Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺«Нарошчванне беларускіх войскаў уздоўж украінскай мяжы мае хутчэй характар інфармацыйнай аперацыі»
Аналітыкі ISW не бачаць прыкмет для ўцягнення беларускіх войскаў у ваенныя дзеянні ва Украіне.
🔺Заробкі растуць, а кошты растуць удвая хутчэй
Параўналі цэны ў Беларусі тры гады таму і цяпер.
🔺Як атрымаць від на жыхарства ў Польшчы
«Белсат» прапануе тэкст для тых, хто яшчэ не разумее, што рабіць і якія інструкцыі шукаць.
#штопачытаць
📲Што рабіць, калі начальнік турбуе ў пазапрацоўны час?
Рашэнне знойдзена, але не ў Беларусі. Хацелі б, каб і ў нашай краіне было так? ⤴️
⚽️ Так званая «камісія па памілаванні» разглядзела звароты футбалістаў, якія асудзілі гвалт сілавікоў у 2020 годзе
Спецкамісія на чале з генпракурорам Беларусі Андрэем Шведам дазволіла футбалістам Станіславу Драгуну і Андрэю Хачатурану вярнуцца ў спорт. Яны нібыта «шчыра раскаяліся» за «памылкі» 2020 года.
З паведамлення Мінспорту вынікае, што Станіслаў Драгун і Андрэй Хачатуран самі падалі звароты ў камісію Шведа.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чарговыя залёты дронаў у беларускую паветраную прастору
🔸Беларусь удзельнічае ў вывазе рапсу з акупаваных тэрыторыяў Украіны
🔸 Новыя прынцыпы арганізацыі харчавання закрануць усе школы ў Беларусі
🔸 Дураву працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Kk8NBCgSV7c
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🇺🇦 Паглядзіце, якую атмасферную інсталяцыю стварылі ў гэтым годзе ўкраінцы на фестывалі Burning Man, які праходзіць у пустыні Блэк-Рок у амерыканскім штаце Невада
Читать полностью…💁♂️ Віза хутка скончыцца, а вы не ведаеце, што зрабіць, каб застацца ў Польшчы?
«Белсат» сабраў парады (і антыпарады) па легалізацыі ў краіне-суседцы.
Чытайце ўважліва і не рабіце памылак!
❗️ Стала вядома, калі адбудзецца папярэдняе паседжанне суда па справе забітай у Варшаве беларускі Лізы
Судовы працэс у справе паляка Дор’яна С. Распачнецца 24 кастрычніка. Пра гэта «Белсату» паведаміла прэс-сакратарка акруговага суда Варшавы Анна Ляшчыньска.
Папярэдняе (падрыхтоўчае) пасяджэнне прызначанае для планавання ходу працэсу і парадку выканання асобных працэсуальных дзеянняў. Гэта яшчэ не фактычны пачатак суда.
Хутчэй за ўсё, суд будзе закрытым. У такіх справах у Польшчы закрытасць аўтаматычная — у інтарэсах пацярпелых і іхных сваякоў.
💱 Курсы валютаў на 27 жніўня
Рост еўра і долага — ужо амаль тэндэнцыя. А яшчэ сёння нечакана падрос і расейскі рубель. А гэта значыць, што беларускі аслаб да ўсіх валютаў.
#курсывалютаў
☝️ «Беларускі гаюн»: 6 шахедаў заляцела на тэрыторыю Беларусі мінулай ноччу
Расейскія дроны-камікадзэ заляталі ў паветраную прастору Беларусі з боку Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцей Украіны.
Заход шахедаў у нашую краіну пацвердзіў таксама і камандуючы ВПС Украіны Мікалай Палішчук, які паведаміў, што адзін з ударных дронаў перасёк мяжу з Беларуссю.
Ускосна пацвярджае факт заходу дронаў-камікадзэ ў нашую краіну і беларуская авіяцыя: знішчальнік з Баранавічаў, які быў узняты каля 00:15, вярнуўся назад толькі ў 02:00 і ўжо ў 02:45 зноў падняўся ў неба.
Рэйтынг Telegram вырас пасля затрымання Паўла Дурава
Загрузкі Telegram на iOS павялічыліся на 4%. Цяпер аплікацыя займае 2-е месца па спампоўванні сярод сацсетак у ЗША, а ў Францыі, дзе быў затрыманы Дураў, увайшла ў топ-3 па ўсіх катэгорыях.
Партал TechCrunch тлумачыць рост папулярнасці Telegram цікаўнасцю да асобы Паўла Дурава.
