🤔 Шматпакутны аўтавакзал «Усходні» нарэшце атрымае другое жыццё
Там плануюць зрабіць гарадскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.
«Минскстрой» паведамляе, што на вакзале будзе «інавацыйная адукацыйная пляцоўка» для дзяцей і навучальныя лабараторыі (нават для забароненых беспілотнікаў), трасы, пляцоўкі і мабільны каркасны басейн.
Таксама ўлады абяцаюць, што «футурыстычная архітэктурная выява будынка» будзе захаваня.
☝️ Аб'ект плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2025 годзе
👆Былая грамадзянская жонка Паўла Дурава збіраецца даказваць свае правы на Telegram
З гэтай нагоды Ірына Балгар збіраецца звярнуцца ў суд. Чаму жанчына толькі цяпер вырашыла даказаць свае правы на Telegram, і на падставе чаго яна збіраецца гэта рабіць, чытайце ў нашым артыкуле ПА СПАСЫЛЦЫ (з Беларусі - праз VPN).
🔹«Польшча для нас прыклад, як салідарнасць можа змяніць хаду гісторыі»
Упершыню беларус стаў лаўрэатам прэміі «Салідарнасць» імя Леха Валэнсы - яе атрымаў Павел Латушка.
Што за прэмія і хто яшчэ яе атрымліваў? Глядзіце ў нашым сюжэце з месца падзеяў!
💬 «Дыктатар, хочаш перавярнуць старонку? Няма чаго пераварочваць – твая кніжка ўжо скончылася!»
Павел Латушка стаў лаўрэатам прэміі «Салідарнасць» імя Леха Валэнсы.
Уручаў яе кіраўніку НАУ міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі. Пасля гэтага Латушка выступіў з моцнай прамоваю.
☝️Наш рэпартаж з урачыстай цырымоніі чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
#рэпрэсіі Асноўнае за 18 верасня
▪️Палітвязня Змітра Дашкевіча зноў судзяць.
▪️У Беларусі +7 новых палітвязняў.
▪️У Гомельскай вобласці затрымалі як мінімум 7 чалавек.
▪️Настаўнікаў выклікаюць у КДБ і затрымліваюць па справе «Адукаванкі».
▪️Ксяндза Генрыка Акалатовіча абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве».
▪️За каментары пра прадстаўнікоў рэжыму затрымалі мужчыну.
▪️У Менску пачынаюць судзіць 57-гадовую жанчыну, затрыманую за дапамогу палітвязням.
▪️Жыхарку Брэста пачалі судзіць па шасці крымінальных артыкулах.
▪️«Беларускі жаночы фонд Belarus Women’s Foundation» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».
▪️Беларускія пракуроры патрабавалі выдаліць з «Яндэкс Музыцы» «экстрэмісцкія песні» гурта TOR BAND.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Ад «памілавання» да выклікаў у КДБ настаўнікаў. Як Лукашэнка рыхтуецца да выбараў?
🔸На дзяржаўным ТБ паказалі Юрася Зянковіча, асуджанага па «справе змоўшчыкаў». Ён змяніўся да непазнавальнасці
🔸Суд ЕЗ не задаволіў пазоў «Беларуськалію» аб адмене санкцыяў
🔸Новыя выбухі гаджэтаў (і не толькі) ў Ліване
🔸Павел Латушка стаў лаўрэатам прэміі «Салідарнасць» імя Леха Валенсы
Далучайцеся да эфіру ⤵️
«Лукашэнка будзе трымаць інтрыгу, а потым не пойдзе на "выбары"»
Так лічыць Анатоль Котаў. Палітолаг Павел Усаў жа мяркуе,, што самаабвешчаны будзе трымацца за ўладу, пакуль не перадасць яе Нікалаю (малодшаму сыну).
🤔Чые аргументы будуць мацнейшыя? Глядзіце гарачыя спрэчкі ў новай праграме «Двубой»
Ого, новы альбом «Молчат Дома» абышоў альбомы Тэйлар Свіфт!
Альбом «Belaya Polosa» заняў 21-е месца ў чарце Billboard. Беларускі гурт плануе выступіць з ім у Еўропе (29 канцэртаў) і Паўночнай Амерыцы (30 канцэртаў).
Дарэчы, такі рэйтынг альбом атрымаў усяго за тыдзень. У 2020 годзе іх зборнік «Monument» таксама заняў 21-ю пазіцыю ў Billboard.
🤔 «Ткалова улица», банк «Кравченко и партнёры», аптэка «Миронов», бістро «Беларусь»
У цэнтры эстонскай сталіцы з'явіліся дзіўныя расейскамоўныя шыльды.
Не, гэта не акупацыя, проста тут здымаюць кіно . Глядзіце, як рэагуе на незвычайны антураж мясцовая дзяўчына 🫠
Палітвязня Змітра Дашкевіча зноў судзяць
Цяпер яго хочуць абвінаваціць яшчэ па двух крымінальных артыкулах: грубае парушэнне парадку і непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.
У 2022 годзе Дашкевіча асудзілі на 1,5 года калоніі, яго жонку — на тры гады хатняй «хіміі». У 2023 годзе ён павінен быў выйсці, але яго зноў арыштавалі і дадалі яшчэ год.
#рэпрэсіі
😔 Нягледзячы на тое, што частку палітвязняў выпусцілі на волю, сітуацыя не паляпшаецца
Чаму рэжым выпускае палітвязняў невялікі групамі, і ці азначае гэта пачатак пэўнай адлігі?
Распавядаем у нашым відэа, паглядзіце.
Усё стабільна: долар з еўра падаражэлі, а рубель патаннеў
Такія навіны курсаў валютаў у Беларусі за 18 верасня.
#курсывалютаў
Міністэрства лясной гаспадаркі назвала сябе «брэндам»
А ўсё праз тое, што махляры стварылі падробку сайту ведамства «Лясны домік», дзе прадавалі драўляныя дамы. Чыноўнікі ўспрынялі гэта як камплімент:
«Калі нас падрабляюць, значыць, мы сталі брэндам!»
Міністэрства просіць беларусаў звяртацца толькі на афіцыйныя гандлёвыя пляцоўкі. Паводле іх, попыт на драўляныя хаты ад лясгасаў з пачатку 2024 года вырас у чатыры разы (за пяць месяцаў было прададзена 16 дамоў).
😮 Ізраіль адначасова падарваў 3000 пэйджараў, якімі карысталіся баевікі «Хезбалы»
Тысячы людзей пацярпелі, большасць страціла зрок. Сярод іх — амбасадар Ірану ў Ліване, які страціў вока. Паведамляецца таксама пра дзесяць загінулых.
Як гэта адбылося? Паводле Reuters, ізраільскія спецслужбы перахапілі партыю пэйджараў яшчэ да іх дастаўкі ў Ліван. Яны абсталявалі прылады невялікай колькасцю выбухоўкі PETN (не больш за 20 грамаў), якая павінна была выбухнуць пры дыстанцыйным награванні батарэі.
Як сцвярджаюць самі ісламісты, такімі пэйджарамі карысталіся пераважна баевікі «Хезбалы», і яны не былі папулярныя сярод мірных жыхароў.
Вольга Гарбунова выказала незвычайныя думкі пасля сыходу з АПК
Паводле яе, рэжым сапраўды хоча перагарнуць старонку, і гэта паказвае новы склад чыноўнікаў.
«У людзей, якія цяпер у новай камандзе ў Менску, на добрым узроўні прыняцця рашэнняў ёсць шмат перспектыў і магчымасцяў. Я мяркую, што ёсць бачанне, бо ёсць адпаведны бэкграўнд», — адказала Вольга журналістам «Радыё Свабода»
Асаблівую ўвагу прыцягваюць ейныя словы пра барацьбу. У кантэксце палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк, яна лічыць змаганне «бессэнсоўным».
«Між іншым, Калеснікава заўсёды выступала за мірныя перамовы, за дыялог з уладамі. Згадайце яе з'яўленне на вуліцах Менску, калі яна была на свабодзе. А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная. Проста знішчэнне чалавека і сям’і».
Нагадваем, два дні таму Вольга Гарбунова заявіла, што сыходзіць з Аб'яднанага Пераходнага Кабінету.
🤍❤️🤍33 гады таму над нашай краінай афіцыйна залунаў бел-чырвона-белы сцяг
19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў законы «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь», а таксама «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь». Замест камуністычнага сцяга і гербу нашымі сімваламі сталі бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».
У той жа дзень нашая краіна стала афіцыйна называцца Рэспубліка Беларусь.
Верым, што нашыя нацыянальныя сімвалы зноў стануць афіцыйнымі ў Новай Беларусі!
