🤔 А што вы прывозіце з Беларусі?
У Латвіі зарэгістравалі рост захворвання на гепатыт А. Вядома пра дзевяць выпадкаў. 6 чалавек заразіліся пасля наведвання Беларусі, іншыя выпадкі звязаны з паездкамі ў Марока, Егіпет і Занзібар.
Апошнія пяць гадоў у сярэднім у Латвіі рэгістравалі 22 выпадкі за ўвесь год, піша Delfi
🔥Гэтая ўкраінская перакладчыца на мову жэстаў стала сапраўднай зоркай інтэрнэту
Толькі паглядзіце, як яна перакладала адбор на Еўрабачанне!
😳 Вайскоўцы цяпер могуць ужываць агнястрэльную зброю супраць цывільных?
Адпаведны ўказ № 37 «Аб змене ўказаў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» падпісаў чалавек, які называе сябе прэзідэнтам Беларусі. Так гаворыцца:
Вайскоўцы пры выкананні ўскладзеных на іх задач маюць права прымяняць фізічную сілу, спецыяльныя сродкі, баявую і спецыяльную тэхніку, прымяняць і выкарыстоўваць зброю з улікам абстаноўкі, характару злачынства, адміністрацыйнага правапарушэння і асобы правапарушальніка, кіруючыся патрабаваннямі агульнавоінскіх статутаў
🤔 Чаму Касцюшка адмовіўся ісці з Напалеонам на Маскву?
❓ І пры чым тут кава?
Глядзіце ў праграме «Вусы Скарыны» на YouTube-канале BELSAT HISTORY
😃 Амаль год на МКС шукалі два страчаныя… памідоры
Астранаўт Фрэнк Рубіа сабраў іх у маленькі пакецік, але потым не змог знайсці
Паглядзіце, чым скончылася гісторыя ☝🏻
📍Зяленскі пракаментаваў інфармацыю пра адстаўку Залужнага
Ёсць думкі пра змену дзяржкіраўнікоў увогуле, кажа Зяленскі:
«Безумоўна, калі мы кажам пра перазагрузку, я хачу, каб зразумелі, мы кажам пра перазагрузку вышэйшых кіраўнікоў дзяржавы…Я думаю пра гэтую перазагрузку, я ў працэсе…Не можна сказаць, вось адзін чалавек, замянілі і ўсё, паехалі. Гэта сур’ёзная машына. І яна залежыць ад шматлікіх працэсаў».
✈️У Польшчы абвешчанае папярэджанне: каля мяжы з Беларуссю магчымыя палёты вайсковай авіяцыі
Пра гэта паведамілі ва Ўзброеных сілах Польшчы.
Навігацыйнае папярэджанне мусяць узяць да ўвагі авіякампаніі і ўсе пілоты цывільнай авіяцыі. Яно будзе дзеяць з 5 лютага да 5 траўня.
Зона, на якую распаўсюджваецца папярэджанне, улучае раёны Польшчы ўздоўж мяжы з Расеяй, Беларуссю і Украінаю.
Там тлумачаць, што навігацыйныя папярэджанні звязаныя з забеспячэннем нацыянальнай бяспекі.
📸Фота мае ілюстрацыйны характар
🎙 Прынеслі вам на ноч фантастычнай музыкі
«Кропка К» (.К) – гэта гарадзенскі музычны праект. Аўтар – Яўген Кучмейна. Сваю творчасць у адным з інтэрв'ю ён апісаў як «спасение от падения, способ жизни, борьба с противостоящими силами».
Чаму такая назва ў гурта? Яўген тлумачыць так: «Буква »К« является символом определенности, надёжности, четкой направленности, выраженной форменности».
🎧 «Ау» - гэта толькі адзін з альбомаў гурта. Слухаць тут
📌 Напрыканцы снежня выйшаў зусім свежы альбом - «1ок». Усё, што нарабіў гурт, можна паслухаць вось тут
#штопаслухаць
🔠🔠🔠🅰️🔠 Новае сатырычнае шоу ад каманды «Чынчынчэнэл»
Каманда прэзентавала першую серыю сатырычнага антываеннага серыялу «Давай яго дачакаемся».
