🙌 Фонд салідарнасці «BYSOL» хоча падтрымаць 11 праектаў на агульную суму 65 тысяч еўра
Фонд анансаваў конкурс грантаў. Заяўкі прымаюць да 1 сакавіка 2024 года, вынікі абяцаюць абвясціць 31 сакавіка. Для тых, хто не ведае, як падаць заяўку на фінансаванне, прапануюць трэнінгі 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔻 Матэрыялы аб датычнасці Лукашэнкі да ваенных злачынстваў перададзеныя ў ААН
Матэрыялы, якія перадалі Павел Латушка і ягоная каманда, тычацца ўдзелу Лукашэнкі і іншых асобаў у незаконным перамяшчэнні дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны ў Беларусь.
☝️ Аркамя таго, Павел Латушка правёў шэраг сустрэч, на якіх абмеркаваў магчымасць ужывання Маскоўскага механізму для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавецтва.
📷 Ілюстрацыйнае
💔Ірына Сапрыгіна
затрыманая за каментар у чаце ўкраінскага блогера
За час знаходжання на Акрэсціна Сапрыгіна двойчы перахварэла віруснымі захворваннямі, аднак не атрымлівала належнага лячэння.
❗️Дома ў Ірыны засталася 83-гадовая маці – ліквідатарка ЧАЭС. Маці мае інваліднасць другой групы і не можа заставацца адна праз стан здароўя (яна невідушчая).
Ірыну вінавацяць у абразе прэзідэнда. Што ёй пагражае пакуль невядома.
📩Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
👑 Караліна Сііно перамагла ў конкурсе «Міс Японія»
Дзяўчына не чакала, што пераможа. Тым больш натуралізаваная грамадзянка перамагла ў конкурсе ўпершыню ў ягонай гісторыі.
Караліна пераехала ў Японію ў 5-гадовым узросце, калі яе маці выйшла замуж. Зрэшты, нягледзячы на ўкраінскія карані, Караліна адчувае сябе японкаю.
Чытайце нашую гутарку з Каралінай пра хейт і нечаканасць перамогі 👇
🔻 Ва Украіне з’явілася жаночая вайсковая форма
Ужо пашылі 50 тысяч камплектаў жаночай вайсковай формы, збіраюцца пашыць яшчэ больш.
Форма для жанчын складаецца не толькі з верхняга адзення, але, як расказвалі раней, таксама і са спецыяльнай бялізны, якую шылі з улікам водгукаў жанчын-вайскоўцаў
📌 Агулам у Збройных сілах Украіны служаць 62 тысячы жанчын, з іх 43,5 тысячы – сяржанцкі склад, афіцэркі, салдаткі і курсанткі.
📷 Олена Кондратюк / Facebook
😳 У сярэднім за месяц мінулага году «экстрэмістамі» прызнавалі 117 чалавек
У новым статыстычна-аналітычным праекце Цэнтру новых ідэй «Барометр рэпрэсіяў», у якім эксперты намагаюцца акрэсліць абагульненую карціну працы рэпрэсіўна-карнай сістэмы ў Беларусі і вылучыць асаблівасці яе функцыянавання.
Распавядаем самае цікавае 👇
#штопачытаць #рэпрэсіі
🙄 У Горадні задумалі адкрыць «Расейскі цэнтр навукі і культуры»
Адкрыццё прымеркавана да «дня яднання народаў Расеі і Беларусі». Цэнтр стане ўжо чацвёртым такім у Беларусі.
Як адзначае «Позірк», такія цэнтры актыўна займаюцца прапагандай палітыкі Крамлю і прасоўваннем афіцыйных расейскіх наратываў пра вайну ва Украіне.
🔻 У Польшчы завяршыўся суд над беларусам, які насмерць збіў 27-гадовую раварыстку
Экспертыза выявіла, што кіроўца перавысіў хуткасць – на пераходзе яна склала 67 км/г. Акрамя таго, у крыві Аляксандра С. знайшлі сляды прыёму марыхуаны. Мужчына часткова прызнаў сваю віну.
Пракурор запатрабаваў пакараць яго 7 гадамі і 6 месяцамі пазбаўлення волі з пажыццёвай забаронай на кіраванне аўтамабілем. Вырак будзе абвешчаны 9 лютага, у гадавіну здарэння.
