🚂 У Гомельскай вобласці электрычкі не могуць ездзіць самастойна – іх цягаюць па маршрутах лакаматывы
Прычына ў няспраўнасці вырабленых у Расеі сілавых установак.
Эксперты кажуць, што выводзіць дызель-цягнікі з такой праблемай на маршруты небяспечна, аднак іх усё роўна запускаюць – толькі рухаюцца яны не самі, а з дапамогаю лакаматываў.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
«Візіт Сі Цзінь Піна паказвае, што сяброўства з Еўропай усё яшчэ ў прыярытэце»
Сі Цзінь Пін прыехаў у Еўропу ўпершыню за 5 гадоў. Ён наведаў францыю і сустрэўся Эманюэлем Макронам. Таксама Кітай уваходзіць у лік краінаў, запрошаных на саміт міру ў Швейцарыі.
Што абмяркоўвалі лідары двух дзяржаваў і ці можа Кітай паўплываць на ход вайны ва Украіне? Глядзіце ў нашым сюжэце!
🐍 Жыхарка Менску на вуліцы Някрасава выгульвала...пітона
Як кажуць, у кожнага свой любімы гадаванец 😁
🐼 Работнікі кітайскага заапарку прэзентавалі«новы від пандаў»
Аднак аказалася, што гэта падман.
🤔 Каго ж выдавалі за чорна-белых мядзведзяў?
🔺Расея атакавала ракетамі Кіеў і іншыя гарады. Пашкоджаныя аб’екты энергетыкі
У бок Кіеву расейцы запусцілі крылатыя ракеты з розных кірункаў, паведамляе Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя. Сілы СПА здолелі адбіць удар.
«Укрэнерго» паведаміла пра ўдары па аб’ектах энергетыкі ў Вінніцкай, Запарожскай, Івана-Франкоўскай, Кіраваградскай, Львоўскай і Палтаўскай вобласцях. У выніку атакі былі пашкоджаныя некаторыя аб’екты генерацыі і абсталяванне на адным з аб’ектаў у цэнтральным рэгіёне. У Палтаўскім раёне ў вынікі трапляння расейскага беспілотніка ў аб’ект энергетычнай інфраструктуры ўзнік пажар. Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў.
Энергетыкі цяпер працуюць над ліквідацыяй наступстваў расейскай атакі.
💥 #галоўнае за 7 траўня
▫️Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з кіраўніком NATO.
▫️Берайсцейцы прыйшлі на гастрафэст і масава атруціліся.
▫️25 гадоў таму знік Юрый Захаранка.
▫️90% прыбыткаў ад актываў Расеі ў Еўропе накіруюцца на ваенныя патрэбы Украіны.
▫️Памёр беларускі мастак Васіль Пачыцкі.
▫️Зянон Пазняк распавёў, што Лукашэнка павіншаваў яго з 80-годдзем.
▫️Ва Украіне арыштаваныя агенты ФСБ, якія рыхтавалі напад на Зяленскага.
▫️Сілавікі арыштавалі менчука, які нібыта напісаў 1 200 каментароў.
▫️Супраць Беларусі ўвядуць больш жорсткія санкцыі.
▫️Даносчыца Бондарава прынізіла нявестку Лукашэнкі ў сваім тг-канале. А потым выправіла допіс.
▫️У Вільні праходзіць выстава пра паўстанне Каліноўскага.
📌 Суд выставіў Пратасевічу, Рудзіку і Пуцілу суму кампенсацыі ў 24,5 мільёна рублёў за нанясенне ўрону
На сваім Youtube канале Пратасевіч прызнаецца, што рашэнне суда стала для яго шокам.
Асноўная частка выплатаў павінна перайсці ў МУС на прэміі і пазачарговыя выплаты, адзначыў Пратасевіч.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
👩🚀 SpaceX паказала скафандр для выхаду ў адкрыты космас
Выглядае, як з фільмаў пра будучыню!
💪 Вось такая выстава пра паўстанне Каліноўскага праходзіць у Вільні
Пабачыць экспанаты можна бясплатна ў палацы Вялікіх Князёў.
Інтэрактыўная выстава «Паўстанцы 1863–1864 гадоў» складаецца з 16 павільёнаў і мультымедыйнага купалу ў гонар Кастуся Каліноўскага. Працаваць яна будзе да 18 траўня.
«Галоўная мэта – гэта перамагчы ва Украіне і аслабіць Захад»
Расея рыхтуе тэракты ў Еўропе, атаку на Вялікую Брытанію і ядравую вайну? Пра гэта піша выданне «Financial Times». Калі гэта сапраўды так, навошта гэта Крамлю і што можа супрацьпаставіць NATO?
Разбіраемся ў нашым сюжэце!
«Важна, каб людзі не ўцякалі ад праблемаў, а дапамагалі адно аднаму»
Таццяна Гацура-Яворская робіць вялікія важныя справы ціха і спакойна.
У Беларусі яна шмат гадоў арганізоўвала фестываль праваабарончага кіно WATCH DOCS, адукацыяй у галіне правоў чалавека і дапамагала людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Таццяна – маці чатырох дзяцей.
У 2022 годзе выехала з Беларусі таемнымі тропамі і цяпер жыве ва Украіне. Калі пачалася вайна, Таццяна арганізавала дастаўку ва Украіну складанага медычнага абсталявання. А цяпер адкрыла рэабілітацыйны цэнтр для вайскоўцаў.
Паглядзіце гісторыю гэтай неверагоднай жанчыны!
❌ Супраць Беларусі ўвядуць больш жорсткія санкцыі за падтрымку вайны ва Украіне
Адна з мэтаў – перашкодзіць Расеі абыход санкцыяў праз Беларусь.
У праекце прадугледжанае пашырэнне санкцыйнага спісу на тавары падвойнага прызначэння і тэхналогіі. Цяпер пад забарону могуць патрапіць:
🔻навігацыйныя тавары, прадметы раскошы, прамы ці ўскосны імпарт, набыццё ці перадача алмазаў з Беларусі.
🔻імпарт мінеральных прадуктаў, у тым ліку сырой нафты.
🔻кансультатыўныя, аўдытарскія, ІТ-паслугі ды іншыя.
🔻плануецца забарона ўезду на тэрыторыю Еўразвязу прычэпаў і паўпрычэпаў, якія зарэгістраваныя ў Беларусі, а таксама забарона на прыём дэпазітаў з Беларусі.
Выключэнні – харчовая і сельгаспрадукцыя (у тым ліку калійныя ўгнаенні). Гэта зроблена для таго, каб пазбегнуць негатыўных наступстваў для харчовай бяспекі ў свеце.
🤯Выпускныя-2024 пройдуць па сцэнарах чыноўнікаў
У гэтым годзе ў выпускнікоў не будзе ні дыджэяў, ні лімузінаў. Затое ім прапануюць распрацаваць нумары пра Другую сусветную і «год якасці».
Што будзе адбывацца на выпускных, глядзіце ў нашым відэа.
Сілавікі арыштавалі менчука, які нібыта напісаў 1 200 каментароў
Паводле выдання «Медиазона», мужчына падпісаны ў сацсетках як Дзмітрый Лешы.
На «пакаяльным» відэа затрыманы кажа, што працуе дальнабойнікам у Еўропе. Таксама яго прымусілі сказаць, што ён «пакідаў тысячу каментароў з абразамі Лукашэнкі і сілавікоў».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманы – Дзмітрый Сончык.
Беларуская лідарка ўпершыню сустрэлася з кіраўніком NATO
Святлана Ціханоўская таксама правяла брыфінг для краін-удзельніц Альянсу, дзе абмяняліся меркаваннямі аб крызісе ў Беларусі і перспектывах дыялогу беларускіх дэмсілаў і НАТА.
«Я радая, што гэта сустрэча адбылася, і што ў дэмакратычных сіл Беларусі завязваецца такі дыялог. У падмурак Альянсу закладзеныя блізкія для беларусаў каштоўнасці: індывідуальная свабода, правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства права», – пракаментавала кіраўніца АПК
💁🏻♂️ На мяжы ў Берасці сабралася вялікая чарга аўтобусаў, а на ўезд у Літву ды Латвію – заторы з фураў
Колькасць аўтобусаў на «Варшаўскім мосце» пераваліла за 60.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇵🇱 Польская памежная служба заявіла пра затрыманне дэзертыра з Расеі
Мужчыну 41 год, у Польшчу ён патрапіў нелегальна, перайшоўшы мяжу з боку Беларусі.
Апрануты быў у цывільную вопратку і не меў пры сабе зброі, аднак, паводле звестак RMF FM, меў вайсковыя дакументы РФ (у тым ліку кантракт з расейскім міністэрствам абароны).
🎼Хто выйшаў у фінал Еўрабачання?
7 траўня ў шведскім горадзе Мальмё адбыўся першы паўфінал «Еўрабачання-2024».
Сярод іншых, яго паспяхова прайшоў і выйшаў у фінал украінскі дуэт Alyona Alyonа & Jerry Heil. У сваёй кампазіцыі «Teresa & Maria» спелі пра моц жанчын, веру ў перамогу, украінскі боль і нязломнасць.
Акрамя Украіны, у фінал конкурсу таксама прайшлі: Baby Lasagna з Харватыі, Bambie Thug з Ірландыі, Сільвястрас Бяльце з Літвы, Сілія Капсіс – удзельніца ад Кіпру, Raiven са Славеніі, Tali з Люксембургу, Teya Dora з Сербіі, Iolanda з Партугаліі, Windows95man з Фінляндыі.
👆Кандыдаты ў КР: спіс № 4 «Наша справа»
Мы працягваем знаёміць вас са спісамі, якія прэтэндуюць на месцы ў Каардынацыйнай радзе. Сёння распавядаем пра спіс № 4 «Наша справа» на чале з палітолагам і даследніцаю, былой выкладчыцай БДУ Розай Турарбекавай.
Ці падтрымлівае спіс сілавы сцэнар змены ўлады ў Беларусі, як ставіцца да інтэграцыі Беларусі ў Еўрапейскі Звяз і NATO і ці павінна Беларусь выйсці з інтэграцыйных аб’яднанняў з Расеяй? Чытайце ў нашым артыкуле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
Добрага дня, сябры!
Мы вам прынеслі ранішняе чытво – сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Беларусам прапаноўваюць адпачываць у дыктатурах
Праз VPN
Туркменістан, Узбекістан і рэгіёны Расеі – вось дзе ў гэтым сезоне прапаноўваюць адпачыць беларусам.
🔺Знаёмімся з кандыдатамі ў Каардынацыйную раду
Праз VPN
Распавядаем пра выбарчы спіс № 10 «Хопіць баяцца».
🔺«Еўрабачанне-2024» – ізноў без Беларусі і нечакана змрочна
Праз VPN
Хто ад суседзяў і на каго ставяць.
#штопачытаць
⚡️ Школы для «сваіх». Расследаванне «Бюро Медыя»
У Беларусі амаль не засталося прыватных школаў. Рэжым палічыў іх рассаднікамі іншадумства і знішчыў.
❓ Каму яны належаць тыя, што засталіся? І як змаглі выжыць пад час «палявання на варажбітак»?
😡 «Я ўжо дзесяць гадоў у адпачынку не быў. Куды можна паехаць з заробкам у дзвесце пяцьдзясят долараў?»
Хутка сезон летніх адпачынкаў.
🏖 Месцаў, куды можна паляцець з Беларусі не так шмат. А каб танна – яшчэ меней.
Дык дзе будуць адпачываць беларусы ўлетку?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💔 Алег Ермакоў
Юрыст першага класу і былы супрацоўнік пракуратуры.
Абвінавачаны паводле дзвюх артыкулаў КК за перадачу дадзеных супрацоўнікаў праваахоўных органаў пратэсным інфармацыйным рэсурсам.
Асуджаны на 6 гадоў зняволення.
