🇺🇸 Жонка Барака Абамы можа стаць кандыдаткай у прэзідэнты ЗША
Мішэль Абама мае шанец замяніць Джо Байдэна на наступных выбарах. Прычына – узрост сённяшняга прэзідэнта. Байдэну сёлета споўніцца 82 гады.
Экс-першая лэдзі ўжо залучаная ў пералік патэнцыйных кандыдатаў, сацыёлагі вывучаюць грамадскую думку на ейны конт.
«Ідэя жанчыны-прэзідэнта натхняе шмат якіх амерыканцаў», – піша нямецкае выданне «Der Spiegel».
Пакуль жа супернікамі на выбарах прэзідэнта маюць быць Джо Байдэн і былы кіраўнік дзяржавы рэспубліканец Доналд Трамп.
Расейскі жаўнер расстраляў шасцярых саслужыўцаў і ўцёк
Матывамі такога дзеяння стала пацярпелая маці, якія жыве ў Харкаве. Праз расейскія абстрэлы яна атрымала траўму, пасля якой адбыўся інсульт.
Зладзіў расстрэл Юрый Галушка, які нарадзіўся ў Харкаве, але ў 2013 пераехаў у Расею. Там ён служыў тэрміновую службу і ажаніўся. У мужчыны двое дзяцей. У 2023-м ён вырашыў пайсці на вайну бо не хапала грошаў на аперацыю на зрок.
Юрый прапанаваў сваёй маці пераехаць у Расею, але яна пажадала застацца ў сваім доме. Падчас абстрэлаў расейскай арміі, дзе служыў сын, яна зламала руку і потым з ёй здарыўся інсульт. Цяпер яна ў цяжкім стане.
Дзе цяпер знаходзіцца ейны сын – невядома. Падрабязнасці пра яго распавяла ўжо былая жонка сілавікам «ДНР».
🤡Кіраўнік МЗС «не заўважыў» нападу войскаў РФ на Украіну з нашай тэрыторыі
Міністр замежных справаў нашай краіны Сяргей Алейнік заявіў, што «з тэрыторыі Беларусі не можа быць здзейсненая аніякая агрэсія».
Ён пры гэтым ніяк не згадаў факт уварвання расейскіх вайскоўцаў ва Украіну з тэрыторыі Беларусі напачатку поўнамаштабнай вайны ў 2022 годзе і запускі ракетаў з нашай краіны:
«Беларусь всегда была и остается миролюбивым государством. Никогда не было и не будет угрозы с территории Беларуси. По нашей конституции никакая агрессия не может совершаться с территории Беларуси. Это нерушимые постулаты»Читать полностью…
📍Расея атакавала энергетычныя аб’екты Сумскай вобласці
Расейскія войскі запусцілі з Курскай вобласці па Украіне 13 дронаў-камікадзэ. Паводле Паветраных сілаў ЗСУ, 12 з 13 дронаў былі збітыя.
У выніку атакі ў Сумскай вобласці была пашкоджаная энергетычная інфраструктура. Праблемы з электрычнасцю ўзніклі ў Сумах, а таксама ў трох гарадах у вобласці. Акрамя таго, адбылося частковае вылучэнне водазабеспячэння.
Пра пацярпелых у выніку абстрэлу не паведамляецца.
💥 #галоўнае за 5 траўня
✔️ Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць Вялікдзень
✔️ Вялікдзень у праваслаўнай і каталіцкай традыцыях амаль заўсёды адзначаецца ў розныя дні. Чаму так?
