🤷♀️Аўтобусы і цягнікі ў агні, камунальныя аварыі, пажары на дзяржпрадпрыемствах
Цяперашні год аб'яўлены ў Беларусі одам якасці, але з якасцю адразу нешта пайшло не так.
Як прайшоў першы месяц гэтага году, і чаму паляпшэння якасці не бачна, чытайце ў нашым артыкуле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
Добры дзень, дарагія чытачы!
Мы вам ранішнюю прэсу прынеслі. Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Чаму ў Беларусь вярнуўся адзёр – і як праверыць, ці маеш імунітэт
Праз VPN
Чаму раптам адбылася ўспышка, дзе і як вакцынавацца і чым страшнае гэта захворванне?
🔹«Казус Ціханоўскай»
Праз VPN
Прэзідэнцкая кампанія ў Расеі пайшла паводле беларускага сцэнара.
🔹Урад Беларусі прыняў новую пастанову наконт дармаедаў
Праз VPN
Што зменіцца для тых, хто не заняты ў эканоміцы Беларусі?
#штопачытаць
☝️ Усёмагутнасць беларускіх сілавікоў - усяго толькі міф
Да такой высновы прыходзіць Альянс расследавальнікаў Беларусі, які уважліва вывучыў значны аб’ём унутраных дакументаў МУС. Стан, асабліва пасля 2020 года, можна ахарактарызаваць словам «катастрофа».
💁 Пад Новы год цяжка траўмаваны ў ДТЗ кіроўца скраў службовы аўтамабіль Браслаўскага РАУС. І яму нічога не давялося для гэтага рабіць - ключы былі ў замку.
💁 У Дзень міліцыі, 4 сакавіка 2021 года, проста сярод белага дня ўцёк асуджаны, які адбывае пакаранне ў калоніі-пасяленні
💁 Старшы оперупаўнаважаны Расонскага АБЭЗ маёр Віталь Федарэнка падчас службы згубіў запасны магазін з васьмю баявымі патронамі да табельнага пісталета.
І такіх гісторый безліч! Падрабязней ⤵️
#штопачытаць
😬 «Для мяне ніколі не было пытанняў, на каго яна працуе»
Пачалося расследаванне супрацы Прадстаўніца Латвіі ў Еўрапарламенце Таццяны Жданок па факце яе верагоднай супрацы з ФСБ. Прычым, магчыма, цягам цэлых 20 гадоў.
Расказваем, што пра яе вядома ☝️
💔Пётр Патаповіч
У 20-м годзе ўдзельнічаў у маршы супраць тэрору.
Яго затрымалі разам з жонкай 5 снежня 2023 году. Пасля 10 сутак на Акрэсціна іх перавялі ў СІЗА №1.
Цяпер ён утрымліваецца пад вартай у рамках крымінальнай справы паводле арт. 342 КК - Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
📩Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2
🔻 Украіна абмяняла грамадзяніна Беларусі Максіма Запеку, які ваяваў на баку Расеі
«Максіма Запеку сёння абмянялі. Як і іншых расейскіх палонных, яго перадалі расейскаму боку», – паведамілі ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», створаным для расейскіх вайскоўцаў.
☝️ Максім Запека, якога сёння аддалі Расеі, трапіў у палон летась у кастрычніку пад Бахмутам у Данецкай вобласці. Запека сцвярджаў, што яго падманулі: нібыта абяцалі, што будзе развозіць ежу, а не ваяваць.
Падрабязней ⤵️
🔴 «Аб’ектыў» і Студыя Белсат – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Рэжым пашырае шэрагі «дармаедаў» – цяпер туды патрапляюць усе, хто не сплочвае падаткі і людзі па-за межамі Беларусі;
🔸 Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці пра Віктара Бабарыку ад былога зняволенага;
🔸 Якія змены чакаюць беларусаў ужо ад заўтрашняга дня;
🔸 Першы дзень агітацыі на «выбарах» у ніжнюю палату Парламенту ды мясцовыя саветы;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=YquFwhV0Eyk
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🤔 Прыхільнікі Лукашэнкі ў Беларусі сварацца і змагаюцца за ўвагу самаабвешчанага прэзідэнта
Такая прапаганда. Чаму гэта маніпуляцыя, і чаму Марзалюк пойдзе пад трыбунал разам з Лукашэнкам, а Бондарава і Азаронак – у Навінкі?
💁 Што рабіць з чыноўнікамі Лукашэнкі, і ці магчыма эвалюцыя рэжыму ў Беларусі?
Глядзіце ў новым выданні «Двубою» з Віталём Цыганковым 🎞
#штопаглядзець
🔻 У Быдгашчы памёр Аляксандр Куваннікаў – удзельнік страйку на тытунёвай фабрыцы «Нёман»
Інфармацыя пра гэта з’явілася ў Facebook-суполцы «Беларусы Беластоку». Прычына смерці не называецца.
