🎙Скандал на Еўрабачанні: прадстаўніка Нідэрландаў адхілілі ад удзелу ў фінале
За што дакладна – арганізатары не ўдакладняюць. Сярод варыянтаў – тролінг спявачкі з Ізраілю на прэс-канферэнцыі і сутычка з фатографам.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 Расея перайшла ў наступ на Харкаўшчыне. Ці плануе акупоўваць сам Харкаў – пакуль пытанне
Аперацыя, паводле экспертаў, мусіць адцягнуць украінскіх вайскоўцаў ад іншых крытычна важных участкаў фронту, як то ад Аўдзееўкі і Часавага Яру на Данеччыне.
Чытайце наш агляд таго, што адбываецца на фронце расейска-ўкраінскай вайны:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔸Сёння споўнілася 14 гадоў Карнею – сыну Святланы і Сяргея Ціханоўскіх
Ужывую ён не бачыў бацьку з 2020 года, калі таго кінулі за краты за ягоную палітычную дзейнасць. Цяпер Карней разам з Агніяй (дачкой Ціханоўскіх) могуць бачыць бацьку толькі на партрэтах. Таксама яны пішуць Сяргею лісты ў калонію (ці даходзяць яны – невядома).
Святлана Ціханоўская расказвала пра звычку свайго мужа шмат хадзіць па кватэры, калі ён аб нечым думаў, і зазначала, што Карней пераняў гэтую асаблівасць – ён такі ж неўтаймаваны ды шмат ходзіць, наразаючы колы, калі думае пра штосьці.
🤩 Яшчэ прыгажосці вам у стужку
Глядзіце, як ноччу неба палала фарбамі ў розных кутках свету. Яшчэ больш фота і відэа палярнага ззяння на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📱Гэтыя парады будуць карысныя не толькі на мяжы
Людзі ў Беларусі ў любы момант могуць сутыкнуцца з патрабаваннем сілавікоў «праверыць» тэлефон. Але менавіта пры праходжанні мяжы высокая імавернасць такой «прапановы».
Даем падрабязны разбор, што трэба ведаць і як падрыхтавацца да такіх «праверак»🔻
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥 #галоўнае за 10 траўня
▫️Расейскія войскі забілі больш за паўтысячы дзяцей з лютага 2022.
▫️Былую палітзняволеную Вольгу Калацкую затрымалі 9-га траўня.
▫️Рэжым вінаваціць 2 каталіцкіх святароў у «дыверсійнай дзейнасці».
▫️У Польшчы будзе расследавацца ўплыў Расеі і рэжыму Лукашэнкі.
▫️Палітзняволеная экс-рэдактарка TUT.by Марына Золатава стала лаўрэаткай міжнароднай прэміі.
▫️У Столінскім раёне падлетак наехаў на аўтамабілі на 7-гадовага хлопчыка.
▫️Кампанія EPAM патаннела на 27% за дзень.
▫️Яшчэ 4 кааліцыі на выбары ў Каардынацыўную раду прызнаныя «экстрэмістамі».
▫️Палітзняволеная журналістка Кацярына Андрэева ў калоніі перахварэла на пнеўманію.
🤬 «Дадзеныя дзяцей-сірот, як і іх саміх, лягчэй схаваць»
Чарговую групу дзяцей, прывезеных з Данбасу, скіравалі ў санаторый Магілёўскага раёну ☝️
Палітзняволеная журналістка Кацярына Андрэева ў калоніі перахварэла на пнеўманію
Яна была шпіталізаваная ў санчастцы калоніі на 10 дзён.
«На шчасце, пнеўманія была не вялікая, а ачаговая. Лекары своечасова дыягнаставалі хваробу і вельмі адказна паставіліся да лячэння», – адзначыў муж палітзняволенай Ігар Ільяш.
Раней Кацярына перанесла моцны прыступ сезоннай алергіі. За амаль што 3,5 гады зняволення яна стала часцей хварэць на прастуды і пакутаваць ад галаўных боляў, у яе прыкметна пагоршыўся зрок.
Нагадваем, журналістку затрымалі 15 лістапада 2020 года. Яе асудзілі на 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
🎥 Фільм «Берасцейская крэпасць» на «Белсат DOC»
Ці заўважалі вы, як часта нам паказвалі ўваход у крэпасць і памятныя моманты? Але гэта толькі малая частка. Афіцыйная версія гісторыі далёкая ад поўнай праўды.
Што хаваюць дзяржаўныя гісторыкі і як насамрэч адбывалася абароны крэпасці – глядзіце ў нашым фільме: https://youtu.be/UK00SR-82ds
Лукашэнка зладзіў крызіс на мяжы з Польшчай і чаго дабіўся?
Закрыццё памежных пераходаў, санкцыі, ізаляцыі – усё гэта вынікі палітыкі рэжыму ў Беларусі за амаль 3 гады. Дык навошта гэта сапраўды было? Эксперты маюць 2 версіі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Яшчэ 4 кааліцыі на выбары ў Каардынацыўную раду прызнаныя «экстрэмістамі»
КДБ унесла ў адмысловы спіс «Закон і парадак» (Аляксандр Азараў), «Еўрапейскі выбар» (Мікалай Халезін, Аліна Коўшык) «Моладзевы наступ» (Алана Гебрэмарыям, Лізавета Пракопчык і інш.) і «Воля» (Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў).
Раней «экстрэмісцкім фармаваннем» была прызнаная кааліцыя Паўла Латушкі.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Суд у Польшчы выдаў дазвол на арышт былога суддзі Томаша Шмыта, які збег у Беларусь.
🔻Затрыманых на Віцебшчыне святароў вінавацяць у «дыверсійнай дзейнасці».
🔻Перакладчыца Вольга Калацкая не выходзіць на сувязь.
🔻Беспілотнікі атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у расейскай Калузе.
🔻Трэці суд у гэтак званай карагоднай справе распачнецца ў Берасці 10 траўня.
https://www.youtube.com/watch?v=p3vM37onjr8
⚠️Увага, жорсткія кадры
У Столінскім раёне падлетак наехаў на аўтамабілі на 7-гадовага хлопчыка
Дзіця шпіталізавалі.
Паводле міліцыі, 15-гадовы хлопец забраў ключы ў бацькі, скарыстаўся машынай і здзейсніў наезд на дзіця. Цяпер у дачыненні да бацькі заведзеная крымінальная справа. Яму можа пагражаць пазбаўленне волі да 5 гадоў.
Інфармацыі пра пацярпелага няма. Вядома, што дзіця цяпер у больніцы.
Палітзняволеная экс-рэдактарка TUT.by Марына Золатава стала лаўрэаткай міжнароднай прэміі
Прэмія Ёгана-Філіпа Палма прысуджаецца арганізацыям або асобам, якія праявілі мужнасць і прыхільнасць праўдзе ў сваёй дзейнасці. Беларуску на прэмію вылучылі «Рэпарцёры без межаў».
Марына Золатава паказала сябе як чалавек незвычайнай мужнасці і сумленнасці», – заявілі праваабаронцы.
💱Курсы валютаў на 10 траўня
На сённяшніх таргах долар і еўра дадалі ў кошце, расейскі рубель — патаннеў.
#курсывалютаў
🇵🇱 Доналд Туск наведаў вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю і паабяцаў умацоўваць гэты ўчастак
Ён абвясціў, што Польшча пачала інтэнсіўную працу па фартыфікацыі мяжы Еўразвязу.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Фотафакт: качкі гуляюць па чырвонай дарожцы перад сустрэчай кіраўнікоў Сербіі і Кітая 🦆
Сустрэча Аляксандра Вучыча і Сі Цзінь Піна адбылася ў межах двухдзённага дзяржаўнага візіту кітайскага лідара ў Бялград 8 мая.
Кітай і Сербія пагадзіліся прытрымлівацца «агульнай будучыні», што з'яўляецца часткаю імкнення Сі Цзінь Піна наладзіць больш трывалыя адносіны з саюзнікамі на мяжы ЕЗ.
Фота: Reuters
🇺🇸🇮🇱 Злучаныя Штаты незадаволеныя тым, як Ізраіль выкарыстоўвае іхную зброю ў Газе
У свежым рапарце Дзярждэпартаменту гаворыцца аб тым, што выкарыстанне Ізраілем амерыканскай зброі можа парушаць міжнароднае гуманітарнае права, і спасылаюцца на шматлікія вартыя даверу паведамленні аб шкодзе ізраільскіх удараў для цывільнага насельніцтва.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☢️ Дзе ў Беларусі могуць захоўваць ядравую зброю
Зусім не факт, што ў Беларусь прывезлі ядравую зброю. Але сховішча, падобна, пад Асіповічамі.
