◼️Памёр беларускі мастак Васіль Пачыцкі
Ён вядомы сваімі працамі ў стыле авангардызм, вострасацыяльнымі малюнкамі і ілюстрацыямі да выдання «БелГазета».
Васіль пайшоў з жыцця ва ўзросце 57 гадоў. Ягоныя працы находзяцца ў прыватных калекцыях і музеях Беларусі, Расеі, Францыі, ЗША, Ірландыі.
Адна з першых ахвяраў рэжыму – 25 гадоў таму знік Юрый Захаранка
Ён уваходзіў у каманду Лукашэнкі ў 1994-м, быў кіраўніком МУС, але пазней не падтрымаў палітыку першага прэзідэнта і выступаў з крытыкай.
7 траўня 1999 года па дарозе дадому Захаранка знік. Праз 20 год баец СОБРу Юрый Гараўскі расказаў, што ён быў забіты «эскадронамі смерці».
🎼Ужо пяты год на Еўрабачанні не выступаюць прадстаўнікі Беларусі. Хто можа перамагчы ў гэтым годзе?
Сёння ў шведскім Мальмё пройдзе першы паўфінал Еўрабачанне-2024. Распавядаем пра ўдзельнікаў конкурсу і пра тое, на каго ставяць у гэтым годзе.
Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
📍«Безразважна і безадказна». ЗША – пра расейскія вучэнні па выкарыстанні нестратэгічнай ядравай зброі
Прадстаўнікі Белага Дому, Дзярждэпартаменту ЗША і Пентагону падчас брыфінгу выказалі сваю пазіцыю адносна намераў Расеі правесці вучэнні па падрыхтоўцы і выкарыстанні нестратэгічнай ядравай зброі.
Каардынатар Рады нацыянальнай бяспекі ЗША па стратэгічных камунікацыях Джон Кірбі назваў расейскую ядравую рыторыку безразважнай і безадказнай:
«Калі Пуцін і расейскія афіцыйныя асобы занепакоеныя тым, што іхныя войскі ва Украіне могуць быць атакаваныя зброяй, якую вырабілі ў іншых дзяржавах, то самы лёгкі шлях пазбегнуць гэтага – проста вывесці свае войскі».
«Расейская ядравая рыторыка была безразважнай і безадказнай на працягу ўсяго канфлікту. Нягледзячы на ўсё, мы не бачылі ніякіх падставаў для карэкціроўкі нашай уласнай ядравай пазіцыі ў адказ на гэтыя заявы».Читать полностью…
◾️Памёр заслужаны лекар Беларусі Алег Суконка, які заклікаў даваць сумленную статыстыку па каронавірусе
Пра смерць доктара паведаміла піша «Наша Ніва». Прычынаю сталіся праблемы з сэрцам. Спадару Алегу было 72 гады.
Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», пахавалі Алега Суконку на Паўночных могілках.
Алег Суконка ўзначальваў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медычнай радыялогіі ім.М.Аляксандрава з 2010 года. Ён лічыўся адным з найлепшых анколагаў Беларусі. У пачатку 2020 года Суконка страціў пасаду дырэктара анкацэнтру. Таксама Суконка крытыкаваў Мінздароўя за публікацыю сфальсіфікаванай статыстыкі па каронавірусе
Навіны рэпрэсій за 3 траўня
▪️У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 23 чалавек.
▪️Палітвязню Дзмітрыю Рэзановічу дадалі яшчэ 9 месяцаў калоніі.
▪️На прымусовае лячэнне накіравалі жыхара Рэчыцы за каментары пра Лукашэнку.
▪️За каментар аб тэракце ў Маскве беларускія сілавікі затрымалі хлопца.
▪️Спецвытворчасці распачаліся супраць Андрэя Зуева, Аліны Галінскай, Кацярыны Туманавай.
▪️Шоўмэна з Гомля Ягора Зенчанку асудзілі за пратэсты.
🫤 На «Горадня Азоце» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт
Замест гэтага супрацоўнікам выдадуць кнопкавыя тэлефоны і карпаратыўныя сім-карты.
Робіцца гэта для абмежавання магчымасці «фотавідэафіксацыі і выкарыстання інтэрнэт-рэсурсаў» супрацоўнікамі 😡
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😱 У Горадні з акна восьмага паверха выпала дзяўчынка
Папярэдне ўстаноўлена, што мама дзяўчынкі на некалькі хвілін адлучылася з кватэры. У гэты час малая самастойна забралася на падаконнік, адчыніла акно і, не ўтрымаўшыся, звалілася ўніз. Якое ляжыць на траве дзіцяці заўважылі суседзі
💔 Сяргей Буната
Прадпрымальнік з Баранавічаў.
Спачатку яго затрымалі за рэпост у «Аднакласніках» публікацыі «Белсату» з суполкі «STOP LUKA» пра Дзень Волі, зроблены яшчэ ў 2017 годзе. За гэта мужчыну прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Праз 15 сутак прадпрымальніка зноў затрымалі паводле крымінальнай справы. Яго абвінавачваюць у «закліках да санкцый». Дэталі справы пакуль невядомыя.
