🇺🇸Галоўная суперніца Дональда Трампа – дачка мігрантаў
У ЗША хутка выбары, а пакуль праходзяць праймерыз (выбары адзінага кандыдата ад партыі). Выклік Трампу кінула Нікі Гэйлі – рэспубліканка, якая мае зусім іншыя погляды.
Пачытайце, хто можа стаць кандыдаткай, а можа і самой прэзідэнткай ЗША:
✅Праз VPN ❎Без VPN
❤️Беларусам за мяжой прапаноўваюць прафінансаваць свае ідэі
Ці памятайце такі лічбавы праект «Новая Беларусь»? Цяпер там стартуе новы сезон, які мае шмат цікавага:
🔻Новая назва – «Будуй сваё». Праект цяпер нацэлены на самакіраванне беларусаў. Можна прапанаваць ідэю і атрымаць фінансаванне ад землякоў.
🔻Адкуль грошы? Праз падатковую дэкларацыю можна зафундаваць 1,5 % (Польшча) ці 1,2 % (у Літве) сваіх падаткаў. Таксама можна пералічыць ад 35 еўра.
🔻Галасаваць за праекты куды пойдуць грошы будуць усе ўдзельнікі ініцыятывы.
🔻Цяпер праектам могуць карыстацца беларусы і беларускі з любой краіны.
👆«У сучасных аперацыйных сістэмах і без старонніх антывірусаў усё ОК»
Беларускія прапагандысты ўсцешаныя сыходам з краіны антывірусных праграмаў «Avast». Яны сцвярджаюць, што цяпер зачышчаць кэш стане значна цяжэй. Ці сапраўды гэта так?
Спыталі ў «Кіберпартызанаў». Што яны нам адказалі, чытайце па спасылцы:
✅Праз VPN ❎Без VPN
😡Лукашэнка калісьці абяцаў знішчыць ІП
І мэтанакіравана здзяйсняе сваю пагрозу. Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі падае.
А цяпер іх яшчэ і дадалі ў спіс дармаедаў.
🔹«Калі сям’я перасякае мяжу, падставы для атрымання гуманітарнага ВНЖ і пашпарта замежніка губляюцца»
Што рабіць, калі вы выехалі з Беларусі праз палітычныя прычыны, а за мяжою ў вас нарадзілася дзіця? Як атрымаць для яго першы пашпарт і як памяняць той, які ўжо заканчваецца?
Распавядаем, як можна вырашыць гэтыя праблемы ў краінах, куды часцей за ўсё эмігруюць беларусы. Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
Добрай серады, даражэнькія!
Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔻Гэта не крыптавалюта, але што?
Праз VPN
Нацбанк запланаваў «лічбавы беларускі рубель».
🔻Чаму ў МУС паміраюць на працоўным месцы
Праз VPN
З 2020 года па розных прычынах сышлі з жыцця як мінімум некалькі дзясяткаў сілавікоў.
🔻Грузія, Албанія, Турцыя
Праз VPN
Як з’ехаць з Беларусі «непалітычным» эмігрантам?
#штопачытаць
😡Бабруйская ПК № 2 працягвае ўскладняць жыццё вязням
Спачатку закрылася крама каля калоніі, потым адміністрацыя дазволіла дакупляць прадукты ў самой турэмнай краме. Вязням прапаноўвалася ў суботы забіраць там тавар, аплачаны сваякамі з волі.
Цяпер і гэта забаранілі. Дакупляць прадукты ў Бабруйскай ПК № 2 больш нельга. Сваякі мусяць прывозіць поўную перадачу на 50 кг.
#️⃣ Іншыя навіны рэпрэсій:
▪️У Гомлі судзяць кампанію сяброў, якую называюць «спячай ячэйкай».
▪️Расея і Беларусь хочуць абʼяднаць спісы «экстрэмістаў»
▪️У Беларусі +12 новых палітвязняў.
▪️Сілавікі затрымалі дзяўчыну, што трапіла на відэа «Onliner» з пратэстаў.
▪️«Хапун» на Гомельшчыне – затрымана як мінімум 7 чалавек.
#рэпрэсіі
🤖«Айфоны-плафоны»...У Беларусі будзе свой крыптазайчык?
На сайце Нацыянальнага банку апублікаваная канцэпцыя «лічбавага беларускага рубля».
Што гэта такое, як карыстацца, чым адрозніваецца ад крыптавалюты і, галоўнае, навошта...разбіраемся разам. Пачытайце наш падрабязны разбор ⤵️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😐Лукашэнка можа зарабляць мільёны долараў на кантрабандзе ў Вялікую Брытанію
Толькі за год афіцыйны экспарт беларускага тытуню склаў 202 млн долараў. Гэта 96% усіх паставак Беларусі ў Брытанію. Але, вядома ж, ёсць і схаваныя лічбы.
Пачытайце, як насамрэч рэжым багацее на нелегальным гандлю:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Літва можа закрыць яшчэ два памежныя пункты з Беларуссю;
🔸 Інтарэсы Лукашэнкі ў Афрыцы: дыпламатыя ці грошы?;
🔸 Захад рыхтуецца да вайны з Расеяй?;
🔸 Брудная вада з крану ў беларускіх гарадах: што адбываецца?;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=RPbCugazDIs
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🎭 Беларускі актор звольніўся на знак пратэсту, працаваў кіроўцам і здолеў вярнуцца ў прафесію
Ігар Сігоў апынуўся ў рэанімацыі анкалагічнага цэнтру ў самы разгар пратэстаў 2020 года. Ачуняўшы ад хваробы мужчына не змог пайсці на ўгоду з уласным сумленнем і звольніўся з Купалаўскага тэатру.
Нягледзячы на цяжкія выпрабаванні, актор здолеў вярнуцца ў прафесію. Нядаўна ён зняўся ў новым серыяле Белсату «Працэсы», у якім бліскуча выканаў ролю супрацоўніка КДБ.
▶️ Глядзіце размову з Ігарам Сіговым у праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life».
💥Самыя гарачыя навіны з Расеі, Украіны і Беларусі па-расейску
vot_tak">YouTube-канал нашых калегаў з «ВотТак» сабраў ужо 1,3 млн гледачоў. Падпісвайцеся і вы! (Калі гэта бяспечна для вас)
Дарэчы, на мінулым тыдні расейскія ўлады прызналі іх «замежнымі агентамі». А гэта – знак якасці😉
🪪Сябры, шукаем беларусаў, якія за мяжой сутыкнуліся з праблемамі легалізацыі
Калі вам адмовілі ў атрыманні міжнароднай абароны / бежанства на падставе таго, што не бачаць пагрозы для вас у Беларусі, просім звязацца з намі праз бот @BelsatBot
Ананімнасць гарантуецца!
📺 Навіны за 5 хвілін:
🔷Новая статыстыка па анкалагічных захворванняў. Больш за 17 000 памерлых.
🔷У Гомельскай вобласці затрымалі мінімум 7 чалавек.
🔷На Кобрыншчыне жанчына правалілася ў калодзеж і памерла.
🔷Забілі 2-месячнае дзіця. Ноччу расейцы абстралялі Харкаўскую вобласць.
🔷Парламент Вугоршчыны не прагаласаваў за далучэнне Швецыі да НАТО.
🔷У караля Вялікай Брытаніі Чарльза ІІІ дыягнаставалі рак.
🔷У Барысаве сабакі завялі машыну і справакавалі ДТЗ.
https://youtu.be/v-WfvvV4Lwk
🔥Першыя пашпарты будуць надрукаваныя ў канцы сакавіка
Далей пачнецца кампанія па ягоным фармальным прызнанні. Такія падрабязнасці распавёў прадстаўнік АПК Валер Кавалеўскі.
Колькі плануюць надрукаваць, дзе гэта будзе і што варта для гэтага варта зрабіць беларусам за мяжой – чытайце тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🪖У школах Беларусі расце колькасць ваенрукоў
Навошта рэжыму мілітарызацыя адукацыі пры катастрафічным недахопе звычайных настаўнікаў у школах?
😢Аўдзееўка, як і шмат якія іншыя ўкраінскія гарады, амаль цалкам разбурана.
Аднак, у ёй яшчэ застаюцца мірныя жыхары.
Паглядзіце, што там адбываецца☝️
Латвія не будзе аднаўляць працу пункту пропуску «Сілэнэ» на мяжы з Беларуссю
На сайце ўраду Латвіі тлумачыцца, што адпаведнае рашэнне было прынятае, каб перадухіліць магчымую пагрозу ўнутраныя бяспекі:
«Вайну супраць Украіны, якую распачала Расея і адкрыта падтрымлівае Беларусь, можна расцэньваць як дадатковы фактар рызыкі і магчымую матывацыю для працягу намаганняў Беларусі па дэстабілізацыі сітуацыі на мяжы краіны з Латвіяй»Читать полностью…
📍Расея зноў зладзіла масаваны абстрэл Украіны
Атака адбывалася ў некалькі хваляў з выкарыстаннем ракетаў і таксама дронаў-камікадзэ. Паведамляецца пра выбухі ў розных рэгіёнах краіны.
Мэр Кіева Віталь Клічко паведамляе пра выбухі ў Галасееўскім і Дняпроўскім раёне гораду, там двое пацярпелых.
У Мікалаеве пашкоджаны жылыя будынкі, каля 20 з іх засталіся без дахаў. Ёсць параненыя, адзін чалавек шпіталізаваны.
Пад расейскія ўдары трапіла Львоўшчына: ёсць інфармацыя пра выбухі ў Драгабычы.
Улады Харкава паведамляюць пра «прылёт» у раёне нежылых аб'ектаў.
Адна з расейскіх ракетаў рухалася ў бок Польшчы праз што былі паднятыя ў паветра польскія самалёты. Генштаб Польшчы заявіў, што робяцца ўсе захады для гарантавання бяспекі паветранай прасторы.
🤩Адчуйце сябе героямі фільмаў пра будучыню!
У продаж паступіла гарнітура змяшанай рэальнасці ад «Apple Vision Pro».
💥 #галоўнае за 6 лютага
▫️Літва можа закрыць пункты пропуску «Катлоўка» і «Прывалка».
▫️Першыя пашпарты Новай Беларусі будуць надрукаваныя ў канцы сакавіка.
▫️Беларуса, які ўхіляўся ад войска за мяжой, могуць дэпартаваць.
▫️Міністр абароны Нарвегіі заклікае рыхтавацца да вайны з Расеяй.
▫️CCleaner і антывірус Avast больш не даступныя ў Беларусі.
▫️Украіна атрымае ад ЕЗ першы транш з 50 млрд еўра.
▫️Лукашэнка можа зарабляць мільёны долараў на кантрабандзе ў Вялікую Брытанію.
📌«Трэба ісці на нармальныя, самыя празрыстыя, самыя дэмакратычныя, апрацаваныя ўжо гісторыяй дэмакратычных парламентаў, выбары»
8 лютага ў Каардынацыйнай рады канчаюцца паўнамоцтвы.
Калі і як адбудуцца выбары, у якім выглядзе далей будзе існаваць рада, а таксама ці сапраўды ў ёй існуюць «небеларускія сілы», якія хочуць адхіліць Святлану Ціханоўскую....
Паразмаўлялі пра гэта ў «Студыі Белсат» з Аленай Жываглод і Паўлам Латушкам⤵️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💔Алег Зубовіч
Да 2019 году працаваў участковым. На момант затрымання – ахоўнікам. Пры затрыманні быў моцна збіты.
Асуджаны па справе «Чорнай кнігі Беларусі». Прысуд – шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
📩Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба
😲 Навіна для ўсіх, хто хваляваўся, што ў Беларусь прыйдзе расейскі рубель: не хвалюйцеся!
Аўтар праграмы «Атмасфера» Аляксандр Кныровіч лічыць, што гэтага не здарыцца ніколі. Паслухайце, чаму менавіта.
#грошы
👹Праклён беларускіх сілавікоў
Пасля 2020-га пачалася хваля смерцяў лукашыстаў у пагонах. Часта іх жыццё заканчваецца дзіўна і гэта зусім не помста беларусаў.
Дык чаму яны ўсе паміраюць? Разабраліся разам з «Кіберпартызанамі»:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤡Лукашэнка хоча падзяліцца з Пуціным спісам «экстрэмістаў»
Цяпер у дзвюх краінах плануюць адзіны такі спіс. Пра гэта падзяліўся беларускі амбасадар у Маскве.
«У грамадзян выклікае здзіўленне, калі частка рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, дапусцім, у Расеі, нейкія паведамленні публікуюць у нас. Ці наадварот»
Нагадваем, «экстрэмісцкімі» у Беларусі прызнана большасць незалежных СМІ. Таксама ў адпаведным спісе больш за 3700 чалавек.
🔥110 гадоў таму нарадзіўся Аркадзь Куляшоў
Вы дакладна чыталі яго ў школцы, але не кожны ведае ягоную гісторыю. Сабралі галоўныя факты з жыцця беларускага паэта.
❗️Пункты пропуску «Катлоўка» і «Прывалка» могуць закрыцца
Такая прапанова паступіла ад камісіі па нацыянальнай бяспецы Літвы. Паводле іх, гэта знізіць дзейнасць беларускіх і расейскіх спецслужбаў.
Акрамя таго, камісія прапануе:
🔻скараціць колькасць дазволаў беларускім і літоўскім перавозчыкам;
🔻абмежаваць пасадку і высадку пасажыраў на чыгуначным памежным пункце Кяна;
🔻спыніць рух пешаходаў і веласіпедыстаў праз дзяржаўную мяжу паміж Беларуссю і Літвой.
Канчатковае рашэнне аб закрыцці памежных пунктаў – за ўрадам Літвы.
😵💫Паглядзіце, якую школьную форму прапануюць вучням Беларусі
Адзіны «дызайн» з чырвона-залёнай сімволікай з'явіцца ва ўстановах ужо ў гэтым годзе. Пакуль форма стане абявазковай у некалькіх школах Менску. У наступным годзе – па ўсёй краіне.
❓Ці спадабалася бы вам форма без лукашэнкаўскіх сцяжкоў?
🇺🇦Украіна атрымае ад ЕЗ першы транш з 50 млрд еўра
Адбудзецца гэта ўжо ў сакавіку. Усяго дапамога разлічана да 2027 года.
«Еўропа верная свайму слову. Мы працягнем прадстаўляць такое неабходнае фінансаванне нашаму смеламу партнёру і амбіцыйнаму сябру. Плануем распачаць выплаты ў сакавіку», – заявіла Урзуля фон дэр Ляйен.
Цалкам пакет складае з 33 мільярдаў еўраў крэдытнай дапамогі і 17 мільярдаў – грантавай. Супраць пакету выступаў толькі Віктар Орбан.