✔️ Уявілі, як мог бы скласціся лёс Ісуса Хрыста ў Беларусі. Фотафантазія
✔️ Прааналізавалі злітую «базу даносаў» КДБ. Насамрэч там ёсць не толькі «класічныя» даносы, а шмат чаго яшчэ
✔️ Улады Менску адмовіліся рэгістраваць «Несмяротны полк» у якасці грамадскай арганізацыі. Актывісты-камуністы пайшлі ў суд
✔️ У Бразіліі – магутная паводка, ёсць ахвяры
✔️ 205 гадоў таму нарадзіўся выбітны беларуска-польскі кампазітар Станіслаў Манюшка
#рэпрэсіі:
▫️Мінюст узяўся за ліквідацыю аб'яднанняў стаматолагаў і таварыства інвалідаў
▫️Асуджанаму на 19 гадоў калоніі анархісту Дзмітрыю Разановічу дадалі да тэрміну яшчэ 9 месяцаў
🤬 Людзі дыктатара абдзіраюць «Беларусь» на курорце ў Краснай Паляне. Працяг расследавання пра махлярства рэжыму з зямельнымі ўчасткамі
Парк «Фруктовы сад» і гатэль «Беларусь» у элітным пасёлку ў Расеі належыць беларусам. Аднак рэжым прадаў гэтую зямлю за капейкі, каб збудаваць апартаменты, якія будзе прадаваць па звышкоштах.
Грошы, зразумела, пойдуць не на патрэбы падаткаплацельшчыкаў, а ў кішэню дыктатара і прыбліжаных.
Глядзіце працяг гісторыі зямельнага махлярства рэжыму ў Краснай Паляне ☝️
📍Эканамічны прагноз для Беларусі ад BEROC: намінальны заробак падрасце, але рост эканомікі запаволіцца да нуля
Яшчэ эканамісты чакаюць, што Нацбанк пачне паволі закрываць лавачку з таннымі крэдытамі. Сёлета сярэдняя стаўка новых рынкавых пазыкаў складзе 10,7%, а налета будзе 12,8%.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Працяг расследавання пра махлярства рэжыму з зямельнымі ўчасткамі. Зараз гаворка пойдзе пра надзел каля гатэлю «Беларусь», на якім дыктатар заробіць з паўмільярда долараў;
🔸База даносаў КДБ – мы вярнуліся ў 30-я альбо наадварот гэта сведчыць пра здаровы стан грамадства?
🔸Украіна рыхтуецца да перамоваў з РФ ці яе прымушаюць?
🔸Адмысловы фонд па рэабілітацыі былых палітвязняў. Якія патрэбы існуюць у палітвязняў, што выходзяць на свабоду?;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=MLqR6MFRivk
📍Лукашэнка вырашыў раптоўна праверыць войскі супрацьпаветранай абароны
Гэта сапраўды была раптоўная і сур'ёзная праверка ці чарговая «паказуха»?
І ці зможа нешта зрабіць супрацьпаветраная абарона РБ у выпадку абстрэлу амерыканскімі ракетамі ATACMS? Паслухайце, што кажуць нашыя эксперты ⬆️
💁🏻♂️ Мінюст узяўся за ліквідацыю аб'яднанняў стаматолагаў і таварыства інвалідаў
Ліквідаваць хочуць Беларускае артадантычнае грамадскае абʼяднанне і Беларускае грамадскае абʼяднанне стаматолагаў. Абодва існуюць больш за 20 гадоў.
Таксама знішчыць пастанавілі Беларускае таварыства інвалідаў «Рэабілітацыя», якое існуе з 2010 года.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔸Уявілі, як мог бы скласціся лёс Ісуса Хрыста ў Беларусі
Палітычныя рэпрэсіі – тое, што практыкуюць дыктатары ды іхныя рэжымы на працягу тысячагоддзяў. Сёння, у праваслаўных Вялікдзень, варта ўзгадаць, што і Ісус Хрыстос быў асуджаны да смяротнага пакарання паводле палітычнага абвінавачвання. За тое, што ладзіў «несанкцыянаваныя масавыя акцыі», «распальваў іншую сацыяльную варожасць» у дачыненні да цэлых групаў насельніцтва кніжнікаў і фарысеяў, агулам «падрываў законы і традыцыйныя каштоўнасці».
Паспрабавалі ўявіць, як маглі б выглядаць апошнія дні зямнога жыцця Хрыста на вуліцах беларускай сталіцы.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Вялікдзень у праваслаўнай і каталіцкай традыцыях амаль заўсёды адзначаецца ў розныя дні. Чаму так?