Амерыканская газета «The New York Times» апублікавала спадарожнікавыя здымкі імавернага сховішча. Нават калі ўласна ядравай зброі там няма, захады бяспекі характэрныя для расейскіх ядравых сховішчаў.
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Учора адбылася «сонечная бура стагоддзя». Як вынік, незвычая начная з'ява, якую назіралі нават у Беларусі – палярнае ззянне.
Сабралі для вас многа прыгожых здымкаў, паглядзіце👇🏻
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💔 Віталь Чопік
Жыхар Берасця, які хадзіў на палітычна матываваныя суды.
БелТА пісала, што мужчына «разам з саўдзельнікамі... сістэматычна наведваў суды па крымінальных справах экстрэмісцкай накіраванасці.
Ён фіксаваў ход і вынікі пасяджэнняў, інфармацыю аб сведках і прадстаўніках праваахоўных органаў». Яго здымалі на камеру пасля такіх судоў і спрабавалі задаваць пытанні. Закадравы голас паказвае ў кадры Чопіка і называе мужчыну «заўсёднікам» падобных судоў: маўляў, «рэгулярна наведвае судовыя працэсы, дзе абвінавачаныя – прыхільнікі апазіцыйных поглядаў».
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-7. 224030, г. Берасце, вул. Савецкіх памежнікаў, 37
🤦 Чыноўнікі кінуліся выконваць загад Лукашэнкі – рамантаваць дарогі да 9 траўня
Што з гэтага выйшла – глядзіце ў відэа ☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Гісторыя збеглага ў Беларусь польскага суддзі Томаша Шмыта набірае новых барваў
🔸 Лукашэнка працягвае пужаць Захад размешчанай у Беларусі ядравай зброяй
🔸 Расея спрабуе ісці ў наступ, ідуць зацятыя баі
🔸 Марына Золатава стала лаўрэаткай міжнароднай прэміі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/p8Zz5BYMdmk
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
Сапраўдных ветэранаў Другой сусветнай засталося не так шмат. Герой нашага відэа — Сцяпан Паўлавіч Пальчык, яму 96 год.
Паглядзіце, як добра ён памятае падзеі тых часоў і што думае пра вайну ва Украіне.
«Павіншавалі ветэрана, які памёр тры гады таму»
Госці ток-шоу «План: Б» расказалі, як насамрэч дзяржава клапоціцца пра ветэранаў.
Як прапаганда выкарыстоўвае тэму вайны глядзіце ў поўным выданні https://youtu.be/-dAw14z4Ad8
Кампанія EPAM патаннела на 27% за дзень
Адбылося гэта па выніках таргоў 9 траўня. Кошт адной акцыі кампаніі ўпаў да 181,9 долара. Зусім раней акцыю можна было набыць за $315.
Такое падзенне акцыяў можа быць звязана з выхадам фінансавай справаздачнасці.
У Санкт-Пецярбургу аўтобус зваліўся ў раку – загінула 6 чалавек
Паведамляецца, што гарадскі аўтобус не справіўся з кіраваннем, ён прабіў агароджу на мосце і зваліўся ў ваду. На месцы працуе МНС.
🤔А ці ведалі вы, што Іван Грозны унук Вітаўта?
Не? Тады паглядзіце наш belsat_l">TikTok. Падпісвайцеся, каб глядзець яшчэ больш цікавых відэа.
Дональд Туск: у Польшчы будзе расследавацца ўплыў Расеі і рэжыму Лукашэнкі
Дзеля гэтага створаць адмысловую камісію.
Заяву пра камісію агучыў прэмʼер-міністр Польшчы падчас цырымоніі прызначэння новага кіраўніка МУС. Менавіта новы чыноўнік падрыхтаваў праект закону, паводле якога будзе створана камісія.
Нагадаем, 6 траўня польскі суддзя Томаш Шмыт выступіў у Менску і заявіў пра намер прасіць палітычнага прытулку. Паводле Дональда Туска, сувязь збеглага суддзі з Беларуссю мае даўнюю гісторыю.