На волі яго чакаюць жонка і непаўналетняя дачка.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-7. 224030, г. Берасце, вул. Савецкіх памежнікаў, 37
#рэпрэсіі
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Польскі суддзя Томаш Шмыт папрасіў рэжым Лукашэнкі аб палітычным прытулку;
🔸Візіт Сі Цзінь Піна ў Францыю. Ці страціць Расея саюзніка?;
🔸Лукашэнка загадаў узяць выпускныя пад ідэалагічны кантроль;
🔸Мадонна дала бясплатны канцэрт у Бразіліі;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=ZaZeqC5Dr88
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🥖 Ваў! У Францыі спяклі самы доўгі багет у гісторыі
Ягоная даўжыня складае 140,53 метра!
Каб яго стварыць, 18 пекараў працавалі цягам 10 гадзін. Цяпер такі багет запісаны як новы рэкорд Гінэса.
Дарэчы, менавіта французскі багет унесены ў культурную спадчыну ЮНЭСКА.
На баку расейскай арміі ваюе жыхар Беларусі
Яго завуць Арцём Данчанка, яму 28 год і ён з гораду Белаазёрск. Да найміцтва ён працаваў электрамантажнікам.
Пра жаўнера з Беларусі стала вядома пасля злітай базы зваротаў у КДБ. Арцём сам напісаў туды, калі даведаўся, што спецслужбы цікавіліся ягоным удзелам у вайне.
Выданне «Наша Ніва» спытала ў хлопца пра матывы ваяваць супраць украінцаў. «Вырашыў, што паеду, у 2014-м годзе. Калі не змог глядзець, як забіваюць мірных людзей», – адказаў Данчанка.
📺 Навіны за 5 хвілін:
🔻Польскі суддзя з сумнеўнай рэпутацыяй збег у Беларусь.
🔻Смяротнае ДТЗ каля Талачына – загінула жанчына.
🔻Расея трэнуецца выкарыстоўваць ядравую зброю.
🔻У Белгарадскай вобласці 7 чалавек загінулі ад удару беспілотніка.
🔻Расейцы працягваюць біць па абʼектах энергетыкі – пад ударам Сумы і Харкаў.
https://youtu.be/v-z9jwKwpXM
🇵🇱 МЗС Польшчы пракаментаваў збеглага суддзю Томаша Шмыта
Міністр Радаслаў Сікорскі заявіў, што шакаваны такім выпадкам:
«Я не магу гэта каментаваць. Я ў шоку, калі шчыра. У нас некалі ўжо быў здраднік, і, здаецца, гэта падобны выпадак», – дадаў ён.
Нагадваем, сёння польскі суддзя Томаш Шмыт запрасіў абарону ў рэжыма Лукашэнкі.
У Расеі пройдуць вучэнні з ядравай зброяй
Іх загадаў правесці Пуцін у адказ на «пагрозы заходніх палітыкаў». Мінулы раз такія вучэнні былі летась у кастрычніку.
«Будуць практычна апрацоўваны пытанні рыхтавання і ўжывання нестратэгічнай ядравай зброі», – паведамляе мінабароны Расеі.
Калі будуць трэнаванні – невядома, але паведамляецца, што «бліжэйшым часам».
Еўропа вырашыла, як будзе выкарыстоўваць актывы Расеі
90% прыбыткаў накіруюцца на ваенныя патрэбы Украіны. Пра гэта заявіў канцлер Нямеччыны Олаф Шольц:
«У нас у Еўропе ёсць кансэнсус наконт прыбытку ад расейскіх замарожаных актываў. Гэта значная сума, якая складае некалькі мільярдаў на год. Мы хочам выкарыстоўваць каля 90% гэтых сродкаў для абаронных мэтаў Украіны».
Канчатковая пастанова будзе прынятая на саміце G7 у чэрвені бягучага года.
Берайсцейцы прыйшлі на гастрафэст і масава атруціліся
Пацярпела каля 30 чалавек, 12 – у больніцы.
Паводле выдання «Еўрарадыё» большасць выпадкаў атручвання здарылася з 1 па 4 траўня, калі быў папулярны сэт з чатырох страў.
Цяпер адна з кавярняў, LE’MAR, часова закрытая. Праводзяцца лабараторныя даследаванні.
🤬 Рэжым абірае беларусаў на курорце ў Краснай Паляне
Лукашэнкаўскія васалы прадалі за капейкі зямлю каля гатэлю «Беларусь» у элітным пасёлку ў Расеі. А зараз будуюць там апартаменты, якія прададуць па звышкоштах.
😡 Грошы пойдуць у кішэню дыктатара і прыбліжаных.
Добрага дня, шаноўнае спадарства!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Час біць трывогу? Запазычанасць беларусаў перад банкамі расце
Праз VPN
Пазыкі беларусаў растуць як па спажывецкіх крэдытах, так і па банкаўскіх пазыках на будаўніцтва і набыццё нерухомасці.
🔸Што не падзялілі Міністэрства спорту і Беларуская федэрацыя футболу?
Праз VPN
Хто гэтыя асобы, якія канфліктуюць і ў чым сутнасць канфлікту?
