😡У Гомлі судзяць кампанію сяброў, якую называюць «спячай ячэйкай»
Сярод абвінавачаных – трое беларусаў, якія амаль год сядзяць пад вартаю. Іх жорстка затрымалі ў сакавіку 2023-ага за нібыта стварэнне чатаў падтрымкі Украіны.
Прапагандысты назвалі мужчынаў «спячай ячэйкой экстрэмістаў», з імі запісвалі «пакаяльныя відэа» Сябрам пагражаюць зняволеннем на шмат гадоў.
✍🏻 Працэс вядзе вядомы ў палітычных справах Алег Харошка.
#рэпрэсіі
«Расея з намі надоўга»
🇳🇴Міністр абароны Нарвегіі заклікае рыхтавацца да новай вайны
Паводле яго, Расея ўжо ніколі не будзе еўрапейскай дзяржавай:
«Зародкі шляху Расеі да дэмакратыі пасля падзення камунізму даўно задушаныя. Няма ніякіх прыкметаў таго, што Расея будзе такой жа, як мы…
Тых расейцаў, якія наважваюцца пратэставаць, кідаюць у турму ці адпраўляюць на вайну. Там іх выкарыстоўваюць як гарматнае мяса. Там няма апазіцыі, няма свабоды прэсы, няма грамадзянскай супольнасці, якая магла б супрацьстаяць аўтарытарнаму рэжыму».
😡Беларуса, які ўхіляўся ад войска за мяжой, могуць дэпартаваць
Хлопца завуць Яраслаў Новікаў. Яго арыштавалі ў Арменіі на 40 содняў і могуць нават выслаць на радзіму. Там супраць беларуса распачатая крымінальная справа за за ўхіленне ад вайсковай службы.
«Заўтра-паслязаўтра мы будзем падаваць апеляцыю. Спадзяюся, што ў апеляцыйным судзе будзе больш кваліфікаваны суддзя, і рашэнне будзе справядлівым», – заявіў юрыст.
Яраслава затрымалі 2-га лютага на мяжы з Грузіяй, дзе ён раней жыў. Падчас кантролю высветлілася, што яго абвесцілі ў міждзяржаўны крымінальны вышук.
🔺Латвійскія фермеры патрабуюць забараніць імпарт беларускай і расейскай сельгаспрадукцыі
Учора яны правялі акцыі пратэсту адразу ў 16 гарадах краіны. Яны казалі, што праз продаж за мяжу сельгаспрадукцыі Расея фінансуе вайну, таму трэба забраць у іх такую магчымасць праз забарону імпарту як расейскіх, так і беларускіх тавараў.
Арганізатар пратэснай акцыі, лідар супольнасці «Сялянскі сейм» Юрыс Лаздыніш, заявіў:
«Адной рукой мы дапамагаем украінцам, а другой рукой дазваляем агрэсару красці зерне ва Украіне і з вялізным прыбыткам прадаваць яго ў Еўропе. Мы патрабуем адсекчы Расею ад гэтага спосабу фінансавання вайны».Читать полностью…
💬«Вельмі непрыемна, што ў Беларусі такая сітуацыя, што яны падтрымліваюць Пуціна і вайну ва Украіне»
Нядаўна літоўскія ўлады ўзмацнілі правяранні беларусаў на мяжы, а літоўскі журналіст прызываў паказаць беларусам, што «ім тут не радыя».
Ці сапраўды ў Літве такі моцны антыбеларускі настрой і што пра гэта думаюць мясцовыя жыхары☝️
Добрага дня, дарагія чытачы!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸«Нават не на каленях – войска ляжыць на зямлі»
Праз VPN
Эксперт пракаментаваў інфармацыю аб перакідванні вайсковай тэхнікі на Берасцейшчыне
🔸Чаму ЗША дасюль не ўхвалілі дапамогу Украіне?
Праз VPN
Тлумачым, што адбываецца.
🔸Дзе і чаму пратэстуюць у свеце – паводле БТ і напраўду
Праз VPN
Ці сапраўды Еўропу накрыла хваля надзвычайных пратэстаў?
#штопачытаць
🪖Армія ёсць? А калі знайду?
На фоне вучэнняў NATO Лукашэнка зноў вырашыў прыгразіць кулаком Захаду. Ён пачаў перакідванне вайсковай тэхнікі на Берасцейшчыне і пахваліўся намерам пераўзброіць армію.