Сёлета розніца ў святкаванні Вялікадня паміж каталікамі (а таксама пратэстантамі) і праваслаўнымі склала ажно 5 тыдняў. Кожны год гэтая розніца змяняецца.
Якія гістарычныя карані ў гэтай сітуацыі і ці змогуць калісьці каталікі з праваслаўнымі прыйсці да адзінага дня святкавання аднаго з найважнейшых хрысціянскіх святаў?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🕸 Павук (разам са сваім альтэр-эга Яўгенам Бубенцовым з таемнага Камітэта грамадзянскага кантролю) зноў тэлефануе ябацькам, каб задаць некалькі нязручных пытанняў
Як звычайна, змястоўныя размовы атрымаліся мала з кім, але настойлівасць блогера ўсё ж дала свае вынікі.
👀 Глядзіце і слухайце новае выданне «Шухер шоу» на канале «Белсат LIFE»
🥮🥚З нагоды Вялікадня ў нашай праграмы «Мова Нанова» – спецыяльнае святочнае выданне!
У ім суразмоўцам Віктара Шукеловіча стаў святар і выкладчык Андрэй Кузьма.
❓Як жыве беларуская мова ў польскай праваслаўнай царкве?
❓Як на Вялікдзень захаваць святочный настрой, калі навокал столькі несправядлівасці?
❓Чаму некаторыя царкоўныя людзі падбухторваюць да вайны?
👀 Глядзіце свежы выпуск «Мовы Нанова» на канале «Белсат LIFE»
🐵 Сам сабе доктар
Чалавекападобная малпа самастойна апрацавала небяспечную рану. Глядзіце, чаму гэты выпадак прыцягнуў увагу навукоўцаў👆🏻
Польскі суддзя Томаш Шміт папрасіў рэжым Лукашэнкі аб абароне
Ён заявіў, што «не згодны з палітыкай Польшчы, падвяргаўся пераследам за пазіцыю і быў вымушаны ўцячы ў Беларусь». Акрамя таго ён пахваліў Лукашэнку за спакой і стабільнасць, а Амерыку абвінаваціў у жаданні ўцягнуць Польшчу ў вайну.
Паводле выдання «Onet», раней Томаш трапляў у скандал дзе ён і некалькі асобаў удзельнічалі ў акцыях па дыскрэдытацыі адвакатаў, якія крытыкуюць змены ў судовай сістэме.
🤔Чаму канфліктуюць Беларуская асацыяцыя футболу і Міністэрства спорту?
Канфлікт паміж двума ведамствамі не новы, але канца яму не бачна. У чым сутнасць канфлікту і хто гэтыя асобы, якія канфліктуюць.
Распавядаем у нашым матэрыяле, пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
«Прыехаў мужчына на Мэрсэдэсе і пачаў калаціць нагамі ў дзверы»
Ірына (імя змененае з меркаванняў бяспекі) жыве ў Польшчы з 2016 года. У жанчыны 6 дзяцей, якіх яна выхоўвае адна. Са здымнай кватэры Ірыну спрабуюць выселіць з дапамогай фірмы эксмітэраў.
Распавядаем гісторыю Ірыны і тлумачым, чаму гэта незаконна ды што рабіць у такой сітуацыі.
Пачытайце!
✅Праз VPN ❎ Без VPN
Добрага панядзелку, дарагія чытачы!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыя, якія вы маглі прапусціць:
🔹Хрыстос прызямліўся ў Беларусі
Праз VPN
Паспрабавалі ўявіць апошнія дні зямнога жыцця Хрыста на вуліцах беларускай сталіцы.
🔹Чаму каталікі і праваслаўныя адзначаюць Вялікдзень у розныя дні?
Праз VPN
Распавядаем, чаму так адбываецца і ці магчыма гэта змяніць.
🔹«Трэба раздзяляць тых, хто звяртаўся ў КДБ да жніўня 2020 года і пасля»
Праз VPN
Хто і чаму прапаноўваў КДБ супрацу?
#штопачытаць
❗️ Кітай мае намер працаваць з Францыяй для «вырашэння ўкраінскага крызісу»
Пра гэта заявіў лідар Кітая Сі Цзінь Пін.
Мы маем намер працаваць з Францыяй і ўсёй міжнароднай супольнасцю, каб знайсці правільныя шляхі вырашэння крызісу
📌 Старшыня КНР Сі Цзінь Пін прыбыў у Францыю
Гэта яго першы візіт у Еўропу за апошнія 5 гадоў.
☝️ Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон не скрывае, што хоча паспрабаваць перацягнуць Кітай на свой бок адносна стасункаў з Расеяй.
Ці атрымаецца ў яго здзейсніць свае амбітныя планы з улікам таго, што паміж Еўропай і Кітаем зараз ідуць гандлёвыя спрэчкі 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇧🇷 У Бразіліі – магутная паводка, ёсць ахвяры
Прычынаю сталі працяглыя залевы ў адным са штатаў. На гэты момант колькасць ахвяраў ужо перавысіла 50 чалавек, шмат людзей зніклі без вестак.
🐻❄️ У Берасці на Вялікдзень свая атмасфера
Да царквы, каб пасвяціць яйкі, прыйшоў «мядзведзь». Глядзіце, чым гэта скончылася 👀
Чаму распадаюцца сем'і беларусаў?
Сваёй здагадкаю ў ток-шоу «План: Б» падзяліўся шматдзетны бацька Ілля Дабратвор (і выклікаў абурэнне гасцей студыі). Што ж насамрэч адбываецца з жанчынаю пасля разводу, тлумачыць псіхолаг.
🎬 Поўнае выданне пра становішча з разводамі ў беларускіх семʼях глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
😬 Кляшчы атакуюць! Вось як абараніцца ад іх
Сабралі найбольш эфектыўныя парады ў адным відэа ⬆️
📷 «Прылёт» па Адэсе, пратэсты ў Грузіі, бенгальскі тыгр і вавёрачкі
Найлепшыя фатаздымкі тыдня ў нашай традыцыйнай падборцы.
🎼 Дзякуючы яму ў оперы прагучала беларуская мова
Сёння дзень народзінаў Станіслава Манюшкі. Знакаміты кампазітар нарадзіўся роўна 205 гадоў таму ў вёсцы Убель на Меншчыне.
Станіслаў Манюшка напісаў музыку да аперэты «Сялянка», аўтарам якой быў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У ёй упершыню ў гісторыі опернага мастацтва са сцэны прагучала беларуская мова.
Шмат твораў Станіслаў Манюшка стварыў на аснове беларускага фальклору, пастаянна звяртаўся да вершаў сваіх суайчыннікаў.
Вось чаму яшчэ наш зямляк варты гонару ☝️
💁🏻♂️ Улады Менску адмовіліся рэгістраваць «Несмяротны полк» у якасці грамадскай арганізацыі. Актывісты-камуністы пайшлі ў суд
Менскі гарадскі суд будзе разглядаць іхнюю скаргу 21 траўня.
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔍 Прааналізавалі злітую «базу даносаў» КДБ. Насамрэч там ёсць не толькі «класічныя» даносы, а шмат чаго яшчэ
Многія паведамленні пісалі людзі з відавочнымі псіхічнымі адхіленнямі, некаторыя тэксты – гэта прапановы супрацы, а некаторыя – просьбы знайсці звесткі пра рэпрэсаваных сваякоў.
Чытайце наш аналіз «базы даносаў» на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📉Насельніцтва Беларусі працягвае імкліва змяншацца
Паводле афіцыйнай статысткі, на пачатак 2024 года ў Беларусі пражывала 9 155 978 чалавек. Так, беларусаў у краіне ўжо даўно не 10 мільёнаў, але адкуль у нас гэтая лічба?
Пачынаючы з 1953 года колькасць насельніцтва Беларусі паступова павялічвалася. Цікава, што акурат у тым годзе памёр Сталін🤔
Свайго піку лічба насельніцтва дасягнула ў 1994 — тады нас было 10 243 506 чалавек. Але з прыходам да ўлады Лукашэнкі, колькасць насельніцтва Беларусі пачала заўважна зніжацца. Нават калі ўзяць афіцыйныя лічбы, розніца каласальная.