязі паміж мозгам чалавека і кампʼютарам, што можа дазволіць, людзям пры дапамозе чыпу працаваць на кампʼютары ці карыстацца тэлефонам.

Читать полностью…
Подписаться на канал