Аднак палітолаг і спецыяліст у нацыянальнай бяспецы Аляксандр Казак адзначае, што беларускае войска «нават не на каленях – войска ляжыць на зямлі»:
Беларусь не можа не адказаць на падобныя дзеянні. Але з-за таго, што адказваць няма чым, намагаецца адказваць хоць чымсьці, у тым ліку такім вось перакідваннем войскаў
Можа быць так, што гэта паказальныя нейкія закупы, каб былі машыны для парадаўЧитать полностью…
💔Галіна Краснянская
Нарадзілася ў Бабруйску, у вайсковым гарадку Кісялевічы.
Доўгі час жыла ў Швецыі, была адной з заснавальніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары. Перыядычна вярталася ў Беларусь да сваякоў. У адзін з такіх прыездаў яе затрымалі ў Менску.
Абвінавачаная за ахвяраванні беларускім вайсковым фармаванням, якія ваююць на баку Украіны супраць расейскай агрэсіі і асуджаная на 5 гадоў пазбаўлення волі.
📩Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2
🤨 Барыса Хамайду выклікалі ў суд, а ніякай справы там не аказалася
76-гадовага апазіцыянера і дысідэнта з Віцебску Барыса Хамайду 2 лютага аштрафавалі на 15 базавых велічынь (600 рублёў) за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. А ў дадатак уручылі позву на наступны суд 5 лютага.
Ён прыйшоў, а там сказалі, што ніякай справы няма на яго. Больш за тое, параілі самастойна ўдакладніць у РАУСе, чаму на яго не завялі справу.
#рэпрэсіі асноўнае за 5 лютага
✔️ Затрыманыя пяцёра былых сілавікоў, якія ў 2020-ым годзе яны запісалі відэазварот да сваіх былых калег, у якім асудзілі гвалт у дачыненні да беларусаў;
✔️ Затрымалі двух братоў з Ваўкавыску;
✔️ Паўтара года «хіміі» і штраф у памеры 4000 рублёў прысудзілі Аляксандру Малікаву за «абразу прадстаўніка ўлады»;
✔️ У Наваполацку судзяць бубнача гурта Paranoia Dolls Дзмітрыя Шалака;
✔️ Вікторыі Кульшы пагражае трэцяя крымінальная справа;
🔻 У караля Вялікай Брытаніі Карла III выявілі рак
Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на Букінгемскі палац. Гэта не рак прастаты, але быў выяўлены падчас яго нядаўняга лячэння павялічанай прастаты.
Нягледзячы на тое, што 75-гадовы кароль часовы прыпыніць удзел у публічных мерапрыемствах, кароль працягне выконваць сваю канстытуцыйную ролю кіраўніка дзяржавы
😉 Хто сказаў, што ў нас няма мацюкоў?
У выдавецтве «Скарына» рыхтуецца цэлая кніга на гэтую тэму – «Скаромная мова. Слоўнік нецэнзурнай лексыкі і ейных адпаведнікаў у беларускай мове».
Мы звярнуліся да складальніка – сацыялінгвіста Уладзіслава Гарбацкага – і папрасілі назваць парачку ёмкіх слоўцаў. Захоўвайце, ужывайце.
Слоўнік неўзабаве з’явіцца ў друкаванай версіі.
☝️ У ім сабраныя матэрыялы ХІХ–ХХІ стагоддзяў: ад фальклорных, мовазнаўчых, этнаграфічных да сучасных мастацкіх твораў. Таксама ў слоўнік залучаныя матэрыялы экспедыцыяў па Віцебшчыне і Менску, ажыццёўленых аўтарам у 2002–2019 гадах, і нават аналіз 37-томнага «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы».
Адным словам, гэта навуковае даследаванне, якое прыемна здзівіць і ўзвесяліць шырокае кола чытацтва. Чакаем!
🤫 P.s.: нам давялося заблюрыць некаторыя літары, каб пазбегнуць рызыкі быць пакаранымі алгарытмамі сацсетак
💁 Новая серыя гісторыі пра Вугоршчыну, Швецыю і NATO
Напрыканцы студзеня прэм’ер Вугоршчыны Віктар Орбан заклікаў парламент краіны прагаласаваць за далучэнне Швецыі да альянсу «пры першай жа магчымасці».
Апазіцыя склікала пазачарговае пасяджэнне парламенту, каб як мага хутчэй ухваліць уступ Швецыі ў NATO. Аднак дэпутаты кааліцыйнай бальшыні на паседжанне проста не прыйшлі.
Галасоў прысутных не хапіла нават на тое, каб зацвердзіць парадак дня 🤷🏻♀️
📷 На фота - Віктар Орбан і генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг
💁 Нарадзінка Украіны, якая стала «Міс Японія», адмовілася ад тытулу
Як паведамляе The Japan Times, у СМІ успыхнуў скандал пра стасункі Караліны Сііно з жанатым лекарам. Арганізатары конкурсу «Міс Японія» пасля правярання адсправаздачыліся, што мужчына не казаў пра сваё сямейнае становішча, і дзяўчына не ведала аб жонцы свайго бойфрэнда.
