🫥«Мне сказалі, што мяне дэпартуюць са Швецыі ў Расею»
У некаторых краінах беларусам адмаўляюць у палітычным прытулку. У некаторых атрымліваецца атрымаць прытулак у іншых краінах, некаторыя - абскарджваюць такое рашэнне ў судзе, а іншыя трапляюць за краты пасля дэпартацыі ў Беларусь.
Чаму так адбываецца і што рабіць, глядзіце ў нашым відэа.
🤔 «Лукашэнка хацеў бы сысці, але пасля ўсяго таго, што ён нарабіў, гэта не магчыма зрабіць проста так мірным шляхам»
Дык сыдзе Лукашэнка сам ці не?
Гэтае пытанне задаў вядоўца праграмы «Тыдзень» Ігар Кулей аналітыку Сяргею Чаламу і заснавальніку праекту «NEXTA» Сцяпану Пуціле.
Меркаванні разышліся 🤷♀️
Цалкам размову глядзіце на нашым youtube канале БЕЛСАТ news
🤯Ён жыве паводле распісанага Лукашэнкам плану дня, месяца і года
З 4 гадоў малодшы сын дыктатара Мікалай жыве паводле пратаколу, суправаджае свайго бацьку ў міжнародных паездках, бегаў узброены і ў поўнай экіпіроўцы падчас пратэстаў у 2020 годзе і прысутнічаў на патаемна інаўгурацыі
Распавядаем пра жыццёвы багаж 20-цігадовага Мікалая і ўяўляем ягоную будучыню. Паглядзіце! 👉
😡 «Ні па якіх законах, Божым і чалавечым, марыць голадам хворага чалавека ў турме нельга»
Сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч просіць забяспечыць палітзняволеную неабходным харчаваннем, лячэннем, а таксама дапусціць да яе родных і аднавіць з імі перапіску.
«Карміць язвенніка баландай – гэта катаваць яго і павольна забіваць. Не даваць чалавеку права на перапіску з сям'ёй – паскараць гэтую смерць. Маша не ведае, ці жывы тата і як яго здароўе. Мы не ведаем, як яе кормяць і лечаць»
☝️ За першыя 7 месяцаў гэтага году ў Беларусі было звольнена амаль 390 тысяч чалавек
Пры гэтым прынята на працу каля 354,6 тысяч чалавек, паведамляе Белстат.
👉 Больш за ўсё звальненняў было ў галіне адукацыі -12051 чалавек. Таксама сталі больш звальняцца са сферы дзяржкіравання – там мінус 544 работнікі.
Адток кадраў у Беларусі з'яўляецца істотнай праблемай рынку працы, асабліва ў апошнія гады. Па выніках 2023 года ў Беларусі было на 63 тысячы больш звольненых, чым прынятых на працу.
📌 Паўднёвая Карэя абвінавачвае Telegram у спрыянні і падбухторванні да злачынстваў на сексуальнай глебе
Пра гэта паведамляе карэйскае навінавае агенцтва Yonhap са спасылкай на паліцыю.
Праваахоўнікі Паўднёвай Карэі хочуць супрацоўнічаць з французскімі ўладамі ў гэтым пытанні. Аналагічная праблема хвалюе прадстаўнікоў іншых краін, уключаючы ЗША.
☝️Раней заснавальнік Telegram Павел Дураў быў затрыманы ў Францыі. Яго абвінавачвалі ў саўдзеле ў сексуалізаваным гвалце над дзецьмі, гандлі наркотыкамі і яшчэ некалькіх злачынствах, якія здзяйсняліся дзякуючы магчымасці заставацца ананімам у Telegram.
Дурава адпусцілі пад судовы нагляд і заклад у памеры 5 млн еўра. Таксама Францыя выдала ордэр на арышт ягонага брата Мікалая Дурава, які ўдзельнічаў у распрацоўцы мэсэнджара.
🪖 Міністэрства абароны правядзе зборы ля польскай мяжы
Навучальны збор з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў будзе праходзіць у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці з 3 па 27 верасня.
Паведамляецца, што мэта збору — «павысіць навыкі службовых асоб раённага выканаўчага камітэта ў фарміраванні воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў, а ваеннаабавязаных - у выкананні задач па прызначэнні».
☝️ Камянецкі раён мяжуе з Польшчай. У гэтым месцы з польскага боку праходзіць вялікая частка буфернай зоны (узмацненне мяжы вайскоўцамі і частковая забарона на наведванне памежнай зоны). Буферная зона была ўведзеная 13 чэрвеня ў адказ на актывізацыю мігрантаў, якія ідуць з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу.