📍На наступным тыдні Уладзімір Зяленскі плануе сустрэцца з кандыдатамі ў прэзідэнты ЗША
Выданне Bloomberg паведамляе, што Камала Гарыс збіраецца на наступным тыдні сустрэцца з прэзідэнтам Украіны. У той жа час Reuters піша, што Дональд Трамп заявіў, што, імаверна, сустрэнецца з Зяленскім на наступным тыдні.
Акрамя таго, прэзідэнт Украіны выступіць у ААН і сустрэнецца з цяперашнім прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.
📸Фота: Alessandro Della Valle/AFP/Getty Images
Добрага дня, шаноўныя!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
⭕️ Раз’яднаны пераходны кабінет?
Наколькі крытычны выхад «міністраў» з АПК і што за гэтым стаіць.
⭕️ «Фактычна выціскаюць з краіны»
Як і чаму беларус, якога Літва сама ж запрасіла ў краіну, стаўся для яе «пагрозаю нацбяспецы»?
⭕️ «Цвёрда веру, што беларуская салідарнасць таксама стане пераможцам»
Павел Латушка атрымаў прэмію «Салідарнасць» імя Леха Валэнсы
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 18 верасня
▫️Украінскія дроны атакавалі склад боепрыпасаў у Расеі.
▫️Выйшаў на волю журналіст Андрэй Толчын.
▫️Вольга Гарбунова выказала незвычайныя думкі пасля сыходу з АПК.
▫️Ізраіль адначасова падарваў 3000 пэйджараў, якімі карысталіся баевікі «Хізбулы». А потым пачалі выбухаць іншыя прылады.
▫️Рэжым Лукашэнкі ўсё ж такі плануе прыняць закон аб «замежных агентах.
▫️У цэнтры эстонскай сталіцы з'явіліся дзіўныя расейскамоўныя шыльды.
▫️Новы альбом «Молчат Дома» абышоў альбомы Тэйлар Свіфт!
🛑 YouTube будзе блакаваць прапагандысцкія каналы лукашэнкаўцаў, калі атрымае запыт ад той ці іншай дзяржавы
Першай такой дзяржаваю стала Літва.
Літоўская агенцыя па наглядзе за СМІ паведаміла ў прэс-рэлізе, што папрасіла платформу выдаліць 18 беларускіх акаўнтаў у рамках супрацоўніцтва з Google.
🔍Чытайце болей ПА СПАСЫЛЦЫ
🔹Мала хто з беларусаў, якія цяпер бароняць Украіну ад расейскай агрэсіі, у мінулым меў дачыненне да войска ці да зброі
Большасць з іх мелі «цывільныя» прафесіі і нават не думалі, што жыццё прымусіць іх пайсці на фронт.
Гэта тычыцца і Паўла Шурмея, які цяпер выконвае абавязкі камандзіра Палка Каліноўскага. У мінулым Шурмей прафесійна займаўся веславаннем і нават рэпрэзентаваў Беларусь у гэтым відзе спорту на Алімпіядзе.
Аднак з вясны 2022 года пра спартовыя спаборніцтвы давялося забыцца – Шурмей прыняў новы выклік лёсу. Глядзіце больш у нашым відэа ☝️
❗️Сталі вядомы прозвішчы яшчэ 12 памілаваных палітвязняў
Сярод іх:
🔻Дзмітрый Лагуценка
🔻Андрэй Ігнатовіч
🔻Дзмітрый Утоўка
🔻Віталь Цыдзік
🔻Канстанцін Саламіюк
🔻Віталь Юрэня
🔻Андрэй Толчын
🔻Сяргей Мардзіловіч
🔻Сяргей Фісюк
🔻Аляксандр Бараноўскі
🔻Ірына Гарачкіна
🔻Юлія Лабунава
Нагадваем, 2 дні таму рэжым вызваліў 37 палітычных зняволеных.
У Ліване новыя выбухі — на гэты раз рацыі
Сродкі сувязі баевікоў «Хезбалы» пачалі выбухаць у Бейруце і іншых гарадах краіны. Ёсць загінулыя.
Акрамя таго, паведамляецца пра выбухі іншых прылад: ноўтбукаў, тэлефонаў, а таксама аўтамабіляў і скутэраў. Усё гэта было закуплена «Хезбулою» адначасова з пэйджарамі.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Журналіст Андрэй Толчын выйшаў на волю па «памілаванні».
🔻Украінцы знішчылі ў Расеі велізарны арсенал ракет і артылерыі.
🔻Ізраіль дыстанцыйна падарваў пэйджары баевікоў «Хезбалы».
🔻Рэжым адсвяткаваў Дзень народнага адзінства — зноў размовы пра трэцюю сусветную.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.
🥴Рэжым Лукашэнкі ўсё ж такі плануе прыняць закон аб «замежных агентах»
Такое «новаўвядзенне» можа з'явіцца пасля так званых выбараў у Беларусі.
«Як можна правесці справядлівыя выбары, калі арганізацыя, якая ўдзельнічае ў выбарах, фінансуецца з-за мяжы і выконвае пэўную замову тых, хто аплачвае яе дзейнасць? Гэта ж відавочна. Больш слушнае пытанне – ці дастаткова таго, што мы ўжо прынялі?» – заявіў кіраўнік ЦВК Карпенка.
Дарэчы, пра «замежных агентаў» пачалі гаварыць яшчэ ў 2020 годзе. Аднак рэжым вырашыў пачаць адразу з «тэрарыстаў» і «экстрэмістаў».
«Яна заявіла пра жэст гуманнасці Лукашэнкі»
Юрый Дракахруст распавёў, чаму Вольга Гарбунова вырашыла пакінуць АПК. Аказваецца, там былі разыходжанні ў поглядах.
Цалкам глядзіце ў праграме «Белсат ZOOM»
«Ён быў у калоніі ў Аленаўцы, па якой прыляцела ракета»
Нядаўна стала вядома, што беларускага ваяра Яна Дзюрбейку, які абараняў Украіну, а пасля трапіў у расейскі палон, збіраюцца судзіць у так званай ДНР. Суд над ім пройдзе завочна, а прозвішча ваяра дагэтуль у міжнародным вышуку.
Чаму так і пра што гэта можа сведчыць? Разбіраемся ў нашым відэа.
«Хтосьці трымаў рукі, адкрываючы грудную клетку для ўдару мячом»
Хірург пракаментаваў пакаранне ўкраінскага вайскоўца ў Данецкай вобласці
⚠️ Увага, падрабязнасці могуць шакаваць:
🔻Калі мячом праткнулі ўжо мёртвае цела, з раны не павінна была выцякаць кроў. Але на фатаграфіі відаць, што з раны было багата крыві.
🔻Палоннага байца ЗСУ альбо забілі непасрэдна мячом, альбо спачатку забілі, а затым практычна адразу ж уторкнулі ў яго меч. У кожным з гэтых выпадкаў гаворка ідзе пра пакаранне бяззбройнага чалавека.
🔻Рукі ў трупа адубелі, як калі б іх хтосьці ўтрымліваў, адкрываючы грудную клетку для ўдару мячом.
🔻На запясцях забітага байца ЗСУ бачныя рэшткі скотчу, якім ваеннапалонным звязваюць рукі.
Нашыя калегі з «Вот Так» падлічылі, што з пачатку 2024 года расейскія войскі пакаралі смерцю не менш за 36 украінскіх палонных
🤡 Пракуроры Гомля папрасілі «Яндэкс-музыку» выдаліць песні гурта Tor Band
І тыя паслухаліся...
«Выдаліць запісы выступаў фашысцкіх лідэраў і экстрэмісцкія музычныя кампазыцыі» — гэтак напісала пракуратура расейскаму сэрвісу.
Акрамя беларускага гурта, Яндэкс яшчэ выдаліла і кантэнт суполкі «Маланка Медиа».
Нагадваем, музыкаў Tor Band затрымалі у 2022 годзе. У гэты ж год іх асудзілі на вялікія тэрміны зняволення ў калоніі узмоцненага рэжыму: Дзмітры Галавач атрымаў 9 гадоў, Яўген Бурло — 8 гадоў, Андрэй Ярэмчык — 7,5 года. Таксама кожны атрымаў яшчэ і штраф 100 базавых велічыняў.
Выйшаў на волю журналіст Андрэй Толчын
Рэжым асудзіў яго на 2,5 гады за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «паклёп на Лукашэнку». Увесь тэрмін палітвзень адбыў ў калоніі № 15 у Магілёве.
«Вызвалілі ўчора з Магілёўскай калоніі і ўначы ён дабраўся дахаты. Памілаваны!», — паведамляе тг-канал «Парламенцкі канал»
Андрэй — стваральнік газеты «Гомельскія ведамасці». Пасля пратэстаў 2020 года ён вырашыў сысці з прафесіі.