🤑Беларусь наладжвала сувязь з Паўднёвым Суданам, а Літва тым часам абагнала Беларусь па эканоміцы
Бізнесовец і аўтар праграмы «Атмасфера» Аляксандр Кныровіч распавядзе пра:
▪️Як аўстрыйцы дураць беларусаў.
▪️«Амкадор» завалены пазовамі пастаўляльнікаў.
▪️Цэлы канцэрн шые гарнітур спецыяльна для Лукашэнкі.
Глядзіце новае выданне «Атмасфера» 🎞
💪32 гады таму беларускія шахцёры зладзілі вялікі страйк і перамаглі
Яны трымалі яго 44 дні!
Праца ў Салігорску была прыпынена, працаўнікі і іх сваякі трымалі галадоўку 18 дзён, а 44 чалавекі нават зладзілі пешы паход на Менск.
У выніку з рабочымі «Беларуськалію» падпісалі першае ў Беларусі тарыфнае пагадненне, падвысілі заробкі ў 3–4 разы, а ў наступным годзе падпісалі з рабочымі калектыўную дамову аб скарачэнні працоўнага часу на гадзіну.
Пачытайце, як раней баставалі беларусы:
✅Праз VPN ❎Без VPN
🥲Каранік разам з ігуанай звярнуліся да кітайцаў
Кіраўнік Гарадзенскай вобласці павіншаваў іх з Новым годам. Ігуану чыноўнік назваў жывым сімвалам году зялёнага драўлянага цмока.
У канцы Уладзімір Каранік нават загаварыў па-кітайску. Паказваем гэты момант.
😳Вось гэта адвага! Працаўнік да апошняга рабіў завал, каб лава не трапіла на дарогу
А нехта яшчэ скардзіцца на сваю працу...
Дональд Трамп выказаўся пра будучае NATO і саюзнікаў
«Не, я б не стаў вас абараняць. Насамрэч, я б заахвочваў іх [Расею] рабіць усё, што яны, чорт вазьмі, захочуць», – зазначыў Трамп.
Гэтак верагодны кандыдат у прэзідэнты адказаў на пытанне пра абарону краінаў NATO ад Расеі. Раней Трамп часта крытыкаваў вайсковы блок і лічыў, што ЗША занадта шмат выдаткоўвае на падтрымку Альянсу.
🤡Расейская каманда абразілася паразе ад беларусаў і зладзіла скандал
Прызы, якія ім даваў той самы Дзмітрый Баскаў, яны проста кідалі пад ногі. Тым самым расейцы паказалі незадаволенасць суддзямі.
Вядома, што спачатку беларусы вялі 3:0, а потым супернікі закінулі пяць шайбаў. У канцы матчу каманда Беларусі зраўняла лік і нават закінула яшчэ адну шайбу. У выніку перамога – 6:5.
Расейцы палічылі сваю паразу дрэннай працай суддзяў і ўчынілі такі дэмарш. Баскаў назваў такое стаўленне «недапушчальным і супярэчным сяброўству і падтрымцы, якія заўсёды былі паміж нашымі краінамі і народамі».
Адбылося гэта на моладзевым хакейным турніры ў Менску.
Вітаем!
Прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹 Работнікі менскага прадпрыемства паскардзіліся Лукашэнку на затрыманне заробкаў за паўгода
Праз VPN
Яны сцвярджаюць, што не атрымліваюць заробкаў з верасня.
🔹 Беларускі айцішнік, які цяпер жыве ў Літве, распавёў пра сапраўдную сітуацыю ў IT
Праз VPN
Не ўсім айцішнікам, якія пераехалі, стала лепш
🔹 Праваабаронцы: Студзеньскі хапун – «новае дно». Але падтрымку рэпрэсаваных не спыняць
Праз VPN
Праваабаронцы далі вялікую прэс-канферэнцыю на тэму палітвязняў у Беларусі
🔹 На брыгаду хуткай дапамогі напаў пацыент з сякерай
Праз VPN
Паводле афіцыйнай інфармацыі, у медыкаў дыягнаставалі спалучаныя траўмы
#штопачытаць
☝️ Што мы ведаем пра новага галоўнакамандуючага ЗСУ Аляксандра Сырскага?
«Ён кіраваў аперацыяй па абароне Кіева. Таксама аперацыяй летам 2022 года, калі ўкраінцы вызвалілі значныя тэрыторыі на ўсход ад Харкава. Тады, падчас контрнаступу, украінскае войска спадзявалася вызваліць значную тэрыторыю. Але тое, што адбылося, перавысіла ўсе чаканні»
Не ведаеце, дзе глядзець беларускія фільмы? У нас ёсць адказ😏
«Белсат Doc» – YouTube-канал з беларускімі дакументальнымі фільмамі онлайн у адным месцы. Ён паўстаў з мэтаю прасоўваць айчыннае кіно і рабіць яго даступным кожнаму беларусу, незалежна ад ягоных поглядаў.
На працягу 17 гадоў belsat_doc">«Белсат Doc» стварыў каля 200 дакументальных фільмаў, цыкл «Невядомая Беларусь», цыкл рэпартажаў «Без рэтушы», сотні телерэпартажаў... З намі працавалі найлепшыя беларускія аўтары.
Нашыя фільмы атрымлівалі сотні прызоў на міжнародных кінафестывалях, у тым ліку – на дзяржаўным Менскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад».
🤍❤️🤍Беларускае дакументальнае кіно – найлепшае, таму што пра вечнае!
📷 Бі-2 паказалі, як жылі ў тайскай турме
Каля тыдня гурт правёў у міграцыйнай турме ў Тайландзе. 31 студзеня ўсім музыкам удалося паляцець у Ізраіль.
«Проста хочам нагадаць, што галоўнай каштоўнасцю «Бі-2» была і застаецца свабода. Яна ўнутры нас заўсёды. Змагайцеся за яе – пры любым надвор’і», – напісаў саліст Лёва
Салісты гурту «Бі-2» паходзяць з Беларусі: Ігар Бортнік (Лёва) нарадзіўся ў Менску, Аляксандр Уман – у Бабруйску.
🤨Парламент Славаччыны падтрымаў Лукашэнку
Віцэ-спікер Любаш Блага асудзіў санкцыі і заявіў, што «зробіць усё, каб нармалізаваць стасункі з Расеяй і Беларуссю».
«Я буду рабіць усё для развіцця нашай супрацы з Беларуссю. Лічу санкцыі супраць яе абсурднымі. Мы хочам міру і мы адмаўляемся ад нянавісці да Расеі і Беларусі»
Славаччына – другая пасля Вугоршчыны краіна ЕЗ, што не хавае прыязнага стаўлення да дзвюх аўтарытарных дзяржаваў. Раней прэм’ер-міністр краіны выступіў за допуск беларускіх і расейскіх спартоўцаў да Алімпіяды.
☕️ Вам каву з партрэтам Ван Гога? А можа з мілай капібарай?
😊Паглядзіце, якія неверагодныя малюнкі робяць на каве у кавярні ў Лондане ☝️
😐Улады Беларусі знайшлі кіраўніка прадпрыемства і запісалі з ім «пакаяльнае» відэа
На ім мужчына выбачаецца перад супрацоўнікамі і абяцае прыняць усе меры.
Вядома, што дырэктар рыбакамбінату – Андрэй Блахін. Улады ўжо заявілі, што раней ён нібыта меў адміністратыўкі.
Гісторыя са зваротам працягваецца...
❤️«Вы кахаеце Лукашэнку?» Павук змусіў прызнавацца ў пачуццях да Лукашэнкі
Блогер Андрэй Павук размаўляе з памочнікамі дэпутатаў, сярод якіх знайшлася шчырая асоба.
Паглядзіце, што з гэтага выйшла, у новым выданні «Шухер-шоу» ПА СПАСЫЛЦЫ 🎞
💬«Беларусь можна вызваліць ад дыктатуры да перамогі Украіны»
Андрэй Саннікаў прайшоў шлях ад савецкага дыпламата да аднаго з лідараў апазіцыі, ад міністра да палітвязня.
Глядзіце ў новым выданні «Meet»👇
▪️У чым ён памыліўся, калі аддавалі ядравую зброю Беларусі і Украіны?
▪️Чаму аб'яднанне апазіцыі – не абавязковая ўмова перамогі?
▪️І чаму NATO можа ўратаваць Беларусь ад Расеі?
📺Цалкам размову глядзіце ў праграме «Meet» з украінскаю журналісткаю «Белсату» Тэцянай Іванськай на youtube-канале «Belsat NEWS»
🤯У Шчучыне асудзілі 12-гадовага хлопчыка
Суд адбыўся публічны, каб паказаць, «што бывае з тымі, хто парушае закон». За прысудам назіралі больш за 200 школьнікаў.
Цяпер падлетак у навучальна-выхаваўчай установе. Ён там будзе жыць год. Судзілі хлопчыка за «дзеянне, якое змяшчала прыкметы крадзяжу».
Раней улады таксама судзілі падлетка публічна. Адбылося гэта ў красавіку 2022-га на Гомельшчыне. Тады хлопчыка прывялі на паседжанне ў кайданках.
«Беларуская і расейская прапаганда ўжо не з’яўляюцца СМІ. Гэта зброя».
🤔Ці памятаеце вы тэлебачанне ў пачатку 2000-х? Прайшло больш за 20 гадоў, а сітуацыя стала яшчэ горш, чым у савецкія часы. Акрамя хрусні, людзей пужаюць, імі маніпулююць і навязваюць нянавісць. А колькі на гэта ідзе грошаў з падаткаў?
Разбяром, як узмацняліся дзяржаўныя СМІ і што мы маем цяпер:
✅Праз VPN ❎Без VPN
«Рэжым адчувае, што грамадства па-ранейшаму не лаяльнае»
🔻Ці магчымы пры Лукашэнкі дыялог?
🔻Наколькі цяперашняя сістэма ўстойлівая?
🔻Чаму ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі?
Беларускі гісторык Алесь Пашкевіч распавёў, якое яно, сённяшняе грамадства і што яго можа чакаць:
✅Праз VPN ❎Без VPN
🇩🇪Генерал бундэсвэр: Пуцін пашырыць вайну за межы Украіны
Адбудзецца гэта праз пяць гадоў.
Кіраўніцтва нямецкай арміі лічыць, што такой пагрозы не было з часоў халоднай вайны. Яны заўважаюць, як Расея цяпер перайшла на ваенную эканоміку.
Гэта не першы раз, калі ў Нямеччыне кажуць пра новую вайну. Тым часам, аналітыкі сцвярджаюць, што Расеі спатрэбіцца ад шасці да дзесяці гадоў, каб аднавіць сваё войска для нападу на NATO.
😳Вось так цяпер выглядае жаўнер ЗСУ пасля амаль двух гадоў расейскага палону
Уладзімір важыў да траплення ў палон 95 кг. За 20 месяцаў зняволення ягоная вага стала ўсяго 57 кг, пры росце ў 191 см.
Мужчына страціў амаль 40 кг у палоне. Цяпер ён праходзіць лячэнне. У яго дыягнаставалі мноства захворванняў, у тым ліку ўжо хранічных.
😡Расея ноччу запусціля 45 дронаў-камікадзэ па Украіне
ЗСУ збілі 40 з іх.
Працягвалася атака амаль пяць гадзінаў. У выніку траплення аднаго з дронаў пачаўся пажар. Адзін чалавек атрымаў раненні.
У іншай вобласці таксама здарыўся пажар ад падзення абломкаў. Адзін мужчына паранены.
💥#галоўнае за 10 лютага
▫️Расейскія дроны ўначы атакавалі Харькаў – сярод загінулых трое дзяцей.
▫️Супрацоўнікі рыбакамбінату звярнуліся да Лукашэнкі. Дырэктара знайшлі і запісалі з ім «пакаяльнае відэа».
▫️Аказваецца, спыненне візаў «Poland. Business Harbour» было тэрміновым рашэннем МЗС Польшчы.
▫️Парламент Славаччыны падтрымаў Лукашэнку.
▫️На брыгаду хуткай дапамогі напаў пацыент з сякерай.
▫️Бі-2 паказалі, як жылі ў тайскай турме.
🤔 Мэр расейскага гораду здаўся байцам ЗСУ без бою
Глядзіце ў чарговым выпуску сатырычнага шоў «Вечаровы шпіль».
💭 Таксама ў выданні: Федэральны канал прапусціў крамольны сюжэт
https://youtu.be/Np8LpQirLSA
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
🔸 «Белая халаты» паведамляць пра ўспышку гепатыту А ў Беларусі
🔸 Працаўнікі менскага рыбакансервавага камбінату амаль паўгода без заробку і запісалі відэазварот да Лукашэнкі
🔸 МУС Беларусі заявіла пра стварэнне новага падраздзялення спецназу
🔸 Украіна перажыла чарговую жорсткую расейскую атаку
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/vZYdmwegvhg
❗️На брыгаду хуткай дапамогі напаў пацыент з сякерай
Два фельчара шпіталізаваныя.
Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, напад адбыўся падчас прыбыцця брыгады хуткай дапамогі на выклік у Менску. У пацярпелых дыягнаставаныя траўмы, агульны стан – сярэдняя ступень цяжкасці.
🤔Як будзе выглядаць іспыт па гісторыі Беларусі ў 2035?
А таксама: на што адважыўся Коля Лукашэнка, кім раней працавала Бондарава і колькі будуць зарабляць сілавікі – глядзіце самыя вострыя навіны ў гумарыстычным выданні «ХайТак»: https://youtu.be/0cXLs0ZjH0s
🎖«Ну, сказалі, узнагарода прэзідэнта. Ну, узнагарода дык узнагарода»
Падчас аднаго з ракетных абстрэлаў Адэсы Валерый Лукашоў з напарнікам выратаваў людзей з палаючага дома, у які патрапіла расейская ракета.
🤯 А ў пачатку нулявых быў камандзірам былога галоўнакамандуючага ЗСУ
Зварот супрацоўнікаў рыбакамбінату разварушыў улады: дырэктар дэпартаменту Мінпрацы запісаў відэадказ
«Робяцца ўсе неабходныя захады, каб наймальнік выканаў свае абавязкі перад кожным працаўніком і ліквідаваў запазычанасці ў выплаце заробкаў»
«Гэта ўжо Паўночная Карэя-lite»
❓Як дапамагчы беларусу, калі супраць яго – пераслед, а візы няма? Такія пытанні як ніколі актуальныя пасля студзеньскага масавага «хапуну» з сотнямі затрыманых і дзясяткамі крыміналак.
Праваабаронцы і актывісты сустрэліся каб абмеркаваць, як яны будуць далей ратаваць і эвакуіраваць беларусаў:
✅Праз VPN ❎Без VPN
Стала яшчэ горш як на радзіме, так і за мяжой
Беларускі айцішнік, які цяпер жыве ў Літве, распавёў пра сапраўдную сітуацыю ў IT. Як змянілася сітуацыя ў галіне і чаму ім цяпер складана будуваць жыццё:
✅Праз VPN ❎Без VPN