🍷 328-гадовы каньяк прызнаны найстарэйшым з існуючых
Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Кнігі рэкордаў Гінеса. Бутэлька належыць галандскаму калекцыянеру Ларсу Янсену.
😮Напой быў дыстыляваны ў 1696 годзе. У той час Францыяй кіраваў кароль Людовік XIV. Аднак у бутэлькі маркі Jules Robin яго разлілі пазней, прыблізна праз 200 гадоў.
Папярэдні рэкардсмен - бутэлька Caves Du Restaurant 1720 года, належыць в'етнамскаму калекцыянеру.
🔺18 пацярпелых, сярод іх 6 дзяцей. Расейцы абстралялі жылы квартал у Сумах
Гэта адбылося вечарам 1 верасня. Пад удар патрапілі ў тым ліку цэнтр сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі дзяцей і дзіцячы дом.
Сярод пацярпелых - шасцёра дзяцей векам ад 7 да 17 гадоў.
Таксама пашкоджаныя 6 шматпавярховых дамоў.
Добрага панядзелку, дарагія чытачы!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔻«Пасля адседкі, прызнаюся, дэпрэсія была крэпкая ў мяне»
Актор Дзмітрый Есяневіч – пра тое, чаму не хоча больш граць людзей у міліцэйскай форме.
🔻Ракетны ўдар па Харкаве і пратэсты экаактывістаў ва Угандзе
Падборка галоўных падзеяў тыдня ў фотаздымках.
🔻«Даць дзецям адчуванне бясконцай любові»
Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём ведаў.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 1 верасня
✔️ Школьнікам Беларусі прапануюць факультатывы памежніка, следчага і мытніка
✔️ Візавыя цэнтры Польшчы больш не прымаюць заявы на візы праз кур'ера
✔️ Расея зазнала самую масавую атаку беспілотнікаў ад пачатку вайны
✔️ Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём ведаў
✔️ 20 гадоў таму адбыўся тэракт у Беслане
✔️ Вялікае інтэр'ю з удзельнікам праектаў «ЧынЧынЧэнэл» і «Хай Так» Дзмітрыем Есяневічам
✔️ Расея зноў абстраляла Харкаў
✔️ Дырыжаблі вяртаюцца ў неба. Цяпер яны будуць дастаўляць інтэрнэт
✔️ У Беларусі хочуць замяніць YouTube і папулярныя сацсеткі
✔️ Латушка правёў серыю сустрэчаў з еўрапейскімі чыноўнікамі на форуме GLOBSEC у Празе
✔️ Брата заснавальніка EPAM асудзілі на 6,5 год калоніі
✔️ Якая будучыня чакае Мікалая Лукашэнку?
✔️ Народная амбасада ў Швецыі стварыла дакумент, які можа дапамагчы беларусам атрымаць палітычны прытулак у гэтай краіне
🤔 Памятайце БЧБ-танк у Расеі? Аказваецца ў яго цікавае мінулае
Камандзір батальёну, які першым прарваў мяжу у Курскай вобласці, распавёў гісторыю баявой машыны.
⚡️ Пра два юбілеі і пра адказнасцьць за бацьку – што чакае Мікалая Лукашэнку ў будучыні
Глядзіце ў нашым сюжэце ☝️
А выданне «Тыдзень» цалкам глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Абстрэлы Масквы і Харкава: падзеі на фронце за апошні тыдзень
🔸 Пра два юбілеі і пра адказнасцьць за бацьку - што чакае Мікалая ў будучыні
🔸 Як і чаму заходнія чыноўнікі мяркуюць, што беларусы, якія просяць прытулку ў іхных краінах - могуць спакойна вяртацца сабе дадому
🔸 Першае інтэрв'ю Камалы Гэрыс ў якасці кандыдаткі на прэзідэнта ЗША і новы скандал з Трампам
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/7QqGykPg5So
🐘 Гэтае сланяня асірацела
Але цяпер знаходзіцца пад апекай спецыяльных выхавальнікаў
Паглядзіце, якая мілата!
😡 На грузінска-армянскай мяжы затрымалі беларуску. На радзіме яе шукаюць па «пратэстным» артыкуле
Пра затрыманне беларускі Дзіяны Маісеенка паведаміў у сваім акаўнце на «Facebook» юрыст Алесь Міхалевіч.
