💁 Хвалёная беларуская «малочка» робіцца ў тым ліку праз прымусовую працу зняволеных
У варшаўскім Цэнтры беларускай салідарнасці пры падтрымцы амбасады Канады 2 лютага прайшла прэс-канферэнцыя на тэму парушэння правоў чалавека ў Беларусі.
💬 Праваабаронца «Вясны» Яна Галаган адзначыла, што рэпрэсіі супраць беларусаў, якія пратэставалі яшчэ ў 2020 годзе, працягваюцца дасюль. «BELPOL» агучыў аналіз крымінальных справаў за 2023 год,
Прадстаўнік «Рабочага руху» Юры Рававы расказаў пра стан на прадпрыемствах. А таксама працытаваў аднаго з асуджаных за наркатычны артыкул:
Дзякуй Богу, што ў калонію пачалі заязджаць палітвязні, бо цяпер «палітычныя», а не «наркатычныя» сталі найніжэйшай кастай у вачах адміністрацыі калоніі.
😬 Мужчыны, вырашыліся б на такое?
На расейскай выставе прэзентавалі сімулятар родаў. Дзіця ў выніку вы не народзіце, але вострыя адчуванні гарантаваныя
🔻Мінус 10 тысяч ІП у краіне
Змяншэнне колькасці ІП звязана са змяненнем падатковага заканадаўства.
Гэтак, з 1 студзеня 2023 года ІП страцілі права на «спрошчаную сістэму падаткаабкладання». Акрамя таго, скарацілася колькасць відаў дзейнасці для адзінага падатку.
Чарговыя змяненні ІП чакалі з 2024 года. У прыватнасці, у залежнасці ад прыбытку для прадпрымальнікаў уведзенае павышанае падаткаабкладанне.
☕️ Добрага нядзельнага ранку, сябры!
Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹 «Цяпер ужо не плачу». Беларуска Дар'я – пра сваю працу ў праекце «Politzek.me»
Праз VPN
Амаль 3 гады яна піша лісты, збірае грошы і падтрымлівае чым можа ахвяраў рэжыму
🔹 У Менску за здраду дзяржаве будуць судзіць афіцэра-артылерыста, які год утрымліваецца пад вартай
Праз VPN
Не падтрымліваў вайну, заўсёды казаў пра рэальную сітуацыю
🔹 У Беларусь не ўпусцілі трох ізраільцянаў за здымкі жаўнераў Цагалю
Праз VPN
Асобаў затрымалі і пакінулі ў ізалятары
🔹 Вуліцу ў Львове просяць назваць у гонар Каліноўскага
Праз VPN
#штопачытаць
🔥«Беларусам трэба назапашваць сілы. Тарфяны пажар народзіць лідара»/ Інтэрв'ю з Зянонам Пазняком
Старшыня КХП-БНФ Зянон Пазняк у «Студыі Белсат» тлумачыць, як беларуская эміграцыя можа дапамагчы вызваленню Беларусі ➡️ https://youtu.be/T8VxmByrdKU
◾️У менскай радзільні ад асфіксіі памерла немаўля
Паводле маці, яго можна было ўратаваць. Жанчына не курыла і не піла ды выконвала ўсе рэкамендацыі.
Трагедыя здарылася 17 студзеня. Маці нават запісала відэазварот Лукашэнку. Паслухайце, што яна распавядае.
🔥У Львове хочуць назваць вуліцу ў гонар Кастуся Каліноўскага
З такой ідэяй выступіў «Беларускі інфармацыйны цэнтр» і «Заходні інфармацыйны фронт».
«Мы складаем адзінае цэлае з ЕЗ у супрацьстаянні з пуцінскім рашызмам і лукашэнкаўскай тыраніяй
.
Мы падзяляем адны каштоўнасці і выказваем падтрымку беларускаму народу
»
Як жыць пасля беларускай турмы? Гісторыя Наталлі Хершэ
🤔Ці памятаеце вы беларуску з швейцарскім пашпартам, якая спрабавала сарваць балаклаву з амапаўца? Ужо амаль 2 гады, як яна на волі і жыве ў Цюріху.
