belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Расследаванне ByPol: як сілавікі падчас пратэстаў знішчалі кіроўцаў;

🔸 ФСБ завяло крымінальныя справы: расейскія самалёты і верталёты прадавалі ва Украіну;

🔸 Сейм Літвы разглядзіць пытанне аб падаўжэнні санкцыяў супраць грамадзянаў Беларусі;

🔸 Сярэдні кошт квітка – каля 8 з паловаю тысяч долараў. У Лас-Вэгасе прайшоў Супер боўл – фінальны матч нацыянальнай футбольнай лігі ЗША;

Далучайцеся да эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/674NoeYCQGs

📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

☝️ Беларуса затрымалі за падпал падстанцыі ў Туле

Прынамсі так сцвярджае Федэральная служба бяспекі Расеі.

Пра затрыманага паведамляецца толькі, што ён грамадзянін Беларусі 1998 года нараджэння, які раней быў судзімы за хуліганства з ужываннем зброі, выбуховых або гаручых рэчываў

Падрабязней ⤵️

Читать полностью…

Белсат

☝️ @nashaniva: Фатографка БелТА здымала суды над палітвязнямі, а цяпер шукае кватэру ў Варшаве

Як паведамляе «Наша Ніва», Аксана Манчук апошнія гады працавала ў БелТА. Пасля падзей 2020-га года здымала ў тым ліку пратэсныя маршы, суды над палітзняволенымі, мігрантаў на мяжы.

Сярод ейных знакавых здымкаў – фота Віктара Бабарыкі ў судзе. Фатографаў незалежных СМІ не пусцілі ў будынак суда.

У Варшаву жанчына пераехала ў канцы 2022-га. Яна паехала за сваім мужам, які працуе ў IT, і занялася камерцыйнай здымкай. У аб'яве аб пошуку кватэры ў сталіцы Польшчы адзначыла, што раней працавала ў навінавым агенцтве – здымала міжнародныя культурныя, спартыўныя і палітычныя падзеі.

📌 Ад каментароў калегам з «Нашай Нівы» адмовілася.

Читать полностью…

Белсат

🙌 Кандыдат здаровага чалавека. Знаёмцеся, Ясь Гаспадар

Кандыдата ў дэпутаты, якога нельга затрымаць і пасадзіць за краты. Ясь жыве на платформе «Новая Беларусь» — у мабільнай аплікацыі для тых, хто за мяжой, а на сайце — для тых, хто ў краіне. З ім можна пагаварыць:

Са мной можна спрачацца, мяне можна крытыкаваць і не баяцца за сябе, са мной можна згаджацца, бо хочацца, а не таму, што трэба. І са мной можна пагутарыць у любы момант, у адрозненне ад іншых, нікому не вядомых, фэйкавых кандыдатаў


Ясь Гаспадар заклікае да адкрытага абмеркавання сваёй праграмы і гатовы весці дыялог з усімі зацікаўленымі бакамі. Сярод дарадцаў і давераных асобаў Яся – Яраслаў Раманчук, Анатоль Лябедзька, Міхаіл Рубін, Аляксандр Дабравольскі і Павел Лібер.

❓ Аддалі б голас за такога?

Читать полностью…

Белсат

📺 Асноўнае на гэтую гадзіну

✔️ У Баранавічах – хапун;

✔️ Больш за 2,5 тысячы крымінальных справаў за экстрэмізм завялі на беларусаў за 2023;

✔️ Вагнэраўцаў могуць залучыць да аховы парадку падчас выбараў у Беларусі;

✔️ Франак Вячорка заклікаў беларусаў не ўдзельнічаць у так званых выбарах;

✔️ У Нямеччыне забілі 17-ці гадовага баскетбаліста з Украіны Уладзіміра Ермакова;

✔️ У Рыа-дэ-Жанэйра – чацвёрты дзень карнавалу;

Глядзіце
кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞

Читать полностью…

Белсат

😬 Усё, што трэба ведаць пра так званых прадстаўнікоў народа

Моладзевы блок сабраў выступы кандыдатаў перад бліжэйшымі так званымі выбарамі. Выйшла займальнае відовішча ☝️

Читать полностью…

Белсат

😏 Лавіце яшчэ адну ідэю на свята закаханых

Заапарк у ЗША запусціў штогадовую акцыю да Дня Святога Валянціна. Таракана або пацука, якога скормяць звярам, можна назваць імем былой ці былога. Даць імя таракану можна за $10 долараў, пацукі крыху даражэй - $25.

