📌 Журналіста Андрэя Мялешку з дачкой нарэшце пусцілі ў самалёт
Іх дэпартавалі з Грузіі, цяпер яны ляцяць у Варшаву.
Журналіста разам з малым дзіцём 20 гадзін трымалі ў аэрапорце Кутаісі, а рэйс у Варшаву затрымалі больш чым на 8 гадзінаў.
#рэпрэсіі Асноўнае за 16 верасня
▪️Мужчыну са Стаўбцоў затрымалі за лічбы на цішотцы.
▪️У Горадні судзяць за падпіскі на «экстрэмісцкія» сацсеткі журналіста Руслана Кулевіча.
▪️Пачалі судзіць 19-гадовага палітвязня за «здраду дзяржаве».
▪️Дзеяча праўладнага прафсаюза і лекара асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму».
▪️Пачалі судзіць беларуску, затрыманую падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням.
▪️У Беларусі +22 новыя палітвязні.
▪️«Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўніўся інтэрнэт старонкамі.
🥹 «Я не хачу, каб гэты год сканчаўся»
У Tik-Tiok завірусілася відэа, як выпускнікі адной з жыткавіцкіх школ вельмі цёпла павіншавалі любімую настаўніцу з днём нараджэння.
Не заплакаць немагчыма! Паглядзіце!
🤔 Не жаночая справа: чаму ўкраінскія жанчыны ідуць размініраваць родную зямлю
Наколькі гэта цяжка і чаму так неабходна — глядзіце ў нашым відэа.
«Найлепшы сцэнар для Беларусі — ісці на кампраміс з рэжымам»
Як, на думку прадстаўніка каліноўцаў Дзітрыя Шчыгельскага, будзе выглядаць Беларусь пасля Лукашэнкі і чым грамадскасць будзе незадаволена — глядзіце ў відэа.
Цалкам выданне глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ
☺️ Гісторыя з хэпіэндам: жыхар Харкава так любіў свайго сабаку, што не хацеў ратавацца адзін пасля абстрэлу
Тады пажарныя зладзілі двайную аперацыю. Паглядзіце, як гэта выглядала!
😶 «Верх цынізму: проста ў еўрапейцаў манашкі бяруць грошы, каб іх адсылалі расейцам, што забіваюць украінцаў»
Менскія манашкі ладзяць у ЕЗ імпрэзы і прадаюць свае вырабы, а грошы потым ідуць на дапамогу расейскім вайскоўцам, якія ваююць ва Украіне.
Пра тое, як ім гэта ўдаецца і хто з гэтым змагаецца, глядзіце ў нашым матэрыяле.
❗️Яшчэ 37 палітвязняў памілаваныя ў Беларусі
Сярод іх — шэсць жанчын. Вызваленыя маюць хранічныя захворванні, інваліднасць і з'яўляюцца пенсіянерамі. Усе яны былі асуджаны за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці»
Гэты ўжо чацвёрты акт памілавання ад рэжыму. Раней Лукашэнка ўжо амністыраваў 78 палітвязняў: 18 (3 ліпеня), 30 (16 жніўня) і 30 (4 верасня).
🤷♀️На што толькі не пойдзеш праз санкцыі - нават на супрацу з «Талібанам»
Пра перамовы з БелАЗам сталася вядома ад талібанскага міністэрства. Сам жа БелАЗ гэты факт замоўчвае. Чаму так, саромеецца?
Што талібы могуць прапанаваць Беларусі, разбіраемся ў нашым відэа, паглядзіце!
😳 Менскі манастыр замест малітваў будуе бізнес-імперыю
Вялікія офісы з камп'ютарамі, манашкі, якія вядуць сацсеткі дзеля данатаў, майстэрні і крамы ў Заходняй Еўропе — пачытайце, як вядомы Свята-Елісавецінскі манастыр зарабляе грошы на дапамогу Расеі ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
Падазраваны ў «замаху» на Трампа — актыўны прыхільнік Украіны
Яго завуць Раян Рут, і яму 58 гадоў. У 2022 годзе мужчына ездзіў ва Украіну, шмат пісаў пра падтрымку і нават быў гатовы ахвяраваць сабой дзеля барацьбы з Расеяй, але яго не ўзялі.
Раян таксама заклікаў афганскіх вайскоўцаў удзельнічаць у баявых дзеяннях на баку Украіны.
Мужчына ўжо сутыкаўся з крымінальнымі абвінавачваннямі: у 2002 годзе ў яго былі праблемы з захоўваннем зброі. Тады Раян забарыкадаваўся ў будынку на тры гадзіны, узброены аўтаматам. А ў 25 гадоў ён абараніў жанчыну ад гвалтаўніка.
Чыноўнікам Лукашэнкі будзе праца ў Новай Беларусі?
Павел Латушка выказаў думку, што ў новы дзяржапарат не павінны трапіць толькі чыноўнікі з вышэйшага кадравага рэзерву Лукашэнкі і толькі тыя, хто здзяйсняў злачынствы.
Кіраўнік НАУ таксама прапанаваў падзяліць чыноўнікаў на тры катэгорыі: прарасейскія і дзве катэгорыі прадзяржаўных (тыя, каму блізкае нацыянальнае адраджэнне, і тыя, каму не). Прарасейскія, на думку Латушкі, «павінны сысці, але ёсць пытанне, як іх вызначаць».
🤔 Ці згодныя вы з такімі прапановамі? Пішыце нам у каментарах (калі гэта для вас бяспечна).
😔Роўна 25 гадоў таму зніклі без вестак палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.
16 верасня 1999 году сябры Ганчар і Красоўскі хадзілі ў лазню, а дадому больш ніколі не вярнуліся.
Чаму праўды пра іх знікненне дагэтуль не высветлілі? Гэтае пытанне ўжо 25 гадоў застаецца без адказу.
Паглядзіце фільм-расследванне аб крывавай дзейнасці «эскадронаў смерці», датычных да знікнення Ганчара і Красоўскага.
Добрага панядзелку, шаноўныя!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹У Клайпедзе захраслі 2700 аўтаў
Літва растлумачыла, чаму іх не аддаюць беларусам.
🔹Вялікая вада ў Польшчы
Крытычная сітуацыя праз моцныя дажджы складваецца на поўдні і паўднёвым захадзе краіны. Распавядаем, што адбываецца.
🔹«Варта вымавіць слова «амністыя» – і пачыналася»
Аляксей Гайшун распавядае пра сваю кнігу аб зняволенні.
#штопачытаць
🐻 Хлопец трапіў у казку «Маша і мядзведзі» залез у бярлогу … І выжыў!
Але гэта ўсё ж было не так лёгка.
Спойлер: мядзведзі нават не пашкодзілі яго.
💥 #галоўнае за 16 верасня
▫️Беларускага журналіста не пусцілі ў Грузію.
▫️Яшчэ 37 палітвязняў памілаваныя ў Беларусі.
▫️25 гадоў таму зніклі без вестак Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі.
▫️На Трампа маглі зладзіць яшчэ адзін замах.
▫️Расейцы «заданацілі» ўкраінскай арміі больш за мільярд долараў.
▫️Гомельская фабрыка «8 сакавіка» пачне шыць цяльняшкі для расейскіх дэсантнікаў.
😮 З Азіі ў Еўропу па канаце
Такім шляхам першым у свеце прайшоў канатаходзец з Эстоніі.
💁♀️ Відовішча проста захоплівае дыханне. Дзелімся з вамі!
🤓 Гэтая навіна спадабаецца тым, каму надакучыла палоць пустазелле на лецішчы
Яшчэ крыху і за вас гэта зробіць робат!
Робата, які абараняе культурныя расліны ад пустазелля і паразітаў распрацавалі ў Вялікай Брытаніі. Паглядзіце, як ён дае рады ў палявых умовах.
