🎤 Арганізатары Еўрабачання вызначыліся з горадам, дзе пройдзе наступны конкурс
Тое, што Еўрабачанне-2025 правядуць у Швейцарыі, стала зразумела пасля перамогі прадстаўніка гэтай краіны на папярэднім конкурсе ў траўні. Заставалася вызначыць горад.
🔍 Вось дзе ў выніку правядуць найпапулярнешы спеўны фэст кантыненту
😨 У ЗША арлана ўзяліся даследаваць ветэрынары, бо ён не мог узляцець. Высветлілася, што птушка з'ела янота
Арлана, які відавочна адчуваў сябе не вельмі добра і з нейкай прычыны не мог лётаць, пабачылі наведнікі парку Wilson's Creek National Battlefield у штаце Місуры. Спачатку былі падазрэнні, што птушка мае перабітае крыло альбо нейкае іншае пашкоджанне. Аднак усё аказалася не так празаічна.
Рэнтгенаўскі здымак паказаў, што арлан набраў лішнюю вагу, з'еўшы... янота. Ягоная неперавараная лапа ўсё яшчэ заставалася ў страўніку. Небарака-янот важыў так шмат, што проста не даваў арлану ўзляцець.
Пасля таго, як ветэрынары дагледзелі нацыянальную амерыканскую птушку і пераканаліся, што ёй больш нічога не пагражае, арлана вярнулі ў парк.
👴🏻 «Эра сямідзесяцігадовых кіраўнікоў скончылася»
Так заявіў Лукашэнка, прыходзячы да ўлады ў 94-м. Цяпер яму самому 70
Ужо тры дзесяцігоддзя ён трымае ўладу ў краіне, прайшоўшы шлях ад папуліста да чалавека, якога беларусы і цывілізаваны свет называюць узурпатарам і дыктатарам.
А з чаго ўсё пачыналася? Прыгадаем, як адносна малады палітык прывёў Беларусь да цяперашняга стану: ПА СПАСЫЛЦЫ
ЗСУ атакавалі дронамі аэрапорт і завод у Калуге
Аперацыя адбылася ў 300 кіламетрах ад мяжы з Украінай. Беспілотнікі нанеслі шкоду міжнароднаму аэрапорту і дасягнулі былога завода Volkswagen (з 2022 года там змяніўся ўласнік).
Паведамляецца, што ахвяр няма. Расейская СПА нібыта збіла ўсе дроны, аднак не абышлося без разбурэнняў. Таксама Мінабароны РФ заявіла, што атакі адбыліся ў Бранскай, Белгародскай і Калужскай абласцях, а таксама над анэксаваным Крымам.
📍Пракурор просіць пакараць былога намесніка міністра энергетыкі 6 гадамі ўзмоцненага рэжыму
Міхаілу Міхадзюку выставілі абвінавачванні ў карупцыйным злачынстве.
🔍 Вось які хабар, на думку следства, ён атрымаў
💥 #галоўнае за 29 жніўня
✔️Беларускія вынішчальнікі збілі Shahed над Гомельскай вобласцю. Імаверна, гэта адбылося ўпершыню
✔️Лукашэнка сабраў дзяржаўных прапагандыстаў, каб раздаць ім заданні перад «прэзідэнцкімі выбарамі»
✔️Беларускі плывец Ігар Бокі заваяваў залаты медаль на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы
✔️Заканадаўчая пастка для беларускіх абітурыентаў у Польшчы. Разбіраліся ў праблеме
✔️Шведская міграцыёнка перагледзіць справы пра наданне прытулку беларусам
✔️Былы палітвязень расказаў у інтэрв'ю «Белсату» пра «фантастычныя» заробкі ў калоніі ды пра тое, як не «ссучыцца» ў няволі
✔️Падчас маштабнай ракетнай атакі 26 жніўня Украіна страціла адзін F-16 – пілот загінуў
✔️Жанчыны і дзеці Паўла Дурава: зазірнулі за кулісы жыцця заснавальніка Telegram
✔️Савет міністраў РБ дазволіў школьнікам часцей карыстацца грамадскім транспартам бясплатна
#рэпрэсіі:
▫️Сілавікі зладзілі рэйд на «Варшаўскім мосце»: затрыманыя каля 10 чалавек
▫️Затрымалі хлопца, які падчас пратэстаў-2020 частаваў мітынгоўцаў дранікамі
▫️ГУБАЗіК затрымаў мужчыну, якому закідаюць негатыўныя каментары пра расейскія ды беларускія ўлады ды публікацыю відэа са здзекамі з расейскіх палонных
🥇Беларускі плывец Ігар Бокі перамог у заплыве 100 метраў батэрфляем на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы
Таксама на п'едэстале апынуліся спартоўцы з Францыі ды Іспаніі.
