🫤 Беларусы – у тройцы народаў, якім палякі давяраюць найменш
Яшчэ дзесяць ці пятнаццаць гадоў таму большасць палякаў думала, што Беларусь – гэта частка Расеі.
☝️ Сітуацыя змянілася ў жніўні 2020 года, калі тэма беларускіх пратэстаў была галоўнай у польскіх СМІ.
Аднак з таго часу адбылося шмат падзеяў, якія, на вялікі жаль, моцна адбіліся на іміджы не толькі рэжыму Лукашэнкі, але і ўсяго беларускага народу.
👉 Як ратаваць імідж беларусаў у Польшчы і ці магчыма гэта, чытайце ў нашым матэрыяле
😢 Нарвегія адмовіла ў «дакуменце замежніка» тром беларускім студэнтам, якія ўцяклі ад рэпрэсіяў
У цяперашні час у іх мінае тэрмін дзеяння пашпартоў, і яны рызыкуюць застацца без дакументаў, піша партал vg.no.
Адмова ў выдачы «дакументаў замежніка» UDI матывавала тым, што «няма дастатковай дакументацыі або малаверагодна, што названыя асобы спрабавалі атрымаць праязныя дакументы <...> у сваёй краіне».
☝️ У лісце міністру юстыцыі Нарвегіі праваабарончая арганізацыя «Нарвежскі Хельсінскі камітэт» (НХК) звярнула ўвагу, што ў сітуацыі, якая склалася, беларускія грамадзяне не могуць вярнуцца ў Беларусь для замены пашпартоў, і цяпер вымушаныя знаходзіцца ў становішчы, якое нагадвае «безграмадзянства». Па словах генеральнага сакратара НХК Берыт Ліндэман, цяперашняя працэдура легалізацыі беларусаў у Нарвегіі «не працуе».
😡 У кастрычніку былым палітвязням плануюць замяніць «хатнюю хімію» на калонію
Паводле звестак праваабаронцаў, у кастрычніку ў Беларусі адбыліся ці яшчэ адбудуцца не менш як 25 судоў для замены былым палітвязням «хатняй хіміі» на пазбаўленне волі. У дачыненні тых, хто пасля вызвалення з СІЗА пакінуў Беларусь, суды праходзяць завочна.
Тых былых палітвязняў, якія застаюцца ў Беларусі, пасля суду змяшчаюць пад варту і пераводзяць у калоніі.
#рэпрэсіі
💥 #галоўнае за 14 кастрычніка
✔️ У Беларусі выставілі на таргі два газаправоды і кацельню
✔️ Рэжым на канферэнцыі ў Жэневе рашуча асудзіў любыя праявы тэрарызму і экстрэмізму
✔️ Святлана Ціханоўская павіншавала беларускіх матуляў
✔️ Кітай зноў праводзіць маштабныя ваенныя вучэнні каля Тайваня
✔️ Віталь Гуркоў чарговы і, імаверна, апошні раз стаўся чэмпіёнам
✔️ Як байнэт адрэагаваў на ідэю Рыгора Астапені не займацца фармаваннем беларускай свядомасці.
✔️ Беларус у Польшчы стварае невыносныя ўмовы ў пакоях, якія здае
🏠 Як жыць, калі літаральна сарвала дах?
Пра гэта цяпер могуць распавесці жыхары амерыканскага штату Фларыда. Паглядзіце, якой бяды ім нарабіў ураган «Мілтан».
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌 У Беларусь прыйшоў ХЕС - новы варыянт каранавірусу. Наколькі ён небяспечны і якія захады прадпрымаюць у Мінздароўя?
📌 Дзень маці - глядзім на гэты дзень у кантэксце дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі і ў свеце
📌 Чарговы суд над Палінай Шарэндай-Панасюк
📌 Кватэру былой палітзняволенай апячаталі сілавікі
📌 Як могуць паўплываць выбары ў Літве на становішча беларусаў
Далучайцеся да эфіру ⤵️
😱 «Гэта казарма, рэжымны аб’ект»
Уявіце, што вы арандавалі пакой, а гаспадары дому сочаць па камерах за кожным вашым крокам і ў ваш пакой могуць зайсці без вашага дазволу.