У ёй стваральнікі прапануюць інструкцыю па збіранні мужа на так званую «СВА» – да камплекту асабістых рэчаў даць з сабою чорны пакет у чалавечы рост:
В первом выпуске нашей народной передачи « Давай его дождёмся» (ДЕД) Ангелина Звездопад расскажет, как оставаться верной подругой и любящей женой, если и когда вашего мужа призвали на Священную Спецоперацию. А наша Идеальная Женщина покажет вам, как себя нужно вести при получении специальной повестки
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
❤️ Кожную нядзелю беларусы і беларускі Вільні ды Варшавы выходзяць на акцыі
Гэта відэа з сённяшняга мітынгу ў Вільні. Удзел узялі, сярод іншых, і былыя палітвязні, і беларусы, што знаходзяцца пад палітычна матываваным пераследзе ў Беларусі.
☝️ Уявіце сабе, штонядзелю кожны тыдзень.
Відэа: чытачы Белсату
💁 Проста на працоўным месцы памёр начальнік раённага ўпраўлення ўнутраных справаў
Прычыны смерці невядомыя, паводле неафіцыйных звестак, узніклі праблемы з сэрцам. Яшчэ два дні таму начальнік Аршанскага РУУСу Сяргей Барвянкоў браў удзел ва «ушанаванні ветэранаў міліцыі».
☝️ Раней аб'яднанне былых сілавікоў @belpol адзначала, што Барвянкоў і ягоныя падначаленыя прыходзілі на размовы з псіхолагам. Паводле заключэння псіхолагаў, як паведамляе ініцыятыва, Барвянкоў і яго падначаленыя працяглы час знаходзіліся ў сапраўднай дэпрэсіі. Сам Барвянкоў дазваляў сабе зʼяўленне на службе ў стане алкагольнага апʼянення.
Акрамя таго, падчас сямейнай зваркі збіў сваю жонку, у выніку чаго жанчына пазбавілася некалькіх зубоў.
💬 «Я пажартаваў, і мы зарагаталі ў голас»
Мікалай Халезін паказаў і расказаў, як атрымаў ордэн з рук брытанскай прынцэсы Анны.
Ордэн Брытанскай імперыі – рыцарскі ордэн, які заснаваў у 1917 годзе брытанскі манарх Джордж V.
У лістападзе ордэн атрымала Наталля Каляда, таксама сузаснавальніца беларускага Свабоднага тэатру, а ў студзені надышла чарга Мікалая Халезіна.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😲 На слова «хер» у беларускай ёсць больш за 45 адпаведнікаў
Альбо, напрыклад, займацца сексам – «шлыхацца». Сінонімаў да яго – больш за 80. Вось такая разнастайная беларуская мова, якую мы проста не ведаем, адзначае даследчык-сацыялінгвіст Уладзіслаў Гарбацкі.
Лаянка ў беларускай традыцыі – гэта асобны від мастацтва ☝️
😮 Вось так выглядае дом цешчы экс-старшыні СК
75-гадовая пенсіянерка прадае катэдж у Драздах за $3,3 млн. Яна ж – цешча былога старшыні Следчага камітэту Валянціна Шаева, піша @nashaniva
🤨 Ацаніце ад 1 да 10: наколькі ваш дом (вашых сваякоў/знаёмых) падобны да дома беларускай пенсіянеркі Антаніны?
📷 realt.by
🤨 БДУ пахваліўся атрадам байцоў
Студэнтаў адправілі на завод і ў кантралёры:
Активисты сервисного отряда «Восток» им. Героя Советского Союза И.Н. Великородного трудятся в качестве контролеров пассажирского транспорта «Минсктранс».
Тем временем ребята производственного отряда «Аврора» им. Героя Советского Союза П.И. Домнина осуществляют сборку бытовой техники на конвейерах производственного унитарного предприятия «Н-ТиВи».
🛩 Тыдзень зніжак ад «Белавія». Распродаж працягнецца да 11 лютага
Для прамых рэйсаў квіткі са зніжкай можна купіць на даты з 05.02.2024 па 25.04.2024. А для транзітных - з 05.02.2024 па 31.03.2024.
Тарыф «прома» можна камбінаваць з іншымі (прыклад: з Менску ў Кутаісі вы набываеце акцыйны білет, назад – па любым іншым тарыфе).