☝️ Сілавік, якога выкрыла беларуская дыяспара і BELPOL, вярнуўся ў Беларусь
Былы супрацоўнік праваахоўных органаў Беларусі Аляксандр Маціевіч у 2020 годзе актыўна ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць мірных грамадзянаў і праходзіў «пацярпелым» па крымінальнай справе, звязанай з пратэстамі.
На тэрыторыі Літоўскай рэспублікі знаходзіўся разам з жонкай, працаваў усталявальнікам вокнаў.
💁 Пасля публікацыі гэтай інфармацыі ён разам з сям’ёй вярнуўся ў Беларусь, паведамляе BELPOL. Калі ён вырашыць зноў уехаць у Літву, яго дэпартуюць.
💬 Чаму людзі, якія выйдуць з турмаў, – хутчэй за ўсё не будуць мець сем'яў?
Інкамунікада – гэта свядомы працэс катавання, скіраваны не толькі супраць вязняў і іхных сям’яў. Што рабіць, калі з вязнем знікла сувязь?
Абмяркоўваем у нашай праграме «Трэба пагаварыць» 🎞
Прэс-сакратар Віктара Бабарыкі раскажа пра тое, як рыхтаваліся да арышту. Праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка – пра механізм ізаляцыі. Псіхалагіня Наталля Скібская дасць парадаў, як расціць дзіця, калі ягоныя бацька ці маці – палітзняволеныя і з ім няма сувязі
#штопаглядзець
🤨 Рэкламу з фэйкавай анкетай заўважылі на YouTube
❗️Прадстаўніцтва дэмакратычных сілаў не мае да яе дачынення
@mediazona_by спытала ў прадстаўніцтве па замежных справаў. Там адказалі:
Мы толькі рыхтуем орган, які будзе збіраць і захоўваць дадзеныя беларусаў. І нават калі орган з’явіцца, малаверагодна, што такія дадзеныя будуць збірацца праз гугл-формуЧитать полностью…
⏺ Увага! Гэта можа быць небяспечна
Дэмакратычныя сілы заяўляюць, што на бягучы момант ані Аб'яднаны Пераходны Кабінет, ані Прадстаўніцтва па замежных справах альбо Офіс Святланы Ціханоўскай НЕ СКЛАДАЮЦЬ аніякія спісы на атрыманне новага нацыянальнага пашпарту!
☝️ Любыя падобныя «зборы» варта лічыць правакацыяй спецслужб рэжыму. Калі ласка, будзце ўважлівыя, не давярайце сваю прыватную інфармацыю трэцім асобам без патрэбы.
Афіцыйныя паведамленні ў свой час выйдуць адначасова на афіцыйных старонках:
📌 Святланы Ціханоўскай
📌 Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
📌 Прадстаўніцтва па замежных справах Кабінета
😮 Кнігі на беларускай мове нельга чытаць вязням у наваполацкай калоніі
Як расказаў «Вясне» былы палітвязень пакінулі толькі кнігі па-расейску:
Дарэчы, цяпер з бібліятэкі вынялі ўсе беларускія творы: гэта пачалося недзе восенню 2023 году. Палітычным нельга чытаць Алексіевіч, напрыклад. Прыбралі Купалу, Караткевіча, Коласа.Забралі таксама кнігі на замежных мовах – ангельскай, польскай, літоўскай і нават кітайскай:
Пацаны пытаюцца: «А чаму нельга на кітайскай? Яны ж нашыя сябры». Ім адказваюць: «Сёння сябры, заўтра – ворагі». Усе кніжкі толькі на рускай мове»
🇺🇦 Новы контрнаступ Украіны можа распачацца ўжо ўвесну
Такі прагноз дае начальнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў:
Мы робім ход, вораг робіць ход. Цяпер чарга ворага. Наступ скончыцца, а потым пачнецца наш
🏆Беларуская культура ўсё больш заваёўвае свет
Цырымонія ўзнагароджання Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» адбудзецца ў межах Еўрапейскага кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю.
«Гэта гонар, што ў час гуманітарнага крызісу ў краіне беларускае кіно не губляецца, а, наадварот, знаходзіць сваймі пляцоўкамі прэстыжныя міжнародныя фестывалі, якім яго патэнцыял і належыць», – кажуць сузаснавальнікі кінапрэміі «Чырвоны верас» Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі.
На імпрэзе 17-га лютага стануць вядомыя пераможцы ў 13 намінацыях прэміі, а таксама атрымальнікі ўзнагароды «Спецыяльная згадка».
У доўгі спіс «Чырвонага верасу» увайшлі 70 дакументальных, ігравых і анімацыйных фільмаў.