😡 Менавіта такія ўмовы для жыльцоў стварыў беларус – гаспадар дому ў горадзе Зомбкі пад Варшавай.
Мы знайшлі пяцёх пацярпелых ад дзенняў свайго суайчынніка – былыя арандатары распавялі нам, як шукалі пакой, а апынуліся ледзь не ў турме.
👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
Сёння ты квадробер, а заўтра здраднік Радзімы
Такое ўяўленне можа скласціся пасля прачытання шэрагу прапагандысцкіх артыкулаў пра новую субкультуру дзяцей і падлеткаў — квадробераў.
Але ці сапраўды яны настолькі небяспечныя, як пра гэта кажуць, і да чаго варта рыхтавацца бацькам?
👉 Разбіраемся ПА СПАСЫЛЦЫ
🤯 Памеры іх стратаў даўно хавае афіцыйная статыстыка
Але мы прынеслі вам ТОП-10 самых стратных прадпрыемстваў Беларусі
Паглядзіце ☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️У Беларусі святкуюць Дзень маці
✔️Паліне Шарэндзе-Панасюк падрыхтавалі чарговае судовае паседжанне
✔️Першы выпадак заражэння новым штамам каронавіруса выявілі ў Беларусі
✔️Раман Пратасевіч даў інтэрв'ю Ксеніі Сабчак
✔️У Літве праходзяць парламенцкія выбары
✔️Віталь Гуркоў перамог на чэмпіянаце свету па тайскім боксе і скончыў спартовую кар'еру
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❓ Што трэба рабіць, каб Лукашэнка вызваліў палітычных вязняў і спыніў рэпрэсіі ў краіне?
Ці верыць Захад у байкі прапаганды рэжыму ў Менску пра гатовасць да дыялогу і ці ёсць у Еўразвязу план на выпадак прымянення тактычнай ядравай зброі з тэрыторыі Беларусі?
На гэтыя пытанні нашаму спецыяльнаму карэспандэнту ў Бруселі Алесю Сілічу адказаў дэпутат Еўрапейскага парламенту Міхал Кабоска. Чытайце інтэрв’ю ПА СПАСЫЛЦЫ 👈
🤔 «Не трэба рабіць з беларусамі нейкіх працэсаў, іх адраджаць, неяк перавучваць»
Палітолаг, заснавальнік Цэнтру новых ідэяў і дырэктар «Беларускай ініцыятывы» ў «Chatham House» Рыгор Астапеня даў двухгадзіннае інтэрв’ю праекту «Ток». Сярод іншага ён закрануў тэму нацыянальнага адраджэння ў Беларусі – і выклікаў хвалю крытыкі.
👉 «Белсат» пераказвае, як байнэт адрэагаваў на ідэю не займацца фармаваннем беларускай свядомасці.
💱 Курсы валютаў на 14 кастрычніка
Долар крыху падрос. Еўра і расейскі рублей нязначна страцілі.
#курсывалютаў
🍺 Колькі алкаголю спажываюць беларусы?
Як БелАЗ ваюе з расейцамі і якую прыступку заняла Беларусь у сусветным рэйтынгу росквіту?
Пра ўсё гэта глядзіце ў аўтарскай праграме Аляксандр Кныровіча «Атмасфера» 👇
👆 Лядоўні ў стылі «Хоббіта», «Брыджэртонаў» ці фільмаў жахаў
Знаёмцеся, новы трэнд у сацсетках, у рамах якога людзі робяць незвычайныя рэчы са сваімі лядоўнямі.
❓Як вам?
🦠 Першы выпадак новага варыянту COVID-19 XEC выяўлены ў Беларусі
Афіцыйна гэта пацвердзілі ў Міністэрстве аховы здароўя, але просяць не хвалявацца, бо сітуацыю трымаюць на кантролі.
👉 Чым новы штам адрозніваецца ад астатніх і як сябе берагчы, чытайце ў нашым матэрыяле.
📌 Масква і Пхеньян узмацняюць сваю супрацу ў вайсковай сферы
Пуцін унёс на ратыфікацыю ў Дзяржаўную думу Расеі «Дамову аб усёабдымным стратэгічным партнёрстве паміж КНДР і РФ»
Дакумент, у прыватнасці, прадугледжвае ваенную дапамогу адным з бакоў дамовы іншаму, які знаходзіцца ў стане вайны. Дамова носіць бестэрміновы характар і набывае моц пасля ратыфікацыі і абмену ратыфікацыйнымі граматамі.
👉 Ці ёсць верагоднасць таго, што паўночнакарэйскія войскі неўзабаве могуць з’явіцца ва Украіне, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🪖 Тэрмін апавяшчэння вайсковаабавязаных на вайсковыя і спецыяльныя зборы скарацілі да 7мі дзён
Раней апавясціць трэба было не пазней як за 10 дзён.
Таксама змененая арганізацыя перавозкі тых, каго прызвалі на зборы, і павышаны век асобаў з 16 да 17 гадоў, адносна якіх патрабуецца згода ваеннага камісарыяту ў сувязі з афармленнем пастаяннага пражывання за межамі Беларусі.
👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
#рэпрэсіі Асноўнае за 14 кастрычніка
🔻 Жыхарку Глыбокага спачатку асудзілі завочна, а днямі завочна амніставалі
🔻 Бацька Марыі Калеснікавай у каментары AP распавёў пра пачуццё бездапаможнасц
🔻 У Рагачове апошнімі днямі актыўна правяраюць тэлефоны ў вучняў і настаўнікаў
🔻 Апячаталі кватэру былой палітзняволенай фігуранткі «справы студэнтаў»
🔻 У Рэчыцы распачынаецца чарговы суд над Палінай Шарэндай-Панасюк
🔻 За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту затрыманы мужчына
🔻 Дызайнера-ілюстратара судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму» і ўдзел у пратэстах
🔻Судзяць былога начальніка кацельні ў Віцебску
🔻 Чат менскіх барыста прызнаны «экстрэмісцкім»
❓ Чаму дзяржава так баіцца квадробераў?
❓ Адкуль наогул узяўся гэты рух?
☝️ Глядзіце і слухайце ўважліва, вам усё распавядуць у нашай праграме «Атмасфера»
🪖 «Жыць звычайным жыццём не даў Лукашэнка»
«Гаюн» – беларускі добраахвотнік, аператар БПЛА ў тактычнай групе імя Мікіты Крыўцова. У 2021 быў вымушаны з’ехаць з Беларусі праз палітычны пераслед.
У новым выпуску праграмы «Ваяры» «Гаюн» распавёў пра тое, як на вайне «знайшоў сваё месца», як вучыцца даваць рады са страхам і что дапамагае байцам трымацца
👀 Глядзіце свежае выданне «Ваяроў» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
❓ Пратасевіч: ахвяра ці здраднік
Мы паглядзелі інтэрв’ю Ксеніі Сабчак з Раманам Пратасевічам і Азаронкам. Мы паглядзелі яго і сабралі асноўнае.
👉 А яшчэ больш цікавага кантэнту – у нашым belsat_tv">TikTok.
📌 Агрэсар не гатовы да міру
Украіна заявіла пра адмену другога саміту міру ў лістападзе. Тэрмін яго правядзення пакуль «павіс у паветры», нягледзячы на тое, што ўсе неабходныя дакументы Кіеў абяцае падрыхтаваць да пачатку лістапада.
Што перашкаджае правядзенню гэтай падзеі, чаму яна такая важная і ці можа на ёй развязацца пытанне заканчэння вайны ва Украіне?
👉 «Белсат» сабраў галоўнае, што вядома на гэты момант.
💵 ГУБАЗіК затрымаў некалькі супрацоўнікаў з упраўлення Беларускай чыгункі і Цэнтру кіравання перавозкамі
Меркаваная прычына затрыманняў – атрыманне хабару, паведамляе Telegram-канал супольнасці чыгуначнікаў Беларусі.
Па наяўных дадзеных, у ліку затрыманых:
▪️Віталь Панюшэнка - начальнік службы перавозак
▪️Фёдар Шуленкоў - начальнік Цэнтру кіравання перавозкамі службы перавозак (ЦКП)
▪️Аляксандр Іваноў - начальнік аператыўна-распарадчага аддзелу ЦКП
😡 У Рагачове апошнімі днямі актыўна правяраюць тэлефоны ў вучняў і настаўнікаў
Міліцыянты вядуць масавую «адпрацоўку» настаўнікаў і вучняў на прадмет наяўнасці ў іх «экстрэмісцкіх» падпісак і перапісак з прадстаўнікамі «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, паведамляюць праваабаронцы.
Магчыма гэта звязана са з’яўленнем у медыях інфармацыі пра звальненне дырэктара рагачоўскай школы №4 Аляксандра Лейкіна і суд над ім паводле адміністрацыйнай справы за «распаўсюд экстрэмізму».
💔 «Я магу толькі маліцца, каб яна была жывая»
Бацька Марыі Калеснікавай у каментары AP распавёў пра пачуццё бездапаможнасці:
Улады ігнаруюць мае просьбы аб сустрэчы і лістах — гэта жудаснае пачуццё бездапаможнасці для бацькі
📌 Беспрэцэдэнтны выпадак: жыхарку Глыбокага Людмілу Барэйку асудзілі завочна ў траўні 2024-га, а днямі завочна амніставалі
8 траўня 2024 года жанчыну прызналі вінаватай у «паклёп» і прызначылі два гады зняволення завочна.
А ўжо 9 кастрычніка 2024 года пастановаю Віцебскага абласнога суда Людмілу Барэйку амніставалі ў сувязі з гэтак званым Днём народнага адзінства.
Людміла Барэйка ўвесну 2020 года дала інтэрв’ю Сяргею Ціханоўскаму, у якім параўнала Лукашэнку з Тараканішчам з казкі Карнея Чукоўскага. Пазней лозунг «Стоп таракан!» лёг у аснову палітычнай кампаніі Ціханоўскага.
#рэпрэсіі
💔 4 гады таму адбыўся марш матуляў
Гераічныя беларускія жанчыны выйшлі на вуліцы, каб выказаць пратэст супраць рэжыму і гвалту.
😢 Па дадзеных праваабаронцаў, за кратамі на дадзены момант знаходзіцца 167 палітзняволеных жанчын. Многіх з іх на волі чакаюць малыя дзеці.
🏆 Віталь Гуркоў чарговы і, імаверна, апошні раз стаўся чэмпіёнам
Пра здабыццё тытулаў чэмпіёна свету па тайскім боксе і чэмпіёна свету ў К-1 спартовец паведаміў у сваім Instagram-акаўнце:
«У складзе нацыянальнай зборнай Украіны, пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Украіны Вадзіма Арцем'ева, завяршаю сваю спартовую кар'еру цудоўным выступам на чэмпіянаце свету. Іду з рынгу чэмпіёнам свету па тайскім боксе і чэмпіёнам свету па К-1. Дзякуй маёй камандзе, маім спарынг-партнёрам і настаўнікам за дапамогу ў рыхтаванні! Усіх абняў! Слава Украіне!»
🇨🇳 Кітай зноў праводзіць маштабныя ваенныя вучэнні каля Тайваня
Паводле інфармацыі Усходняга камандавання ўзброеных сілаў Кітая, вучэнні з’яўляюцца папярэджаннем тым, хто падтрымлівае незалежнасць Тайваня. У заяве вайскоўцаў падкрэсліваецца, што вучэнні з'яўляюцца неабходнай мерай для абароны суверэнітэту і нацыянальнага адзінства Кітая.
Падчас вучэнняў, перадае «РИА-Новости», будуць адпрацоўвацца штурм, блакаванне і ўзяцце пад кантроль ключавых партоў і раёнаў вострава.
👉 Падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