💔Дзмітрый Юр'евіч Гапанюк
Быў затрыманы 9 студзеня 2023 года ў межах крымінальнай справы, калі падчас акцыі пратэсту людзі вадзілі карагод на праезнай частцы (так званая «карагодная справа»).
Дзмітрыя змясцілі пад варту паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Суддзя Ігар Жытко прысудзіў палітзняволенаму 1,5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
❓Хто такія беларускія фінансавыя сілавікі?
Сёння Лукашэнка прызначыў новага дырэктара Дэпартаменту фінансавых расследаванняў – кдбэшніка Андрэя Самбуку. Раней у ДФР амаль два месяцы не было кіраўніцтва. Дык чым займаецца гэтая ўстанова?
Распавядаем пра ценявую структуру, якая таксама ладзіць палітычны ціск, але трошкі па-іншаму:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
🔸 У Беларусі могуць вярнуць артыкул за «дармаедства»
🔸 Скандал з выказваннем літоўскага журналіста
🔸 Прадстаўнікі палка Каліноўскага завяршылі цыкл сустрэчаў у еўрапейскіх гарадах
🔸 2 лютага 1838 года нарадзіўся нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/KH3CJHHsE-A
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
😉Сілавікі прызналі новых «экстрэмістаў», але тыя маўчаць не будуць
Гэтак рэжым Лукашэнкі дадаў у спіс вядомыя тўітар-старонкі, якія жартуюць пра самаабвешачанага і ягоных чыноўнікаў. Сярод іх: «Джыпсінкоў», Антон Матолька, старонкі Міхася Ільіна (TikTok і instagram) ды іншых.
Акрамя таго, забаронены і ўкраінскі рэсурс «УНІАН», які мае 800 000 падпісантаў.
🤚Але гэта яшчэ не ўсё! «Экстрэмісты» перайшлі на новы ўзровень і цяпер складаюцца і з праўладных ведамстваў. У спіс дадалі транспартныя чаты, якія вядуцца дзяржаўнымі структурамі. Сярод іх: «Транспорт ВY» і «Гомельский транспорт».
🧐Ну вось, яшчэ адзін міф – развенчаны
Брытанскія вучоныя выявілі, што матылькі ніколі не ляляць на свет. Яна заўсёды спрабуюць яго пазбегнуць.
«Яны не хочуць прыляцець да святла, а наадварот, што ёсць сіл імкнуцца паляцець, паварочваючыся спінай да крыніцы», – распавялі даследчыкі Імперскага каледжу Лондану.
Навукоўцы таксама лічаць, што штучнае асвятленне скарачае колькасць насякомых ва ўсім свеце.
📺 Навіны за 5 хвілін:
🔷«Усё гэта нагадвае мне часы СССР»: Ціханоўская пра ініцыятыву стварэння адзіных падручнікаў для Беларусі і Расеі.
🔷Памілаванага Лукашэнкам Рамана Пратасевіча выдалілі з «спісу экстрэмістаў»
🔷Чарговы аўтобус МАЗ загарэўся ў Расеі – чыцвёрты выпадак сёлета.
🔷Польшча павышае цэны на візы – паведаміў кіраўнік польскага МЗС Радослаў Сікорскі.
🔷У Беларусі забаранілі прадаваць гарбату «Прынцэса Гіта».
https://youtu.be/NhwhFexnhBg
🫡Сёння дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага
186 гадоў таму нарадзілася сапраўдная легенда і сімвал беларускага адраджэння.
Цяпер пад ягоным імем беларусы вызваляюць Украіну, а ў 1863-м ён сам кіраваў паўстаннем супраць расейцаў на нашай зямлі. Што варта ведаць пра тыя падзеі і чым вядомы Каліноўскі, чытайце тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⬜️Таксама прапануем паглядзець дакументальны фільм «Гісторыя пад знакам Пагоні. Кастусь Каліноўскі»
⬜️Нашую гістарычную праграму «Intermarium» пра паўстанне, дзе ўдзельнікі абмяркоўваць самыя скандальныя падрабязнасці.