#рэпрэсіі Асноўнае за 1 лютага
🔻 У сярэднім за месяц мінулага году «экстрэмістамі» прызнавалі 117 чалавек. Даследаванне;
🔻 Кнігі на беларускай і замежных мовах прыбралі з бібліятэкі Наваполацкай калоніі;
🔻 У «Спіс экстрэмістаў» МУС дадалі яшчэ 16 беларусаў;
🔻 Цягам студзеня на волю выйшлі 35 палітзняволеных;
😳 Беларусь і Расея створаць агульныя падручнікі гісторыі для школаў і ўніверсітэтаў
Паводле амбасадара Расеі ў Беларусі Барыса Грызлова, мае быць створаная беларуска-расейская камісія па гісторыі, у якую войдуць расейская міжведамасная камісія па гістарычнай асвеце пад кіраўніцтвам памочніка Уладзіміра Пуціна, скандальнага экс-міністра культуры Расеі Уладзіміра Мядзінскага і беларускі рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы, на чале якога кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сяргеенка.
💔 «Я бачыў спусташэнне людзей, яны былі ў расчараванні, і трэба было іх з гэтага выцягваць»
Каб дапамагчы маральна прыгнечаным беларусам выбрацца з дэпрэсіўнай багны, Максім стварыў камп’ютарную гульню пра беларускі пратэст. А пасля нападу Расеі на Украіну – яшчэ адну, але цяпер ужо – каб дапамагчы ўкраінцам.
Так сталася, што сам мужчына апынуўся за мяжою, дзе застаўся і без працы, і без грошай.
Паглядзіце гісторыю Максіма ў новым выданні «Беларус беларусу» 🎞
🙌 Калі вы жадаеце іх падтрымаць Максіма, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com
#штопаглядзець
🤔 Ці ўдалося Лукашэнку падпарадкаваць сабе царкву?
Адказ на гэтак пытанне не такі ўжо і відавочны. Чаму?
Паслухайце, што ў нашай праграме Intermarium распавяла на гэты конт навуковая працаўніца ў галіне рэлігіязнаўства Прынстанскага ўніверсітэту Наталля Васілевіч.
☝️ Цалкам праграму, пра тое, як дыктатары спрабавалі падмяць пад сябе царкву і што з гэтага атрымалася – глядзіце на youtube-канале БЕЛСАТ HISTORY 🎞
🔴 «Аб’ектыў» і Студыя Белсат – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Сілавікі затрымалі чальцоў міжнароднай арганізаванай злачыннай групы, што ашуквалі грамадзянаў;
🔸 Рэклама на атрыманне пашпарту новай Беларусі - фэйк;
🔸 Стан дарог у Беларусі;
🔸Мінадукацыі пашырыла спіс ВНУ, у якія можна трапіць без экзаменаў;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=XNMmZe4ahxY
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🇺🇦 Украінскае войска можа атрымаць найноўшыя амерыканскія ракеты. Іх няма нават на ўзбраенні ў самога амерыканскага войска
GLSDB маюць радыус дзеяння каля 145 км. Украінскае войска зможа наносіць удары глыбока ў расейскім тыле
Падрабязней у відэа ☝️
🪖 Станіслаў Ганчароў вядомы па пазыўным Тэрор-машына
На канале палка Каліноўскага з'явілася сумеснае яго фота з камандзірам палка Дзянісам Прохаравым і допісам «Сем гадоў ён правёў у вязніцах рэжыму Лукашэнкі і нарэшце атрымаў шанец на помсту»
☝️ Ганчароў у 2014–16 гадах ваяваў на баку Украіны ў тагачасным батальёне «Азоў», але вясной 2016 года вярнуўся ў Беларусь і быў затрыманы.
Паводле версіі сілавікоў, яго затрымалі за тое, што ў 2013 годзе ён разам з групай футбольных фанатаў прымусіў 13-гадовых падлеткаў адрачыся ад антыфашысцкага руху і прадэманстраваць нацысцкае прывітанне, здымаў гэта на відэа.
Ганчароў не ўтойваў нацысцкіх поглядаў. Вясной 2022 года Telegram-канал ГУБАЗіКу запісаў «пакаяннае відэа» з Ганчаровым, на якім ён выбачаўся перад людзьмі, якія калісьці ваявалі супраць фашызму
Падрабязней ⤵️
🤔 Як знайсці часцінку свайго дому за мяжой?
