#рэпрэсіі Асноўнае за 5 лістапада
🔻Затрымалі спевака і шоўмэна «Дзядзю Ваню»
🔻55-гадовы тынкоўшчык атрымаў 3 гады калоніі за «адмаўленне генацыду беларускага народу»
🔻Менскі гарадскі суд збіраецца ліквідаваць «Беларускую асацыяцыю спрыяння ААН»
🔻Нядаўняя хваля затрыманняў магла быць звязаная з выкрытай супольнасцю дваровых чатаў
🔻У Воршы судзілі за «распаўсюд экстрэмізму» настаўніцу мясцовай гімназіі і яшчэ двух чалавек
🔻Старонка «Грустный Коленька» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» стала «экстрэмісцкай»
📍Каля мяжы з Латвіяй знайшлі цела грамадзяніна Самалі. Лукашэнкаўцы вінавацяць у ягонай смерці латвійскі бок
Яны сцвярджаюць, што двух афрыканцаў жорстка збілі, пасля чаго адзін з іх страціў прытомнасць, а пазней памёр. Другі мужчына выжыў.
Чытайце болей падрабязнасцей па спасылцы:
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Новыя кошты для таксі. Ці стане гэта пачаткам канца паслугі
🔸За выбарамі ў ЗША назірае Ігар Кулей
🔸Лукашэнка таксама рыхтуецца, склікаў нараду ЦВК і сілавікоў
🔸Лукашысты вінавацяць польскі бок у масавым забойстве мігрантаў, а Літва разрывае чарговую дамову з Беларуссю. Дайджэст падзеяў замежжа.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/rskZ_8HUhZU
🇺🇲 «У ЗША няма перадвыбарчай цішыні»
Журналіст «Белсату» Ігар Кулей пра выбарчую атмасферу ў Амерыцы.
Паглядзіце!
🤯 Праваабаронцы падлічылі колькасць асуджаных за «абразу» самага крыўдлівага кіраўніка дзяржавы на планеце
Гаворка, вядома ж, пра Лукашэнку, за «абразы» якога ў інтэрнэце рэгулярна раздаюць рэальныя тэрміны ў калоніях ці на «хіміі». Толькі вядомых праваабаронцам прысудаў па гэтых справах за апошнія 4 гады было больш як 1200.
У рэальнасці іх можа быць яшчэ болей.
#рэпрэсіі #лічбадня
😞 «У цывільным жыцці ўсё не так, як на полі бою»
Цяпер ва Украіне зарэгістравана 1,5 млн ветэранаў, а па заканчэнні вайны чакаецца 5-6 млн.
Паглядзіце, з якімі праблемамі яны сутыкаюцца і якой адаптацыі патрабуюць ☝️
☝️Затрымалі спевака і шоўмэна Івана Вабішчэвіча
Ён раскручваў сябе пад псеўданімам «Дзядзя Ваня», некалі шмат свяціўся на дзяржаўных каналах і нават прымаў удзел у расейскім шоу «Голас».
Пра актыўную падтрымку Вабішчэвічам пратэстаў у Беларусі нічога не вядома, хаця ўлетку 2020-га года ён пісаў у сацсетках, што «ганарыцца беларусамі».
📍Чытайце болей па спасылцы
💱 Курсы валютаў 5 лістапада
Найбольш змяніўся курс еўра, які вырас ажно на 2 капейкі. Долар дадаў палову капейкі. А расейскі рубель трохі патаннеў, але ў межах статыстычнай пагрэшнасці.
#курсывалютаў
🤔 Масавыя рэйды сілавікоў, што адбыліся напрыканцы мінулага тыдня, маглі быць звязаныя з кааліцыяй дваровых чатаў
Нагадаем, «хапун» адбываўся паводле заведзенай крымінальнай справы за «змову з мэтаю захопу ўлады».
☝️ Вось новыя падрабязнасці
🔹Расейская прапаганда часта заяўляе, што Расея не прайграла ніводнай вайны
Насамрэч, канешне, прайграла. Прычым налічыць такіх войнаў можна мінімум 10.
ПА СПАСЫЛЦЫ прыгадваем, у якіх сітуацыях расейская дзяржава розных эпох цярпела паразы на палях бітвы
🔺«На ўсходзе Украіны разбураныя цэлыя вёскі»
Беларускі ваяр Вітаўт – ваяр аэравыведкі батальёну «Волат» палка Каліноўскага. Беларусь ён пакінуў у 2019 годзе пасля парламенцкіх выбараў.
У лютым 2022 года Вітаўт на тры тыдні паехаў валанцёрам на мяжу, каб дапамагчы палякам прыняць уцекачоў з Украіны, а пасля вырашыў ехаць абараняць Украіну.
Паглядзіце ягоную гісторыю ў нашай праграме «Ваяры».
🇬🇪У Тбілісі прайшла акцыя пратэсту супраць вынікаў парламенцкіх выбараў
Арганізатарамі акцыі выступілі «Кааліцыя за перамены», «Адзіны нацыянальны рух» і «Моцная Грузія». Як паведаміла расейская служба ББС, сярод удзельнікаў была заўважана шведская актывістка Грэта Тумбэрг.
Адзін з лідараў партыі «Адзінства – нацыянальны рух» Георгій Вашадзэ заявіў, што апазіцыя плануе разгарнуць «фронт супраціву» па ўсёй краіне:
«Мы патрабуем прызначэння новых выбараў. Мы не прызнаем выбары і не прызнаем легітымнасць парламента. Мы пачалі рух супраціву і разгортваем фронт супраціву спачатку ў Тбілісі, а затым па ўсёй Грузіі. Кожны наступны пратэст будзе ўсё больш вострым і арыентаваным на больш канкрэтныя мэты»
Добрага дня, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔹«Выбарчая гонка» набірае абароты
Зарэгістравалі 7 ініцыятыўных груп, што пра іх вядома?
🔹7 цікавых фактаў пра выбары ў ЗША
Прэзідэнцкія выбары ў Злучаных Штатах адбываюцца паводле незвычайнай працэдуры – і ў надзвычай напружанай атмасферы. «Белсат» расказвае, чым гэтыя выбары вылучаюцца сярод іншых.
🔹«Выбраў акцыі, бо не чакаю пенсіі»
Як беларусу зарабіць на фондавым рынку?
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 4 лістапада
🔻Стала вядома пра прысуд былому курсанту Акадэміі МУС. Ён атрымаў 15 гадоў узмоцненага рэжыму. Вырак агучылі яшчэ ў жніўні
🔻Праваабаронцы даведаліся некаторыя дэталі свежага «хапуна», які сілавікі зладзілі па ўсёй Беларусі
🔻Віцебскага «рэйкавага партызана», якому ўжо прысудзілі 15 гадоў узмоцненага рэжыму, сабраліся судзіць зноў
🔻У Берасці адбудзецца суд над нарадзінцам Украіны з беларускім грамадзянствам. Інкрымінуюць «здраду дзяржаве»
🔻Лунінец: двух хлопцаў асудзілі за «здзек з дзяржсімвалаў». Кожнаму далі па паўгода агульнага рэжыму
🔻КДБ і МУС прызналі шэраг дваровых чатаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі»
📍Літоўскія ўлады хочуць забараніць сваім грамадзянам, якія паралельна маюць грамадзянства РБ ці РФ, служыць у войску
Калі чалавек ужо служыць у войску і пры гэтым атрымаў грамадзянства адной з гэтых краінаў, прапануецца звальняць яго з вайсковай службы.
Чытайце падрабязней НА НАШЫМ САЙЦЕ
Чаму «выбары» прызначылі на 26 студзеня? Адказ вас здзівіць!
Паслухайце версію ад вядоўцаў гумарыстычнага шоу «Хай так TV» ☝🏻
Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» 🎬
🤔 «Сімпсаны» зноў прадказалі будучыню?
Гэты культавы мультсерыял, сярод іншага, вядомы тым, што ў ім рэгулярна знаходзяць адсылкі да нейкіх падзеяў, што здараюцца ў будучыні, праз шмат гадоў пасля выхаду серыяў.
І вось напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у ЗША аматары містычных супадзенняў зноў звярнуліся да «прарочага» мульціка. І пабачылі там прадказанне перамогі Камалы Гэрыс.
🔹Серыя «Барт у будучыні», стоп-кадр з якой вы бачыце вышэй, пабачыла свет у сакавіку 2000 года. У гэтым эпізодзе Ліза Сімпсан становіцца прэзідэнткаю і праводзіць нараду ў Авальным кабінеце. Яна кажа фразу «Як вы ведаеце, мы атрымалі ў спадчыну ад прэзідэнта Трампа даволі вялікі бюджэтны дэфіцыт».
Цікава, што пры гэтым Ліза апранутая ў фіялетавы пінжак, у якім цяпер часта публічна выступае Камала Гэрыс. Да таго ж, Гэрыс носіць падобныя жамчужныя каралі.
☝️Праўда, большасць букмекераў не бярэ ў разлік «прадказанне» Сімпсанаў і лічыць, што шанцы Трампа на перамогу складаюць прыкладна 60%, у той час як у Гэрыс – каля 40%.
💬 «Гэта чалавек, за якога я галасаваў. Гэта прэзідэнт маёй краіны»
Сёння для праверкі на паліграфе да нас завітаў YouTube-блогер і журналіст Глеб Сямёнаў.
📍Ці крытыкаваў Глеб kyky.org і ці хацеў звольніцца адтуль?
📍Ці думаў пра тое, што гледачы яго недаацэньваюць?
📍Ці крыўдна яму, што людзі не могуць разгледзець у ім талент?
👀 Глядзіце свежы выпуск праграмы «Шчыра кажучы» на YouTube-канале «Белсат NEWS»
📞 РБ і РФ зноў дамовіліся пра адмену роўмінгу. Але гэтая дамоўленасць мала што азначае
Справа ў тым, што даты адмены роўмінгу паміж дзвюма часткамі «Саюзнай дзяржавы» раней ужо прызначаліся некалькі разоў, аднак увасобіць задумку ў рэальнасць не атрымалася дагэтуль.
Чытайце падрабязней на старонцы:
☝️Стала вядома пра першага асуджанага да рэальнага тэрміну ў калоніі за «адмаўленне генацыду беларускага народу»
55-гадовага тынкоўшчыка са Ждановічаў Андрэя Савіцкага асудзілі за сумневы ў тым, што Хатынь «спалілі немцы». У той карнай аперацыі сапраўды бралі ўдзел не толькі немцы, аднак Савіцкі наогул прыпісваў тыя злачынствы савецкім партызанам.
Усё гэта адбывалася ў дыскусіях у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».
📍Чытайце на старонцы, якім тэрмінам пакаралі мужчыну
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Затрыманы шоўмэн і спявак «Дзядзя Ваня»
🔻Лукашэнка сабраў нараду, каб абмеркаваць «выбары»
🔻Польскае Мінабароны адрэагавала на абвінавачванні ў забойстве мігрантаў
🔻У ЗША – асноўны дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах
🔻На выезд з Беларусі ў Еўразвяз зноў утварыліся вялізныя чэргі
🔻На Віцебшчыне судзяць педагогаў за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
🔻Маштабная аўтааварыя ў Баранавічах
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔸Нашая журналістка экстрана эвакуявалася з Беларусі ды просіць дапамогі
Яна не можа раскрыць свайго імя, бо ў Беларусі засталіся блізкія ёй людзі пад крымінальным пераследам. Жанчына з'ехала з двума дзецьмі, адзін з якіх мае праблемы са здароўем.
Чытайце падрабязней НА НАШЫМ САЙЦЕ
🫥 Працаваць доктарам і заклікаць паліць габрэяў у печы – ці такое магчыма?
Аказваецца, так: дзіцячая лекарка з Менску адкрыта выказвае антысеміцкія погляды і не адмаўляецца ад іх нават нягледзячы на крытыку.
Як да гэтага ставіцца кіраўніцтва доктаркі і адкуль увогуле ксенафобы і антысеміты бяруцца ў Беларусі? Распавядаем у нашым відэа, паглядзіце!
😨 Залевы ў Іспаніі не спыняюцца
Гэтым разам дажджы накрылі ваколіцы Барселоны. Дасталася і вядомаму аэрапорту «Эл-Прат», у якім затапіла ўзлётную паласу ды заліла некаторыя залы.
Глядзіце, што там адбываецца 🔍
📍Гарадзенскі абласны суд праз тыдзень пачне судзіць давераную асобу Канапацкай на мінулых «выбарах»
Працэс будзе завочным, бо Ежы Грыгенча даўно не пражывае ў Беларусі. Чаго не скажаш пра Канапацкую, якая акурат у тыя ж дні, калі будзе ісці суд, будзе збіраць подпісы для высоўвання на новыя «выбары».
Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
◽️Міністр замежных справаў Польшчы выказаўся пра зняволенага ў Беларусі Анджэя Пачобута
У інтэрв’ю тэлеканалу «TVN24» міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі сярод іншага адказаў на пытанне пра вызваленне Анджэя Пачобута:
«Усе ведаем, што гэта за рэжым. Мы спрабуем рознымі каналамі, і на нашым кантыненце, і ў згодзе з саюзнікамі, паўплываць на гэтую сітуацыю. Але памятайма, што ў Беларусі ў прапорцыі да колькасці насельніцтва больш палітычных зняволеных, чым у Польшчы ў часы ваеннага стану».
«Адмовіцца ад дэкамунізацыі і зрабіць расейскую мову дзяржаўнай». Стала вядома чаго патрабавала Расея ў пачатку ўварвання ва Украіну
Раследвальнікі атрымалі дакумент, у якім дакладна апісаныя мэты Расеі ў вайне супраць Украіны.
Патрабаванні закранулі не толькі войскі і ўзбраенне. Што патрабавала Расея ў абмен на спыненне агню чытайце на нашай старонцы (праз VPN)
💥 #галоўнае за 4 лістапада
✔️ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўную групу Канапацкай і яшчэ двух людзей
✔️Лукашэнка змяніў кіраўніка «Беларуськалію»
✔️Прэзідэнцкія выбары ў ЗША – ужо заўтра. Сабралі 7 фактаў пра гэтую падзею, якая паўплывае на лёс усёй планеты
✔️Пасля раптоўнага захворвання на менінгіт памёр беларускі настаяцель каталіцкага кляштара ў Маскве
✔️Размова з беларусам, які вырашыў зарабіць на акцыях, бо не чакае пенсіі
✔️Беларуская касманаўтка Марына Васілеўская прадае праз інтэрнэт свой iPhone
✔️На прэзідэнцкіх выбарах у Малдове перамагла Мая Санду
✔️Літва хоча забараніць служыць у войску сваім грамадзянам, якія паралельна маюць грамадзянства РБ ці РФ
✔️Расейскі блогер Ілля Варламаў зноў загаварыў па-беларуску. Але вымаўляць «Ч» па-ранейшаму не навучыўся 😊
🥶 Надвор'е не перастае здзіўляць
У пустэльні Саудаўскай Аравіі нечакана выпаў снег. Паглядзіце ☝🏻
🔍 Каротка расказваем і паказваем тых, хто пажадаў удзельнічаць у «выбарах» 26 студзеня
Бо акрамя Лукашэнкі (і, магчыма, Гайдукевіча, Чамаданавай ды Канапацкай) вы сапраўды наўрад ці ведаеце гэтых людзей 💁🏻♂️