🤡 АМАПаўцы паказалі, як будуць «абараняць» межы Беларусі
Кіраўнік МУС сёння зладзіў сапраўдны спектакль: атрады спецназу, тэхніка, баявыя сабакі і рознакаляровыя віды сілавікоў. Усё гэта адбывалася ў Століне, каля мяжы з Украінай.
Па сцэнарыі, узброеныя фармаванні спрабуюць атакаваць Беларусь, а АМАП на катэрах, квадрацыклах і з дронамі, будзе даваць адпор.
Такія вучэнні, паводле міністра Кубракова — адпрацоўка навыкаў на падставе наступу ЗСУ ў Курскай вобласці. Вось як гэта было.
Як вынікі выбараў у ЗША зменяць расклады ў Беларусі? Тлумачым:
Як зменіцца стаўленне да нашай краіны і рэжыму ў выпадку перамогі Гарыс ды што чакае нас, калі пераможа Трамп, расказвае Валер Кавалеўскі. У чым адрозненні і чаму ім там не ўсё адно на тое, што ў нас адбываецца, чытаце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😐 Для міліцыянтаў з Гомля пабудуюць гараж па кошту цэлай школы
22,5 млн рублёў (7 млн долараў) накіруюць на мадэрнізацыю вайсковай часткі МУС 5525, якая рыхтуе будучых сілавікоў.
Як піша выданне @flagshtok, грошы пойдуць на будаўніцтва гаражу, да якога дададуць майстэрні, склады, запраўку і адміністрацыйны будынак. Агульная ўмяшчальнасць паводле праекта складзе 82 аўтамабілі.
❤️🩹«Мой сын пачаў смяяцца. Для мяне гэта ўжо вялікі вынік»
Гісторыя, якая разбівае сэрцы: бацька 2 гады спрабуе паставіць на ногі свайго сына, украінскага вайскоўца, які атрымаў моцнае раненне на фронце. Ваяр не мог нават размаўляць, але дапамога прыйшла, адкуль не чакалі.
Кранальную гісторыю Сяргея і ягонага сына Віталя глядзіце ў нашым відэа.
Абвінавачаныя ў захопе самалёту «RyanAir» яшчэ не ў вышуку Інтэрполу
Але гэта не надоўга. Чаму — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😡 Заўтра ў Латвіі вырашуць, ці будуць канфіскоўваць машыны з беларускімі нумарамі
Папраўку да закону канчаткова прыняла камісія Сейму. Заўтра — галоўнае паседжанне, якое вырашыць лёс беларускіх аўто.
Нагадваем, латвійскія ўлады хочуць увесці такія абмежаванні: беларускія аўтамабілі змогуць уязджаць у Латвію толькі для аднаразовага перасячэння краіны транзітам. І нават для гэтага трэба будзе звярнуцца ў Дырэкцыю бяспекі дарожнага руху Латвіі.
Сярод выключэнняў: асобы з абмежаванымі магчымасцямі (спецыяльна абсталяваныя аўтамабілі) або тыя, хто ўязджае для наведвання сваякоў, якія пражываюць у Латвіі. Для гэтага неабходна атрымаць дазвол у Службы фінансавай выведкі.
Без абмежаванняў застаюцца дыпламатычныя аўтамабілі і аўто, якія уязджаюць з гуманітарнымі мэтамі.
🎉 Святлана Ціханоўская адзначае 42-і дзень нараджэння!
Мы шмат пісалі пра ейную палітычную дзейнасць, але сёння зменім фармат. Памятаеце, як у дзяцінстве запаўнялі анкеты пра сябе? Вось мы і вырашылі адправіць такую ж Ціханоўскай.
Ад любімага персанажу Шрэка да аўто Hummer: пачытайце, якія адказы мы атрымалі — ПА СПАСЫЛЦЫ.
Дабрыдзень, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі - пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸«Клуб вясёлых і кемлівых скончыўся даўно»
Дзмітрый Танковіч пра тое, як Маслякоў здрадзіў украінцам.
🔸«Пачатак новай цікавай эры»
Apple прэзентавала новы iPhone з функцыямі штучнага інтэлекту.
🔸«Прытулак не далі майму шасцігадоваму сыну»
Марына Зялёная – пра адмову ў міжнароднай абароне ў Грузіі.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 10 верасня
▫️Больш за 140 беспілотнікаў уначы атакавалі Расею.
▫️Ідэолаг Мінабароны заявіў, што Захад шпіёніць у Беларусі праз пакемонаў.
▫️Лукашэнкаўскую актывістку хочуць асудзіць на 15 гадоў.
▫️Уладзімір Зяленскі плануе спыніць вайну ўжо гэтай восенню.
▫️Шайгу распавёў, чаму Расея не можа пайсці на перамовы з Украінай.
▫️Павел Латушка адказаў Лукашэнку на прапанову паўдзельнічаць у выбарах 2025 года.
💔 З моманту вызвалення ўкраінскага Ізюму мінула два гады. Як жыве горад цяпер?
Паглядзіце, як мясцовыя жыхары спрабуюць вярнуць сабе тое жыццё, якое было ў іх да ўварвання акупантаў у горад.
🇧🇾 🇰🇵 Менск + Пхеньян = бульба!
Што можа стаяць за фармуліроўкай "значны прагрэс" у супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Паўночнай Карэяй?
Кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін падзяліўся з намі нечаканым меркаваннем ☝️
🤔 Хочаце разабрацца ў нейкім пытанні? Смела чытайце аналітыку Белсата. Чаму нас? Проста нашыя журналісты у гэтым лепшыя, акурат сёння атрымалі ўзнагароду «Лепшая аналітычная публікацыя»
І яшчэ адну ўзнагароду за вельму крутое відэа (першая месца з усіх незалежных СМІ). Якое — раскажам ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Кавээншчык Дзмітрый Танковіч выказаўся пра лёс «імперыі Маслякова»
«Пасля ягонай смерці пэўная тэлевізійная эпоха ў Расеі скончылася, але сам КВН «скончыўся ўжо даўно»
Пасля акупацыі Крыму і канфлікту ў Дамбасе, Маслякоў стаў даверанай асобаю Пуціна. Паводле Дзітрыя, гэта і паставіла кропку на гульне.
«Мне б хацелася зразумець: калі Расея бамбавала Харкаў, ці ўспамінаў Масялкоў каманду Харкаўскага авіяцыйнага інстытуту? Калі Расея знішчала цывільныя будынкі ў Запарожжы ці Крывым Розе, ці ўспамінаў каманду “Запорожье — Кривой Рог — Транзит”?»
Былы гулец КВН лічыць, што Маслякоў здрадзіў украінскім гумарыстам:
«Калі мы толькі пачыналі гуляць, памятаю, гэта сапраўды была аб’яднальная рэч, бо там сустракаліся людзі з розных гарадоў, з розных краінаў. Прабачце, можа, прагучыць жорстка, але гэта праўда: Маслякоў здрадзіў вельмі вялікай частцы кавээншчыкаў ва Украіне. Гэта праўда».
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Беларускую моладзь агітуюць галасаваць за Лукашэнку.
🔻Пад Масквой збілі 14 дронаў, ёсць загінулыя.
🔻Праўладную чыноўніцу Іну Галубкову судзяць. Ёй пагражае да 15 гадоў калоніі.
🔻У Віцебску пачаліся вайсковыя зборы.
🔻Сілавікі праводзяць аперацыю на адной з магілёўскіх вуліц.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.
🫠 Долар падаражэў на капейку, расейскі рубель патаннеў на две — такая сёння сітуацыя з курсамі валютаў у Беларусі.
#курсывалютаў
☺️ Якая добра музыка пачала гучаць у Беларусі
Нашыя чытачы даслалі відэа з розных гародоў, дзе ў радыёэфірах сапраўдная атмасфера 2020-ага. Паглядзіце!
А вы чулі такое апошнім часам? Падзяліцеся з намі праз наш канал для сувязі: @edytorBLST (калі гэта для вас бяспечна)
📹: чытачы Белсату
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Флагшток за 5 мільёнаў рублёў хлчуць усталяваць у беларускім горадзе.
🔻У Століне — маштабныя вучэнні сілавікоў.
🔻Латвія прыняла канчатковае рашэнне аб канфіскацыі аўтамабіляў з беларускімі нумарамі.
🔻Украінскі футбаліст збег ад мабілізацыі ў Беларусь.
🔻Камала Гэрыс перамагла Дональда Трампа ў дэбатах.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.
Еўра з доларам падаражэлі, а вось рубель патаннеў — навіны курсаў валютаў у Беларусі на сёння
#курсывалютаў
Палітзняволенную Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў СІЗА і пасадзілі ў карцар
Раней яна была ў ІЧУ Рэчыцы, дзе супраць яе праводзіліся следчыя дзеянні.
Вядома, што калі блізкія патэлефанавалі ў гомельскае СІЗА, каб даведацца наконт стану здароўя Паліны, ім адказалі, што яна змешчана ў карцар на 10 дзён.
#рэпрэсіі
💔 Гісторыю кахання Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша пакажуць на кінафестывалі
«Пад шэрым небам» — так называецца фільм пра сям'ю журналістаў, лёсы якіх падзяліў рэжым Лукашэнкі. Стужку прадставяць у галоўным конкурсе фестывалю ў Гдыні.
Паводле рэжысёркі, гэта будзе гісторыя пары, у якой можна пазнаць многіх беларусаў.
«Антырэжымная журналістка Лена [імя змененае] вядзе трансляцыю жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі. Паліцэйскі беспілотнік высочвае яе, але Лена працягвае рэпартаж, і яе арыштоўваюць. Яе муж Ілья робіць усё магчымае, каб выратаваць жонку, але ўлады поўныя рашучасці зламаць іх абодвух», — так прадстаўляецца фільм Мары Тамковіч на сайце кінафоруму.
Паказ «Пад шэрым небам» на фестывалі ў Гдыні адбудзецца 26 верасня.
Трамп і Гарыс паспрачаліся наконт вайны ва Украіне на дэбатах у ЗША
«Я вельмі добра ведаю Зяленскага і Пуціна. У мяне добрыя адносіны з імі, і яны мяне паважаюць. Я пагавару з адным і з другім прэзідэнтам, правяду перамовы паміж імі. Вайны ніколі б не было, калі б я быў прэзідэнтам», — заявіў былы прэзідэнт Дональд Трамп.
Камала Гарыс адказала, што ў выпадку перамогі Трампа ён проста аддасць Расеі ўкраінскія тэрыторыі.
«Калі б Трамп быў прэзідэнтам, Пуцін ужо сядзеў бы ў Кіеве. Пуцін — дыктатар, які з’есць вас [Трампа] на абед».
У сваю чаргу Трамп назваў Гарыс «горшым віцэ-прэзідэнтам», якая не здолела прадухіліць вайну.
Дэбаты скончыліся з вынікам: 63% за Камалу Гарыс і 37% за Дональда Трампа.
😐 «Ляцець менавіта ў Эміраты – рашэнне не Пратасевіча»
Што такога трэба было зрабіць Раману Пратасевічу, каб рэжым спачатку памілаваў, а потым адмяніў нават велічэзны штраф, што дазволіла Пратасевічу зляцець нават за мяжу?
Разбіраемся разам з экспертам у нашым артыкуле, пачытайце (з Беларусі - праз VPN)!
#рэпрэсіі Асноўнае за 10 верасня
◾️Сёння пачынаюць судзіць гісторыка Ігара Мельнікава.
◾️Хапун у Бярозе: сілавікі затрымалі як мінімум 10 чалавек.
◾️Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю на завочны прысуд Франаку Вячорку.
◾️Фігуранта справы «Буслы ляцяць» будуць судзіць па новаму крымінальнаму артыкулу.
◾️Жыхарку Менску будуць судзіць за пратэсты і дапамогу палітвязням.
◾️Затрыманы намеснік дырэктара юрыдычнай кампаніі за ўдзел у пратэстах.
🧐 Прапаганда, апраўданне вайны і выступы на акупаваных тэрыторыях
І гэта ўсё пра... КВЗ.
Расказваем, як памірала славутае шоу.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Дэпутаты палаты прадстаўнікоў Беларусі паедуць назіраць за выбарамі ў ЗША
🔸 Самая маштабная атака дронаў Масквы і Падмаскоўя
🔸 Беларуская праваслаўная царква нагадвае вернікам аб прававой адказнасці за падпіскі на некаторыя інтэрнэт-рэсурсы
🔸 У Менскім гарадскім судзе разглядаюць крымінальную справу супраць гісторыка Ігара Мельнікава
🔸 Ці могуць беларусы пацярпець ад рук гэтак званых ветэранаў прыватнай вайсковай кампаніі
🔸 Лясныя і тарфяныя пажары на поўдні Беларусі. Якую небяспеку яны нясуць людзям?
Далучайцеся да эфіру ⤵️
Лукашэнка зноў збіраецца здабываць тоны нафты ў Беларусі
Толькі дзе — не ведае, паабяцаў шукаць. А мы пакуль спыталі экспертаў, колькі часу пройдзе з моманту знаходжання радовішчаў да першых тон. Спойлер: хтосьці можа не дажыць.
❤️ Павел Латушка адказаў Лукашэнку на прапанову паўдзельнічаць у выбарах 2025 года
«Я гатовы, калі ты спыніш крымінальныя справы супраць усіх беларусаў, якія змагаліся за дэмакратыю і свабоду ў нашай краіне цягам гэтых чатырох гадоў, калі ты адмяніш усе палітычна матываваныя прысуды, вынесеныя ў дачыненні да беларусаў, калі ты забяспечыш міжнароднае назіранне».
Паводле Латушкі, Лукашэнка не адважыцца на такія саступкі:
«Ты [Лукашэнка] нічога не зробіш, бо добра разумееш, што не маеш падтрымкі ў беларускім грамадстве. Я перамагу цябе, Лукашэнка, нават знаходзячыся за мяжой, калі ты зарэгіструеш мяне кандыдатам і забяспечыш незалежнае назіранне за падлікам галасоў. Пераможа не я — Павел Латушка, пераможа беларускі народ.
Беларусы ніколі цябе не выберыць, бо цябе ненавідзяць. Ты — баязлівец, хлус і забойца. Адзінае, у чым ты не схлусіў, хоць сам, вядома, лічыш інакш — у беларусаў будзе новы прэзідэнт», — падсумаваў Павел Латушка.
👆Агарод - не прыкмета старасці. Нават зоркі любяць земляробства!
Калі хвалюйцеся, вырошчваючы кветкі, супакойцеся ды паглядзіце, што вырабляе на сваёй ферме Дэвід Бэкхэм
Агентку КДБ Дар’ю Астапенка асудзілі на 2 гады і 8 месяцаў
Раней польскія спецслужбы затрымалі беларуску за шпіянаж. Арыштаваная дзяўчына пайшла на супрацоўніцтва са следствам.
Паводле @mkbelarus, з агульнага 2 гады і 8 месяцаў у Астапенкі вылічылі 7-8 месяцаў СІЗА. Зараз яна спрабуе скараціць тэрмін пакарання да паўгода ці года.
Нагадваем, З восені 2023 года Астапенка жыла ў Польшчы і спрабавала наладжваць кантакты з беларускімі актывістамі. Выдала беларуска сябе падчас нецвярозай размовы. Яе таямніцу хутка перадалі польскім спецслужбам.
Шайгу распавёў, чаму Расея не можа пайсці на перамовы з Украінай
«Пакуль мы не выкінем іх [ЗСУ] з нашай тэрыторыі, мы, натуральна, ні пра якія перамовы з імі гаварыць не будзем», — сказаў Шайгу ў інтэрв'ю расейскім прапагандыстам.
Паводле экс-кіраўніка мінабароны, у ЗСУ нібыта было «жаданне захапіць Курскую атамную станцыю», каб «ажыццявіць ядзерны тэрор», але ў іх не атрымалася.
Таксама чыноўнік сцвярджае, што была прапанова Украіна да Расеі спыніць удары па інфраструктуры, атамнай энергетыцы і суднаходстве. Пуцін, быццам, пагадзіўся, але пасля ўкраінскі бок страціў цікавасць да перамоваў і пачаў аперацыю ў Курскай вобласці.
Прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў адрэагаваў на гэтае выказванне Шайгу і адзначыў, што «ніякіх дакладных дамоўленасцей не было».