❗️ Затрыманыя пяцёра былых сілавікоў, якія ў 2020-ым годзе яны запісалі відэазварот да сваіх былых калег, у якім асудзілі гвалт у дачыненні да беларусаў
Як паведамляе @expressby, іх затрымалі 31 студзеня, распачатыя крымінальныя справы ў адчыненні:
✔️ падпалкоўніка міліцыі запасу Ігара Кісляка, які скончыў службу намеснікам начальніка аддзела ГУБАЗ (працяглы час служыў начальнікам крымінальнай міліцыі Жодзінскага ГАУС);
✔️ падпалкоўніка ў адстаўцы, былога намесніка начальніка Жодзінскага ГАУС, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Вячаслава Ільіча;
✔️ падпалкоўніка, былога намесніка начальніка Жодзінскага ГАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэя Дарошкі;
✔️ падпалкоўніка юстыцыі ў запасе, былога начальніка следчага аддзелу Віталя Папроцкага;
✔️ падпалкоўніка юстыцыі ў запасе, начальніка следчага аддзялення Дзмітрыя Вдовіна.
💬 Старшыня Сейма Літвы: сітуацыя з маёрам МУС не падстава пагаршаць становішча беларусаў
Вікторыя Чміліце-Нільсэн заявіла:
Ёсць некаторыя выпадкі, якіх, вядома, хацелася б пазбегнуць, але я не мяняю прынцыповай палітыкі, згодна з якой мы прымаем прадстаўнікоў беларускай апазіцыі ці проста людзей, якія ратуюцца ад пераследу Лукашэнкі ў Літве
😲 Шок або фэйк? Звесткі аб праслухоўванні сустрэчы Ціханоўскай у Польшчы правярае пракуратура
Упершыню інфармацыя аб праслухоўванні Святланы Ціханоўскай у часы кіравання партыі «Закон і справядлівасць» распаўсюдзіла выданне «Gazeta Wyborcza». Тады выданне ўзгадала сустрэчу абранай прэзідэнткі Беларусі з палітыкамі «Грамадзянскай платформы» у верасні 2020 года. Перамовы адбыліся ў гатэлі «Courtyard by Marriott» у Варшаве. Як сцвярджала «Gazeta Wyborcza», пасля сустрэчы кіраўнік «Polski Holding Hotelowy» даслаў электронны ліст чальцу кіроўнай тады партыі «Закон і справядлівасць» Ёахіму Брудзіньскаму з падрабязнай справаздачаю пра гэтыя перамовы. З гэтых звестак вынікае, што памяшканне, дзе адбылася сустрэча, або праслухоўвалася, або там працавалі супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі, адзначала выданне.
Цяпер Акруговая пракуратура Варшавы пачала расследаваць гэтую інфармацыю.
Адзін з удзельнікаў той сустрэчы з Ціханоўскай, віцэ-старшыня «Грамадзянскай платформы» Томаш Семоняк назваў звесткі пра сачэнне «абсалютна шакавальнай інфармацыяй».
У той час намеснікам міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі быў Мацей Вонсік. Ён назваў абвінавачванні ілжывымі і выдуманымі.
👆«Так можна паказаць, што «ў нас не ўсё кепска», а наадварот, «мы астравок стабільнасці»
У Беларусі праўладныя СМІ сістэматычна паказваюць такую карціну: на Захадзе жыць кепска, там усе пратэстуюць, бо краіны загніваюць, а ў Беларусі ўсё добра, таму Захад хоча нас дэстабілізаваць.
Мы паглядзелі, пра якія пратэсты і беспарадкі расказвалі прапагандысты, і параўналі з тым, што адбываецца насамрэч. Пачытайце!
Праз VPN Без VPN
Добрага панядзелку, дарагія чытачы!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Вяртанне палонных ва Украіне і пратэсты ля Еўрапарламенту ў Бельгіі
Праз VPN
Традыцыйная падборка галоўных фотаздымкаў тыдня.
🔺«Агульны прынцып: чым больш вяршэнства права, тым лепш»
Праз VPN
Адкуль могуць дэпартаваць і экстрадаваць у Беларусь на палітычны запыт, а дзе бяспечна.
