😳 Мастачку асудзілі за «пікет» у кавярні
Як паведамляюць праваабаронцы, 8 лютага вынесены прысуд 32-гадовай мастачцы Ганне Крук.
Яе затрымалі ўвечары 29 лістапада 2023 года ў кавярні «Маркс» у Менску. Пазней арыштавалі на 13 содняў за «несанкцыянаванае пікетаванне».
☝️ Згодна з пратаколам, Ганна «дэманстравала карціну з БЧБ-сцягам, што стала даступна неабмежаванаму колу асоб». Ганна віны не прызнала, адзначыўшы но карціне няма выявы бела-чырвона-белага сцяга.
Пасля «содняў» дзяўчыну абвінавацілі яшчэ і ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342 КК). Вырак – тры гады «хатняй хіміі». У ролі суддзі – Іна Сівец.
#рэпрэсіі
💣 На Блізкім Усходзе, нажаль, як заўсёды неспакойна
🔺 Ізраіль адхіліў сустрэчную прапанову «Хамас» наконт перамір’я ў сектары Газа;
🔺 ЗША наносяць серыю ўдараў па праіранскіх сілах у рэгіёне, але пры гэтым стараюцца не справакаваць поўнамаштабную вайну з Тэгеранам;
🔺 Нэтаньягу абяцае хуткую перамогу;
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
◽️«Лукашэнкаўскі рэжым імкнецца зламаць Статкевіча. Але Мікола – чалавек з моцным духам»
Ужо год пра палітзняволенага палітыка Міколу Статкевіча нічога не вядома. Поўная ізаляцыя вязняў ад кантактаў з роднымі і адвакатам, лічыцца адной з самых жорсткіх формаў катаванняў у месцах зняволення.
Распавядаем гісторыю нязломнага Міколы Статкевіча. Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
💪 Вось гэта моц і грацыя!
Акрабатка Штэфані Мілінгер можа адначасова стаяць на руках, падымаць штангу ды страляць з лука
А яшчэ, дзяўчына з'яўляецца 11-разовай рэкардсменкай свету
Паглядзіце☝️☝️☝️
💥 #галоўнае за 8 лютага
✔️ Валерыя Залужнага знялі з пасады галоўнакамандуючага ЗСУ. Яго месца заняў нарадзінец Расеі;
✔️ Пачаўся першы суд над памерлым. Адбылася блытаніна з фота;
✔️ Каардынацыйная рада падоўжыла свае паўнамоцтвы, бо пакуль не можа арганізаваць выбары новага складу. Цікавыя пературбацыі ў Каардынацыйнай радзе;
✔️ «Кіберпартызаны» атрымалі дакументы расейскага вытворцы дронаў, якія ўжываюцца ў тым ліку ў вайне ва Украіне;
✔️Улады Беларусі пабудавалі шмат ангараў у базе тэхнікі, адкуль перадавалі танкі Расеі;
✔️ Еўрапарламент заклікаў да новых санкцыяў і расследавання злачынстваў рэжыму;
✔️ Вайна ва Украіне. Вынікі 715-х содняў;
✔️ Еўразвяз правядзе ваенную аперацыю супраць хусітаў у Чырвоным моры. Ёсць высокая рызыка эскалацыі;
✔️ Мы перажылі самы гарачы студзень за ўсю гісторыю.
#рэпрэсіі Асноўнае за 8 лютага
📌 Роўна год таму, 8 лютага 2023 года, Анджэю Пачобуту быў вынесены прысуд у 8 гадоў пазбаўлення волі. З гэтай нагоды МЗС Польшчы выступіла з адмысловай заявай;
📌 Затрыманы барбер з Ваўкавыску Міхаіл Закіраў;
📌 За «экстрэмісцкія» падпіскі затрыманы Станіслаў Радоўскі;
📌 За каментар пра памерлага начальніка Аршанскага РАУС затрымалі жыхара Полацку;
📌 Былога палітвязня Аляксея Раманава арыштавалі другі раз запар;
📌 Украінскую валанцёрку, якая знікла па дарозе ў Мазыр, будуць судзіць у Беларусі;
📌 Следчы камітэт пачаў «спецвытворчасць» супраць прадпрымальніка, які дапамагаў пратэстоўцам;
📌 84 гады на ўсіх. Завочна. Дзяржабвінаваўца агучыў прапановы па тэрмінах для фігурантаў «справе BYPOL»;
📌 Берасцейца асудзілі на 1,5 гады «хатняй хіміі» за каментары ў бок двух міліцыянтаў;
📌 Уцёкі бяздомнага дапамаглі выявіць новыя доказы здзекаў на Акрэсціна;
📌 Карпянкоў: для аховы калоніяў МУС выкарыстоўвае беспілотнікі;
📌 Як найменей 55 чалавек абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве»;
📌 Як найменей 120 чалавек асудзілі паводле палітычных артыкулаў толькі за студзень 2024-га.
☺️ У Амерыцы суркі, а ў нас мядзведзікі
У прадчуванні вясны ў Гарадзенскім заапарку пачалі выпаўзаць з вальераў мядзведзі Маша і Лёша
❤️🩹 (Мала)вядомыя фільмы пра каханне. Выбар рамантыкаў нашай рэдакцыі
З нагоды Дня закаханых для рамантычнага настрою мы сабралі фільмы, якія вы маглі прапусціць.
💋 Абярыце сабе адзін з фільмаў, стварыце ўтульную атмасферу вакол – знічкі, смачны напой і лёгкая ежа, утульны плед, цёплае плячо пад бокам...
Адпачніце ад інфармацыйнага патоку. А ў каментарах падзяліцеся сваім любімымі фільмамі з намі.
Захоўвайце падборку, дзяліцеся, калі для вас гэта, вядома, бяспечна
#штопаглядзець
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Для фігурантаў «справы BYPOL» пракурор запытаў ад 11 да 25 гадоў і гіганцкія штрафы
🔸 Беларусы забываюцца на вайну? Што кажа былы ваяр Аляксандр Клачко
🔸 «Кіберпартызаны» узламалі вытворцу беспілотнікаў «Арлан» і перадалі звесткі Украіне
🔸 Кіраўнік беларускай лёгкай атлетыкі Іван Ціхан агітуе сваіх спартоўцаў не ехаць на алімпійскія гульні
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/74JQ2CokMpw?si=
Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS
🤔 Прыйшлі вы дадому з крамы. Куды будзеце класці каўбасу і замарожаную курыцу? У халадзільнік? А можа ў лядоўню?
❓Як наогул правільна?
Распавядзе Віктар Шукеловіч у нашай праграме «Мова нанова». Глядзіце ўважліва і размаўляйце па-беларуску!
#штопаглядзець
😳 Мы перажылі самы гарачы студзень за ўсю гісторыю
Як паведамляе служба маніторынгу змены клімату ЕЗ, апошні месяц перасягнуў рэкорд папярэдняга найцяплейшага студзеня ў 2020-м годзе, у запісах C3S, пачынаючы з 1950 года.
☝️Адметна, што кожны месяц, пачынаючы з чэрвеня, быў самым гарачым у свеце ў параўнанні з адпаведным месяцам папярэдніх гадоў. Такім чынам мы перажылі 12-месячны перыяд, які больш чым на 1,5 °C перавышае даіндустрыяльны эталонны перыяд, адзначаюць навукоўцы.
😬 Верагоднасць таго, што 2024 год будзе яшчэ больш гарачым, чым у мінулы, складае – 99%.
☝️ Толькі паводле афіцыйных звестак з 9 да 14 жніўня 2020 года у Менску было затрымана больш за 13 000 чалавек
З тых часоў западозраных у нелаяльнасці рэжыму рэгулярна кідаюць у перапоўненыя камеры Акрэсціна, дзе беларусы падвяргаюцца здзекам.
Альянс расследавальнікаў Беларусі выдаў расследаванне, у якім на прыкладзе ІЧУ і ЦІП у завулку Акрэсціна ў Менску патлумачыў, што аб’ектыўныя сведчанні перавышэння паўнамоцтваў з боку беларускіх сілавікоў знішчыць ужо не ўдасца.
Падрабязней 👇
#рэпрэсіі
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
📌 У Беларусі пачалі судзіць памерлых;
📌 «Патаемнае жыццё менскай пенсіянеркі». Міліцыянты затрымалі кур'ера махляроў, але больш уражвае сума, якую яму перадала пацярпелая;
📌 Расейцы атакавалі беспілотнікамі поўдзень Украіны;
📌 Спроба нумар 2. Сёння Сенат ЗША зноў прагаласуе за наданне Украіне і Ізраілю $60 млрд;
📌 Расея без Надзеждзіна;
📌 Чарговая «элегантная перамога» сябра Лукашэнкі;
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
🔻 «Кіберпартызаны» атрымалі дакументы расейскага вытворцы дронаў, якія ўжываюцца ў тым ліку ў вайне ва Украіне
Паводле «Кіберпартызанаў», звесткі кампаніі яны здабылі раней і ўжо перадалі ўкраінскаму боку, але расказаць пра гэта змаглі толькі цяпер
☝️ «Арлан-10» на Захадзе называюць самым паспяховым расейскім дронам і лічаць вельмі важным для расейскай агрэсіі ва Украіне. Пры тым у дроне ўжываецца заходняя падсанкцыйная электроніка.
📌 Супрацьстаяння Расеі і Украіны часцяком называюць вайной дронаў. Тлумачым, якое значэнне дроны маюць у гэтай вайне
🇵🇱 Роўна год таму, 8 лютага 2023 года, Анджэю Пачобуту быў вынесены прысуд у 8 гадоў пазбаўлення волі
З гэтай нагоды МЗС Польшчы выступіла з адмысловай заявай:
Год таму Анджэй Пачобут, віцэ-старшыня Саюза палякаў Беларусі, быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі ў ходзе паказальнага працэсу. Міністэрства замежных справаў рашуча выступае супраць выкарыстання польскай меншасці ў якасці закладнікаў уладаў у Менску. Мы заклікаем да вызвалення нашага суайчынніка і іншых палітычных зняволеныхЧитать полностью…
☝️ Прапагандысты чакаюць смерці тэлеканалу «Белсат»
Не дачакаўшыся, выпусцілі чарговы «выкрывальны» сюжэт пра нас і нашу працу. Нічога новага, праўда, там не расказалі. Патэлефанавалі хіба рэдактарцы сайту Вользе Ярохінай і намесніку дырэктаркі «Белсату» Аляксею Дзікавіцкаму.
Каб вы не гублялі свой час, распавядаем асноўныя моманты і выкрываем хлусню ⤵️
#штопачытаць
Лабісты Лукашэнкі прабіваюць для яго спартоўцаў дарогу на топ-турніры
Зборная Беларусі па пляжным футболе едзе на фінальны этап чэмпіянату свету пад чырвона-зялёным сцягам, гандбалісты, якія пад санкцыямі, арганізуюць міжнародныя турніры ў Турцыі, а беларускія плыўцы, не сказаўшы ні слова пра вайну і рэпрэсіі, раптам вярнуліся на міжнародныя спаборніцтвы.
☝️ У прадстаўнікоў беларускай дзяржавы ўжо пяць алімпійскіх ліцэнзіяў, а ў тых хто падтрымаў беларускі народ, а пазней выступіў супраць вайны – ніводнай.
У матэрыяле Белсату разбіраемся, як такое стала магчымым ⤵️
#штопачытаць
📍Украіна абмяняла палоннага беларуса, што ваяваў на баку Расеі
Гаворка пра Максіма Зязюльчыка. Ён знаходзіўся ва ўкраінскім палоне з 19 верасня 2022 года.
Абмен адбыўся ў фармаце «100 на 100» ў Сумскай вобласці Украіны на мяжы з Расеяй. Беларускіх добраахвотнікаў сярод палонных, што перадала ва Украіну Расея, няма.
Напрыканцы 2021 года быў завербаваны ў ПВК «Рэдут», дзе служыў кулямётчыкам-рэтранслятарам.
Пасля трапляння ў палон ён быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі за найміцтва – гэта максімальны тэрмін.
Пазней СБУ зрабіла заяву аб тым, што Зязюльчык з’яўляўся выведнікам 2-га антытэрарыстычнага аддзелу КДБ Беларусі з 2020 года.
Добрай пятніцы, даражэнькія!
Мы вам ранішнюю прэсу прынеслі. Пачытайце 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Новыя доказы здзекаў на Акрэсціна
Праз VPN
Альянс расследавальнікаў Беларусі выдаў расследаванне, у якім даказваюць, што ўмовы для «палітычных» пагаршаюць наўмысна.
🔹Растуць попыт і цэны, аб’ёмы будаўніцтва – падаюць
Праз VPN
Што адбываецца на рынку нерухомасці?
🔹Лукашэнка сыдзе на другое месца?
Праз VPN
Што будзе са старшынём «Усебеларускага народнага сходу»
#штопачытаць
⚽️ У большасці відаў спорту Беларусь пад санкцыямі разам з Расеяй.
Але футбол спартовыя чыноўнікі вынеслі за дужкі.
У выніку пляжныя футбалісты могуць ехаць на чэмпіянат свету пад дзяржаўным сцягам, і гэта нягледзячы на рэпрэсіі ў беларускім футболе і ўмяшанне дзяржавы ў футбольныя справы, што супярэчыць статуту ФІФА.
☝️ Для аховы калоніяў МУС выкарыстоўвае беспілотнікі
Як заявіў Мікалай Карпянкоў, для «павышэння якасці выканання канвойных задачаў у сістэму аховы калоніяў».
Акрамя таго, Карпянкоў паведаміў, што ў Беларусі было створана 10 атрадаў спецыяльнага прызначэння, у задачы якіх уваходзяць контртэрарыстычныя дзеянні, барацьба з незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі і затрыманне небяспечных злачынцаў.
#рэпрэсіі
☝️ За каментар пра памерлага начальніка Аршанскага РАУС затрымалі жыхара Полацку
На «пакаянным відэа» ён кажа, што браў удзел у акцыях пратэсту 2020-га года, а таксама «прызнаецца» ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «абразе гонару і годнасці памерлага начальніка Аршанскага РАУС».
#рэпрэсіі
🇺🇦 Валерыя Залужнага знялі з пасады галоўнакамандуючага Збройнымі сіламі Украіны
Новы галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі нарадзіўся ў 1965 годзе ва Уладзімірскай вобласці Расеі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што ўдзячны генералу Залужнаму за два гады абароны, і прапанаваў быць і далей разам у камандзе Украінскай дзяржавы.
Падрабязней ⤵️
😮 Фота доктара Асвенцыма выдаюць за фота «карніка Хатыні», якога пачалі сёння судзіць
У Вярхоўным судзе Беларусі 8 лютага пачаўся працэс супраць Уладзіміра Катрука, які памёр 9 гадоў таму. Яго абвінавачваюць паводле крымінальнага артыкулу «Генацыд» за забойства жыхароў Хатыні.
Прапагандысты публікуюць калаж з фота, яно разносіцца па СМІ: Уладзімір Катрук нібы ў маладосці і ўжо ў сталым узросце. Але мы заўважылі важную рэч – гэта не ён.
☝️ Параўнайце самі. На першым фота – скрыншот з эфіру дзяржтэлебачання, а на другім – з артыкулу The Guardian яшчэ за 2016 год пра медыка Асвенцыма Губерта Цафке.
💁 Але навошта ўвогуле судзяць ў Беларусі памерлага «карніка Хатыні» Уладзіміра Катрука. Расказваем тут
❤️ Еўрапарламент заклікаў да новых санкцыяў і расследавання злачынстваў рэжыму
Еўрапейскі парламент 8 лютага прыняў рэзалюцыю ў пытанні парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Тэкст быў прыняты 459 галасамі за, 14 супраць пры 33 тых, хто ўстрымаўся.
📌 Дэпутаты Еўрапарламенту асудзілі нядаўнюю хвалю масавых арыштаў у Беларусі;
📌 Еўрапарламент заклікаў Еўразвяз і міжнародную супольнасць не прызнаваць вынікі парламенцкіх і мясцовых «выбараў» у Беларусі праз адсутнасць у іх празрыстасці, свабоды і справядлівасці;
📌 Дэпутаты хочуць, каб Еўразвяз і краіны-чальцы ўвялі больш жорсткія санкцыі супраць рэжыму і ў дачыненні да асобаў, адказных за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека;
❓Навошта дыктатар патрэбны ў перадвыбарчай кампаніі расейскага калегі?
❓Як Лукашэнку выкарыстоўваюць Пуцінскія паліттэхнолагі?
Глядзіце ў нашым відэа ад праграмы «Атмасфера» 🎞
😔«Дапамажыце гэтым бедным жывёлінам! Яны тут проста пакутуюць!»
Мор кароваў у Беларусі працягваецца, лік загінулых асобінаў ідзе на дзясяткі, а да адказнасці прыцягваюць шараговых супрацоўнікаў калгасаў.
Што адбываецца ў беларускай жывёлагадоўлі, глядзіце ў нашым сюжэце.
📺 Яшчэ больш падрабязнасцей – у нашым галоўным выданні навінаў «Аб'ектыў» а 20.00 (час менскі) на youtube-канале belsat_news">«БЕЛСАТ NEWS»
☝️ Каардынацыйная рада падоўжыла свае паўнамоцтвы, бо пакуль не можа арганізаваць выбары новага складу
Паводле Яна Рудзіка, сакратарыят КР пацвердзіў яму, што ён стаў віцэ-спікерам. На думку Андрэя Ягорава, варта было б правесці дадатковыя кансультацыі пра лідарства КР – а можа, нават правесці перавыбары спікера і віцэ-спікера
Што адбываецца, «Белсату» растлумачыў спікер КР Андрэй Ягораў 👇
😔 «Я ніколі ў жыцці столькі сяброў не хаваў»
Беларускі добраахвотнік Лахвіч абараняў Украіну ад самага пачатку вайны, прайшоў праз цяжкія баі ў Бахмуце. Цяпер ён робіць дакументы ў Польшчы, вядзе свой youtube-канал і чакае магчымасці вярнуцца на фронт.
Ён распавёў нашай праграме «Ваяры» пра самую страшную рэч, якую можа знайсці жаўнер, пра тугу па працы аніматарам і пра тое, як котка з кацянятамі давала яму матывацыю, каб выжыць. Паглядзіце!
🎥 Цалкам праграму глядзіце ў плэй-лісце «Ваяры» на youtube-канале «БЕЛСАТ LIFE»
☝️ 84 гады на ўсіх. Завочна
Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», дзяржаўны абвінаваўца ў «справе BYPOL» прапанаваў прысудзіць Аляксандру Азараву пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 25 гадоў, Мацвею Купрэйчыку, Уладзіміру Жыгару, Ігару Лобану, Алегу Талерчыку - па 12 гадоў, Андрэю Астаповічу на тэрмін 11 гадоў.
Іх вінавацяць у «распальванні сацыяльнай варожасці», «змове з мэтаю захапіць або ўтрымаць дзяржаўную ўладу неканстытуцыйным шляхам» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання». Усе вышэйназваныя фігуранты справы знаходзяцца па-за межамі Беларусі.
#рэпрэсіі