Пачытайце, як склалася жыццё мужнай дзяўчыны і што дапамагае ей забыць той жах:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❗️Каталіцкую актывістку Аксану Ючкавіч узялі пад варту
Яна працавала журналісткаю ў партале catholic.by. Дзяўчыну цяпер знаходзіцца ў Следчай турме №8 г.Жодзіна.
Аксану абвінавачваюць у «арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак».
Дзяўчына таксама вядома тым, што займалася дабрачыннасцю ў сацыяльным цэнтры, выкладала польскую мову і ўдзельнічала ў руху каталіцкіх скаўтаў.
❌Кампьютарныя гульні ад Sony сыходзяць з Беларусі
Датычыцца гэта тыя праекты, якія знаходзяцца на пляцоўцы Steam. Sony забараніла актывацыю там новых гульняў для беларускіх акаўнтаў.
Дарэчы, набыць гульні японскай кампаніі ў Steam беларусы пакуль яшчэ могуць, але спіс там не поўны.
Нагадваем, у сакавіку 2022 года Sony прыпыніла продаж Playstation у Расеі і закрыла сваю краму PS Store для Беларусі.
🤯Нейкі сюр: у Беларусі затрымалі за здымкі жаўнераў Цагалю
Адбылося гэта ў аэрапорце «Мінск». Трох ізраільцянаў, якія прыляцелі ў нашу краіну, не пусцілі далей. Асобаў затрымалі і пакінулі ў ізалятары.
«На пашпартным кантролі нас адвялі ў бок для допыту і дагляду. У нас забралі тэлефоны і актыўна іх правяралі, пакуль не знайшлі фатаграфіі ізраільскіх салдатаў.
Адзін афіцэр спытаў, хто гэтыя салдаты, і мы адказалі, што частка з іх – нашыя сябры, а астатніх не ведаем. У выніку афіцэр вырашыў, што мы злачынцы»
🤡Беларускія сілавікі хочуць вярнуць пакаранне за «дармаедства»
«Што ў гэтым кепскага – законным шляхам прымусіць людзей працаваць, прыносіць карысць сям’і і грамадству? Каб меліся сродкі да існавання. А не так, як некаторыя цяпер: скраў, выпіў, сеў, скраў, выпіў, сеў», – распавёў галоўны гарадзенскі міліцыянт Дзмітрый Разянкоў.
Прапанову на рэпрэсіі супраць беспрацоўных увядуць пасля «парламенцкіх выбараў». Падобны артыкул хацелі ўвесці яшчэ ў 2015-м, але пакінулі «падатак на дармаедства».
Практыка адміністрацыйнай адказнасці за «дармаедства» існавала ў савецкія часы. Тады за гэта маглі арыштаваць нават на год.
🇺🇦Ігар Кізім прызначаны амбасадарам Украіны па асаблівых даручэннях у Беларусі
У абавязкі амбасадара па асаблівых даручэннях у справе Беларусі будуць уваходзіць «пытанні, звязаныя з дэмакратычнымі сіламі Беларусі як часткай беларускага грамадства, якая выступае супраць палітыкі цяперашняга кіраўніцтва Беларусі, асабліва ў тым, што датычыць падтрымкі расейскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны».
Як зазначыў ён на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:
«Спадзяюся, што мой досвед працы амбасадарам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь спатрэбіцца ў гэтым»
💥 #main Галоўнае за 2 лютага:
▫️Сёння дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага.
▫️Рэжым Лукашэнкі больш не лічыць Рамана Пратасевіча «экстрэмістам».
▫️Каля амбасады Беларусі ў Берліне можа з'явіцца «вуліца Марыі Калеснікавай».
▫️МАЗ зрабіў новы аўтобус.
▫️Сілавікі жорстка затрымалі лекара з «ЛАДЭ».
▫️Хутка выйдзе кніга з лекцыямі філосафа Уладзіміра Мацкевіча.
☝️ У Арменіі затрымалі беларуса, якога вышукваюць за ўхіленне ад войска
Цяпер яму пагражае дэпартацыя на радзіму і крымінальная справа.
Яраслаў Новікаў да апошняга часу жыў у Грузіі – пры гэтым у Беларусі на яго заведзеная крымінальная справа за ўхіленне ад абавязковай вайсковай службы. Ён збіраўся з Грузіі з’ехаць жыць і працаваць у Балгарыю, але не атрымаў у Тбілісі візу.
Балгарскае прадстаўніцтва параіла яму вярнуцца ў Беларусь і паспрабаваць зноў ужо адтуль. Аднак праз магчымыя рызыкі беларус вырашыў паўторна падацца на візу ў Арменіі.
💁 Адвакат Яраслава перакананы, што ўсё скончыцца добра.
📷 Ілюстрацыйнае
😲 Ён дапамог з’явіцца ЗША, а яшчэ заснаваў Ўэст-Пойнт
Сёння дзень народзінаў у Андрэя Тадэвуша Банавэнтуры Касцюшкі.
Як нарадзінцу Вялікага Княства Літоўскага ўдалося стаць адным з герояў вайны за незалежнасць маладой краіны супраць магутнай Брытанскай імперыі, зрабіцца тварам перамогі пад Саратогай і пабудаваць Ўэст-Пойнт – Вайсковую акадэмію ЗША?
Амерыканскія прыгоды вялікага сына Беларусі – у новых «Вусах Скарыны» 🎞
Пра ролю Касцюшкі ў гісторыі Беларусі глядзіце тут
#штопаглядзець
☝️ Да самай смерці ён заставаўся пад наглядам паліцыі, а сёння – «экстрэміст»
Сёння дзень народзінаў паэта і драматурга Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Ён стварыў беларускі тэатр і хіба не першы з пісьменнікаў, хто пачаў ужываць беларускую мову.
Літаратар падтрымліваў паўстанне 1863-га, яго арыштавалі царскія ўлады. Быў зняволены ў Пішчалаўскім замку, пазней быў вызвалены, але да самай смерці ён заставаўся пад наглядам паліцыі.
💥 #галоўнае за 3 лютага
▫️Беларускія сілавікі хочуць вярнуць пакаранне за «дармаедства».
▫️Украіна прызначыла амбасадара па асаблівых даручэннях для Беларусі.
▫️У Беларусі будуць судзіць падпалкоўніка за «здраду дзяржавы».
▫️У менскім аэрапорце затрымалі турыстаў за здымкі жаўнераў Цагалю.
▫️Кампутарныя гульні ад Sony сыходзяць з Беларусі.
▫️Расейцы выкралі і абрабавалі беларусаў у Тайландзе.
▫️Каталіцкую актывістку Аксану Ючкавіч узялі пад варту.
▫️У Львове хочуць назваць вуліцу ў гонар Кастуся Каліноўскага.
🙈 Пуцін і ягоны двайнік давялі Лукашэнку да непрытомнасці
Глядзіце ў чарговым выпуску сатырычнага шоў «Вечаровы шпіль».
💭 Таксама ў выданні: Кейс «Бі-2»: майстры культуры, бяжыце!
https://youtu.be/FSscvBywDuY
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
🔸 У Беларусі за «здраду дзяржаве» будуць судзіць афіцэра-артылерыста
🔸 Ігара Кізіма афіцыйна прызначылі амбасадарам Украіны па спецыяльных даручэннях Беларусі
🔸 Што цяпер адбываецца ў ІТ у Беларусі
🔸 105-ая гадавіна Канстытуцыі Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Mo6oyXGboDo
💬«– Вы прывабны мужчына! Вы супраць ЛГБТ?
– А з якой мэтай вы цікавіцеся?»
Дэпутат Уладзімір Азаранка чамусьці больш не хоча быць дэпутатам. Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў да спадара Уладзіміра, каб даведацца, як самому стаць дэпутатам.
Слухайце чарговую порцыю размоваў Андрэя Павука з ідэалагічнымі апанентамі ў нашым «Шухер-Шоў» 👉 https://youtu.be/0MSa1icB8R0
🥹Трошкі мілаты: Эд Шыран не ўразіў коцікаў
Брытанскі музыка прыйшоў у котакафэ і хацеў зайграць для гадаванцаў. Яны гэтага не ацанілі.
Дарэчы, 10 год таму сітуацыя была падобная, але тады заставаўся адзін коцік. Паглядзіце!
💔 Аліна і Ілля думалі, што больш ніколі не будуць разам
Калі Расея ўварвалася на тэрыторыю Украіны, яны ўзялі ў рукі зброю і пайшлі абараняць завод «Азоўмаш»
Паглядзіце іх шчымлівую гісторыю ☝️
😳Беларусаў выкралі і абрабавалі ў Тайландзе
Злачынцы, верагодней усяго – расейцы.
Беларуская сямʼя распавяла паліцыі Пхукету, што 29 студзеня іх выкрала група мужчын каля рэстарану. Яны надзелі ім на галаву пластыкавыя пакеты і збівалі. Мужчыну прымушалі зрабіць перавод у крыптавалюце ў памеры $901 200. Калі муж перавёў грошы, іх высадзілі праз кіламетр.
Паліцыя выдала ордары на арышт пяцярых расейцаў. Дваіх затрымалі ў аэрапорце, дваіх – у месцы пражывання. Пятага таксама арыштавалі і дапытвалі асобна (яго лічаць арганізатарам).
Беларусы кажуць, што жывуць у Тайландзе са снежня 2023 года і з нападнікамі не знаёмыя.
🤨Лукашенка сабраўся ў Антарктыду?
Тым часам Хрэнін выбраў для адпачынку Кубу, а Бондарава зрабіла пластычную аперацыю, каб быць больш падобнай на расейку.
Сабралі ўсе «сенсацыйныя» навіны ў новым гумарыстычным выданні «ХайТак». Паглядзіце!
https://youtu.be/FHkuB9GY88o
Не падтрымліваў вайну, заўсёды казаў пра рэальную сітуацыю
Падпалкоўніка Антона Чарамных будуць судзіць 15 лютага. Амаль год ён прасядзеў пад арыштам.
Вайскоўца абвінавачваюць у «здрадзе дзяржавы» і «распальванні варожасці». Цяпер мужчыне пагражае ад 10 да 20 гадоў зняволення.
Антон – ідэолаг 120-й гвардзейскай механізаванай брыгады. Разам з ім, паводле кіраўніка КДБ Церцеля, былі затрыманы 10 прадстаўнікоў сілавых структураў.
«Спачатку размаўляла са сваяком палітвязня – ды ішла плакаць. Цяпер ужо не плачу»
Праца Дашы – камунікацыя са сваякамі палітвязняў. Амаль 3 гады яна піша лісты, збірае грошы і падтрымлівае чым можа ахвяраў рэжыму. Не заўсёды дапамога даходзіць, але дзяўчына ніколі не апускае рукі.
Пачытайце гісторыю беларускі, якая робіць важную і вельмі эмацыйна цяжкую працу:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️Вітаем, шаноўнае спадарства!
Пачытайце 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺«Буслік», «Востраў чысціні» і «Алмі» сыходзяць?
Праз VPN
Папулярныя беларускія крамы ўжо некалькі месяцаў працягваюць скарачацца. Што гэта, нацыяналізацыя, крызіс ці цяжкая канкурэнцыя з Кітаем? Распавядаем, што адбываецца.
🔺У Вільні зноў хтосьці абураецца беларусамі
Праз VPN
Літоўскі журналіст выказаўся, што беларусы «нясуць смярдзючую змяю знявагі да літоўскага ладу жыцця». Ці будзе рэакцыя самой ЛІтвы на такую варожую публікацыю?
🔺Ціханоўская: «адказнасць за тое, што будуць ведаць дзеці – ляжыць на нас»
Праз VPN
Абраная прэзідэнтка выказалася наконт адзіных падручнікаў па гісторыі Беларускі і Расеі. Як цяпер грамадству захаваць сваю гісторыю?
🙃Беларускі футбол – самы беларускі, бо нікуды не ездзіць
Здаецца, чаму футбалісты замежных клубаў выязджаюць у цёплыя краіны, як ААЭ і Турцыя, а нашы толькі сядзяць дома? Аказваецца, справа не толькі ў якасці гульні.
Разбяромся, чаму беларускія каманды сумуюць ужо трэці год:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN