🤨 Цікавыя пературбацыі ў Каардынацыйнай радзе
Сцісла: віцэ-спікерка Алена Жываглод вечарам 7 лютага паведаміла чальцам Каардынацыйнай рады, што складае паўнамоцтвы (бо 8 лютага мусілі скончыцца паўнамоцтвы ўсёй рады). Ян Рудзік заявіў, што раз віцэ-спікерка сышла, то пасада віцэ-спікера пераходзіць да яго, што ён і пацвердзіў у каментары «Белсату».
☝️ Аднак спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў даў такі каментар: прамой нормы, якая рабіла б Рудзіка віцэ-спікерам, няма, «таму пытанне абмяркоўваецца».
Падрабязней ⤵️
🔻 Святар, айцішнік і музыка. Як найменей 5 дзясяткаў «здраднікаў дзяржаве»
Два гады таму налічвалася 12 палітзняволеных, якіх пераследавалі паводле артыкулу аб «здрадзе дзяржаве». З часам артыкул пашырылі, як і межы яго ўжывання.
☝️ На сёння як найменей 55 чалавек праходзяць у справе аб «здрадзе дзяржаве». Як адзначаюць праваабаронцы, гэта асуджаныя, у тым ліку завочна, і тыя, хто ўтрымліваецца пад вартай у чаканні суда ці ўжо пад судом.
💁 Каго лічаць «здраднікам дзяржаве»?
Незалежныя журналісты, фігуранты справы «Рабочага руху», святар, музыка, медыяменеджар, бізнесмен, айцішнік, культурніцкі менеджар, былыя сілавікі і вайскоўцы. І гэта далёка няпоўны спіс
🔺«Гэта робіцца не для перадухілення рэальных злачынстваў, а для спынення апазіцыйнай дзейнасці»
У Беларусі і Расеі будзе агульны «спіс экстрэмістаў». Што гэта будзе абазначаць на практыцы і якія наступствы будуць да беларусаў, чытайце ў нашым артыкуле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
◾️«Аль-Джазіра»: у Багдадзе былі забітыя двое лідараў іракскіх брыгадаў «Хезбалы»
Здарэнне адбылося падчас выбуху аўтамабіля «Toyota Land Cruiser» у раёна Аль-Маштала. Атака на машыну была здзейснена беспілотнікам. Загінулі тры чалавекі, двое атрымалі раненні.
Паводле выдання «Аль-Джазіра», сярод загінулых – лідары іракскіх брыгад шыіцкай групоўкі «Хезбала» Аркан аль-Алайві і Абу Бакір аль-Саадзі.
🤷♀️«Лукашэнка бачыць сябе і на першым, і на другім месцы»
Ці збіраецца Лукашэнка сысці на пасаду старшыні «Усебеларускага народнага сходу»? Абмеркавалі з экспертамі.
Пачытайце, што яны адказалі!
✅Праз VPN ❎Без VPN
Добрага дня тым, хто ўжо прачнуўся!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Былы кіраўнік TVP напісаў адкрыты ліст пра будучыню «Белсату»
Праз VPN
Публікуем адкрыты ліст Юльюша Браўна з невялікімі скарачэннямі.
🔺Яна нарадзілася ў сям’і мігрантаў, але здолела ажыццявіць амерыканскую мару
Праз VPN
Хто такая Нікі Гэйлі, якая кінула выклік Трампу?
🔺Прапагандысты цешацца сыходу «Avast» з Беларусі
Праз VPN
Ці праўда гэта ўдарыць па кібербяспецы?
#штопачытаць
🤬Які жах...Сілавікі прымусілі жанчыну цалаваць чырвона-зялёны сцяг
Пра гэта паведаміла «Вясна».
«Пакаяльнае відэа» было апублікаванае на адным з праўладных тэлеграм-каналаў.
❤️Святлана Ціханоўская пракаментавала магчымае закрыццё памежпераходаў на беларуска-літоўскай мяжы
«Закрыццё ўдарыць у першую чаргу па беларусах, якія ў большасці супраць Лукашэнкі і падтрымліваюць Украіну. Не трэба будаваць жалезную заслону. Ад гэтага выйграюць толькі Лукашэнка і Пуцін».
«Вядома, сярод тых, хто прыязджае, могуць быць і памагатыя рэжыму. Давайце іх выяўляць. Але ізаляваць трэба Лукашэнку і ягоны рэжым, а не беларусаў».Читать полностью…
🤡Сілавікі прызналі музыку з гурта «Gods Tower» – «тэрарыстам»
Акрамя таго, у адпаведны спіс КДБ патрапіў і блогер Ілля Салянкоў.