⬜️І цудоўны фільм пра Каліноўскага, з якім лукашэнкаўскія сілавікі асабліва змагаюцца. Дарэчы, рэжысёркаю стужцы з'яўляецца нашая журналістка.
❤️Каля амбасады Беларусі ў Берліне можа з'явіцца «вуліца Марыі Калеснікавай»
З такой прапановай выступіў Фонд свабоды Акселя Шпрынгера. Яны таксама стварылі петыцыю на сайце change.org.
«Працэс перайменавання вуліц – доўгі і цяжкі. Аднак гэта магчыма, і мы хочам зрабіць рашучы крок. Для палітвязняў гэта больш, чым проста вулічны знак»
Новую частку вуліцы хочуць назваць Maria-Kolesnikowa-Street. Менавіта там знаходзіцца амбасада рэжыму Лукашэнкі.
🤔Як вам такая ідэя?
Рэжым пашырыў спіс «дармаедаў»
У яго ўвайшлі нават шматдзетныя маці😡
📺 Яшчэ больш падрабязнасцей – у нашым галоўным выданні навінаў «Аб'ектыў» а 20.00 (час менскі) на youtube-канале belsat_news">«БЕЛСАТ NEWS»
😡Сілавікі жорстка затрымалі лекара з «ЛАДЭ»
За ім прыйшлі дзясятак спецназаўцаў у бронекамізэльках…
На «пакаяльным» відэа анэстэзіёлага-рэаніматолага прымусілі сказаць, што ён нібыта распаўсюджваў «экстрэмісцкія» матэрыялы і данаціў «Nexta».
Цяпер лекару пагражаюць ад 8-12 гадоў пазбаўлення волі.
🍋Лімон, які знайшлі ў шафе XIX стагоддзя, прадалі за 1800 долараў
На лімоне быў надпіс, што гэта быў падарунак для нейкай місіс Бэйкер.
Арганізатары аўкцыёну вырашылі, што лімон уяўляе гістарычную каштоўнасць. Плод добра захаваўся, і надпіс было лёгка прачытаць. Першапачатковы кошт лота складаў ад 50 да 75 долараў.
Пакупнік не раскрыў, што збіраецца рабіць з лімонам.
👉Дарэчы, шафа, у якой знайшлі рарытэт, была прададзеная ўсяго за 40 долараў.
Ну што, вы ўжо пайшлі правяраць свае палічкі шафаў і лядоўні?😄
😳Літоўскі журналіст не задаволены колькасцю беларусаў у Вільні
І заклікаў «паказаць, што ім не радыя».
У Літве не бачаць у гэтым распальвання варожасці.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
У 2023 годзе адмову ў выдачы польскага часовага віду на жыхарства атрымалі:
🔻13,9 % грамадзян Беларусі
🔻36,2 % грамадзян Расеі
🔻5,7 % грамадзян Украіны
🔻17 % грамадзян іншых дзяржаў
А атрымаў часовы ВНЖ у Польшчы за мінулы год 334 381 замежнік. Сярод іх было 59 627 беларусаў (17,8 % ад агульнай колькасці), 217 250 украінцаў (65 %), 6841 расіянаў (2 %).
Па стане на 31 снежня 2023 года ў Польшчы легальна пражывала 118 562 грамадзян Беларусі.
😱Паліклінікі застануцца без фінансавання
Рэжым вырашыў не даваць грошы нават дзяржаўным медустановам, калі яны не пройдуць сертыфікацыю.
Ці магчыма гэта і што рабіць звычайным паліклінікам, якія цалкам залежаць ад бюджэту☝️
Добры дзень, дарагія чытачы!
Мы вам ранішнюю прэсу прынеслі. Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Галоўнае – максімальна запалохаць
Праз VPN
Як працуе карна-рэпрэсіўная машына ў Беларусі
🔹Беларусь і Расея дамовіліся стварыць агульныя падручнікі гісторыі
Праз VPN
Чым гэта пагражае беларускім школьнікам?