Паводле Міхалевіча, дзяўчыну затрымалі праз тое, што ў Беларусі яна знаходзіцца ў вышуку паводле артыкулу 342 ч.1 КК – «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Згодна з гэтым артыкулам ёй пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
👉 Чытаць падрабязней тут
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️У беларускіх школах прайшлі ўрачыстыя лінейкі
✔️Лукашэнка сустрэўся з студэнтамі Віцебскага ўніверсітэту
✔️Сястра Марыі Калеснікавай заклікала зарганізаваць палітзняволенай неабходнае харчаванне
✔️Расея чарговы раз атакавала ўкраінскую сталіцу
✔️Арына EСабаленка прабілася ў чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату EЗША па тэнісе
✔️Жыхары Мазыра ўсцяж сутыкаюцца з адсутнасцю вады
✔️Беларускія выпускнікі пачнуць вывучаць падзеі 2020-га як спробу дзяржаўнага перавароту
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Ролік «Міністэрства сепультуры» пра гурт ЛСП выдалены з YouTube праз скаргу праваўладальніка
Журналіст і крытык Аляксандр Чарнуха паведаміў у сваіх сацсетках, што новы ролік, прысвечаны гурту ЛСП, які ўчора выйшаў на яго Youtube канале «Міністэрства сепультуры» быў выдалены «праз скаргу праваўладальніка».
Чарнуха мяркуе, што гэта адбылося праз крытыку ў бок гурту.
«Гэта першы такі выпадак на канале. Тут былі розныя відэа, у тым ліку даволі крытычныя.Читать полностью…
Але сёння я атрымаў на пошту ліст пра тое, што ролік выдалены праз скаргу праваўладальніка. Не аўтаматычную, бо ў роліку выкарыстоўваюцца выключна азнаямляльныя фрагменты не больш за 5 секунд. Фармальная нагода — парушэнне аўтарскіх правоў. Але на YouTube багата кампліментарных ролікаў пра ЛСП, у якіх выкарыстоўваюцца фрагменты песень гурта. То-бок прычына менавіта ў кантэксце відэа Міністэрства сепультуры. Такога не рабілі нават сёстры Груздзевы».
💱 Курсы валютаў на 2 верасня
Еўра страціў больш за 4 капейкі. Крыху падраслі долар і расейскі рубель.
#курсывалютаў
🥳 У Варшаве адбудзецца трэці фестываль беларускай музыкі «GRAJ»
Мерапрыемства пройдзе 7 верасня. У праграме выступы лепшых беларускіх гуртоў: Volski, Dzieciuki, Relikt, Разбітае Сэрца Пацана, Nochy, Kurwadziki.
«Акрамя музычнай праграмы, падчас фэсту “Грай” можна будзе пачаставацца на фудкорце альбо набыць цікавую і эксклюзіўную рэч на арт-маркеце (карціны беларускіх мастакоў, адзенне, аксэсуары, сувеніры з нацыянальнай сімволікай і г.д.)», – паведамляюць арганізараты.
☝️Час фэсту: 7 верасня (субота), дзверы 14:00, пачатак 15:00
☝️Месца фэсту: летняя пляцоўка Odessa Club (ul. Kolejowa 8/10, Warszawa).
🇵🇱 Радаслаў Сікорскі лічыць, што суседзі Украіны павінны збіваць расейскія ракеты
Пра гэта кіраўнік МЗС Польшчы заявіў у Інтэрв'ю Financial Times. Калі расейскія ракеты набліжаюцца да межаў, іх трэба перахопліваць яшчэ да ўваходу ў паветраную прастору Польшчы, перакананы Сікорскі.
«Асабіста я прытрымліваюся погляду, што калі варожыя ракеты накіроўваюцца да нашай паветранай прасторы, гэта [збіваць іх] будзе законнай самаабаронай, таму што пры перасячэнні нашай паветранай прасторы з'яўляецца істотная рызыка, што абломкі могуць кагосьці параніць»Читать полностью…
◾️Пайшоў з жыцця вядомы беларускі спартовец Аляксандр Мядзведзь
Пра смерць спартоўца паведаміла Беларуская федэрацыя барацьбы.
Яму было 86 гадоў. Прычыны смерці Мядзведзя не называюцца.
Аляксандр Мядзведзь тройчы заваёўваў алімпійскае золата, 3 разы станавіўся чэмпіёнам Еўропы, а таксама меў 7 залатых медалёў чэмпіянатаў свету.
У Ізраілі адбыўся адзін з найбуйнейшых пратэстаў за апошнія 11 месяцаў. Абвешчаны нацыянальны страйк
Вечарам 1 верасня дзясяткі тысяч ізраільцянаў вышлі на вуліцы з патрабаваннем вызваліць закладнікаў, якіх Хамас захапіў у кастрычніку мінулага году. Яны патрабуюць ад прэм'ер-міністры краіны Бэньяміна Нетаньяху дасягнуць спынення агню ў Газе.
Гэта адбылося пасля таго, як ізраільскія вайскоўцы знайшлі целы 6 закладнікаў у сектары Газа.
Ізраільская федэрацыя прафсаюзаў Гістадрут аб'явіла аб правядзенні ўсеагульнага страйку. Ён накіраваны на закрыццё або парушэнне працы асноўных сектараў эканомікі, у тым ліку банкаўская справа, ахова здароўя і галоўны аэрапорт краіны.
Фота: apnews.com
😡У некаторых школьных падручніках з'явіцца інфармацыя пра падзеі 2020 года. Але распавядаць пра іх будуць, як пра спробу дзяржаўнага перавароту
Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец у эфіры праўладнага тэлеканалу. Паводле яго, будзе тэставацца новы падручнік для 11-х класаў, у якім будзе ў тым ліку і інфармацыя пра найноўшы час.
«Мы обязательно там отразим события, они уже нашли там свое отражение, 2020 года со всеми оценками, почему и кто хотел совершить те или иные, прямым словом назовем это — государственный переворот»
🎼 «Я не самотны, я плыту маю»
Андрусь Такінданг выпусціў новы альбом «Мір і Супакой».
🎧 Паслухаць тут
#штопаслухаць
🫢 Страшны сон бацькоў: дзіцё разбіла вазу ў музеі, якой 3500 гадоў!
Што было з хлопчыкам пасля і як адрэагаваў музей, глядзіце ў відэа.
🔥 Народная амбасада ў Швецыі стварыла дакумент, які можа дапамагчы беларусам атрымаць палітычны прытулак у гэтай краіне
На дадзены момант швецкае міграцыйнае ведамства часта выкарыстоўвае 4 асноўныя аргументы адказу ў прадстаўленні палітычнага прытулку нашым грамадзянам:
🔻 Аргумент пра тое, што калі чалавек змог легальна пакінуць Беларусь, гэта значыць, што ён не знаходзіцца ў небяспецы.
🔻 Аргумент пра «абмежаванае распаўсюджанне» крытычных запісаў у сацыяльных сетках, што быццам зніжае рызыку рэпрэсій.
🔻 Аргумент пра тое, што чалавек не меў значнай ролі ў апазіцыі, і таму не павінен быць у зоне рызыкі.
🔻 Аргумент, што заяўка на прытулак не падавалася адразу пасля падзей 2020 года, што нібыта сведчыць пра адсутнасць тэрміновай патрэбы ў абароне.
Таму Народная амбасада падрыхтавала дакумент, які зможа дапамагчы заяўнікам і іх юрыстам. Ён змяшчае тлумачэнні таго, як можна абвергнуць найбольш тыповыя аргументы адказаў.
👉 Спасылка на дакумент тут
📌 У Беларусі асудзілі кіраўнікоў найбуйнейшай цеплатэхнічнай кампаніі краіны
У судзе Ленінскага раёна Брэста скончыўся працэс над кіраўніком ГСКБ Сямёнам Добкіным і яго намеснікам Юрыем Жулаевым, піша Наша Ніва.
Акалічнасці справы невядомыя. Вядома толькі, што іх абвінавачвалі ў «атрыманні хабару» і абодвум прысудзілі па 6,5 год абмежавання свабоды ў калоніі строгага рэжыму.
👉 76-гадовы Сямён Добкін — брат заснавальніка EPAM Аркадзя Добкіна.
😳 У Бабруйску іншамарка Renault сышла пад асфальт
Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Сацыялістычнай, паведамляе «Вечерній Бобруйск». Спачатку пад левым пярэднім колам аўтамабіля правалілася зямля.
Іншамарку спрабавалі адбуксіраваць з дапамогай іншага аўто, аднак па выніку Renault амаль цалкам сышоў пад зямлю.
Пацярпелых няма. Прычына здарэння пакуль невядомая.
📌 Ізаляцыя рэжыму Лукашэнкі, падтрымка незалежных СМІ, візавыя пытанні
Павел Латушка правёў серыю сустрэчаў з еўрапейскімі чыноўнікамі на форуме GLOBSEC у Празе.
☝️ Сярод галоўных вынікаў сустрэчаў, як піша кіраўнік НАУ, — абмеркаванне з прадстаўніком ФРГ далейшых крокаў у вызваленні палітвязняў і абяцанне Швецыі правесці правяранне міграцыйнай службы, якая надоечы пастанавіла дэпартаваць двух беларусаў.
👉 Падрабязней пра вынікі сустрэчаў чытаць тут