На сённяшні дзень КДБ лічыць «тэрарыстамі» 1141 асобаў, 412 з іх – беларусы. Першымі, каго туды дадалі з палітычных прычынаў, былі Сцяпан Пуціла і Раман Пратасевіч. У спісе таксама ёсць Святлана Ціханоўская.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Латвія пакідае закрытым адзін пераход, а Літва можа прыкрыць яшчэ два;
🔸 Беларусы патрабуюць спыніць транзіт тавараў (закрыць мяжу) пакуль рэжым не вызваліць вязняў;
🔸 Чаму ў беларускіх калгасах дохнуць каровы і хто за гэта адказны;
🔸 Абстрэлы Украіны;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=yB0K1hPYXjs
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
😦Паглядзіце, як цяпер выглядаюць могілкі каля Баранавічаў
Беларусы хаваюць блізкіх літаральна ў гразі. Сумнае відэа разляцелася ў сацсетках. Некаторыя каментатары звярнулі ўвагу і на колькасць свежых магілаў.
«Тым што ляжаць у зямлі ўсё адно, а вось жывым крыўдна да слёз», – кажуць каментатары.
🤣«Хацеў, но не сумеў»: блогер патэлефанаваў дэпутату і спытаў, ці выканаў той перадвыбарчыя абяцанні
Што адказаў дэпутат – глядзіце ў нашым відэа ад праграмы «Шухер-шоу».
Эпічная размова! Паслухайце!
«Каб зразумець умовы працы белсатаўцаў, варта нагадаць пра Кацярыну Андрэеву»
✊Падтрыманне «Белсату» – гэта падтрымка незалежнага СМІ для жыхароў краіны, дзе няма свабоды слова. Так лічыць былы кіраўнік TVP.
Публікуем адкрыты ліст, дзе ён узгадвае данясенне праўды падчас савецкай цэнзуры:
✅Праз VPN ❎Без VPN
😲 Як наш зямляк амерыканскую базу будаваў
Яшчэ не здагадаліся, пра каго гаворка? Вядома ж, пра Тадэвуша Касцюшку. Менавіта ён стваральнік амерыканскай вайсковай базы «Ўэст Пойнт». Ён удзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША і спрычыніўся да перамогі Амерыкі ў той вайне.
☝️ Пра прыгоды Касцюшкі на амерыканскім кантыненце глядзіце ў праграме «Вусы Скарыны» на YouTube-канале BELSAT HISTORY.
❗️У Бярэзінскім раёне маршрутка ўрэзаўся ў агароджу
Пацярпела 8 асобаў – іх шпіталізавалі.
Адбылося гэта сёння паблізу вёскі Васілеўшчына. Падчас аварыі ў маршрутцы знаходзіліся 10 пасажыраў.
Вядома, што адна з пацярпелых цяпер у рэанімацыі Бялыніцкай лякарні. Каб выратаваць жанчыну прыбылі спецыялісты абласнога ўзроўню.
🪘Лукашэнка знайшоў новых сяброў?
Апошнім часам ён зачасціў у Афрыку.
Якія інтарэсы ў яго там і ці дапаможа чорны кантынент падняць беларускую эканоміку?🤔
🎮Не ведаеце, што рабіць на пенсіі?
Гуляйце ў камп'ютарныя гульні!
👉Менавіта такую параду дае 88-мі гадовы кітаец, які трапіў у кнігу рэкордаў Гінэса, як старэйшы гулец-відэаблогер.
🤯 Цэны на жытло ў Беларусі вось-вось дасягнуць столі
Рыэлтары канстатавалі, што настаў «залаты час» для прадаўцоў неліквіда, бо новабудоўлі непрыстойна падаражэлі. І цэны растуць. Забудоўнікі ўжо не саромеюцца прасіць і $1,5 тысячы за квадратны метр.
Распавядаем, што адбываецца на рынку нерухомасці.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#грошы
🥳Выдавецтву «Янушкевіч» 10 гадоў
Гэта яго кнігарню «Кнігаўка» зачынілі пасля візіту прапагандыстаў у Менску.
Аднак яна хутка адкрыецца ў Варшаве!
🤩Карнавал для сабачак
У Рыо-дэ-Жанейра прайшоў чарговы фестываль прысвечаны нашым меншым братам.
Паглядзіце, якія яны цудоўныя🐕
💥 #галоўнае за 7 лютага
▫️Расея зноў абстраляла Украіну: есць пацярпелыя, 20 будынкаў засталіся без дахаў.
▫️Выйшаў трэк з голасам Марыі Калеснікавай.
▫️У Бярэзінскім раёне маршрутка ўрэзаўся ў агароджу – 8 асобаў шпіталізавалі.
▫️Супрацоўніц школы затрымалі за лайкі проста на вачах дзяцей.
▫️Марына Адамовіч выйшла на волю.
▫️У Беларусі судзяць аднаго з кіраўнікоў калоніі.