Другі дзень запар Расея ладзіла масаваны абстрэл Украіны
Паветраная трывога была аб'яўленая амаль ва ўсіх абласцях Украіны.
🔺У Крывым Розе ракета патрапіла ў гатэль «Аўрора». Як мінімум 2 чалавекі загінулі, яшчэ 5 атрымалі раненні. Пад заваламі дагэтуль могуць знаходзіцца 2 асобы. n
🔺У Запарожжы і вобласці ў выніку абстрэлаў загінулі як мінімум 3 чалавекі.
🔺Выбухі былі чутны ў Кіеве, на Хмельніччыне, у Сумах, на Ровеньшчыне.
💥 #галоўнае за 26 жніўня
✔️ Уначы ў Беларусь маглі заляцець тры расейскія дроны-«Шахед»
✔️ Памерла беларуская праваабаронца і маці «каліноўца» Вераніка Іванава
✔️ З Нінай Багінскай усё ў парадку
✔️ Паўлу Дураву працягнулі арышт
✔️ Рэжысёра Гнёта чакае суд аб экстрадыцыі. Яго падтрымалі больш за 100 сусветных зорак
✔️ Абвастрэнне на Блізкім Усходзе: Ізраіль і «Хізбула» абменьваюцца масаванымі ўдарамі
✔️ «Ціск на беларусаў у выгнанні». Ці стане масавым арышт прададзеных «экстрэмістамі» кватэраў?
✔️ Забарона ЕЗ на пастаўкі аўтамабіляў з Беларусі не б'е па даходах рэжыму Лукашэнкі
🔥 Беларусы прыйшлі на дапамогу кіроўцу, чые аўта загарэлася прама на трасе
Паглядзіце на сапраўдную талаку 💪
🌾 Фальшывыя бюлетэні можна ўтылізаваць, але як схаваць адсутнасць мільёнаў тон збожжа?
Нельга сказаць, што бітва за ўраджай прайграная, але й гучнай перамогі няма
Паразмаўлялі з экспертамі ☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы. Ці ёсць імавернасць нападу лукашэнкаўскіх войскаў на Украіну?
🔸 Беларускі Гаюн: каля трох расейскіх «шагэдаў» маглі заляцець ўначы ў Беларусь
🔸 Заўтра вырашаецца лёс беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта. Яму пагражае дэпартацыя з Сербіі ў Беларусь
🔸 За слабыя вынікі звольнілі трэнера БАТЭ Ігара Крывушэнку
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/A8ah-yi4IJU
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
💥 #галоўнае за 27 жніўня
✔️ Школьніка асудзілі на тры гады калоніі за ілжывае паведамленне пра выбух у Астравецкім раёне
✔️ Расея перакінула 30 тысяч вайскоўцаў у Курскую вобласць з-за аперацыі Украіны
✔️ Украіна правяла паспяховыя выпрабаванні балістычнай ракеты ўласнай распрацоўкі
✔️ У Расеі на аўтамабільнай трасе знайшлі парэзанае цела беларуса
✔️ Уначы на тэрыторыю Беларусі заляцелі 6 дронаў-шагэдаў
✔️ Дзярждэп ЗША прапануе $ 2,5 млн за інфармацыю пра беларуса Уладзіміра Кадарыя
✔️ У Беларусі прайшоў «таемны» суд за шпіянаж
✔️ У справе аб забойстве беларускі Лізы ў Варшаве прызначылі дату папярэдняга паседжання суда
💥Мільярды даляраў на руйнаванне жыццяў
26 жніўня адбылася адна з наймацнейшых і дарагіх атакаў Расеі па тэрыторыі Украіны. Было выпушчана больш за 100 ракетаў і амаль столькі ж беспілотнікаў тыпу «Шагэд».
Паглядзіце, якія вынікі ў гэтых абстрэлаў☝🏻
🚣🏻Падзея, якая ў Менску ўжо стала летняй традыцыяй
Сёння цэнтр сталіцы зноў затапіла☝🏻
🤷♀️ Дзярждэп ЗША прапануе вялізныя грошы за інфармацыю пра беларуса. А ён у беларускай турме
У сакавіку 2023 года Уладзімір Кадарыя быў экстрадаваны ў Беларусь з Кыргызстана на запыт беларускіх уладаў. Яшчэ ў 2008 годзе на яго была заведзеная крымінальная справа ў рамках артыкула «крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі».
У дэталях гэтай заблытанай гісторыі спрабаваў разабрацца «Белсат». Пачытайце!
🧐Што цяпер будзе з «Тэлеграмам»?
