📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Пуцін прыбыў з візітам у Манголію
✔️Хапун у Лідзе
✔️У ЗША арыштавалі самалёт прэзідэнта Венесуэлы Мадура
✔️Беларусь і Расея падпішуць дамову аб гарантыях бяспекі
✔️Беларускія прадпрамальнікі больш не змогуць арганізоўваць культурніцка-відовішчных мерапрыемстваў
✔️Першы беларускі цыгарэтны тытунь вырасцілі на Віцебшчыне
✔️Расея атакавала Запарожжа, загінуў 8-гадовы хлопчык
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
▪️Наступствы расейскага ўдару па Палтаве: вядома пра 41 загінулага і каля 200 параненых
Аб гэтым паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі:
«Атрымаў папярэднія даклады аб расейскім удары па Палтаве. Папярэдне вядома, што дзве балістычныя ракеты патрапілі ў навучальную ўстанову і суседнюю лякарню. Часткова разбураны адзін з будынкаў Інстытута сувязі. Людзі апынуліся пад заваламі, многіх удалося выратаваць. Больш за 180 чалавек паранены, і, на жаль, вядома аб 41 загінулым»
😡 Супрацоўнікі Наваполацкай ПК-1 знішчаюць асабістыя рэчы асуджаных праз недахоп месца на складах
Паводле праваабаронцаў з MAYDAY.TEAM, такі працэс у калоніі называюць «днямі расхламлення».
«Пад знішчэнне нібыта непрыдатных або «лішніх» рэчаў могуць патрапіць амаль новыя тапкі, абутак для спорту, зменныя спартовыя касцюмы, ручнікі і г.д.»
😳 На польскім сэрвісе OLX чалавек з нікам Aliaksandr прадае маёмасць «Байпола»
Сярод рэчаў - офісная тэхніка і рэчы ваеннага прызначэння. Улічваючы, што лідар «Байпола» — Аляксандр Азараў, у інтэрнэце прэтэнзіі былі выстаўленыя менавіта яму.
☝️ На званок «Белсату» Азараў адказаў, што «рыхтуецца афіцыйны адказ» BYPOL, бо яго «замучылі званкі і паведамленні» і з нагоды гэтай навіны. Неяк каментаваць інфармацыю пра нібыта продаж рэчаў да афіцыйнага адказу ён адмовіўся.
«Каб праз 5 гадоў не апынуцца ў той самай кропцы». Беларускае пытанне ўзнялі на найбуйнейшым у Цэнтральнай Еўропе аналітычным форуме
У Чэхіі завяршыўся міжнародны форум у справе бяспекі «GLOBSEC». Адна з панэляў канферэнцыі была прысвечаная Беларусі.
Што казалі пра нашую краіну ды да якой стратэгіі заклікалі Еўропу, глядзіце ў сюжэце «Аб’ектыву» 🔼
🤯 12 гадоў за тое, што твой твіт сабраў больш падабаек чым твіт вярхоўнага лідара краіны
Не, гэта не навіны рэпрэсій з Беларусі. Гэта Іран.
🤦♀️ Мясцоваму блогеру Хасейну Шанбехзадэ прысудзілі 12 гадоў турмы за твіт з адной кропкай, які ён напісаў у адказ на пасаду вярхоўнага лідара краіны Алі Хамэйні. Твіт набраў значна больш падабаек, чым пост Хамэйні.
Па словах адваката блогера, Шанбехзадэ прысудзілі пяць гадоў «за прапаганду на карысць Ізраіля», чатыры — «за абразу ісламскіх святыняў», два — за «распаўсюджванне лжывай інфармацыі» і год за «антыдзяржаўную прапаганду».
🫤 У 2019 годзе Шанбехзадэ ўжо трапляў у турму. Пасля пратэстаў з-за шматразовага павелічэння цэнаў на паліва ў Іране. Тады блогера абвінавацілі ў абразе святыняў і лідара Ісламскай рэспублікі.
😐 У Беларусі ІП больш не змогуць займацца арганізацыяй культурна-відовішчных мерапрыемстваў
Такое рашэнне прыняў Саўмін пастановаю ад 20 жніўня. Згодна з дакументам, ІП не змогуць займацца:
🔹дзейнасцю ў сферы выканальніцкіх мастацтваў;
🔹дзейнасцю, якая спрыяе правядзенню культурна-відовішчных мерапрыемстваў.
Таксама з'явіліся змены для тых, хто займаецца самастойнай прафесійнай дзейнасцю. Яны не змогуць займацца «дзейнасцю, якая ажыццяўляецца па заказах спажыўцоў і звязаная з віншаваннем з днём нараджэння, Новым годам і іншымі святамі незалежна ад месца іх правядзення».
Да канца 2025 года прадпрымальнікі павінны перайсці ў юрыдычную асобу, калі яны хочуць працягваць ажыццяўляць такія віды дзейнасці.
🔺Reuters: Амерыканскія расследвальнікі выявілі імавернае месца разгортвання новай расейскай ядравай ракеты
Гаворка ідзе пра крылатую ракету з ядравым зарадам 9М370 «Буревестник».
Паводле амерыканскіх расследвальнікаў Дэкера Эвелета і Джефры Льюіса, імавернае месца разгортвання гэта ракеты знаходзіцца ў 475 км ад Масквы каля пасёлку Чэбсара ў Валагодскай вобласці.
«Гэтае месца прызначана для вялікай стацыянарнай ракетнай сістэмы, а адзіная вялікая стацыянарная ракетная сістэма, якую Расея ў цяперашні час распрацоўвае, - гэта «Буревестник»,
◾️Праз ракетны ўдар па Запарожжы загінула 8-гадовае дзіця
Расейцы абстралялі горад калі 23:00
У выніку загінула жанчына і 8-гадовы хлопчык, 12-гадовая дзяўчынка і мужчына атрымалі раненні. Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў рэанімацыі, яе стан цяжкі. Мужчына знаходзіцца ў стане сярэдняй цяжкасці.
Таксама ў ракетны ўдар быў у Дняпры (на фота). Праз яго загінуў 1 чалавек, яшчэ 6 атрымалі раненні.
🎹 Гурт NOCHY прэзентаваў новы сінгл «Процьма»
Па словах удзельнікаў, там падымаюцца «вострыя сацыяльныя пытанні газлайтынга і аб’юза ў стасунках да дзяўчыны».
🎧 Паслухаць тут
#штопаслухаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 2 верасня
🔻 Сёння пачалі судзіць прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»
🔻 Менчука судзяць за ўдзел у пратэстах
🔻 Сястра Марыі Калеснікавай заклікала забяспечыць палітзняволенай неабходнае харчаванне
🔻 У Менску затрымалі мужчыну за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах
🔻 Палітвязня, якога раней асудзілі за лайк, зноўку судзяць — цяпер яму пагражае да 15 гадоў калоніі
🔻 Сёння пачынаецца судовы працэс над палітзняволенай Марынай Гацурай
🔻 Палітвязню Арцёму Лапікаву збіраюцца ўзмацніць пакаранне
🔻Затрымалі страхавога агента кампаніі DSD Insurance
🔻За ўдзел у «масавых беспарадках» затрымалі мужчыну
❓ Што значыць «В» на ваеннай тэхніцы, прыкмечанай у Беларусі?
Паводле адной з версіяў, якая высоўвалася ў некаторых публікацыях, «В» магло абазначаць прыналежнасць тэхнікі да ПВК Вагнэра
Аднак аўтары маніторынгавага каналу «Беларускі гаюн» выдвінулі сваю версію.
👉 Чытаць падрабязней тут
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Ці наблізяць намаганні Паўла Латушкі і Шымана Галоўні вызваленне палітвязняў?
🔸 Падзеі 2020 году ўключаць у школьную навучальную праграму. Але не так, як хацелася б
🔸 Беларусы сталі жыць на пяць гадоў даўжэй. Але радавацца рана
🔸Ад недахопу кадраў у некаторых школах Менску настаўнікаў пачатковых класаў пачалі прыцягваць да выкладання ў пяцікласнікаў
Далучайцеся да эфіру ⤵️
📌 Беларуска, затрыманая ў Арменіі, на волі
Да вырашэння справы Дзіяны Маісеенкі падключыўся Офіс Святланы Ціханоўскай. У ім адзначылі, што працягваюць працу з армянскім МЗС датычна выпадку дзяўчыны і іншых беларусаў, якіх вышуквае рэжым Лукашэнкі паводле палітычных прычын.
Армянскі бок запэўніў прадстаўнікоў Офісу ў тым, што Ерэван не будзе выдаваць рэжыму Лукашэнкі пераследаваных па палітычных прычынах грамадзян Беларусі.
«Дзякуючы сумесным намаганням, Дзіяна ўжо на свабодзе. Спадзяемся, што і астатнія выпадкі таксама вырашацца пазітыўна»Читать полностью…
🔥 Беларусы могуць выбраць саўндтрэк беларускага лета – 2024
Платформа «Новая Беларусь» і аўтар YouTube-канала «Міністэрства Сепультуры» Аляксандр Чарнуха прапануюць беларусам выбраць лепшы беларускі саўндтрэк гэтага лета. Для галасавання ёсць роўна тыдзень.
Як адзначаюць аўтары ідэі, імі быў створаны адмысловы плэйліст з 18 кампазіцыяў, якія беларускія музыкі выпускалі цягам трох апошніх месяцаў.
👉 Паглядзець поўны спіс намінантаў можна на YouTube.
💁♂️ BYPOL прадае маёмасць, «у якой на дадзены момант не мае патрэбы»
BYPOL даў афіцыйны адказ на паведамленні аб рэалізацыі маёмасці:
«Сёння ў шэрагу незалежных СМІ з'явілася інфармацыя аб рэалізацыі маёмасці арганізацыі BYPOL і плана «Перамога».
Растлумачым, што арганізацыя BYPOL на працягу года, а дакладней – з восені 2023-га, прадае маёмасць, у якой на дадзены момант не мае патрэбы. Частка маёмасці была бязвыплатна перададзена адной з беларускіх дэмакратычных арганізацый, якая пажадала захаваць сваю ананімнасць.
Таксама растлумачым, што заробленыя ад рэалізацыі сродкі будуць пераведзеныя на рахункі BYPOL і выкарыстаныя для фінансавання іншых праектаў арганізацыі.»
😔 «Мы больш не можам марыць, што беларускія школы будуць фармаваць крытычнае мысленне»
У школах збіраюцца распавядаць вучням пра мірныя пратэсты 2020 года як пра спробу дзяржаўнага перавароту, а чыноўнікі праводзяць заняткі ў класах паводле свайго профілю.
Куды коціцца беларуская адукацыя, распавядаем у нашым відэа.
💱 Курсы валютаў на 3 верасня
Еўра яшчэ больш страціў - амаль 3,5 капейкі. Долар таксама патаннеў амаль на паўтары капейкі. А вось рубель падрос на амаль 2,5 капейкі.
#курсывалютаў
🤔«Людзі ў Беларусі пачалі жыць даўжэй, толькі чамусьці беларусаў зрабілася менш на мільён»
Чыноўнікі перакананыя: працягласць жыцця ў Беларусі значна павялічылася. Але з гэткай гучнай заявай могуць не пагадзіцца беларускія мужчыны, якія ў сярэднім жывуць на 14 гадоў менш за жанчынаў.
Як насамрэч выглядае сітуацыя і што з ёй рабіць, распавядаем у нашым відэа. Паглядзіце!
😡 Новыя схемы тэлефонных махляроў. Цяпер яны дзейнічаюць ад імя Wildberries
Злачынцы тэлефануюць і паведамляюць, што з тэлефоннага нумара карыстальніка ў акаўнце Wildberries аферысты спрабуюць аформіць крэдыт. Пасля чаго перанакіроўваюць да нібыта супрацоўніка праваахоўных органаў, які паведамляе, што махляры адкрылі ад імя карыстальніка крэдыт у банку і «адмываюць» грошы. Па гэтай прычыне ў кватэры грамадзяніна правядуць ператрус, а таксама выключаць усе незадэклараваныя сродкі. Каб пазбегнуць гэтага, аферысты прапануюць перавесці грошы на «спецыяльны рахунак».
Яшчэ адна схема — пад выглядам падаткавай службы.
👉 Як яны гэта робяць і як асцерагчыся ад такіх злачынцаў, глядзіце ў праграме «Аб’ектыў».
▪️Больш за тры дзясяткі чалавек судзяць паводле «народнага» артыкулу на гэтым тыдні
Як мінімум 33 чалавекі будуць судзіць у Беларусі з 2 па 6 верасня паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэксу, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Паралельна працягваюцца затрыманні.
Лідарамі па пераследу застаюцца Менск і Берасцейшчына. Гэтак, 4 верасня ў судзе Брэсцкага раёна будуць судзіць адразу 11 чалавек, а на наступны дзень у судзе Бярозаўскага раёна пачнецца працэс над чатырма мясцовымі жыхарамі.
📆 Паводле інфармацыі «Вясны», агулам з 2020 года паводле «народнага» палітычнага артыкулу асудзілі мінімум 2 579 чалавек.
#рэпрэсіі #лічбадня
📍«Беларускі Гаюн»: ноччу Shahed зноў залятаў на тэрыторыю Беларусі
Паводле інфармацыі маніторынгавага праекту, БПЛА заляцеў на тэрыторыю нашай краіны з боку Чарнігаўскайвобласці і рухаўся ў накірунку Брагіна, а пасля вярнуўся ва Украіну курсам на Чарнобыльскую зону.
У паветранай прасторы Беларусі Shahed правёў 20 хвілінаў.
😡У Манголіі Пуціна не арыштавалі, а сустрэлі чырвонай дарожкай
Расейскі дыктатар прыляцеў у гэтую краіну з афіцыйным візітам 2 верасня.
Манголія падпісала Рымскі статут, і мусіць выконваць ордэр Міжнароднага крымінальнага суда, які быў выдадзены 17 сакавіка 2023 года. Паводле ордэру, Пуцін нясе адказнасць за незаконную дэпартацыю дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны.
Аднак па прыездзе ў Манголію расейскага дыктатара сустрэла ганаровая варта і чырвоная дарожка.
👆На гэтую падзею адрэагаваў афіцыйны прадстаўнік МЗС Украіны Георгій Ціхі:
«Невыкананне ўрадам Манголіі абавязковага ордэру МУС на арышт Пуціна стала сур'ёзным ударам па Міжнародным крымінальным судзе і міжнароднай сістэме крымінальнага правасуддзя».Читать полностью…
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы "Белсату", якія вы маглі прапусціць:
🔸«Усе пайшлі ў школу»?
На беларуска-польскай мяжы раптоўна знікла чарга аўтобусаў
🔸«Забіваюць голадам»
Сястра Калеснікавай просіць для палітзняволенай доступ да неабходнай ежы
🔸«Галоўны мэсанджар вайны»
Якое значэнне мае Telegram для Украіны і Расеі?
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 2 верасня
✔️ Новыя падручнікі па гісторыі Беларусі раскажуць пра «дзяржпераварот» у 2020 годзе
✔️ У Ізраілі абвешчаны нацыянальны страйк
✔️ Пайшоў з жыцця вядомы беларускі спартовец Аляксандр Мядзведзь
✔️ Міністэрства абароны правядзе зборы ля польскай мяжы
✔️ Радослаў Сікорскі лічыць, што суседзі Украіны павінны збіваць расейскія ракеты
✔️ Паўднёвая Карэя абвінавачвае Telegram у спрыянні і падбухторванні да злачынстваў на сексуальнай глебе
✔️ Буферная зона на мяжы з Беларуссю працягне дзейнічаць яшчэ тры месяцы
✔️ Улады Бельгіі правяраюць інфармацыю пра пастаўкі беларускай драўніны у абыход санкцыяў
✔️ Што значыць «В» на ваеннай тэхніцы, прыкмечанай у Беларусі? Версія «Беларускага гаюна»
😮 У немца скралі трактар «Беларус». Наўпрост з поля
Здарэнне адбылося недалёка ад Рэны: там у мясцовага фермера выкралі старэнькі трактар «Беларус» і прэс-падборшчык саломы. Арыенціровачны кошт трактара — каля 10 000 еўра.
Пошукамі цяпер займаецца крымінальная паліцыя. Гаспадар «Беларуса» размясціў абвесткі аб пошуку трактара таксама і ў сацыяльных сетках, але пакуль што гэта не дала выніку.
🪵 Улады Бельгіі правяраюць інфармацыю пра пастаўкі беларускай драўніны у абыход санкцыяў
У сярэдзіне жніўня «Белсат» са спасылкаю на ўласную крыніцу напісаў, што беларускую драўніну пачалі пастаўляць у ЕЗ пад выглядам кітайскай.
☝️ У бельгійскай мытнай службе на запыт «Белсату» адказалі, што ў дачыненні кітайскага імпарту ўжо распачатае правяранне.
І заўважылі, што сапраўды наменклатура гэтага імпарту адрозніваецца ад той прадукцыі, якая раней пастаўлялася з Беларусі:
«У імпарце з Кітаю маюцца не тыя вырабы дрэваапрацоўвання, што раней імпартаваліся з Беларусі»
📌 Польскі МУС узгадніў праект, паводле якога буферная зона на мяжы з Беларуссю працягне дзейнічаць яшчэ тры месяцы
Кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Чэслаў Мрочак кажа, што праект ужо вынесены на міжведамасныя кансультацыі і адначасова на кансультацыі з прадстаўнікамі рэгіянальнай і мясцовай адміністрацыі.
☝️ Нагадаем, што буферная зона на польска-беларускай мяжы пачала дзейнічаць з 13 чэрвеня 2024 года. Яна была ўсталяваная незабаве пасля выпадку ранення польскага памежніка адным з мігрантаў. Знаходжанне ў гэтай зоне забароненае.
😳 На памежным пераходзе «Берасце – Тэрэспаль» няма чаргі аўтобусаў
Яшчэ 1 верасня беларусы ў чатах, як звычайна, наракалі на доўгі час чакання пераходу мяжы аўтобусам праз Берасце.
А ўжо 2 верасня чарга з аўтобусаў па беларускі бок практычна знікла.
👉 Разбіраліся, што адбываецца
🐳 У Нарвегіі памёр кіт-бялуха па мянушцы Хвалдзімір, якога падазравалі ў шпіянажы на карысць Расеі
Пра гэта паведамляе New York Times. Прычына смерці не ясная.
Кіт атрымаў сваё імя ад нарвежскага hval (кіт) і папулярнага ў Расеі імяні Уладзімір.
😎 Хвалдзіміра празвалі шпіёнам, таму што на момант яго выяўлення паблізу Нарвегіі ў 2019 годзе на ім былі рамяні з адзнакай «Санкт-Пецярбург» і крапеж для камеры.
Хвалдзімір прыплыў адзін, без тыповай для бялух групы. Ён не баяўся судоў і сам набліжаўся да людзей. Па словах спецыялістаў, кіт большую частку жыцця правёў у няволі, таму цягнуўся да чалавека.