🔹У Беларусі затрымалі 48 тэлефонных махляроў
Праз VPN
«BELPOL» называе гэта зваротным бокам рэпрэсіяў
#штопачытаць
🥺 Кранальная гісторыя маці, што запісала апошні хіт для свайго сына
Трэк ужо трапіў у топы сусветных чартаў - паглядзіце! ☝️
🔥У Варшаве з'явілася новае файнае графіці
Вось так адзначылі дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага беларускія мастакі.
📚Хутка выйдзе кніга з лекцыямі філосафа Уладзіміра Мацкевіча
Прэзентуюць твор «Уводзіны ў філасофію» 13 лютага ў Варшаве. Падчас імпрэзы будуць выступы і дыскусіі.
«Давядзецца змірыцца з тым, што людзі, якія перабываюць у ілюзіі ведаў, мудрацы і прыхільнікі мудрасці, тыя, хто мысліць цвяроза і здарова, будуць ставіцца да яго як да вар’ята…», – піша ў кнізе Мацкевіч.
❗️Пачатак імпрэзы – у 18.00 (13 лютага, пл. Канстытуцыі, 6).
Нагадваем, Уладзімір ужо больш за 900 дзён у зняволенні. 67-гадоваму філосафу прысудзілі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
❓ Прапаганда ў Беларусі ўсё яшчэ працуе на Лукашэнку?
❓ Ці сапраўды сярод прапагандыстаў ёсць прыхільнікі беларушчыны?
На гэты конт у студыі нашай праграмы «Двубой» паразважала медыяэкспертка Ірына Сідорская. Паслухайце!
🤔 Ці згодныя вы з Ірынай?
😠Ён душыў пратэсты ў 2020-м, а цяпер спакойна ездзіць у Літву
❓Ці можна распачаць супраць яго справу за мяжой? Абмяркуем адказнасць былога маёра міліцыі Аляксандра Маціевіча.
Цалкам размову глядзіце на youtube-канале «Belsat NEWS»
💔Голуб, якога асудзілі за шпіянаж, цяпер на волі
Птушка 8 месяцаў была за кратамі. Яе абвінавацілі ў працы на Кітай.
Усё пачалося ў траўні ў Індыі, калі голуба затрымалі. Да ягоных лапак былі прывязаныя пярсцёнкі з надпісамі па-кітайску. Мумбайскія сілавікі арыштавалі птушку.
Пазней высветлілася, што голуба выкарыстоўвалі ў гонках на адкрытай вадзе. Ён уцёк і дабраўся да Індыі. Цяпер паліцыя перадала яго арганізацыі, якая займаецца перадухіленнем гвалту над жывёлінамі. Лекары ўжо выпусцілі голуба на волю.
«Еўропа сама часта дапамагае Пуціну»
Якім чынам? Пра гэта ў ток-шоу «План: Б» распавёў журналіст праекту «Можем объяснить» Ілля Даўлятчын.
Паслухайце, хто ў Еўразвязе спрыяе расейскаму войску і байцам прапагандысцкага фронту, ды што варта рабіць, каб абараніцца ад расейскай пагрозы ☝🏻
🎬 Выданне цалкам глядзіце на youtube-канале Белсат NEWS
❤️Святлана Ціханоўская выказалася пра перапісванне гісторыі Беларусі
«Рэжым ужо не раз выкрэсліваў з падручнікаў памятныя даты, «адмяняў» нацыянальных герояў. Так робіць любая дыктатура: імкнучыся завалодаць мінулым, яна нацэльваецца кантраляваць будучыню»
Паводле Ціханоўскай, гэта нагадвае часы савецкі час: «Тады таксама забараняліся кнігі, перайначваліся факты. А тыя, хто сумняваўся ў «палітыцы партыі», падвяргаліся ціску. Беларуская лідарка лічыць, што адказнасць за тое, што будуць ведаць дзеці, ляжыць на нас.
