Ігар Кізім: Полк Каліноўскага - не тэрарысты
Амбасадар Украіны ў асаблівых даручэннях для Беларусі Ігар Кізім пракаментаваў у сваім Facebook рашэнне беларускіх уладаў аб прызнанні тэрарыстычнай арганізацыяй Палка імя Кастуся Каліноўскага.
«Мы шчыра ўдзячныя тым беларусам, якія сёння ў шэрагах ЗСУ разам з украінцамі бароняць нашы супольныя каштоўнасці...»
❤️ «Уяві, што ты не прыйдзеш дадому». У Беластоку запрашаюць на дыскусію і выставу пра Беларусь і беларусаў
30 верасня а 18.00 фонд Picture.doc і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашаюць у кавярню FAMA на размову з аўтарамі і героямі выставы «Спаць спакойна».
Выстава адкрыецца 28 верасня ў Galerii BOK у рамках фестывалю «Białystok Interphoto 2024»
👉 Падрабязней пра мерапрыемства, а таксама, хто прыме ўдзел у дыскусіі, чытаць ПА СПАСЫЛЦЫ
🤯 У Сан-Паўлу дырыжабль упаў на жылыя дамы
Калі хацелася падтрымаць любімы клуб, але нешта пайшло не так ☝️
📌 Беларускіх сілавікоў выправілі на камандна-штабныя вучэнні ў Казахстан для навучання «міратворчым аперацыям» АДКБ
Дзе збіраюцца выкарыстоўваць «міратворцаў», не паведамляюць. Але раней АДКБ ладзіла «міратворчыя» місіі толькі адзін раз – у тым жа Казахстане падчас пратэстаў 2022 года. Беларускіх «міратворцаў» туды выправілі з парушэннем міжнародных пагадненняў.
🤷♀️ Да таго ж АДКБ не прыходзіць на дапамогу, калі гаворка не пра пратэсты, а пра баявыя дзеянні. Арменія прасіла дапамогі ў АДКБ у 2022 годзе падчас баёў на армянска-азербайджанскай мяжы, аднак саюзнікі не прыйшлі на дапамогу.
💪 «Ён баіцца нашай згуртаванасці»
Экс-камандзір палку імя Каліноўскага Дзяніс Кіт адказаў на прызнанне іх «тэрарыстычнай арганізацыяй» ☝️
Тэкставую версію можна пачытаць ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🦈 Навукоўцы ў Новай Зеландыі выявілі новы від хімерападобных рыб («акулаў-прывідаў»), якія жывуць на дне Ціхага акіяну
Даследчыкі назвалі рыбу Harriota avia.
Хімеры належаць да атраду храстковых рыб – у іх няма лускі, а шкілет цалкам складаецца з храсткоў. Як правіла, яны жывуць на глыбіні да 2,5 тысячы метраў. Паводле навукоўцаў, хімеры вылучаюцца незвычайна доўгай насавой часткаю: яна можа складаць палову даўжыні цела.
☝️ Першапачаткова лічылася, што аўстралійская хімера адносіцца да аднаго з відаў, распаўсюджаных ува ўсім свеце. Аднак пазней даследаванні паказалі, што яна генетычна адрозніваецца ад сваіх суродзічаў і жыве выключна ў водах Аўстраліі і Новай Зеландыі.
🏳️⚧️ Пераслед трансгендарных асобаў у Беларусі: затрыманыя як найменей 8 чалавек
На большасць з іх былі складзеныя пратаколы па адміністрацыйным артыкуле "Хуліганства". Але два чалавекі абвінавачаныя па арт. 343 Крымінальнага кодэкса (распаўсюд парнаграфіі), паведаміла выданне «Наша Ніва» са спасылкай на ініцыятыву TG House Belarus.
😢 «Спалілі дзве тачкі беларускіх кніг і ўсяго Оруэла»
Былы палітвязень расказаў «Радыё Свабода», што ў калоніі спалілі большасць беларускіх кніг і раманы Джорджа Оруэла «Ферма» і «1984».