🔸Яшчэ адну беларуску ў Польшчы тэрарызуе фірма, якая займаецца гвалтоўным высяленнем
Праз VPN
Распавядаем ейную гісторыю і прыводзім парады юрысткі адносна таго, што рабіць, калі вас незаконна высяляюць.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 6 траўня
▫️Расея атакавала энергетычныя аб’екты Сумскай вобласці.
▫️Польскі суддзя Томаш Шмыт папрасіў рэжым Лукашэнкі аб абароне.
▫️Жонка Барака Абамы можа стаць кандыдаткай у прэзідэнты ЗША.
▫️У Расеі пройдуць вучэнні з ядравай зброяй.
▫️Ініцыятыву маці дзяцей, асуджаных за наркотыкі, унеслі ў «чорны спіс».
▫️На баку расейскай арміі ваюе жыхар Беларусі. Хто ён?
🤔 Украіна можа сесці за стол перагавораў з Расеяй
На якіх умовах гэта можа адбыцца і ці пагодзіцца на гэта Расея?
Глядзіце ў нашым відэа ☝️
😨 У Польшчы, пад скрадзенымі з беларускіх аўто нумарамі, махляры здзяйсняюць злачынствы
Напрыклад, запраўляюцца на АЗС палівам і не плацяць за яго ці пакідаюць аўтамабілі на платных паркоўках.
У паліцыі пацярпелым выдаюць даведкі і рэкамендуюць з імі звяртацца ў консульства РБ.
😒 Аднак беларускі бок кажа, што пытанне «не ў іх кампетэнцыі» і раіць «гнаць машыну з даведкай з паліцыі ў Беларусь па тым памежным пераходзе, па якім выязджалі, і рыхтавацца да допыту, як у нас так атрымалася».
Дык што ж рабіць у такой сітуацыі?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❓Як ідзе дапамога былым палітвязням?
Даведаліся, якую падтрымку могуць атрымаць беларусы за мяжой пасля палітычных тэрмінаў і да чаго яшчэ варта рыхтавацца.
Святлана Ціханоўская выступіла з лекцыяй пра рэгіянальную бяспеку, дзе распавяла пра магчымыя перамены ў Беларусі
Яна вызначыла нават тры сцэнары. Якія – чытайце тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Беларусы ўсё больш павінны банкам...
Заробкі растуць, а з імі і пазыкі банкам. Можа здавацца, што ў краіне стала больш грошаў, але ўсё гэта можа прывесці да «перагрэву» эканомікі. Што гэта будзе азначаць – чытайце тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Ініцыятыву маці дзяцей, асуджаных за наркотыкі, унеслі ў «чорны спіс»
Цяпер ім забаронена пісаць петыцыі і сустракацца з Наталляй Качанавай. Адна з прычынаў – чыноўніца «раздражнёная тэмаю». Пра гэта даведаліся чальцы ініцыятывы «Маці-328» перад сустрэчай.
Да актывістаў давялі, што ўлады больш не маюць намеру абмяркоўваць праблемы асуджаных за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі.
Нагадваем, «Маці-328» змагаюцца за змякчэнне пакарання за нарказлачынствы. Актывісты ўпэўненыя, што фігурантам такіх справаў даюць несувымерныя тэрміны, праз што тысячы маладзёнаў ва ўзросце ад 14 гадоў трапілі ў калоніі ў сярэднім на 10 гадоў. Акрамя таго, ініцыятыва просіць аб амністыі для асуджаных паводле гэтых артыкулаў.
Топ-10 самых чыстых аэрапортаў у свеце (толькі адзін — у Еўропе)
Рэйтынг быў заснаваны на такіх фактарах, як чысціня крэслаў і прыбіральняў.
Першае месца заняў Такійскі аэрапорт Ханэда. Японія ўвогуле заняла чатыры з 10 першых месцаў.
Другое месца – Сеул Инчхон ў Паўднёвай Карэі. Трэцяе – Сінгапур Чанг.
Замыкаў спіс адзіны не азіяцкі аэрапорт – швейцарскі Цюрых.
Даследаванне было праведзена рэйтынгавай арганізацыяй Skytrax у рамках прэміі World Airport Awards.
🤔 Пра гэтае не распавядалі ў школах: беларусы падчас Другой Сусветнай вызвалялі Італію!
Так, нашыя землякі ўдзельнічалі ў адной з самых крывавых змаганняў – бітве пад Монтэ-Касына. Як так атрымалася і чаму савецкая прапаганда вырашыла сцерці гэта з памяці, глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны»: https://youtu.be/fEDdfdcnxb0
16-гадовая дзяўчына трапіла ў рэанімацыю пасля вечарынкі
У яе пераломам костак зводу чэрапа.
Інцыдэнт адбыўся на Гомельшчыне. Згодна з відэа, якое мае МУС, хлопец зрабіў дзяўчыне падножку і кінуў яе на падлогу. Ці зʼяўляецца гэта прычынай пералому – невядома. Усе відэа заблюрана.
Паводле міліцыі, толькі за 5 месяцаў ужо выяўлена больш за 120 пʼяных вечарынак падлеткаў. У іх удзельнічалі каля 400 дзяцей.