☝️ Гэта першы выпадак у гісторыі конкурса, калі пераможца «Міс Японія» адмовілася ад свайго тытула. І гэта быў першы выпадак, клаі пераможцай стала натуралізаваная грамадзянка
🙅 «Е-дастаўка» спыняе працу ў двух буйных гарадах
«Еўраопт» паведаміў, што з 2 лютага зрабіць заказ ужо немагчыма ў Гомлі, а з 7 лютага «Е-дастаўка» спыняе працу ў Віцебску.
Але прапануюць альтэрнатыву. Падрабязней – у нашым відэа ☝️
😳 Валасы ў абмен на мяшок кукурузы
У Паўночнай Карэі ўлада збірае валасы з насельніцтва. Агенцтва «Reuters» высветліла, што валасы экспартуюць у Кітай, а адтуль – па ўсім свеце.
☝️ Афіцыйна гэтыя тавары не падпадаюць пад міжнародныя санкцыі. Акрамя таго, выраб парыкоў і накладных веек – адзін з відаў прымусовай працы для жанчын у папраўча-працоўных лагерах КНДР
❌CCleaner і антывірус Avast больш не даступныя ў Беларусі
Чэшская кампанія Avast спыніла працу ў сувязі з санкцыямі ЕЗ.
«Мы не можам прадстаўляць паслугі ў Расеі і Беларусі. Прыносім свае прабачэнні за магчымыя нязручнасці і дзякуем вам, што з’яўляецеся нашым кліентам»
❤️Узоры новага пашпарта будуць гатовыя праз месяц
🤔А як там справы з прызнаннем? Якая краіна можа стаць першай, хто прыме новы беларускі дакумент?
Спыталі Валера Кавалеўскага.
◾️Ад пачатку года ў Беларусі 100 чалавек загінулі ў пажарах.
Гэта рэкорд за 5 гадоў. Паводле аналізу выдання pozirk.online, за студзень гэтага году праз пажары загінула 94 чалавекі, а ў 2023 годзе за такі ж перыяд – 62 асобы, у 2022 годзе – 93 чалавекі, у 2021 – 91, а ў 2020 – 77 асобаў.
Ад пачатку году на тэрыторыі Беларусі адбыўся 661 пажар, а ў мінулым за той жа перыяд – 535 пажараў.
Пры гэтым міністр МНС Вадзім Сіняўскі 30 студзеня заявіў, што галоўным дасягненнем ягонага ведамства ў 2023 годзе было скарачэнне колькасці пажараў.
🤯Да аховы выбарчых участкаў у Беларусі прыцягнуць студэнтаў ведамасных ВНУ
Пра гэта распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Аляксандр Купчэня. Паводле яго, гэтая практыка не новая: так рабілі і раней.
Таксама ахоўваць выбары будуць дружыннікі і ветэранскія арганізацыі сілавікоў.
🤔Грузія, Турцыя, Малдова, Албанія...
Куды і як можна з'ехаць з Беларусі, калі вы эканамічны мігрант, альбо баіцеся затрымання, але не маеце доказу палітычнага пераследу?
Разбіраемся, якія краіны найбольш бяспечныя для беларусаў. Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
💥 #галоўнае за 5 лютага
📌 «Е-дастаўка» спыняе працу ў Гомлі і Віцебску;
📌 Вайскоўцы цяпер могуць ужываць агнястрэльную зброю супраць цывільных;
📌 Звесткі аб праслухоўванні сустрэчы Ціханоўскай у Польшчы правярае пракуратура;
📌 Зяленскі: Ёсць думкі пра змену дзяржкіраўнікоў увогуле. Асноўныя навіны вайны за сёння;
📌 У Польшчы абвешчанае папярэджанне: каля мяжы з Беларуссю магчымыя палёты вайсковай авіяцыі;
📌 Парламент Вугоршчыны сабатуе разгляд заяўкі Швецыі на сяброўства ў NATO;
📌 Урад Казахстану падаў у адстаўку. Прычын не паведамляюцца;
📌 66-ая цырымонія «Грэмі»: намінантам ад 2 да 80 гадоў.
⚖️У Вашынгтоне ідуць гарачыя спрэчкі вакол дадатковага фінансавання Украіне
Але пытанне не ў самім падтрыманні Украіны, а ў праблеме міграцыі ў ЗША.
Для грамадзянаў ЗША вайна ва Украіне значна саступае па важнасці сітуацыі на мяжы з Мексікай.