☝️ Аляксандр стаўся адзіным работнікам Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі, які ў 2020 годзе далучыўся да агульнанацыянальнага страйку.
Падрабязней ⤵️
😊 Пярсцёнак Уладара халадца, а, можа, драніка?
Выйшла новая работа мастака Уладзіміра Цэслера. Мы натхніліся і пайшлі шляхамі класіка, праўда, у бок штучнага інтэлекту.
Сабралі запыты рэдакцыі і цяпер маем цэлую калекцыю пярсцёнкаў 😁 У адным з іх можна нават пабачыць адсылку да легендарнай барнай стойкі Цэнтральнага.
😉 А які вам даспадобы?
❗️«Вясна»: Сілавікі праводзяць рэйды па родных тых, хто з'ехаў за мяжу
Як паведамляюць праваабаронцы, людзей просяць угаварыць сваіх сваякоў вярнуцца ў Беларусь праз «камісію па вяртанні». Вядома як найменей пра тры выпадкі, калі да людзей прыходзілі з такімі прапановамі.
☝️ Падрабязней пра экстраныя меры інфармацыйнай бяспекі і перасцярогі чытайце тут
#рэпрэсіі
😳 У Беларусь раптоўна вярнуўся адзёр
Адзёр – адна з самых заразлівых вірусных хваробаў: адзін інфікаваны можа заразіць 9 з 10 невакцынаваных, якія з гэтым чалавекам кантактавалі. Лекаў ад адру не існуе, ёсць толькі вакцыны і спосабы палегчыць сімптомы.
Вакцыну ад адру прыдумалі яшчэ 60 гадоў таму. Але ж чаму цяпер раптам адбылася ўспышка і дзе шукаць вакцыну, чытайце ў нашым матэрыяле 👇
🔻 Украінскі дрон атакаваў завод у Санкт-Пецярбургу
Паводле медыяў, гэта была аперацыя ГУР Мінабароны Украіны.
Як піша выданне «Фонтанка», у 4:20 БПЛА быў абстраляны над Колпіна з ЗРК С-400. Але з першага разу знішчыць дрон не ўдалося.
Падбіты беспілотнік кружыў яшчэ паўгадзіны і ў 4:50 упаў на тэрыторыі «Неўскага мазуту» на Глухаазёрскай шашы. Пасля выбуху загарэліся цыстэрны, якія змаглі аператыўна патушыць. Таксама, мяркуючы па сведчаннях відавочцаў, былі пашкоджаны аўтамабілі і пабудовы.
❤️🩹«Сэрца кожнага з нас там»
Так кажа палітэмігрантка са Жлобіна Ліяна, якая трымае ў руках магніцік з абрысамі Беларусі і сэрцайкам унутры.
Ліяне сапраўды давялося пакінуць сваё сэрца ў Беларусі і з'ехаць пасля падзеяў 2020 года. На чужыне жанчына не скарылася лёсу і паспрабавала адкрыць кветкавую краму. Але пачынаць жыццё нанова вельмі няпроста.
Паглядзіце гісторыю Ліяны ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life» 🎞
😬 Казус Ціханоўскай. Прэзідэнцкая кампанія ў Расеі пайшла паводле беларускага сцэнара
Расейскі палітык Барыс Надзеждзін сабраў неабходны мінімум подпісаў, і днямі іх перададуць у Цэнтрвыбаркам.
Каб падтрымаць палітыка, грамадзяне стаялі ў вялікіх чэргах, шмат якія сілы заклікаюць за яго галасаваць, што дае падставы лічыць Надзеждзіна адзіным кандыдатам ад апазіцыі.
🤔 Нічога не нагадвае? Ці выйдуць расейцы на вуліцы, калі нешта пойдзе не так? Сабралі меркаванні экспертаў
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎲 Новая беларуская гульня!
«52» – гэта гульня з нечаканымі пытаннямі, якімі задаешся не кожны дзень, але варта было б.