«Усе ведалі, дзе стаяць беларускія кнігі — на палічках проста каля бібліятэкара. Памятаю, там быў збор твораў Максіма Гарэцкага, яшчэ было шмат кніг маладых аўтараў. Ужо нічога няма. І кніг па гісторыі, асабліва тых, што выдадзеныя ў пачатку 90-х гадоў, нічога няма. Гэта здарылася недзе ў сакавіку. Потым хлопцы з качагаркі расказалі, што да іх прывезлі дзве тачкі кніг і ўсё загадалі спаліць. Там былі і кнігі Оруэла — «Ферма» і «1984». Прычым не па адным экзэмпляры, а па некалькі. Усё пайшло ў топку. Пры мне беларуская паліца ў бібліятэцы была амаль пустая»
🔖 Ведаць некалькі моваў, як мінімум дзве, для беларуса натуральна
У Беларусі, асабліва на мяжы з нашымі суседзямі, натуральнаю з’яваю былі змешаныя сем’і, дзе мяшаліся беларуская, польская, літоўская ці расейская мовы.
👉 Як не заблытацца ў родных мовах і з якімі праблемамі сутыкаюцца бацькі, якія вырашылі навучыць дзяцей беларускай мове, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🤡 Лукашэнка прызначыў «штурмавікоў»: новых кіраўнікоў 12 раёнаў, дырэктараў «МАЗ» і «Белэнерга»
26 верасня у Лукашэнкі быў чарговы «кадравы дзень». Новых прызначэнцаў ён назваў «штурмавікамі» і сказаў, што будзе разам з імі «шліфаваць» краіну яшчэ пяць гадоў.
Хто ў бліжэйшыя 5 гадоў будзе служыць «Імперыі» чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
⚡️ Якое падазрэнне Польшча выставіла беларусу, затрыманаму за напад на расейскага апазіцыянера Волкава
Польская пракуратура супольна з Агенцыяй унутранай бяспекі вядуць шматпланавае расследаванне адносна нападаў на расейскіх апазіцыянераў, пераважна звязаных з Фондам барацьбы з карупцыяй, створаным Аляксеем Навальным у 2011 годзе.
У крымінальнай справе - восем чалавек. Адзін з іх – беларус.
👉 У Нацыянальнай пракуратуры Польшчы расказалі «Белсату», у чым яго падазраюць. Чытаць падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ
😳 МЗС Беларусі заклікае Літву «адысці ад краю прорвы». Што здарылася?
Урад Літвы 25 верасня ўхваліў праект дэнансацыі дамоваў аб мытнай супрацы з Беларуссю і Расеяй.
Акрамя таго, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа 16 верасня ўнёс у Сейм прапанову аб дэнансацыі яшчэ трох дамоваў аб эканамічнай супрацы з Беларуссю і Расеяй, падпісаных у канцы 1990-х.
👉 Што на гэта адказалі беларускія ўлады, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
💔 Фотафакт: на паседжанні камітэту «Пісьменнікі ў няволі» было пустое крэсла з партрэтам Кацярыны Андрэевай
Паседжанне камітэту «Піcьменнікі ў няволі» Міжнароднага PEN-клубу адкрылася 25 верасня з «пустымі крэсламі»: уганаравалі тых, «чый голас не можа, але павінен гучаць». Адно з «пустых крэслаў» было для журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай.
😢 Кацярыну затрымалі падчас стрыму з маршу памяці забітага Рамана Бандарэнкі. У 2021 годзе была асуджаная на 2 гады пазбаўлення волі за «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак», а ў 2022 – яшчэ на 8 гадоў пазбаўлення волі за «Здраду дзяржаве». Яе прызналі палітычнай зняволенай.
🤨Ці праўда, што на пачатку 90-х беларусаў гвалтам прымушалі вучыць беларускую мову?
Развенчваем самыя папулярныя міфы, паглядзіце!
🔴 «Шагэды» зноў зайшлі ў Беларусь. Адзін заляцеў з Расеі
Як паведамляе Беларускі Гаюн, за мінулую ноч у Беларусь заляцелі не менш за 4 дроны тыпу «шагэд». Адзін з іх заляцеў з тэрыторыі РФ.
Вядома, што «шагэд», які заляцеў з Расеі рухаўся ў напрамку Гомля. Аднак яго далейшы лёс невядомы
На працягу ночы ў небе над паўднёвым усходам краіны дзяжурылі два знішчальнікі.
🤔 «Пэўны сігнал несяброўскім краінам» ці фікцыя? Чаго чакаць ад змены ядравай дактрыны Расеі
Пуцін паведаміў пра змену расейскай ядравай дактрыны, якая цяпер будзе ў тым ліку распаўсюджана на Беларусь.
Цяпер любую агрэсію ў бок Расеі «з боку любой няядравай дзяржавы, але з удзелам або пры падтрымцы ядравай дзяржавы прапануецца разглядаць як іх сумесны напад на Расейскую Федэрацыю».
Аднак, ядравы шантаж ужо даўно зрабіўся адметнаю рысаю палітыкі Расеі.
👉 «Белсат» тлумачыць, чаму гэтыя змены насамрэч з’яўляюцца фікцыяй, і наўрад ці павысяць рызыку ядравай вайны. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ.
📌 Ціханоўская: кантакты, усталяваныя на Генасамблеі ААН, дапамогуць Беларусі бязбольна прайсці шлях ад дыктатуры да дэмакратыі
Падчас Генасамблеі Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі і міністрамі замежных справаў больш як 40 краінаў, лідарамі міжнародных арганізацыяў і прадстаўнікамі ААН.
Паводле яе, «некаторыя лідары пагадзіліся дапамагаць у справе вызвалення палітвязняў».
Таксама Ціханоўская паведаміла, што ў дэмакратычных сілаў з’явіліся новыя кантакты з краінамі, «якія працягваюць супрацоўнічаць з беларускім рэжымам і патэнцыйна маглі б стаць медыятарамі ў вырашэнні палітычнага крызісу ў нашай краіне».
👉 Падрабязней чытаць ПА СПАСЫЛЦЫ
🤦♀️ Прарасейская кіроўная партыя ў Грузіі параўнала свае гарады з разбуранымі ўкраінскімі — пад лозунгам «Выбяры свет!»
Напярэдадні парламентскіх выбараў партыя «Грузінская мара» выпусціла вельмі супярэчлівую рэкламу.
Партыя выступае за супрацоўніцтва з Расеяй і прымае скандальныя законы аб «замежных агентах» і «ЛГБТ-прапагандзе», якія ставяць пад пагрозу ўступленне Грузіі ў Еўрасаюз.
Плакаты ўжо раскрытыкавала прэзідэнтка Саламэ Зурабішвілі і МЗС Украіны.
☝️ У міністэрстве лічаць недапушчальным выкарыстанне ў палітычнай рэкламе малюнкаў наступстваў вайны Расеі супраць Украіны. Ведамства заклікала ўстрымлівацца ад выкарыстання тэмы вайны ва Украіне ва ўнутрыпалітычнай барацьбе ў Грузіі.
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У Беларусь зноў ляцяць расейскія шахеды, а Пуцін заяўляе, што будзе бараніць «ад агрэсіі» не толькі сябе, але і Лукашэнку
🔸 Беларусь на Генасамблеі ААН
🔸 Каліноўцы ў эфіры Белсату адказваюць рэжыму на прызнанне Полка імя Кастуся Каліноўскага тэрарыстычнай арганізацыяй
🔸 З Беларусі сышоў нямецкі інвестар carl zeiss
🔸Лукашэнкаўцы прапануюць Літве «перазагрузіць стасункі»
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🔺 «Гэта дэманстрацыя яго "статусу"»
Паглядзіце, што кажа палітолаг Павел Усаў, з нагоды «Дзён Крыму», якія праходзяць у Віцебску і Берасці
🚒 Гарыць сарай, гары і піларама
Паглядзіце, што здарылася ў Чавускім раёне ☝️
Спойлер: пацярпелых няма
🥴 У Віцебску і Берасці праводзяць імпрэзы з нагоды «10-гадовага юбілею ўз’яднання Крыму з Расеяй»
Да святкавання хочуць прыцягнуць замежных экспертаў, каб «абмеркаваць працэс скажэння гісторыі Другой сусветнай вайны» і нават думаюць запусціць цягнік з Менску ў Сімферопаль.
Чытаць падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🐍 Берасцейская мытня знайшла ў аўтобусе «Менсктрансу» 19 каралеўскіх пітонаў незвычайнай афарбоўкі
У час праверкі аўтобуса, які ехаў з Польшчы ў Беларусь, мытнікі знайшлі пяць кантэйнераў з пітонамі.
👉 Што цяпер пагражае кіроўцу аўтобуса, а таксама пра далейшы лёс пітонаў чытаць ПА СПАСЫЛЦЫ
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Пуцін прапаноўвае змяніць ядравую дактрыну Расеі. Згадаў Беларусь
✔️Дэмсілы Беларусі падсумавалі ўдзел у Генасамблеі ААН
✔️Рыжанкоў прапаноўвае Вільні перазагрузіць беларуска-літоўскія дачыненні
✔️80 дронаў і 6 ракет Расея выпусціла па Украіне
✔️Прынамсі 4 «Шагэды» заляцелі на тэрыторыю Беларусі ноччу
✔️Фільм беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» пакажуць на кінафестывалі ў Гдыні
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🎼Ого, гэта што, «новы» твор Моцарта?
Прынамсі, раней яго ніколі не выконвалі. Паслухайце!
🤔 У Беларусі запускаюць вытворчасць беспілотных трактароў
Па словах генеральнага дыректара ААТ «МТЗ» Сяргея Аўраменка, «цяпер адпрацоўваюцца алгарытмы, звязаныя з механізмамі кіравання гэтым трактарам, каб зрабіць яго масавым прадуктам».
Выйсці на серыйную вытворчасць прадпрыемства плануе «у найбліжэйшыя два-тры гады».
💱 Курсы валютаў на 26 верасня
Еўра і долар упалі. а вось рубель крыхк падрос
#курсывалютаў
💔 «Без смеху і ў калоніі - нікуды»
Ірына Шчасная — актывістка, рэдактарка папулярных тэлеграм-каналаў, сярод якіх «Мая краіна Беларусь». Пасля амаль чатырох гадоў няволі яна нарэшце ўз'ядналася з сям'ёю.
У асцярожным інтэрв'ю «Белсату» Ірына распавядае пра двойкі па матэматыцы ў школе, пра (не)магчымасць прабачэння турэмнікам і нянавісць да ружовага колеру.
👉 Чытайце шчырае інтэрв’ю Ірыны Шчаснай ПА СПАСЫЛЦЫ
🤔 «Новы этап развалу постсавецкага рэгіёну»
Два з паловай гады вайны ва Украіне моцна ўдарылі па аўтарытэце Расеі сярод краінаў былога СССР. Яны не толькі спрабуюць адысці ад Крамля, але і знайсці апору ў трэціх дзяржавах. Аднак не ўсе...
Найбольш яскравым прыкладам спробаў дыстанцыявацца ад Расеі з’яўляецца Арменія. А Грузія наадварот актыўна кажа пра збліжэнне з дзяржавай-агрэсарам. Беларусь жа і ўвогуле падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны.
👉 Дык чым жыве і чаго чакае былы СССР праз 2,5 гады вайны? Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
📍100 гадоў таму ў Беларусі былі 4 дзяржаўныя мовы, а цяпер згадваць пра дзяржаўныя мовы іх у нашай краіне не выпадае...
Тым часам у Еўропе сёння адзначаюць Дзень моваў. Мільёны еўрапейцаў ладзяць імпрэзы, чытанні, наведваюць вандроўныя кніжныя выставы, каб перажыць досвед моўнай разнастайнасці.
Што можна зрабіць беларусам, каб пачувацца грамадзянамі Еўропы, – і пачаць проста сёння? Сабралі парады ў нашым артыкуле, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)