Для нарадзінца Бабруйску гэта ўжо 19-ты паралімпійскі медаль, прычым 16 ранейшых былі залатымі (цяперашні стаў 17-м).
Бокі выступае ў класе спаборніцтваў S13 (спартоўцы з дрэнным зрокам).
❤️🩹 Японец паказвае прыклад сапраўднай вернасці і любові
Нягледзячы на трагічны лёс і сталы ўзрост, мужчына шмат гадоў працягвае прыкладаць вялікія намаганні, каб выканаць апошняе жаданне сваёй жонкі.
Паглядзіце гэтую кранальную гісторыю☝🏻
☝️Украіна страціла адзін з F-16 – пілот загінуў
Генштаб ЗСУ расказаў, што 26 жніўня, падчас маштабнай ракетнай атакі, пілот Аляксей Мэсь перастаў выходзіць на сувязь. Перад гэтым ён паспеў знішчыць тры крылатыя ракеты ды адзін беспілотнік.
Пазней высветлілася, што F-16, за штурвалам якога быў Мэсь, пацярпеў катастрофу. А сам пілот загінуў.
Аляксею Мэсю пасмяротна надалі званне палкоўніка.
🔹«Dissidentby»: далёка не ўсе палітвязні, якіх адпусцілі на волю 20 жніўня, пісалі прашэнні пра памілаванне
Ініцыятыве вядомыя імёны 25 чалавек, якіх выпусцілі з лукашэнкаўскіх турмаў у той дзень.
У папярэднюю хвалю «памілавання», якое прыпала на 3 ліпеня, некаторая частка палітвязняў таксама адмовілася пісаць прашэнні. Тады замест іх выйсці на волю прапанавалі іншым людзям.
📍Чытайце болей па гэтай тэме на нашым новым сайце
☝️Вынішчальнікі, што базуюцца ў Баранавічах, сталі актыўней патруляваць мяжу з Украінаю
Пра гэта піша мясцовая раённая газета.
Паводле звестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», знішчальнікі ў Баранавічах апошнім часам часта падымаюцца праз расейскія дроны, якія павінны атакаваць Украіну і лётаюць праз паветраную прастору Беларусі.
👀 Чытайце падрабязней на нашым новым сайце
🇸🇪 Шведская міграцыёнка перагледзіць справы пра наданне прытулку беларусам
Сцвярджаецца, што гэта не звязана з гісторыяй пра дэпартацыю беларуса, якая з'явілася ўчора. 100%-ных доказаў ейнай праўдзівасці, дарэчы, няма.
👀 Болей інфармацыі, як заўсёды, у нас на старонцы
▶️ У адміністрацыі Лукашэнкі загаварылі пра стварэнне «беларускага YouTube»
Партал Videobel.bу абяцаюць запусціць 12 верасня. На ім маюць з’явіцца трансляцыі «асноўных беларускіх каналаў» (імаверна, дзяржаўных, але наўрад ці «Белсату») і яшчэ некаторыя дадатковыя «фішкі».
📍Чытайце падрабязней у нас на старонцы
📷 Лагатып мы згенеравалі самі, гэта не сапраўдная эмблема відэахостынгу!
👨🏻🎨Менавіта так выглядалі жыхары Рэчы Паспалітай... паводле кітайскай версіі
Гэтыя выявы стварыў кітайскі мастак у другой палове XVIII стагоддзя. Да чаго тут мядзведзь? У Смаргоні была вядомая на ўсю Еўропу мядзвежая акадэмія, дзе мядзведзяў вучылі розным штучкам. Як відаць з гэтага малюнку, слава гэтай акадэміі, мабыць, дайшла і да Кітаю.
Звярніце таксама ўвагу на тое, як дакладна мастак прамаляваў дэталі☝🏻
☝️Сілавікі хваляцца затрыманнем людзей, якія прадавалі месцы ў чарзе на мяжы. Але гэта не дакладна
Адзін з затрыманых, на якога надзелі кайданкі проста на «Варшаўскім мосце», кажа, што хадзіў шукаў катá.
🔍 Чытайце падрабязней на нашым сайце
💁🏻♂️ Разабраныя квадрацыклы, рапс, адзенне і абутак. Беларуская мытня за тыдзень спыніла 9 спробаў незаконнага ўвозу тавараў з РФ
Нагадаем, што Беларусь і Расея яшчэ з 2010 года ўваходзяць у Мытны саюз, які ў тэорыі прадугледжвае наяўнасць мытнага кантролю толькі на сваіх «знешніх контурах».
🔍 Чытайце на старонцы
📍Еўракамісія пераконвае сербскія ўлады не экстрадаваць Андрэя Гнёта ў Беларусь
«Дэлегацыя Еўразвязу ў Бялградзе прысутнічала на судовым слуханні – і адразу звязалася з уладамі пасля вынясення рашэння Высокага суда. Мы давялі кіраўніцтву краіны пазіцыю ў дачыненні да справы спадара Гнёта і акрэслілі нашыя чаканні», – адзначыла прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у лісце Святлане Ціханоўскай.
🔍 Чытайце больш пра судовую эпапею вакол Андрэя Гнёта на нашай старонцы
Лукашэнку прысудзілі вышэйшы ордэн Расеі — Андрэя Першазванага
Гэтая ўзнагарода выкарыстоўваецца яшчэ з царскіх часоў і ўручаецца тым, хто даказаў сваю вернасць і лаяльнасць Расеі.
На сайце Крамля гаворыцца, што Лукашэнка атрымаў яе «за выбітныя заслугі ў развіцці адносін паміж Расеяй і Беларуссю, а таксама ва ўмацаванні сяброўскіх сувязяў паміж расейскім і беларускім народамі».
Гэты ордэн можа быць падарункам Лукашэнку, які ў чаговы раз змяніў дату свайго дня народзінаў. Цяпер зноў 30 жніўня (з Мікалаем не супадае).
Марыя Калеснікава ў калоніі схуднела да 45 кг
Пра гэта распавяла сястра палітзняволенай Таццяна Хоміч выданню «Настоящее время»:
«Я ў шоку. Мы раней чулі, што яна вельмі худая, але зараз нават называюць такую лічбу, што Маша важыць 45 кг пры яе росце 1,75 м. Мне складана зразумець логіку, чаму гэта адбываецца.
Я разумею, чаму — магчыма, гэта ізаляцыя. Гэта такое псіхалагічнае ціск на Машу, ізаляцыя ад знешняга свету, каб яна думала, што пра яе ўсе забыліся. І ў той жа час, каб яна не магла, напэўна, перадаваць якія-небудзь навіны, нейкія вестачкі ад сябе, бо лічаць, што нават зараз Маша — гэта чалавек, які вельмі моцна натхняе людзей».
Паводле апошняй інфармацыі з калоніі, Калеснікавай з кастрычніка 2023 года не перадаюць лісты, «рвуць іх» на ейных вачах і «ўсяляк здзекуюцца» з яе.
Нагадаем, у студзені 2022 года Марыю прысудзілі 11 гадоў калоніі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Швецыя перагледзіць справы аб прытулку беларусаў
Зусім нядаўна стала вядома пра беларуса, які прыехаў у Швецыю разам з маці і папрасіў палітычнага прытулку. Яму адмовілі і дэпартавалі ў Беларусь, дзе яго адразу затрымалі. Аказваецца, гэта не адзіная гісторыя з адмовай у прытулку беларусам у Швецыі. Шведскія ўлады адрэагавалі на крытыку наконт гэтых спраў — чытайце ў матэрыяле.
🔺Лукашэнка рыхтуе прапаганду да «вайны» на выбарах
Самаабвешчаны сабраў вядомых прапагандыстаў і даў ім парады, як трэба агітаваць за яго (сам ён пакуль не заявіў пра ўдзел). Мы даведаліся, што было ў гэтым інструктажы.
🔺Мінімум пяць прызнаных дзяцей і сотні тысяч еўра аліментаў
Гэта ўсё датычыцца Паўла Дурава, які цяпер пад кантролем французскіх уладаў. За апошнія дні ўвага да стваральніка Telegram павялічылася ў разы па ўсім свеце, а таксама з'явіліся дзіўныя факты з ягонага жыцця. Сабралі самыя цікавыя.
😼 Гэты кот відавочна любіць гуляць на планшэце
Паглядзіце, на што часам здольныя гадаванцы 🫠
📽 Тры беларускія «дакументалкі» сабралі аншлаг у цэнтры Варшавы
Нашыя карэспандэнты наведалі сеансы, што адбыліся ў межах праграмы «Пад супольным небам». Паказы прайшлі ў дворыку на Foksal, 11 – па адрасе, добра знаёмым беларусам Варшавы, бо побач знаходзіцца Музей вольнай Беларусі.
👀 Чытайце рэпартаж ПА СПАСЫЛЦЫ
📍Украінцы трымаюць пад кантролем кавалак Курскай вобласці ўжо больш як тры тыдні. Што далей?
Намеснік кіраўніка ЦРУ Дэйвід Коэн заявіў, што Пуцін абавязкова пачне контрнаступ у Курскай вобласці і паспрабуе вярнуць страчаныя землі. У адваротным выпадку, на яго думку, Крамлю давядзецца мець справу з негатыўнымі наступствамі ў грамадстве.
🔍Чытайце вялікі аналітычны матэрыял на нашай старонцы
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Баявая авіацыя Беларусі збіла расейскі ўдарны беспілотнік тыпу «Шагэд»
🔸 Гісторыя з дэпартаванымі са Швецыі беларусамі: дзе праўда, дзе хлусня?
🔸Урад дапоўніў спіс забароненых да ўвозу тавараў з «нядобрасуседскіх краін»
🔸Як жывуць і вучацца дзеці Харкава пад штодзённымі абстрэламі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/OA3lJI5XGDU
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🚀 Украіна прыменіць супраць Расеі балістычныя ракеты ўласнай вытворчасці?
Уладзімір Зяленскі заявіў пра стварэнне новай зброі ⤴️
🔹Яшчэ адзін былы намеснік міністра абароны РФ затрыманы і атрымаў у плечы «крыміналку» за махлярства
Следства лічыць, што Павел Папоў незаконна ўзбагачаўся за кошт парку «Патрыёт», за развіццё і абслугоўванне якога ён адказваў.
📍Чытайце на старонцы, што ён паспеў набыць для сябе і чальцоў сваёй сям'і
🤔 Заканадаўчая пастка для беларускіх абітурыентаў у Польшчы. Разбіраліся ў праблеме
Колькі менавіта абітурыентаў у Польшчы трапілі ў гэтую пастку, дакладна невядома, але, мяркуючы па расказах беларусаў, якія актыўна абмяркоўваюць праблему ў закрытых чатах, такіх цяпер нават не дзясяткі, а сотні.
🔍 У чым жа справа? Чытайце ў нашым матэрыяле
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Марыі Калеснікавай больш за год не перадаюць лісты. А часам рвуць на ейных вачах ⬆️
🔻Лукашэнка запэўнівае, што не будзе аддаваць загад арміі РБ ваяваць за межамі краіны
🔻У Беларусі ўпершыню прымянілі авіяцыю для збіцця «шагэда»
🔻Пральныя машыны і падгузнікі з «несяброўскіх» краінаў патрапяць у «бан» з 15 кастрычніка
🔻Зяленскі прызнаў, што сітуацыя пад Пакроўскам вельмі складаная
🔻Паўлу Дураву выставілі абвінавачванні
🔻Як будзе дзейнічаць з 1 верасня бясплатны праезд для школьнікаў?
🔻Стартаваў Венецыянскі кінафестываль. А ў Парыжы распачаліся Паралімпійскія гульні
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔸Жанчыны і дзеці Паўла Дурава: зазірнулі за кулісы жыцця заснавальніка Telegram
Дураў заўсёды падкрэсліваў, што аддае перавагу самотнаму жыццю – маўляў, гэта адная з прычынаў яго добрага выгляду. На самой жа справе першым дзіцем ён абзавёўся ў 2009-м, у 25 гадоў.
👀 Чытайце матэрыял на нашай старонцы
🔹Лукашэнка сабраў дзяржаўных прапагандыстаў, каб раздаць ім заданні перад «прэзідэнцкімі выбарамі»
Самаабвешчаны кіраўнік РБ падзякаваў адказным за прапаганду за тое, што яго «часам някепска паказваюць», але заклікаў у гэтую перадвыбарчую кампанію казаць пра дасягненне Беларусі (а недахопы лепш не паказваць).
👀 Чытайце на нашым сайце