Пакуль стваральнік мэсэджэра затрыманы, каманда працуе, а збояў не назіраецца. Але ці будуць нейкія змены ў мадэарацыі кантэнту і як гэта паўплывае на карыстальнікаў у Беларусі?
Разбіраемся ў нашым відэа.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻 Лукашэнку, нібыта, прапанавалі перайсці на бок Украіны
🔻 Уварванне беларускага войска ва Украіну малаімавернае, заявілі ў Інстытуце вывучэння вайны
🔻 Расея працягвае паветраныя атакі Украіны. Дроны залятаюць і ў Беларусь
🔻 Рэжысёр Андрэй Гнёт аспрэчвае сваю экстрадыцыю ў Беларусь
🔻 Папулярнасць «Тэлеграму» расце пасля таго, як яго заснавальніка Паўла Дурава затрымалі ў Францыі
🔻У ЗША ў Цэнтры марскога жыцця Аляскі ратуюць асірацелае дзіцянё ціхаакіянскага маржа
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😲🦊Ліса самастойна прыйшла ў Гарадзенскі заапарк
Што яна там рабіла? Глядзіце ў відэа.
Супрацоўнікі заапарку кажуць, што лісы паступова ператвараюцца ў сінантропаў. Гэта азначае, што жывёліны прыстасоўваюцца да жыцця пабач з чалавекам.
«Ператварыла» адміністрацыйную справу ў крымінальную адной рыскай
Жыхарка аграгарадка Берэсцейскага раёна прадставіла на працы даведку з ІЧУ, каб пацвердзіць, што адбывала пакаранне і не магла працаваць. Аднак працадаўца засумняваўся ў праўдзівасці дакумента і адправіў яго на экспертызу.
Выявілася, што ў даведцы лічба «3» была выпраўленая на лічбу «9». Такім чынам, жанчына, якая знаходзілася ў ІЧУ 13 дзён, «працягнула» сваё прабыванне на шэсць.
У дачыненні да жанчыны распачалі крымінальную справу за падробку дакументаў.
🤨 Instagram дызайнера Уладзіміра Цэслера прызналі «экстрэмісцкім»
Таксама ў спіс трапіла нашая група ў Facebook «Хата Белсату».
У спісе ад Мінінфармацыі яшчэ з’явіліся старонкі ў сацыяльнай сетцы «Х» былога чальца АПКБ Валера Кавалеўскага («Valery Kavaleuski») і палітыка Валерыя Цапкалы («Valery Tsepkalo»).
Поўны спіс папаўненняў чытайце на нашай старонцы
🛵 Найбуйнейшае ў свеце ралі скутэраў
Каля 10 000 машын разам з гоншчыкамі і пасажырамі ☝️
Добрага дня, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹«Вечнае змаганне бяспекі і свабоды»
Эксперт у лічбавай бяспецы пра затрыманне Дурава.
🔹Старым тут (амаль) не месца
Як Лукашэнка зрабіў стаўку на «маладую гвардыю».
🔹Рэжысёра Гнёта чакае суд аб экстрадыцыі
Яго падтрымалі больш за 100 сусветных зорак.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 26 жніўня
🔻 У папраўчай калоніі «Віцьба» памёр вязень
🔻 Раскрыты імёны яшчэ трох памілаваных палітвязняў
🔻 У Менску затрымалі адміністратара дваровага чату
🔻 «Полк Каліноўскага» могуць унесці ў спіс «тэрарыстаў»
🔻 На пастанову пракурора Брэсцкай вобласці абмежавалі доступ да інтэрнэт-рэсурсу povestka.prо
🇺🇲 Камала Гэрыс афіцыйна кандыдатка на пасаду прэзідэнткі ЗША
Гэта было сапраўднае шоу з выступам папулярных выканаўцаў, зорак і селебрыці
Паглядзіце!
🤦♂️ Расея стала не толькі агрэсарам, але і браканьерам
Запускаючы ракеты па Украіне, яна прамахнулася і проста трапіла ў Кіеўскае мора, знішчыўшы там рыбу.
Гэтае браканьерства каштавала прыкладна 13 мільёнаў долараў.
😮 Ого! Вучоныя паказалі, як будуць перасаджваць галаву ў іншае цела
Пакуль гэта складана з-за адсутнасці тэхналогіі аднаўлення нерваў, але канцэпт ужо гатовы. Як думаеце, хто першы ў Беларусі захоча гэтым скарыстацца?
Яшчэ больш цікавінак глядзіце ў нашай новай праграме «Навіны з будучыні» на YouTube-канале «Belsat LIFE»