Нагадваем, ўлады Расеі і Беларусі хочуць стварыць адзіны падручнік па гісторыі. Расейскі бок лічыць, што гэта неабходна для агульнага разумення падзеяў часоў СССР і Расейскай імперыі.
🤔Як Украіне перамагчы Расею?
Кіраўнік ЗСУ Валер Залужны распавёў у інтэрв’ю сакрэты перамогі. Сярод іх – новая філасофія вайны. Пачытайце!
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🕵️♂️«Гэта элементарна, Ватсан!»
Беларусы зрабілі дакладную копію дому Шэрлака Холмса.
За аснову ўзялі дом з савецкай экранізацыі. Праца заняла каля паўгода, усе дэталі выраблены ўручную☝️
Рэжым Лукашэнкі больш не лічыць Рамана Пратасевіча «экстрэмістам»
Яшчэ два месяцы таму хлопца дадалі ў «экстрэмісцкі спіс» з пазнакай «судзімасць не пагашаная». Цяпер жа МУС прыбрала адтуль ягонае прозвішча.
Нагадаем, што 3 траўня 2023-ага Пратасевічу вынеслі прысуд – 8 гадоў калоніі. Гэта адбылося праз два гады пасля прымусовай пасадкі самалёта «Ryanair», якую спецслужбы Лукашэнкі зладзілі дзеля захопу блогера.
🚌МАЗ зрабіў ctrl+c/ctrl+v новы аўтобус
Але ён ужо не спадабаўся «галоўнаму эксперту» Беларусі.
«Беларускі» аўтобус амаль цалкам складаецца з кітайскіх дэталяў. А кошт на яго атрымаць немагчыма🤷♀️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌Ноччу Расея запусціла 25 дронаў-камікадзэ «Shahed-136/131»
У выніку атакі атрымала пашкоджанні адна з падстанцыяў. У Крывым Рогу абясточаны бытавыя і прамысловыя спажыўцы.
Папярэдне – без пацярпелых.
Праз VPN
Дык звальняюць ці не🤔
Канфлікт паміж прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і галоўнакамандуючым ЗСУ Валерыем Залужным абмяркоўваецца ўжо некалькі месяцаў.
Паводле «The Washington Post», Зяленскі сказаў Залужнаму, што новы галоўнакамандуючы ЗСУ мог бы «асвяжыць» сітуацыю з Украінай. А паводле крыніц Бі-Бі-Сі і CNN, прэзідэнт прапанаваў Залужнаму іншую пасаду.
Дык што адбываецца на самой справе?
Праз VPN
💥 #галоўнае за 1 лютага
📌 З'явіліся фэйкавыя анкеты, з дапамогай якіх нібыта збіраюць звесткі для пашпарту новай Беларусі. Рэкламу заўважылі і на YouTube. Дэмакратычныя сілы не маюць да іх дачынення;
📌 Сілавік, якога выкрыла беларуская дыяспара і BELPOL, вярнуўся ў Беларусь;
📌 Павялічылася дапамога на дзяцей і пражытковы мінімум;
📌 Беларусь і Расея створаць агульныя падручнікі гісторыі для школаў і ўніверсітэтаў;
📌 Матэрыялы аб датычнасці Лукашэнкі да ваенных злачынстваў перададзеныя ў ААН;
📌 Баевікі расейскай ПВК Вагнэра пачалі рыхтаваць снайпераў для ўнутраных войскаў Беларусі;
📌 У Беларусі затрымалі 48 тэлефонных махляроў. Ды махлярам у Беларусі камфортна, кажа «BELPOL»;
📌 Спартоўцам Латвіі забаранілі спаборнічаць з беларусамі і расейцамі нават у нейтральным статусе;
📌 Украіна заявіла аб знішчэнні расейскага ракетнага карабля «Іванавец». Поўнамаштабная вайна ва Украіне доўжыцца 708 дзён.