У 2021 годзе жывёлінкам скармілі таракана «Лукашэнку». За гэтым нават можна было назіраць у прамым эфіры. Агулам было некалькі дзясяткаў заявак з такім імем.

Падаць заяўку сёлета можна тут 👈 Дарэчы там маецца вегетарыянскі варыянт - імем былога(ой) можна назваць гародніну

Читать полностью…

Белсат

🪖 Анджэй – былы аператар БелаПАНу. Сёння ён – ваяр мінамётнага разліку «Жнец» палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова

Мы сустрэліся з Анджэем у Кіеве:

Рэчы, якія па-сапраўднаму кранаюць, – гэта вось калі ты заязджаеш у нейкую вёску, і там няма ніводнай цэлай хаты, ніводнай. Там проста тырчаць пячныя трубы, як у вайну, хронікі глядзіш – і ўсё. А тут жа жылі людзі. Тут жылі, і відаць, што жылі нядрэнна. Як жа так? Вось у чым іхная віна?


Новае выданне праграмы «Ваяры» на канале «Белсат LIFE» 🎞

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

😡 Беларускія ўлады зноў змагаюцца з VPN

У планах – фільтраванне трафіку з мэтай супрацьдзеяння ананімайзерам, VPN і проксі-серверам, якія выкарыстоўваюць «у супрацьпраўных мэтах»

Беларусь і Расея збіраюцца аб’яднаць спісы «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў». Хутчэй за ўсё, гэта тычыцца і канкрэтных сайтаў, якія будуць блакаваць.

Пачытайце, наколькі ўсё дрэнна і што рабіць:

✅ Праз VPN
Без VPN

#рэпрэсіі #штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

👩‍⚕️ Медперсанал працуе больш, чым на стаўку, але патрэбы ўсё адно не закрытыя

«У ГУЗ “Полацкая ЦГЛ” працуе больш за 2 тысячы чалавек. Укамплектаванасць лякарні па фізічных асобах складае 62,6%, па штатных адзінках – 91,75%»

– піша выданне «Полацкі веснік».

Утрымліваць кадры спрабуюць з дапамогай жылля.

Праблема з медыкамі не толькі ў Полацку. У Калінкавіцкай лякарні, напрыклад, тры гады няма лекара-анколага, высветліла летам 2023 года пракуратура.

Читать полностью…

Белсат

💥#галоўнае за 11 лютага

▫️Расейская хакейная каманда абразілася паразе ад беларусаў і зладзіла скандал.

▫️Жаўнер ЗСУ выйшаў з расейскага палону і паказаў, як выглядае.

▫️У Шчучыне асудзілі 12-гадовага хлопчыка.

▫️Беларусь і Расея пачалі ствараць аналаг «IKEA».

▫️Дональд Трамп заявіў, што дазволіць Расеі рабіць, што хоча.

▫️Уладзімір Каранік разам з ігуанай звярнуліся да кітайцаў па-кітайску!

▫️32 гады таму беларускія шахцёры зладзілі вялікі страйк і перамаглі.

▫️217 гадоў таму нарадзіўся Напалеон Орда.

Читать полностью…

Белсат

😡Расея завербавала з Непалу каля 15000 наёмнікаў

Пра гэта паведамляе CNN.

Ім абяцаюць заробак у 2000 долараў і паскоранае атрыманне расейскага грамадзянства. Многія з іх не гавораць па-расейску.

«Часам ты нават не можаш зразумець, куды табе трэба ісці і як туды дабрацца»


«Менавіта непальцы і іншыя замежныя баевікі на самай справе змагаюцца на перадавой у зонах баявых дзеянняў. Расейцы размяшчаюцца ў некалькіх сотнях метраў ззаду ў якасці падтрымкі»


Непальскія ўлады ўжо забаранілі сваім грамадзянам ездзіць у Расею на заробак і ўвялі больш строгія патрабаванні да людзей, якія спрабуюць паехаць у такія краіны, як ААЭ, па гасцявой візе.