Яшчэ болей сучасных гаджэтаў можна пабачыць у нашай праграме «Навіны з будучыні» на канале БЕЛСАТ life.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Лукашэнка памілаваў трыццаць сем чарговых палітычных зняволеных
🔸 Як Менскі Свята-Лісавецінскі жаночы манастыр дапамагае Расеі ваяваць супраць Украіны, збіраючы грошы на Захадзе
🔸 Колькасць назіральнікаў павялічыцца. Старшыня ЦВК распавёў пра электаральную кампанію 2025
🔸 25 гадоў таму зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі
🔸 Паводка ў Еўропе. Сітуацыя крытычнай застаецца ў некалькіх краінах. Ёсць ахвяры. Ці чакаць непагадзі ў Беларусі?
🔸 Беларускага журналіста Андрэя Мялешку разам з дачкой без тлумачэння прычыны не пусцілі ў Грузію
Далучайцеся да эфіру ⤵️
❗️Стала вядома каго сёння памілавалі ў Беларусі
1. Аляксандр Фікаў
2. Таццяна Біруля
3. Анжэла Сікорская
4. Міхаіл Корзун
5. Кацярына Джыг
Гэта не ўвесь ліст вызваленых. Усяго было памілавана 37 палітвязняў.
Ці гэта не барацьба з беларускай дыяспарай?
Сітуацыя вакол беларуса ў Грузіі пагаршаецца: улады хочуць дэпартаваць і непаўналетнюю дачку. Ёй нават забараняюць сустрэцца з маці. Праваабаронца кажа, што гэта ўжо трэці падобны выпадак.
Дык што там такое адбываецца? Пачытайце пра дзіўнае стаўленне да беларусаў у Грузіі і чаму гэта нагадвае «небяспечны званочак» — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Чарговая «спроба пакушэння» на Трампа.
🔻Грузія не пусціла да сябе беларускага журналіста,які апошнія гады жыў у гэтай краіне.
🔻Расейскі дрон зноў кружыў у беларускім небе.
🔻У Расеі школьнік з нажом напаў на аднакласнікаў і настаўніцу.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.
🤨 Цельняшкі ў расейскіх дэсантнікаў — беларускія
А шые іх Гомельская фабрыка «8 сакавіка», якая вядомая ў Беларусі жаночымі калготкамі, панчохамі і шкарпэткамі. Такі заказ прадпрыемства атрымала нядаўна, паведаміла BYPOL.
Паводлое ініцыятывы, гэта не адзіны прыклад працы беларускай прамысловасці на армію Расеі:
🔸 «Завод Легмаш» у Оршы займаецца апрацоўкай кампанентаў для мінамётаў і браняпластінаў.
🔸 «Беларускі металургічны завод» у Жлобіне пастаўляе туды запчасткі.
🔸 Менскі трактарны завод выпускае камплектуючыя для цяжкай ваеннай тэхнікі.
🔸 «Дыяпраектар» у Рагачове вырабляе прыцэлы і прыборы навядзення для расейскай бранятэхнікі.
Долар з еўра падаражэлі, а расейскі рубель патаннеў — такія навіны курсаў валютаў на панядзелак 16 верасня
#курсывалютаў
Ого, расейцы «заданацілі» ўкраінскай арміі больш за мільярд долараў!
Насамрэч, яны не хацелі такіх ахвяраванняў. Усе гэтыя грошы — вынік махлярства, пад якое трапілі грамадзяне Расеі. За 2024 год расейцы перадалі $2,8 млрд невядомым асобам. 40% ад гэтых грошаў пайшлі на дапамогу ЗСУ.
Паводле «Сбербанку», махляры звычайна тэлефануюць праз мэсенджары і прадстаўляюцца супрацоўнікамі МУС, ФСБ або Цэнтрабанку. Нярэдка яны просяць перакласці грошы на «бяспечны рахунак» або паведаміць код з СМС.
Вядома, што летась «украінскія кол-цэнтры» выманілі ў беларусаў больш за пяць мільёнаў долараў.
#лічбадня
Мужчыну са Стаўбцоў затрымалі за лічбы на цішотцы
Сілавікі выклалі відэа з футбольным заўзятарам, якога арыштавалі проста на працы. Прычына — лічбы 1312 на цішотцы (лічбы першых літараў антыміліцэйскай абрэвіятуры).