Беларускія палітычныя ўцякачкі ў Вільні – Юля і Наталля да 2020 года мелі на радзіме свой невялікі бізнес і страцілі яго праз ціск і пераслед.
Але жанчыны не скарыліся лёсу і працягнулі займацца сваёй любімай справай у эміграцыі - адкрылі майстэрню драўлянага дэкору. У сваіх вырабах яны дапамагаюць увасобіць родны дом для ўсіх беларускіх палітычных уцекачоў, якія апынуліся ў розных краінах свету.
Гісторыя Юліі і Наталлі ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life» 🎞
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ «BELPOL» паведаміў аб ад'ездзе з Літвы ў Беларусь былога сілавіка Аляксандра Маціевіча;
✔️ У Горадні адкрыюць Расейскі цэнтр навукі і культуры;
✔️ Гурт «Бі-2» прызямліўся ў Ізраілі;
✔️ Беларускіх снайпераў рыхтуюць вагнэраўцы;
✔️Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды апошніх затрыманняў за данаты;
✔️ У Беларусі адкрылі 45-ы лядовы палац;
✔️ У наваполацкай калоніі вязням забаранілі кнігі на беларускай і замежных мовах;
Кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
☝️ З’явіўся альбом-даведнік «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце»
Аўтары альбома – Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч, гісторыкі, даследчыкі спадчыны беларускай дыяспары.
У кнізе – амаль 600 старонак, шмат ілюстрацыяў як саміх помнікаў, так і фотаздымкаў дзеячаў дыяспары разам з іх кароткімі біяграмамі, традыцыі помнікаў, эпітафіяў і сімволікі на іх.
Кніга стала вынікам даследаванняў, якія расцягнуліся больш як на чвэрць стагоддзя.
🔻 Карнікі ў мантыях у нашым праекце «Памятайма»
Знаёмцеся, работнік лукашэнкаўскай судовай сістэмы Аляксандр Семянчук. Нарадзіўся ў 1983 годзе. Вядзе суды ў Ленінскім раёне Берасця.
☝️ Некаторых ён умудрыўся асудзіць двойчы за тое самае злачынства. Гэта нонсэнс не толькі для сусветнай практыкі, але і для беларускага заканадаўства.
Ён кінуў у калоніі больш за 30 чалавек на агульны тэрмін больш чым 98 гадоў.
📌 Паводле артыкулу 392 Крымінальнага кодэксу, у новай Беларусі Аляксандру Аляксандравічу Семенчуку пагражае да дзесяці гадоў турмы за заведама неправасудны вырак.
#рэпрэсіі
⚡️Журналісты «Белсату» наведаліся на абарончыя пазіцыі ЗСУ каля Вуглядару
Гэты горад – апошняя кропка перад наступам на Марыупаль, які ўсяго ў 70-ці кіламетрах.
☝️Павялічылася дапамога на дзяцей і пражытковы мінімум
Такім чынам, з 1 лютага бюджэт пражытковага мінімуму для розных групаў насельніцтва складае:
✔️ для працаздольнага насельніцтва – 434,6 рублёў (+29,33 рублі);
✔️ для пенсіянераў – 298,43 рублі (+25,17 рублёў);
✔️ для дзяцей да 3 гадоў – 260,39 рублёў (+23,05 рублёў);
✔️ для дзяцей ад 3 да 6 гадоў – 349,09 рублёў (+23,98 рублёў);
✔️ для дзяцей ад 6 да 18 гадоў – 406,03 рублі (+12,69 рублёў).
Выраслі таксама розныя віды дапамогі на дзяцей. Аднаразовая выплата пасля нараджэння цяпер складзе:
✔️ першага дзіцяці – 4067,4 рублёў (+389,5 рублёў);
✔️ другога і наступных дзяцей – 5694,36 рублёў (+545,3 рублі).
👆«Пашпарт Новай Беларусі найперш павінны атрымаць людзі ў крытычнай сітуацыі»
Якім крытэрам трэба будзе адпавядаць, каб атрымаць гэты пашпарт? А ці можна будзе атрымаць яго для дзяцей?
Распавядаем пра пашпарт Новай Беларусі ўсё, што вы хацелі ведаць, але баяліся спытаць. Пачытайце!
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
😡«Ты павінен паміраць, каб табе аказалі медычную дапамогу»
Як аказваюць медычную дапамогу вязням?...Ніяк
Мала таго, што іх трымаюць у нечалавечых умовах. Яны яшчэ не маюць права скардзіцца на дрэнны стан.