Чаму для ЗША праблема міграцыі на першым месцы ⤵️
✅Праз VPN ✅Без VPN
💬 Зянон Пазняк пра Кастуся Каліноўскага: ён стаў сцягам для кожнага маладога пакалення беларусаў
❓ Чаму Каліноўскі стаў галоўным нацыянальным героем Беларусі? Чаму рэжым Лукашэнкі яго не прызнае?
❓ Кім быў Каліноўскі для нацыі і чаму ягоная справа яшчэ не завершаная
Заснавальнік руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк у «Студыі Белсат» расказвае пра лёс Каліноўскага і беларускае адраджэнне ⤵️
#штопаглядзець
❤️ У Барсэлоне ўрачыста адкрылі Беларускі Хаб
Belaruski Hub – гэта не проста месца сустрэч, але і платформа для падтрымкі і ўзмацнення беларускай ідэнтычнасці ў Каталоніі, кажуць стваральнікі:
Наша місія – спрыяць узаемаразуменню і міжкультурнаму дыялогу паміж беларусамі і ўсёй разнастайнай каталонскай супольнасцю. Мы заўсёды адкрытыя вашым ідэям і ініцыятывам!
🤩 60 метраў рэек. Такой чыгункі вы яшчэ не бачылі!
Падляшскі чыгуначны гурток ладзіць выставу «Чыгунка на Беласток». Усяго было падрыхтавана 6 станцый, злучаных паміж сабой не электрыфікаваным аднапутным шляхам.
🚂 А таксама цягнікі розных часоў: ад Польскай Народнай Рэспублікі да сучаснасці
🔴 «Аб’ектыў» і Студыя Белсат – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Латушка заклікаў Еўрапарламент увесці санкцыі супраць Менску за выкарыстанне працы палітзняволеных і новую хвалю рэпрэсіяў;
🔸 Колькасць ІП у Беларусі скарацілася на дзесяць тысячаў;
🔸 У Жодзіне затрымалі пяцярых былых супрацоўнікаў МУС, якія ў 2020-м годзе асудзілі гвалт;
🔸Улады гадуюць сілавікоў са школы. Колькасць кіраўнікоў вайскова-патрыятычнага выхавання вырасла на 4 сотні чалавек;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=ZtUcmxq2SyU
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🎹 66-ая цырымонія «Грэмі»: намінантам ад 2 да 80 гадоў
Галоўную прэмію «Грэмі» за найлепшы альбом года атрымала амерыканская спявачка Тэйлар Сўіфт. Гэта ўжо 13-ая «Грэмі».
Найлепшай новай выканаўцай сталася Віктор’я Манэ, якая апроч гэтай узнагароды перамагла яшчэ ў шасці намінацыях сёлетняга конкурсу. За ўнёсак у трэк маці двухгадовая дачка спявачкі зрабілася самай юнай намінанткай прэміі.
☝️ Найстарэйшай жа лаўрэаткай прызналі 80-гадовую канадскую спявачку Джоні Мітчэл – за найлепшы фолк-альбом.
🔻 Вікторыі Кульшы пагражае трэцяя крымінальная справа
Летась палітзняволеную двойчы судзілі за «непадпарадкаванне» адміністрацыі калоніі, і двойчы вырак быў аднолькавым: 1 год зняволення.
☝️ Жанчына некалькі разоў у калоніі трымала галадаванні на знак пратэсту супраць жудасных умоваў. Праз гэта ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ ⤵️
#рэпрэсіі
🔻 Урад Казахстану падаў у адстаўку
Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў падпісаў указ, якім прыняў адстаўку ўрада.
Пра прычыны не паведамляецца.
Прэмʼерам Казахстану больш за два гады Аліхан Смаілаў. Ён заняў сваю пасаду неўзабаве пасля пратэстаў і іх жорсткага задушэння ў студзені 2022 года.
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
📌 Польшча папярэдзіла наконт магчымай актыўнасці вайсковых самалётаў на мяжы з Беларуссю, Расеяй ды Украінай;
📌 Лукашэнка дазволіў вайскоўцам страляць у грамадзянаў;
📌 У Жодзіне затрымалі пяць былых сілавікоў, якія ў 2020-м запісалі відэазварот з асуджэннем гвалту;
📌 Мінадукацыя: школы на 95% забяспечаныя кіраўнікамі вайскова-патрыятычнага выхавання;
📌 «Е-дастаўка» спыняе сваю дзейнасць у двух гарадах Беларусі;
📌 У Лос-Анджэлесе адбылася шэсцьдзесят шостая цырымонія «Grammy»;
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