Аднак, Непал – адна з самых бедных краінаў свету. А вайна для многіх – гэта добры шанец зарабіць грошы🫤

Читать полностью…

Белсат

🔥"Гэты час належыць табе. Не твайму босу"

Аўстралія ўвядзе закон, які дае работнікам права ігнараваць званкі і паведамленні ад сваіх начальнікаў у непрацоўны час, паведамляе Reuters.

Прэм'ер-міністр Аўстраліі Энтані Альбанезе заявіў:

"Мы проста хочам сказаць, што той, каму не плацяць 24 гадзіны ў суткі, не павінен падвяргацца пакаранню, калі ён не знаходзіцца ў сетцы і не даступны 24 гадзіны ў суткі"


Працадаўцы, якія парушаюць гэтае правіла, самі атрымаюць штрафы😳

Аналагічныя законы ўжо дзейнічаюць у Францыі, Іспаніі і іншых краінах Еўрапейскага Саюзу.

Читать полностью…

Белсат

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸 Белпол распавёў пра самыя цікавыя прэзенты Лукашэнкі за 30 год;

🔸 Што адбываецца ў КР. Госці – Арцём Брухан, Яраслаў Бекіш і Ганна Краўчанка;

🔸 Аляксандр Сырскі. Што вядома пра новага камандуючага ЗСУ;

🔸 Еўропа недаплачвае выдаткі ў NATO. Ці справіцца яна з Расеяй без ЗША;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=JgcSZbm76UA

Читать полностью…

Белсат

🤡Жорсткі адказ «IKEA» ад «Беллеспаперапрам»

Так, менавіта гэты канцэрн з цяжкай назвай збіраецца замяніць шведскую кампанію. Расейскія чыноўнікі ўжо высока адзначылі іх «фурнітуры і скрынкі».

Цяпер Беларусь і Расея хочуць «сабраць былых пастаўшчыкоў «IKEA» пад новым брэндам». Расейскі губернатар ужо заявіў, што нават пачалася зборка камерцыйнай сістэмы.

🤔Як думаеце, як можна было б назваць «новую Ікею»?

Читать полностью…

Белсат

Бачылі аптэку на колах?

Такая цяпер працуе ва Украіне. Фармацэўты спрабуюць дабрацца нават туды, дзе не прайсці без бронекамізэлькі. Якія часы, такая і аўталаўка

Читать полностью…

Белсат

😳 Маці вызваленага год таму палітвязня Анатоля Хіневіча судзілі праз Viber. «Вясна» апублікавала паўгадзінны запіс з суда

Аксану Хіневіч затрымалі падчас студзеньскага рэйду. Жанчына пакінула Беларусь, але з’явілася на суд праз відэасувязь у Viber.

Суддзя Святлана Баранава прызнала яе вінаватай у «парушэнні заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе» і прызначыла ёй штраф з кампенсацыяй сумы, эквівалентнай атрыманаму праз «Е-дастаўку» і ініцыятыву «INeedHelpBY», названую «экстрэмісцкім фармаваннем».

Сакратарка суда абяцала даслаць рэквізіты праз Viber. Спадарыня Хіневіч спытала, ці не будзе лічыцца аплата штрафу «гуманітарнай дапамогай Беларусі з замежнага рахунку», але не атрымала адказу 🤷🏻‍♀️

Праз VPNБез VPN

#рэпрэсіі #штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🤔 Амбасада Украіны ў Менску пад узмоцненым наглядам?

Украіна прызначыла Ігара Кізіма амбасадарам для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі. Першы дзень на новай пасадзе ён правёў у палку імя Кастуся Каліноўскага.

Ігар Кізім быў апошнім амбасадарам Украіны ў Беларусі. Да сярэдзіны мінулага году ён заставаўся ў Менску.

☝️ Альянс расследавальнікаў Беларусі атрымаў і прааналізаваў справаздачы МУС. Звесткі, што змяшчаюцца ў іх, могуць сведчыць, што ў пэўны перыяд за Амбасадай Украіны ў Рэспубліцы Беларусь пад выглядам аховы фактычна праводзілася ўзмоцненае назіранне і адсочванне кантактаў.