▫️Ільхам Аліеў «перамог» на выбарах прэзідэнта Азербайджану.
▫️Сілавікі прызналі музыку з гурта «Gods Tower» – «тэрарыстам».
▫️Як мінімум 224 чалавекі трапілі пад пераслед падчас рэйду на сваякоў палітвязняў.
🤔Беларусь і Расея пачалі сумесную працу па стварэнні агульнага спісу экстрэмістаў і экстрэмісцкіх рэсурсаў
Праўда не зразумела, як гэта будзе выглядаць🤷♀️
Ці будуць, напрыклад, аўтаматычна лічыцца ў Беларусі «экстрэмістамі» асобы, прызнаныя ў Расеі, і наадварот?
Пачытайце, што кажуць эксперты👇
✅Праз VPN ✅Без VPN
💔Рыгор Кастусёў
Старшыня партыі БНФ. Быў кандыдатам у прэзідэнты ад Партыі БНФ на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года.
Абвінавачаны па арт. 357 КК – Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
Яму прысудзілі 10 гадоў зняволення.
У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем. У яго выявілі анкалагічнае захворванне.
📩Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1
😈«Пазбаўцеся прыгожа ад свайго былога»
Незвычайную акцыю на 14 лютага прапануе брытанская кампанія па ўтылізацыі аўтамабіляў.
Імя экс-партнёра напішуць на машыне і адправяць яе на перапрацоўванне. За гэта нават не возьмуць грошы, але просяць апавесці, чым так насаліў(ла) вам былы(ая).
«Магчыма, не зможам пазбавіцца ад усіх былых, але мы зробім усё магчымае!», – кажуць у кампаніі.
Здаецца, мы ведаем, імя каго папрасілі б напісаць беларусы🤭
🇦🇿Ільхам Аліеў набірае на выбарах прэзідэнта Азербайджану – 92,4%
Лукашэнка ўжо павіншаваў яго з «перамогай».
Нагадваем, Аліеў кіруе краінай з 2003 года. Прэзідэнцкі тэрмін у Азербайджане — 7 гадоў. Пераабрацца можна бясконца.
Галоўны канкурэнт Алі Керымлі раней заяўляў, што «такія выбары Аліеў праводзіць, як «раптоўную ваенную аперацыю супраць свайго народу».
😳Раптоўна! У Беларусі судзяць аднаго з кіраўнікоў калоніі
Аказваецца, Сяргей Назараў, які кіраваў прамысловай вытворчасцю калоніі № 2 у Бабруйску, нанёс шкоду ў 74 500 рублёў. Кампенсаваць яе мужчына адмовіўся.
Цяпер яго чакае суд. Назарава падазраюць у парушэнні заканадаўства аб маёмасці і сродкаў прадпрыемства.
Дарэчы, з пачатку верасня 2023 года стала вядома, што ўмовы ў калоніі № 2 сталі больш жорсткімі. Усё гэта па прычыне самазабойства вязня.
❗️Марына Адамовіч выйшла на волю
Пра гэта напісаў муж палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк.
Нагадваем, Марына – жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча. Яе атрымалі 23 студзеня і арыштавалі на 15 содняў.
📺 Навіны за 5 хвілін:
🔷У Менску гарэў інтэрнат.
🔷Дзвюх супрацоўніц школы затрымалі на вачах дзяцей.
🔷Аварыя з маршруткаю на трасе Менск-Магілёў – 8 асобаў шпіталізавана.
🔷Ракета расейцаў ледзь не заляцела ў Польшчу.
🔷Аліеў праводзіць свае перавыбары.
https://youtu.be/NWAtFPc5WlQ
😡Супрацоўніц школы затрымалі за лайкі проста на вачах дзяцей
Паведамляецца, што вучні былі ў шоку.
«Пяць здаровых мужчынаў» прыйшлі ў СШ № 1 Бярозаўкі і арыштавалі намесніцу дырэктара Алу Чуйко і сакратарку Святлану Козел.
Прычына затрымання – лайкі і падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы. Жанчынам прысудзілі 30 базавых велічыняў кожнай (1200 рублёў).
#рэпрэсіі
💥Выйшаў трэк з голасам Марыі Калеснікавай
Музыка атрымалася ў стылі acid-techno. Называецца трэк MK420 і ўжо даступны на ўсіх музычных пляцоўках.
Дарэчы, прадзюсар кампазіцыі заявіў, што пачаў працу над поўным зборнікам «Belarus Outside Sound System». Паводле яго: «Такая Беларусь павінна гучаць на ўсіх танцполах свету».
Рэліз альбому запланаваны на 19 лютага. Увесь прыбытак будзе пералічвацца фонду BYSOL.
Цалкам паслухаць трэк можна ПА СПАСЫЛЦЫ