😲У Рагачове жанчына купіла кватэру са «шпіёнскім» сюрпрызам
У жніўні жыхарка Рагачова купіла кватэру, папярэдні ўласнік якой памёр. Новая гаспадыня пачала рыхтавацца да рамонту, і падчас гэтага знайшла за шафай металічную шарыкавую ручку незвычайнай формы.
Ручку яна перадала ў міліцыю, пасля тую накіравалі на экспертызу, дзе аказалася, што гэта самаробны пісталет па тыпе «страляючай ручкі», які прыдатны для страляніны патронамі 5.6х16R.
🔺Раяну Руту выставілі афіцыйныя абвінавачванні ў замаху на Трампа
Пра гэта паведаміла міністэрства Юстыцыі ЗША:
«Рут абвінавачваецца ў замаху на забойства кандыдата ў прэзідэнты, што наносіць удар у самае сэрца нашай дэмакратычнай сістэмы»
💥 #галоўнае за 24 верасня
▫️Расея скінула авіябомбу на шматпавярховік у Харкаве.
▫️Беларусы адзначыліся ў вызваленчай аперацыі ва Украіне.
▫️Памёр легендарны беларускі панк-рокер Віктар «Мао» Жаркевіч.
▫️Кіраўнік МЗС Літвы выказаўся пра адмену санкцыяў супраць Беларусі.
▫️Святлану Ціханоўскую назвалі ў ААН абранай прэзідэнткай Беларусі.
▫️Беларус, які кінуў «кактэйлі Молатава» ў каралеўскі палац у Осла – асуджаны.
▫️Ціханоўская сустрэлася з Іланам Маскам.
▫️Новыя доказы злачынстваў Лукашэнкі перадалі ў Гаагу.
⚽️ У Варшаве зноў пройдзе футбольны Кубак Івуліна. Ужо трэці год запар
У самым першым турніры, які адбыўся ўлетку 2022-га, сам Аляксандр Івулін удзелу не браў, бо тады знаходзіўся ў зняволенні.
Летась ён ужо гуляў, згуляе і сёлета. Таксама ў Кубку Івуліна традыцыйна возьме ўдзел каманда «Белсату».
🔍 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ, дзе і калі адбудуцца спаборніцтвы
🚤 Судна нарвежскіх рыбакоў сустрэлася ў моры з расейскім ваенным караблём. Вось што было далей
Інцыдэнт адбыўся за межамі тэрытарыяльных водаў Нарвегіі, але ў нарвежскай выключнай эканамічнай зоне. Тут Паўночны флот Расеі праводзіў стрэльбы ў рамках маштабных стратэгічных вучэнняў «Акіян-2024».
🔍 Чытайце падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ
🚲 Як табе такое, Мотавелазавод?
Жыхар Жлобіна стварыў ровар з... драўніны. Прычым гэта не «цацка», а цалкам спраўны транспартны сродак.
Паглядзіце, як выглядае гэта незвычайны ровар, над якім майстар працаваў 7 гадоў ☝️
🤔 Ад чыіх дронаў ахоўваюць Мазырскі НПЗ?
Мазырскі НПЗ узялі пад ахову вайскоўцы. Паводле @Hajun_BY, туды перамясцілі падраздзяленне зенітнай ракетнай брыгады, будуць адбівацца ад беспілотнікаў.
Навошта гэткая ахова і ці можа быць абстаўлена як правакацыя, мы спыталі ва ўкраінскага авіяцыйнана эксперта Канстанціна Крывалапа. Паслухайце ☝🏻
Размову цалкам глядзіце ў праграмеbelsat_news/videos"> «Белсат Zoom»
❤️ У вызваленчай аперацыі ва Украіне адзначыліся беларусы
Сёння быў вызвалены агрэгатны завод на Харкаўшчыне. Разам з украінскімі падраздзяленнямі ўдзельнічалі і беларускія групы «БДК» і «Тэрор».
Завод меў стратэгічнае значэнне — ён вырабляў авіяцыйныя агрэгаты для ваеннай тэхнікі. Паводле ЗСУ, ваяры цалкам зачысцілі апошні з 30 будынкаў прапрыемства.
😡 Расея скінула авіябомбу на шматпавярховік у Харкаве
Загінулі 3 чалавекі, яшчэ 22 пацярпелі. Пад заваламі яшчэ могуць знаходзіцца людзі.
Паводле мясцовых уладаў, у пачатку паўнамаштабнай вайны гэта дом ужо абстрэльваўся і ў ім толькі скончылі рамонт. Цяпер там разбурана 6 паверхаў.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Святлана Ціханоўская сустрэлася з Іланам Маскам.
🔻Беларускіх палітвязняў адпраўляюць працаваць на плантацыі нямецкага дэпутата.
🔻У суд у Гаазе перадалі новыя доказы датычнасці Лукашэнкі да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.
🔻Сышоў з жыцця панк-музыка Віктар Жаркевіч.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.
Ва ўладальніка онлайн-бібліятэкі «Флібуста» — смяротная хвароба
Сэрвіс з бясплатнымі кнігамі можа цяпер прыпыніцца. Карыстальнікі ўчора атрымалі сумнае паведамленне:
«Знаходжусь у больніцы з непрыстойных памераў гліябластомай. На жаль, Флібуста на гэтым, мабыць, скончылася», — напісаў уладальнік з нікам Stiver.
«Флібуста» — найпапулярнейшая онлай-бібліятэка ў расейскамоўным інтэрнэце. Там таксама можна бясплатна спампаваць сотні беларускіх твораў і абмеркаваць іх з іншымі чытачамі. Сэрвіс стаў сапраўднай суполкай кнігалюбаў, якая была папулярна і сярод беларусаў.
Долар падаражэў, а еўра з расейскім рублём патаннелі...
Такія навіны курсаў валютаў на 24 верасня.
#курсывалютаў
❗️Уладзімір Зяленскі: мы ўсё бліжэй да завяршэння вайны
«План перамогі — гэта ўмацаванне Украіны. Вось чаму мы просім нашых сяброў, нашых саюзнікаў ўмацаваць нас. Гэта вельмі важна. Я думаю, што мы бліжэй да міру, чым думаем», — заявіў Прэзідэнт Украіны ў інтэрв'ю ABC News
Нагадваем, план перамогі Украіны ўжо гатовы і ў чацвер будзе прадстаўлены Байдэну. Зяленский запэўніў, што гэты план — «не пра перамовы з Расеяй»
Беларус, які кінуў кактэйлі «Молатава» ў каралеўскі палац у Осла — асуджаны
Нарвежскі суд прызначыў яму шэсць месяцаў турмы.
Абвінавачванне прасіла восем, але суд улічыў стан здароўя 50-гадовага беларуса: у яго праблемы са зрокам, і ён перасоўваецца на інвалідным вазку.
На судзе мужчына прызнаўся, што хацеў прыцягнуць увагу да несправядлівасцяў, якім ён падвергнуўся, асабліва ў цэнтры прыёму бежанцаў. Ён пагадзіўся з прысудам і папрасіў прабачэння ў жыхароў Осла і Нарвегіі.
Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 8 ліпеня каля будынка каралеўскай рэзідэнцыі ў Осла. Мужчына на інвалідным вазку кінуў два «кактэйлі Молатава» ў дзверы. Ніхто не пацярпеў, агонь хутка патушылі.
◽️Нобэлеўскі лаўрэат сустракае дзень нараджэння за кратамі. Алесю Бяляцкаму спаўняецца 62 гады
Гэта ўжо 4 дзень нараджэння, які найбольш вядомы беларускі праваабаронца сустракае за кратамі. За 25 гадоў сваёй дзейнасці Бяляцкі атрымаў шэраг узнагародаў за мяжою, а ў Беларусі двойчы станавіўся палітвязнем.
Распавядаем пра жыццёвы шлях нашага выбітнага земляка, паглядзіце!
Пачытаць тэкставую версію можна ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Вітаем, дарагія чытачы!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі - сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Візавую праграму для беларусаў сапсавалі шпіёны Расеі
Выйшла справаздача Польшчы наконт «візавага скандалу». Распавядаем, што ў ёй.
🔸«Інвестыцыі – добра, толькі не з адной краіны»
У чым небяспека засілля расейскіх грошай у Беларусі?
🔸Нарвежскае рыбалоўнае судна сустрэлася з ваенным караблём Расеі
Рыбакі кажуць, што іх палохалі стральбой
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 24 верасня
▪️Асуджаных беларусаў адпраўляюць працаваць на цыбулевыя плантацыі.
▪️У Глыбокім затрымалі як мінімум траіх чалавек.
▪️Рэжым распачаў крымінальную справу за сарваны чырвона-зялёны сцяг.
▪️У Беларусі +5 новых палітвязняў.
💪 «Які вялікі вырас, ужо большы за бацьку і маці стаў!»
Чулі такое ў дзяцінстве? 🫠
Тады вы ведаеце, як яно – быць як гэтае пінгвіняня з аўстралійскага акварыуму 🐧
🔺 «Віна Лукашэнкі абсалютна даказана»
Прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар пракаментаваў нам спіс, перададзены ў Гаагу ☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Ці парушаў беларускі знішчальнік Як-130 паветраную прастору Украіны?
🔸«Трэба рыхтавацца да вайны». Лукашэнка прыехаў на Абуз-Лясноўскі палігон і сабраў нараду ў намёце
🔸Святлана Ціханоўская праводзіць сустрэчы на палях Генасамблеі ААН
🔸Новая Зеландыя абвесціла пра пашырэнне санкцыяў супраць Крамля і Лукашэнкі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
❤️ «Беларускі гэнг» з Купалам, Караткевічам і Шагалам
Вось такія крутыя футболкі прэзентаваў на «Камароўцы» менскі брэнд «Ani Minsk». І яны ўжо даступныя для замовы.
Дарэчы, раней брэнд ужо выпускаў кашулькі з доўгімі рукавамі. Тады на прынце былі назвы гарадоў Беларусі, у якія абавязкова трэба прыехаць.
Украіна не пацвердзіла парушэнне паветранай прасторы з боку Беларусі
Верагодна, была ўжытая радыёлакацыйная перашкода — лічаць паветраныя сілы.
Раней маніторынгавыя сэрвісы пісалі, што дзяржаўную мяжу Украіны перасёк беларускі вучэбна-баявы самалёт Як-130. Праз гэта ў паўночных абласцях абвяшчалі трывогу.
📈 У Беларусь прыходзяць усё больш інвестыцыяў, але ёсць нюанс
Амаль траціна з грошаў — Расея ($ 4,5 млрд). Калі гэта было відавочна, дык астатнія краіны вас здзівяць. Спойлер: сярод іх чалец Еўразвязу і не пад кіраўніцтвам Орбана.
Пачытайце, хто дагэтуль працягвае інвеставаць ў Беларусь ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
❓Памятаеце польскага суддзю Шмыта, які ўцёк у Беларусь?
Сёння ён анансаваў стварэнне фонду «Польская праўда».
Ягоная мэта — «умацаванне дружбы і згоды паміж грамадзянамі ЕЗ, Беларусі і Расеі». Партнёрам фонду можа стаць Раман Пратасевіч.
Паводле Шмыта, фонд будзе садзейнічаць «выхаванню грамадзян на прынцыпах міру і ўзаемаразумення» і «пераадольваць варожасць».
Цікава, што ў Беларусі ўжо існуе фонд Эміля Чэчка, створаны пасля смерці польскага жаўнера, які таксама ўцёк у Беларусь.
❗️Беларускі вучэбна-баявы самалёт заляцеў ва Украіну
Знішчальнік Як-130 парушыў украінскую паветраную прастору ў 14:28 — паведамляе «єРадар»
Тым часам Лукашэнка на вайсковым палігоне заявіў: «Надо готовиться к войне, и дай бог, чтобы этой войны не было».
😱 Медыцына для дальнабойнікаў стане платнай?
Прынамсі, такую ідэю прапанавалі беларускія чыноўнікі. Маўляў, кіроўцы, што працуюць у ЕЗ, не плацяць падатак у ФСАН. Аднак сапраўдная прычына такой ініцыятывы зусім іншая.
Якая? Распавядаем у нашым відэа!
Новыя доказы злачынстваў Лукашэнкі перадалі ў Гаагу
Праваабаронцы з Freedom House Ukraine і цэнтра правоў чалавека ZMINA перадалі чарговы пакет дакументаў у Міжнародны крымінальны суд. Паводле матэрыялаў, Лукашэнка вінаваты ў вывазе 2200 ўкраінскіх дзяцей. Якраз па гэтай справе Пуцін атрымаў міжнародны ордэр на арышт.
Новае расследаванне будзе апублікавана 4 кастрычніка. Украінскім праваабаронцам дапамаглі BELPOL і Вясна.
🔥Святлана Ціханоўская сустрэлася з Іланам Маскам
«Прапанавала нарэшце дадаць у твітар беларускую мову», — напісала беларуская лідарка ў інстаграме.
Сустрэча з вядомым мільярдэрам адбылася падчас працоўнага візіту Ціханоўскай у ЗША
Святлану Ціханоўскую назвалі ў ААН абранай прэзідэнткай Беларусі
У звароце да 57-й чарговай сесіі Рады па правах чалавека яе падпісалі як «President-elect».
«Беларускія турмы — смяротныя пасткі. З 2020 года ў зняволенні памерлі ўжо пяць палітычных зняволеных. Мы не можам чакаць новых смерцяў.
Я заклікаю арганізацыю Аб'яднаных Нацый дзейнічаць. Патрабуйце спыніць утрыманне пад вартай без сувязі са знешнім светам. Патрабуйце доступу да медыцынскай дапамогі і зносін з сем'ямі для ўсіх палітычных зняволеных. Гэта не проста палітычнае пытанне — гэта пытанне жыцця і смерці», — звярнулася да ААН Ціханоўская.