💥 #галоўнае за 28 верасня
▫️Армія абароны Ізраілю абвясціла пра ліквідацыю лідара «Хізбулы» Хасана Насралы.
▫️Расейцы выпусцілі два дроны «Шахед» па больніцы ў Сумах.
▫️Польскі суддзя Томаш Шміт напісаў пра пагрозы жыццю, а потым выдаліў допісы.
▫️У Расеі выбухнула аўтазапраўка — загінулі 12 чалавек.
▫️У Турэччыне прызначылі самы вялікі прысуд у свеце — 865 гадоў турмы.
▫️У сталічным ГЦ на Нямізе адбыўся пажар.
▫️Беларускі зняліся ў модным часопісе «Vogue».
▫️У Беларусі зноў будуць абмежаванні на палёты ў паўднёвых рэгіёнах.
▫️Хітрая спроба Рыжанкова «наладзіць стасункі» з Літвой правалілася.
🤯 Дэпутаты прыдумалі як ашчадзіць на… беспрацоўных!
Цяпер беспрацоўным у Беларусі можна быць толькі 12 месяцаў, а максімальны тэрмін выплаты дапамогі — усяго 3 месяцы.
Вам напэўна цікава, што далей? А далей — за свой кошт.
Ці шмат удалося заашчадзіць такім чынам? Глядзіце ў нашым відэа ад праграмы «Атмасфера».
💔 😭 Неверагодна кранальнае развітанне!
Паглядзіце, як фанаты патэрыяны развітваюцца з ўлюбёнай акторкай.
😳 У Расеі запускаюць праваслаўны мэсанджар, а Дарвіна забароняць?
Абмяркуем самыя «вострыя» навіны ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Вечаровы Шпіль»➡️ youtu.be/TKHXHmq6vu0
🤔Ці можа Масква выкарыстаць ядравую зброю праз Лукашэнку?
🔹Чаму Лукашэнка абнуліў словы ўласнай прапаганды?
🔹Што цяпер галоўнае для Лукашэнкі?
🔹Ці працуе ядравы шантаж Масквы?
Гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўвалі ў праграме «ПраСвет»з экспертам Фінскага інстытуту міжнародных стасункаў Рыгорам Ніжнікавым.
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
🫢 Ой, Белавія прадае свой апошні «Bombardier»
Але набыць яго і адразу паляцець не атрымаецца. Пачытайце, за што ўлады просяць тры мільёны беларускіх рублеў: ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
«Хізбала» пацвердзіла смерць Хасана Насралы
У заяве баевікоў адзначаецца, што Хасан кіраваў групоўкай амаль 30 гадоў. Яны паабяцалі «працягваць барацьбу з Ізраілем».
Раней пра смерць Хасана Насралы паведаміла армія абароны Ізраілю. Паводле іх, ён быў забіты ў выніку авіяўдару па падземнай штаб-кватэры арганізацыі ў Паўднёвым Бейруце.
У сталічным ГЦ на Нямізе загарэўся павільён
Усіх людзей эвакуявалі. Ніхто не пацярпеў.
Паводле МНС, загарэлася маёмасць у павільёне плошчай 5 кв. м. На месца выехала больш за 10 адзінак тэхнікі. Прычына здарэння ўсталёўваецца.
У Турэччыне прызначылі, верагодна, самы вялікі прысуд
Забудоўшчыка асудзілі на 865 гадоў за тое, што будынак не вытрымаў землятрусу. Паводле суда, гэта эквівалентна 62 пажыццёвым прысудам. Яго абвінавацілі ў «наўмысным прычыненні смерці і ранення многім людзям».
Абвінавачанага арыштавалі на Кіпры, дзе ён хацеў набыць сабе жыллё. Следства сцвярджае, што ён планаваў вывезці з Турцыі 2 мільёны долараў.
Нагадаем, 6 лютага на паўднёвым усходзе Турцыі адбыліся два землятрусы магнітудай 7,7 і 7,6. Тады загінула больш за 50 тысяч чалавек.
Выбухнула расейская аўтазапраўка — загінулі 12 чалавек
Інцыдэнт адбыўся ў Махачкале (сталіца Дагестану). Прычынай выбуху мог стаць газавы балон у кавярні ці ўзгаранне бензіну. Сярод загінулых былі дзеці. Ёсць шмат пацярпелых.
Гэта ўжо 15-ы пажар на аўтазапраўках Дагестану за 10 гадоў. Папярэдні забраў жыцці 37 чалавек.
❗️Армія абароны Ізраілю абвясціла пра ліквідацыю лідара «Хізбулы» Хасана Насралы
Ён быў адным з заснавальнікаў тэрарыстычнай арганізацыі. Разам з Хасанам забіты і Алі Кархі — камандуючы паўднёвым фронтам «Хізбулы» ды іншыя камандзіры.
Расейцы выпусцілі два дроны «Шахед» па больніцы ў Сумах
Шэсць чалавек загінулі.
Паводле кіраўніка МУС Украіны, спачатку Расея ўдарыла адным дронам па медычнай установе: быў забіты адзін чалавек і пашкоджана перакрыцце некалькіх паверхаў будынку. Пасля пачатку эвакуацыі, прыляцеў другі «Шахед», які забіў яшчэ 5 чалавек, сярод якіх быў паліцэйскі.
😍 Мілыя істоты, якія растопяць кожнае сэрцайка
Абвешчаны шорт-ліст прэміі Nikon Comedy Wildlife Awards 2024 года.
Паглядзіце, якія дзіўныя і непасрэдныя прадстаўнікі свету жывёлаў трапілі ў яго. Фатографы змаглі схапіць імгненне, дзе пухнатыя і пярнатыя выглядаюць яшчэ і смешна, або дзіўна.
Хто перамог — стане вядома 10 снежня.
#рэпрэсіі Асноўнае за 8 красавіка
🔻 Аляксандр Азараў: сілавікі пачалі спецаперацыю для выкрыцця каналаў эвакуацыі з Беларусі
🔻 Навучальны год у Беларусі пачаўся з палітычнага прэсінгу
🔻 Хапун у Гомельскай вобласці
🔻 Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў сем чалавек
🔻 Прыхільніцу Лукашэнкі адправілі на прымусовае лячэнне ў псіхілячэбніцу
🔻 Памілаваных палітвязняў «масава і гвалтоўна вярбуюць» беларускія сілавікі
🔻 За каментары пра сілавікоў і Лукашэнку затрыманы мужчына
🔻Палітзняволенага ўраджэнца Херсона сёння пачынаюць судзіць па чатырох крымінальных артыкулах
🔻 Жыхара Менска Дзмітрыя Жлоба збіраюцца судзіць завочна
🔻 Палітзняволенага «рэйкавага партызана» Уладзіміра Аўрамцава зноў судзілі
🔻 У Рэчыцы, імаверна, судзілі намесніцу гендырэктара аб’яднання «Рэчыцадрэў»
🔻 Затрымалі мужчыну, які пракаментаваў навіну пра магілёўца, які з нажом абараняўся ад губазікаўцаў
🔻 Палітзняволеную праваабаронцу Насту Лойку этапуюць у мінскае СІЗА
⚽️ У беларускім футболе працягваюцца спрэчкі вакол столі заробкаў
Уведзенае летась абмежаванне на выплаты для гульцоў і трэнерскага штабу мелася дапамагчы клубам падтрымліваць фінансавую стабільнасць. Але з таго часу футбольная супольнасць усцяж абмяркоўвае: ці патрэбная столь заробкаў? За яе адмену выказаўся нават старшыня Асацыяцыі беларуская федэрацыя футболу Мікалай Шарснёў.
Аляксандр Апейкін, выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці, падзяліўся з «Белсатам» сваім меркаваннем. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ 👈
☝️ Чытачы Белсату: у адной з менскіх кавярняў бачылі Ксенію Сабчак з Раманам Пратасевічам
Паводле інфармацыі ад чытача з імі былі яшчэ дзве асобы. Яны сядзелі, смяяліся і нешта абмяркоўвалі.
У той жа час у інстаграме Сабчак з’явіўся пост пра тое, як яна збіралася і ляцела кудысьці, каб сустрэцца з «доўгачаканым госцем».
Магчыма расейская журналістка запісвала інтэрв’ю з «простым беларускім зваршчыкам».
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 МЗС Літвы назвала ўмовы для нармалізацыі стасункаў з афіцыйным Менскам
🔸 dissidentby: КДБ актыўна вярбуе вызваленых палітвязняў. Іх прымушаюць супрацоўнічаць пад пагрозай новага пераследу
🔸 Рыжанкоў у ААН назваў назіральнікаў з БДІПЧ АБСЕ «замежнымі агентамі» і сказаў, што не збіраюцца іх запрашаць на свае «выбары» у 2025 годзе
🔸 Беларускі Гаюн: зону абмежавання палётаў на поўдні Беларусі працягнулі да канца года, пагроза абстрэлаў Украіны захоўваецца
🔸 У выніку ўдараў па Бейруце забіты лідар Хезбуллы Саід Хасан Насралла — Армія абароны Ізраілю
Далучайцеся да эфіру ⤵️
Хітрая спроба Рыжанкова «наладзіць стасункі» правалілася
Два дні таму кіраўнік МЗС Беларусі Рыжанкоў заявіў, што Літве «пасылаліся запыты па нармалізацыі стасункаў». Аднак МЗС Літвы мае іншае меркаванне:
«Міністэрства замежных спраў Літвы па дыпламатычных каналах не атрымала прапаноў ад беларускага боку, пра якія гаворыцца ў апублікаваным артыкуле міністра замежных спраў Беларусі».
Паводле ведамства, стасункі змогуць нармалізавацца, калі Менск вызваліць палітвязняў, правядзе дэмакратычныя рэформы і справядлівыя выбары, а таксама возьме на сябе адказнасць за шкоду, нанесеную пацярпелым у Беларусі і Украіне.
Заяву Рыжанкова таксама назвалі правакацыяй перад літоўскімі выбарамі.
❌ У Беларусі зноў будуць абмежаванні на палёты ў паўднёвых рэгіёнах
Паводле @Hajun_BY, з 1 кастрычніка лётаць там змогуць толькі вайсковыя самалёты, верталёты і сродкі МНС. Абмежаванні працягнуцца да канца года.
Дарэчы, гэтыя меры пачалі дзейнічаць з пачатку паўнамаштабнай вайны. Тады з тэрыторыі Беларусі ва Украіну было запушчана мінімум 721 ракета. Цікава, што толькі 19 верасня 2024 года абмежаванні раптам прыпыніліся.
🔥Беларускі зняліся ў модным часопісе «Vogue»
І гэта былі не проста мадэлі, а спявачкі беларускага хору «SPIEVY». Як яны трапілі ў сюжэт сусветнавядомага выдання, глядзіце ў відэа.
Навукоўцы выгадавалі дрэва з 1000-гадовага насення, знойдзенага ў пячоры на поўначы Іерусаліма яшчэ ў 1980-х гадах
Дрэва атрымала назву Шеба і належыць да роду Commiphora, звязанага з ладанам і мірай, якія шырока згадваюцца ў Святым Пісанні.
У даследаванні прынялі ўдзел навукоўцы з Ізраіля, ЗША і Аўстраліі. Для вывучэння старажытнага насення выкарыстоўваліся самыя сучасныя метады. Дрэва расло на працягу 14 гадоў, што дазволіла навукоўцам правесці яго падрабязнае вывучэнне і параўнанне з іншымі відамі рэгіёну.
Першапачаткова меркавалася, што Шэба магла быць звязанае з «Іудзейскім бальзамам», які згадваецца ў старажытных пісаннях. Аднак наступныя даследаванні паказалі, што дрэва звязанае з гаючай смалой цоры, якая згадваецца ў кнігах Быція, Ераміі і Езекііля.
Ого, паглядзіце, які дом прадаюць у Беларусі за $4,5 млн!
Сабралі для вас самыя «элітная» прапановы жылля на рынку нерухомасці — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Не абышлося без Драздоў
🙂 Быў бы ў нас такі кот... мы б тады навіны не пісалі!
Паглядзіце, якія сюрпрызы навучыўся рабіць коцік сваёй гаспадыні.
А як вас здзіўляюць вашыя коцікі
☝️ Скраў, забіў — на вайну
У Расеі ўсплывае ўсё больш інфармацыі пра тое, як злодзеі і забойцы адпраўляюцца не ў турму, а на вайну з Украінай. А потым вяртаюцца і зноў учыняюць злачынствы.
Паглядзіце, як расейцы адчуваюць нечаканыя наступствы гэтай вайны на сабе.
🤔 Томаш Шміт напісаў пра пагрозы жыццю, а потым выдаліў допісы
У збеглага ў Беларусь польскага суддзі ўчора вечарам з'явіліся дзіўныя твіты. Адныя чытачы падумалі, што ён п'яны, іншыя — «мядовы месяц з рэжымам скончыўся».
🔸Пачалося ўсё з допіса «Люблю іх» і спасылкай на песню нямецкага метал-гурта Erdling «Mein Element»
🔸Потым увогуле незразумелае: «Гэтыя ідыёты з Беларусі ніколі гэтага не зразумеюць. Цяпер я развітваюся з Таўмі (магчыма, «вамі»)».
🔸Наступны допіс «Яны заб'юць мяне за гэта». Чытач спытаў, ці п'яны Шміт, на што ён адказаў «Не ў гэтай тэме».
🔸Калі ў яго спыталі, навошта ён піша гэта, суддзя адказаў: «Гэта проста праўда. Мне напляваць на дамоўленасці».
🔸Чытач паспрабаваў супакоіць яго, але Шміт выдаў гэтае «Выкінулі расейца».
🔸Акрамя таго, у каментарах ён пісаў па-польску: «Пляваць на гэта. Я яшчэ магу ім разбурыць гэтую дзяржаву» і «Мае за мной. Цяпер ім проста хана)». Дадаў ён допісам па-расейску «Працую браты».
Зранку ўсе паведамленні былі выдалены. Некаторыя занепакоіліся такімі паводзінамі, а адзін чытат прапанаваў Шміту перадаць прывітанне Эмілю Чэчку (збеглы польскі жаўнер, які скончыў у Беларусі самагубствам, а да гэтага прайшоў той жа медыйны шлях, які і Шміт).
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔻Чаму ААН не можа забяспечыць мір ва ўсім свеце?
22 верасня ААН прыняла Пакт для вырашэння праблем XXI стагоддзя і крызісу ўласнай структуры. Дакумент не падпісала Беларусь. Разабраліся, што змяшчаецца ў гэтым Пакце і якія рэформы патрэбныя сусветнай арганізацыі. Чытайце праз VPN.
🔻Элітнае жыллё па-беларуску
Прайшліся па самых дарагіх прапановах на рынку нерухомасці і пакажам, якія кватэры каштуюць 400 і больш тысяч долараў. Чытайце праз VPN.
🔻Як выглядае сітуацыя на фронце ва Украіне?
Пакуль медыя пішуць пра чацвёртую паездку Зяленскага ў ЗША і «План перамогі», які ён прывёз туды, сітуацыя на фронце рэзка пагоршылася. Чытайце праз VPN.
💥 #галоўнае за 27 верасня
✔️ Найноўшы атамны падводны човен Кітаю затануў
✔️ Ліміт на інтэрнэт-пасылкі плануюць знізіць да 50 еўраў
✔️ Польскі суд вынес прысуд беларусу і украінцу, якія шпіёнілі на карысць Расеі
✔️ Лукашэнка анансаваў распрацоўку беларускага мабільніка
✔️ Пайшла з жыцця акторка Мэгі Сміт
✔️ «Беларускі хельсінкскі камітэт» прэзентаваў даклад «Правы чалавека ў Беларусі: асноўныя трэнды дзяржаўнай палітыкі»
✔️ У Беларусі амаль у 15 разоў вырасла колькасць выпадкаў гепатыту А
✔️ Пасля маштабных паводак у Еўропе ў Беларусі могуць з'явіцца аўтамабілі, што пацярпелі ад вады
✔️ Што рабіць беларусам, калі «Google», як расейцам, забароніць ім заводзіць новыя акаўнты
🤔 Прапаганда трубіць, што айцішнікі вяртаюцца ў Беларусь
Але гэта недакладна
Спыталі эксперта – паглядзіце ☝️
🤦 «Магло быць горш. Маглі адправіць Азаронка»
Павел Свярдлоў, галоўны рэдактар «Еўрарадыё», падзяліўся меркаваннем, ці можа Пратасевіч стаць пасярэднікам з апазіцыяй☝️