52 карткі з пытаннямі, якія рэдка выпадае задаць сабе і якія вы ніколі не задавалі сваім знаёмым. У яе можна згуляць самому_ой, а можна разам з сябрамі. А можна зладзіць для сябе штодзённы марафон – кожны дзень, выцягвайце толькі па адной картцы, пытанню на якой вы прысвеціце сённяшні дзень. Будзе цікава
📌 Цана 11€/ 45zł/ 35р. Заказаць можна праз старонку ў Instagram
💥 #галоўнае за 31 студзеня
📌 У Быдгашчы памёр Аляксандр Куваннікаў – удзельнік страйку на тытунёвай фабрыцы «Нёман»;
📌 Украіна падчас абмену палонных аддала Расеі грамадзяніна Беларусі Максіма Запеку, які ваяваў на баку акупантаў;
📌 Альянс расследавальнікаў Беларусі атрымаў доступ да значнага аб’ёму ўнутраных дакументаў МУС;
📌 Усе ўдзельнік гурта «Бі-2» выехалі ў Ізраіль;
📌 У Беларусь раптоўна вярнуўся адзёр – адна з самых заразлівых вірусных хваробаў;
📌 Беларускія спартовыя клубы ўжо ў Расеі, супраціўляецца толькі футбол. Што (не)адбываецца ў спорце;
📌 Урад прыняў новую пастанову наконт «дармаедаў»;
📌 На мяжы з Літвой будуць узмоцнена правяраць беларусаў, затое цяпер без візы можна паехаць у Іран;
📌 Украінскі дрон атакаваў завод у Санкт-Пецярбургу. Расея зноў зладзіла масаваны абстрэл Украіны. Асноўнае за 707-я содні вайны ва Украіне.
#рэпрэсіі Асноўнае за 31 студзеня
✔️ Сілавікі праводзяць рэйды па родных тых, хто з'ехаў за мяжу;
✔️ Затрымалі жонку палітвязня Максіма Сергяенкі;
✔️ Мікіту Кавалеўскага абвінавацілі ў тым, што ён «стварае атмасферу ўсёдазволенасці» удзелам у пратэстах і прысудзілі 2,5 гады «хатняй хіміі»;
✔️ На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы адбыўся чарговы рэйд сілавікоў;
✔️У Віцебскай вобласці затрымалі Вольгу Сачыўку. Ёй прызначылі штраф за «экстрэмісцкія» ролікі ў «Аднакласніках»;
✔️ Жыхара Віцебску пакаралі 1,5 гадамі калоніі за тры каментары, напісаныя ў 2021 годзе. Пры гэтым ён у той момант быў на тэрыторыі Нямеччыны;
✔️ Прадпрымальніка Уладзіслава Мялешку асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе;
✔️ Былы палітвязень расказаў пра стан Віктара Бабарыкі;
✔️ СК завяршыў расследаванне справы «ў дачыненні да распрацоўнікаў і ідэйных натхняльнікаў злачыннага плана» па «зрыве рэферэндуму 2022 года»;
💬 «The Washington Post»: Чуткі аб звальненні Валерыя Залужнага не былі беспадстаўнымі
Два чалавекі на ўмовах ананімнасці распавялі «The Washington Post» пра сустрэчу Зяленскага з Залужным 29 студзеня.
Паводле крыніцы выдання, Зяленскі сказаў Залужнаму, што ўкраінцы стаміліся ад вайны і што краіны-саюзнікі Украіны замарудзілі вайсковую дапамогу, таму новы галоўнакамандуючы ЗСУ мог бы «асвяжыць» сітуацыю.
Паводле высокапастаўленай крыніцы выдання, Залужнаму прапаноўвалі перайсці на іншую пасаду, але ён адмовіўся і збіраецца наогул звольніцца з вайсковай службы.
☝️ Чакаецца таксама звальненне высокіх чыноў, звязаных з Залужным, кажа адна з крыніц.
Падрабязней ⤵️
🇱🇹 На мяжы з Літвой будуць узмоцнена правяраць беларусаў
Урад Літвы ўхваліў адпаведную прапанову. Да таго ж літоўскія пункты пропуску на мяжы могуць скараціць час працы.
☝️ Законапраект, у якім згадалі беларусаў, тычыцца найперш грамадзянаў Расеі і працягвае да 2 траўня 2025 года ўхваленыя раней абмежаванні.
Акрамя таго, дакумент распаўсюдзіць санкцыі на юрыдычных асобаў, у якіх сярод бенефіцыяраў ёсць расейскія грамадзяне, незалежна ад таго, ці маюць яны від на жыхарства ў Літве.
📷 Д. Умбрасаса / LRT
🔻 Затрымалі жонку палітвязня Максіма Сергяенкі
Пра гэта @MAYDAYMog паведаміла сяброўка Алесі. Маці двух непаўналетніх дзяцей (3 і 16 гадоў), паводле папярэдніх звестак, знаходзіцца ў СІЗА.
📌 Максіму Сергяенку ў красавіку 2021 года прысудзілі тры гады зняволення.
Яго прызналі вінаватым у «вырабе шасці роставых лялек з цынічнымі надпісамі і выявамі вышэйшых службовых асоб».
☝️ Максім мае выйсці на волю праз месяц. З кім і дзе цяпер знаходзяцца дзеці сужэнцаў – невядома.
💬 «Самае страшнае на вайне – страціць розум»
Беларускі ваяр Акультыст раней служыў у войску ў Беларусі, а цяпер ратуе жыціі параненых добраахвотнікаў з палка Каліноўскага.
Ён распавёў журналістам нашай праграмы «Ваяры» вайсковыя завядзёнкі ў арміі Лукашэнкі, чаму каліноўцы – самыя лепшыя хлопцы, а таксама пра свой талісман, які можа выратаваць жыццё. Паглядзіце!
Цалкам праграму глядзіце ў плэй-лісце «Ваяры» на youtube-канале «БЕЛСАТ life» 🎞
#штопаглядзець
🔻 Платформа Currencycloud, якая належыць сістэме Visa, абмежавала пераводы грошай у Беларусь
Да гэтага часу Currencycloud надавала банкам і фінансава-тэхнічным кампаніям паслугі ў абмене валюты для трансгранічных плацяжоў.
☝️ Таксама аперацыі немагчымыя для Казахстану, КНДР, Расеі, Кубы, Ірану, Лівіі, Судану, Паўднёвага Судану, Сірыі, Венесуэлы, Крыму, Данецкай, Херсонскай, Луганскай і Запарожскай вобласцяў.
👏 Беларуская літаратура ледзь не штодня выходзіць на новы ўзровень
Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» выдалі ў перакладзе на нямецкую мову. Супала навіна з днём народзінаў аўтара. Раман ужо разаслалі крытыкам, журналістам і рэцэнзентам. Пра гэта паведаміў пісьменнік у сваім Facebook:
Мая кніга пра маю краіну, маю мову і маю Еўропу
🥹 Паглядзіце, як вяртаюцца дадому ўкраінцы
Уладзімір Зяленскі апублікаваў на сваёй старонцы фота з вяртання на радзіму палонных расейцамі ўкраінцаў. Пасля абмену палоннымі дадому вярнуліся 207 чалавек.
Беларус з «Азова», які перажыў расейскі палон, параўнаў яго з з ГУЛАГам. Аляксей (імя змененае) абараняў Марыупаль, а потым больш за год знаходзіўся ў расейскім палоне. Ён расказаў, што там адбывалася 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ «Ён не зламаны!» Былы вязень Наваполацкай калоніі апавёў пра стан Віктара Бабарыкі;
✔️ Жыхары некалькіх рэгіёнаў заставаліся без вады і цяпла;
✔️ Хапун на шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы;
✔️ 14 з 20 дронаў удалося збіць ЗСУ падчас начной расейскай атакі;
✔️ Расейскі «антываенны кандыдат» перадаў у ЦВК подпісы, каб паспрабаваць канкураваць з Пуціным на выбарах;
Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на «Белсаце» 🎞
☝️ Увага, цяжкая крынжовая артылерыя
Настаўнікі школы мастацтваў са Смаргоні запісалі агітацыйныя прыпеўкі
🙄 СК завяршыў расследаванне справы «ў дачыненні да распрацоўнікаў і ідэйных натхняльнікаў злачыннага плана» па «зрыве рэферэндуму 2022 года»
Абвінавачанні выстаўленыя Алене Жываглод, Аляксандру Дабравольскаму, Паўлу Ліберу і Паўлу Марынічу. Усе яны знаходзяцца за мяжой.
🤨 Згодна з прэс-рэлізам СК, у 2022 годзе «беглымі экстрэмістамі пад патранажам заходніх куратараў быў распрацаваны адзіны план аказання незаконнага ўплыву на чальцоў выбарчых камісіяў»
📷 Ілюстрацыйнае
🔻 Пра Віктара Бабарыку родныя і сябры не маюць звестак ад вясны 2023 году
Былы вязень наваполацкай калоніі Аляксей расказаў @radiosvaboda, што адбываецца цяпер з Віктарам Бабарыкам:
Апошні раз яго бачылі ў калідоры ПКТ прыкладна ў лістападзе. Ён моцна схуднеў, але позірк меў бадзёры, упэўнены, цвярозы. Гэта значыць, што яго не зламалі
💬 Алесь Чайчыц: «Івонка Сурвіла не адпавядае пасадзе старшыні Рады БНР»
Алесь Чайчыц паведаміў, што пакідае прэзідыум Рады Беларускай Народнай Рэспублікі – найстарэйшага ў свеце дзейнага ўраду ў выгнанні.
У каментары «Белсату» ён заявіў, што ў 2022 годзе Івонка Сурвілла прамаўляла навагодні зварот, не меўшы на тое фармальнага права: ейныя паўнамоцтвы скончыліся за некалькі месяцаў да Новага года, а ніхто проста не ўспомніў, што трэба праводзіць сесію і выбіраць старшыню.
Падрабязней пра сітуацыю ў Радзе і прычыны свайго рашэння - у нашым відэа ☝️
Размову цалкам глядзіце ў выданні «Студыі» 🎞