🔺«Я пажартаваў, і мы зарагаталі ў голас»
Праз VPN
Мікалай Халезін апавёў, як атрымаў ордэн ад брытанскай прынцэсы
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 4 лютага
🔸 Адкрылі і тут жа закрылі выставу ў гонар Малевіча. Яна пратрымалася тры дні;
🔸 Сёння дзень народзінаў у Андрэя Тадэвуша Банавэнтуры Касцюшкі і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча;
🔸 Проста на працоўным месцы памёр начальнік раённага ўпраўлення ўнутраных справаў;
🔸 Колькасць ІП у Беларусі за мінулы год зменшылася на 10 тысячаў;
🔸 Вярнулі льготы на сяле, каб стварыць «камфортныя ўмовы для пражывання»
🔸 Палата прадстаўнікоў ЗША можа падтрымаць дапамогу Ізраілю без Украіны. Вынікі 711-х содняў поўнамаштабнай вайны ва Украіне;
🔸 «Палітычныя» сталі найніжэйшай кастай сярод зняволеных». У Варшаве прайшла прэс-канферэнцыя на тэму парушэння правоў чалавека ў Беларусі;
🔸 Кіраўнік Шатландыі паабяцаў дапамагчы беларусам у змаганні за свабоду;
💬 «Не мог дазволіць сабе памерці, бо мяне чакала котка з трыма кацянятамі»
Беларускі добраахвотнік з пазыўным Лахвіч з нецярпеннем чакае магчымасці вярнуцца ў полк Каліноўскага. Ён з'ехаў у Польшчу для афармлення дакументаў. Лахвіч служыць у батальёне «Ліцвін» палка Каліноўскага.
Да вайны працаваў аніматарам. Пасля забойства Рамана Бандарэнкі стварыў уласны YouTube-канал, бо беларусы «страцілі вуліцу».
🎞 У новым выданні праграмы «Ваяры» ён расказаў пра найлепшы падарунак на фронце, пра коцікаў у палку Каліноўскага і чаму не варта ахвяраваць апошняе на падтрымку добраахвотнікаў
#штопаглядзець
🙌 Кіраўнік Шатландыі паабяцаў дапамагчы беларусам у змаганні за свабоду
Першы міністр Шатландыі Хамза Юсаф заявіў пра гэта падчас размовы з абранай прэзідэнткаю Святланай Ціханоўскай 23 студзеня:
Змаганне за свабоду ў Беларусі таксама з’яўляецца змаганнем за захаванне свабоды ў Еўропе і ва ўсім свеце. Урад, які я ўзначальваю, будзе рабіць усё магчымае дзеля прасоўвання гэтай мэты
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Беларусы – пагроза для Літвы, ці справа ў выбарах, што набліжаюцца ў краіне
🔸 Палітзняволеныя, пра якіх нічога не чуваць месяцамі, а то і больш за год
🔸 Залужнага прыбяруць? Што адбываецца ва ўкраінскай палітыцы
🔸 Агляд эканамічных падзеяў ад Аляксандра Кныровіча
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/bwMBQEbKsxc
📷 Не толькі пра вайну і рэпрэсіі
Трактары каля Еўрапарламенту, пратэсты супраць рэформаў прэзідэнта у Аргентыне і Дзень сурка.
Сабралі вынікі тыдня ў фотаздымках ☝️
🧐 Якія краіны могуць аддаць цябе Беларусі на палітычны запыт?
А дзе бяспечна? «Белсат» спытаў пра гэта ў адваката Алеся Міхалевіча. Спойлер: не ўвесь Захад аднолькава бяспечны.
Падрабязней ⤵️
#штопачытаць #рэпрэсіі
💁 Адкрылі і тут жа закрылі выставу Малевіча. Яна пратрымалася тры дні
Афіцыйная прычына закрыцця – «тэхнічныя праблемы». Выставачны праект «1,10 КВАДРАТА», прысвечаны 110-годзю «Чорнага квадрата» Казіміра Малевіча адкрылі 1 лютага ў Палацы мастацтваў у Менску.
Экспазіцыя мела працаваць да 3 сакавіка. Ці адкрыецца яна наноў, пакуль невядома 🤷🏻♀️