На волі ў яго засталіся жонка і 2 непаўналетнія дочкі.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба
#рэпрэсіі
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸6 школаў замест ранейшых 35.Што стала з прыватнай школьнай адукацыяй у Беларусі;
🔸Польскі суддзя Шмыт не падаваў афіцыйнага прашэнне на прытулак;
🔸Ізраіль захапіў кантрольна-прапускны пункт «Рафах» на мяжы з Егіптам і спыніў яго працу;
🔸25 гадоў без Захаранкі. Узгадваем гісторыю бясследнага знікнення палітычнага апанента Лукашэнкі;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=0gN2AJ5aNzQ
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
Чым адрозніваецца праца на БТ ад працы на Белсаце?
Кацярына Ваданасава падзялілася ўспамінамі на Марзалюка і Азаронка, як яна была адзінай беларускамоўнай вядучай на БТ і каму цяпер зайздросціць.
Спытаем самае асабістае праз паліграф у праграме «Шчыра Кажучы»: https://youtu.be/hvQrDOFo9Cs
🙊 Даносчыца Бондарава прынізіла нявестку Лукашэнкі ў сваім тг-канале
Яна назвала жонку Дзмітрыя Лукашэнкі – «змагаркаю»
«Колькі ні пішуць патрыёты пра тое, што непрыгожа да патрыятычных мерапрыемстваў прыцягваць змагароў і дзяржпераваротчыкаў, пральня ўпарта працягвае іх цягнуць. Каторы раз мы сустракаем прозвішча змагаркі Ганны Сялук на канцэртах з удзелам Лукашэнкі».
Ганна Сялук – нявестка самаабвешчанага. Як вы разумееце, допіс быў вельмі хутка выпраўлены.
❗️Яны ідуць у Каардынацыйную раду
Белсат пачынае знаёміць з кандыдатамі ад усіх франкцыяў на выбары ў КР. Сёння — «Хопіць баяцца» пад нумарам 10.
Ці падтрымліваюць яны санкцыі, што думаюць пра сілавы сцэнар змены ўлады і як бачуць далейшыя стасункі Беларусі з Расеяй?
На ўсе пытанні адказалі прадстаўнікі франкцыі пад кіраўніцтвам блогеркі Таццяны Мартынавай:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін:
🔻У Берасці адбылося масавае харчовае атручванне.
🔻У Магілёўскай вобласці пачаўся вучэбны збор тэрабароны.
🔻Пачалі судзіць 39-цігадовую Наталлю Крук, якая падчас запісу пакаяльнага відэа ігнаравала Азаронка.
🔻У Гомлі прайшла рэпетыцыя параду да 9-га траўня.
🔻Пуцін пяты раз уступіў на пасаду прэзідэнта.
🔻У Дзяржынскім раёне загарэўся аўтобус, які перавозіў дзяцей.
https://youtu.be/V92tmj7ebqw
Ва Украіне арыштаваныя агенты ФСБ, якія рыхтавалі напад на Зяленскага
Яны былі палкоўнікамі Упраўлення дзяржаўнай аховы Украіны. У іх задачы ўваходзіла: сачыць за перамяшчэннямі службовых асоб і перадаваць інфармацыю расейскім спецслужбам.
Паводле СБУ, ліквідацыя прэзідэнта Украіны павінна была адбыцца праз ракетны ўдар дзякуючы інфармацыі ад агентаў. Потым планавалася атака дронаў на іншых чыноўнікаў.
Працу агентаў, паводле ўкраінскіх спецслужбаў, кіравала 5-е аддзяленне ФСБ.
Раптоўна: Лукашэнка павіншаваў Зянона Пазняка з 80-годдзем
Адбылося гэта праз дыпламатычную пошту. Такое здарылася ўпершыню.
«Было шмат віншаванняў ад сяброў, ад беларускіх палітыкаў, у тым ліку ў межах паліткарэктнасці (што адзначаю) ад маіх палітычных нязгоднікаў за мяжой (П. Латушка) і ад палітычных праціўнікаў з афіцыёзнай Беларусі (А. Лукашэнка)».
Нагадваем, 24 красавіка беларускаму палітыку Зянону Пазняку споўнілася 80 гадоў.