Вядома, што мужчына працаваў зваршчыкам на Менскім маторным заводзе. Дзе цяпер знаходзіцца беларус — невядома.
#рэпрэсіі
На Трампа маглі зладзіць яшчэ адзін замах
Інцыдэнт адбыўся падчас гульні ў гольф у Фларыдзе. Як сцвярджае перадвыбарчы штаб Трампа, было зроблена некалькі стрэлаў «у блізкасці» ад кандыдата.
Кангрэсменка Марджоры Тэйлар-Грын заявіла пра замах на Трампа і паведаміла, што падазраваны ўжо затрыманы. У кустах, адкуль вялася стральба, знайшлі аўтамат Калашнікава.
«Яны спрабуюць забіць яго!!! Яны зробяць усё, каб перашкодзіць яму перамагчы», — напісала яна.
ФБР лічыць, што інцыдэнт «выглядае як спроба замаху». У той жа час, выданне «The New York Post» піша, што стралялі не па Трампе, а двое мужчын проста абмяняліся стрэламі побач з полем для гольфа. Паводле газеты, раён, дзе адбылася перастрэлка, адрозніваецца высокім узроўнем злачыннасці.
🔺«Закрылі ў пакоі, забралі пашпарты». Беларускага журналіста не пусцілі ў Грузію
Журналіст Андрэй Мялешка жыў у Батумі пасля эміграцыі з палітычных прычынаў з Беларусі. Ён вяртаўся з дачкой з Польшчы ў Грузію, дзе яго чакаюць жонка і яшчэ адно дзіця, але ў краіну яго не пусцілі.
Журналіст распавёў выданню «Позірк», што яго дэпартуюць у Польшчу на бліжэйшым рэйсе.
«Да 15-ай гадзіны я магу даведацца, чаму мяне не пусцілі. Я нічога не разумею, што ў гэтым дакуменце, які мне далі, напісана «іншыя прычыны»,
💥 #галоўнае за 15 верасня
✔️ У Нью-Ёрку ўлады выплацяць нашчадкам пацярпелых ад рабства кампенсацыі
✔️ Драмачычная сітуацыя на паўднёвым захадзе Польшчы - развіваецца моцны павадак
✔️ МЗС Польшчы заклікае спыніць выплату дапамогі ўкраінскім мужчынам-уцекачам у ЕЗ
✔️ Першыя непрафесійныя астранаўты, якія здзейснілі выхад у адкрыты космас, вярнуліся на зямлю
✔️ У Клайпедзе захраслі 2700 машынаў. Літва тлумачыць чаму
✔️ Інтэрв'ю з былым палітвязнем і аўтарам кнігі «Костерок из наших страниц» Аляксеем Гайшуном
✔️ Як Дажынкі з народнага свята сталі прапагандысцкім агратрэшам
✔️ У Варшаве паставяць спектакль пра канфлікт творцы і ўлады
✔️ у ЗША выявілі восаў, якія гадуюцца ў целах жывых пладовых мушак, як ксенаморф з фільму «Чужы»
✔️ Politico: ЗША баяцца паразы Украіны ўжо гэтай зімой і гатовыя «змяніць правілы»
#рэпрэсіі:
▪️ 60-гадовую псіхалагіню з вялікім стажам судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму»
▪️ Ураджэнца Херсона будуць судзіць у Мінску па 4 крымінальных артыкулах
☝️ У Польшчу прыйшла вялікая вада
Поўдзень краіны затаплівае. Апошні раз такое было ў 1997 годзе — пра тагачасныя падзеі Netflix нават зняў кіно.
Але для жыхароў некаторых польскіх гарадоў павадак цяпер — нібыта фільм жахаў у рэальным жыцці — вядома ўжо пра адну чалавечую ахвяру.
Тым часам праводзяцца эвакуацыйныя працы — людзей ратуюць нават з дапамогай верталётаў і вайсковай тэхнікі, а простыя жыхары спрабуюць талакою назбіраць сродкаў на дапамогу землякам.
Паглядзіце нашае відэа пра тое, як Польшча дае рады з паводкаю. І беражыце сябе!