Праз VPN

Читать полностью…

Белсат

💁 Экс-прэзідэнт Манголіі нагадаў пра свае гістарычныя мапы

Былы прэзідэнт Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж апублікаваў іх у X (былым Twitter), спаслаўшыся на прамову Уладзіміра Пуціна. Элбэгдорж дадаў:

Не хвалюйцеся. Мы мірная і свабодная нацыя


Імаверна, гаворка пра інтэрв’ю Пуціна амерыканцу Такеру Карлсану

Читать полностью…

Белсат

☝️ Кватэру Валерыя Цапкалы ў Менску выставілі на аўкцыён

З'яўленне аб'явы на электронным аўкцыёне заўважылі журналісты парталу «Зеркало».

Плошча кватэры складае 103,7 метраў квадратных. Пачатковы кошт – 358 442 рублёў 20 капеек. Аўкцыён пройдзе 27 лютага.

📌 Выпадак з маёмасцю Цапкалы не першы. У лютым 2023 года на аўкцыёне зʼявілася кватэра Святланы і Сяргея Ціханоўскіх. Іхную кватэру прадалі з трэцяй спробы, паколькі ахвотныя адразу не знайшліся.

Читать полностью…

Белсат

Навошта змагацца з картай паляка? І дзе карта беларуса?

У каментары «Белсату» рэдактар выдання «Беларусский ежегодник» Вадзім Мажэйка адзначыў, што стварэнне карты беларуса ці пасведчання замежніка прадугледжвае наяўнасць нейкіх пазітыўных стымулаў для прыцягнення замежнікаў. А вось тут у нас праблемы 😬

✅ Праз VPN
Без VPN

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💁 Як не трапіць на содні за «экстрэмізм»? Пачысціце сацсеткі за апошнія 5 гадоў

Бо, паводле намесніка пракурора Гарадзеншчыны, сілавікі караць не хочуць, яны ж толькі папярэдзіць намерваюцца. Прынамсі так ён казаў пад час сустрэчы з супрацоўнікамі «Беллакта» і Ваўкавыскага мясакамбіната:

Люди стали более вдумчиво относиться к разной сомнительной информации, анализировать ситуацию в мире и в нашей стране, пыл 2020-го охладел. И многие осознали, что ошибались. Тем не менее: у кого-то в лентах соцсетей, на страницах личных аккаунтов, возможно, остались картинки, репосты, лайки, комментарии из сообществ или групп, признанных экстремистскими, подписки на них.

... Поэтому советую найти время, просмотреть свои аккаунты в соцсетях, мессенджерах за последние пять лет и удалить всю информацию, которая вызывает сомнение


🧐 А цяпер задача: як зразумець, што інфармацыя на тваіх старонках у сацсетках сумнеўная? Ацаніце ад 1 да 10 агульную ступені сумнеўнасці вашых сацсетак.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🔻2024 год. Менскія сілавікі працягваюць шукаць удзельнікаў пратэстаў 2020 года

І гэтая практыка не спыніцца, сцвярджае прадстаўніца Следчага камітэту:

Планамерная работа па ўстанаўленні асобы кожнага ўдзельніка беспарадкаў праводзіцца штодня


☝️
Толькі ў Менску ў 2023 годзе завялі больш за 1000 крыміналак за «абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады ў Інтэрнэце».

1 003 чалавекі прызнаныя падазраванымі ў «арганізацыі і падрыхтоўкцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

Канцэрт мусіў адбыцца 17 лютага

Як паведамляе гурт ў сваім тэлеграм-канале:

«Гэтая адмена не паўплывае на іншыя канцэрты ў нашым гастрольным графіку – астатнія выступы адбудуцца ў прызначаныя даты»


Паводле інфармацыі тэлеграм-канала Mash, адмены канцэрта ў ААЭ дабіваліся расейскія дыпламаты.

Читать полностью…

Белсат

Добрага панядзелка, даражэнькія!

Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸 «Беларуская і расейская прапаганда ўжо не з’яўляюцца СМІ. Гэта зброя»

Праз VPN

Расея і Беларусь ствараюць сумесны медыяхолдынг. Аўтарская калонка журналіста Міхала Кацэвіча

🔸 Як раней баставалі беларусы

Праз VPN

32 гады таму беларускія шахцёры зладзілі вялікі страйк і перамаглі

🔸 «Як ты магла?”. Як я магла не застацца ў турме? Прабачце, я не хачу сядзець дзесяць гадоў»

Праз VPN

Вольга Лойка – экс-галоўная рэдактарка TUT.bу. Падчас зняволення прапагандысты знялі з ёй фільм, пасля чаго яна выйшла на волю і ўцякла за мяжу.

🔸 Жорсткі адказ «IKEA» ад «Беллеспаперапрам»

Праз VPN


Беларусь і Расея хочуць «сабраць былых пастаўшчыкоў «IKEA» пад новым брэндам»

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

😳Мяняем мёртвых на жывых

Украіна можа абмяняць астанкі прэм'ер–міністра Расейскай імперыі Пятра Сталыпіна на сваіх жывых і мёртвых палонных.

Такую прапанову зрабіў Максім Астапенка, дырэктар «Кіева–Пячорскай Лаўры», на тэрыторыі якой і пахаваны Сталыпін.

«Адна з ідэй – унесці яго (прах Сталыпіна) у абменны фонд, як бы гэта ні выглядала і ні гучала, – заявіў Астапенка. – У нас ёсць загінулыя героі, у нас ёсць жывыя героі, якія знаходзяцца ў палоне, у нас ёсць нашы ўкраінскія выбітныя дзеячы, якія знаходзяцца ў межах РФ і якія закінутыя, і ніхто не ведае, дзе яны знаходзяцца».

Читать полностью…

Белсат

😳Больш ніякіх смартфонаў у французскіх парках

У французскім гарадку Сен–Порт з насельніцтвам менш за 2000 чалавек прайшоў рэферэндум. Мясцовыя жыхары прагаласавалі «за» абмежаванне выкарыстання смартфонаў у грамадскіх месцах.

«Я цалкам падтрымліваю гэта», –
кажа 34-гадовая жыхарка, у якой двое дзяцей ва ўзросце аднаго і чатырох гадоў.
«Некаторыя кажуць, што гэта замах на свабоды, але я так не думаю. Гаворка ідзе пра павышэнне дасведчанасці пра ўплыў тэлефонаў на наша жыццё».


☝️Гэта не значыць, што паліцыя цяпер зможа аштрафаваць чалавека з тэлефонам у парку. Аднак, уладальнікі крамаў ці кафэ могуць расклейваць налепкі на вітрынах і мякка прасіць людзей спыніць прагортванне стужкі.

Аднак, згодны з гэтым, зразумела, не ўсе.

Напрыклад, 17-ці гадовы мясцовы падлетак:
«Смартфоны – такая важная частка нашага жыцця, што я не думаю, што магчыма абмежаваць іх выкарыстанне на вуліцах»

Читать полностью…

Белсат

🪖Што адбываецца на фронце?

Вуглядар па ранейшаму пад кантролем ЗСУ. А вось у ваколіцах Данецку сітуацыя складаная.

«Белсат» падводзіць вынікі 718-х содняў поўнамаштабнай вайны⤵️

❎Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

❤️Мастак, які паказаў нам, як выглядала Беларусь у 19-м стагоддзі

11 лютага нарадзіўся Напалеон Орда: вандроўнік, мастак, кампазітар, пісьменнік і нават рэстаўратар.

Ён падтрымліваў паўстанне 1863, быў затрыманы расейскімі уладамі і, дзякуючы паслу Францыі, вызвалены. Пазней ягонае імя ўжо будзе ведаць амаль уся еўрапейская інтэлігенцыя.

Сабралі самыя цікавыя факты пра Напалеона ТУТ. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

«Як ты магла?”. Як я магла не застацца ў турме? Прабачце, я не хачу сядзець дзесяць гадоў»

Вольга Лойка – экс-галоўная рэдактарка TUT.bу. Падчас зняволення прапагандысты знялі з ёй фільм, пасля чаго яна выйшла на волю і ўцякла за мяжу.

Што было падчас здымкаў, якія былі пытанні з боку КДБ і як адрэагавалі на стужку БТ ейныя калегі:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал