🪖 Міністэрства абароны правядзе зборы ля польскай мяжы
Навучальны збор з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў будзе праходзіць у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці з 3 па 27 верасня.
Паведамляецца, што мэта збору — «павысіць навыкі службовых асоб раённага выканаўчага камітэта ў фарміраванні воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў, а ваеннаабавязаных - у выкананні задач па прызначэнні».
☝️ Камянецкі раён мяжуе з Польшчай. У гэтым месцы з польскага боку праходзіць вялікая частка буфернай зоны (узмацненне мяжы вайскоўцамі і частковая забарона на наведванне памежнай зоны). Буферная зона была ўведзеная 13 чэрвеня ў адказ на актывізацыю мігрантаў, якія ідуць з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу.
🍷 328-гадовы каньяк прызнаны найстарэйшым з існуючых
Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Кнігі рэкордаў Гінеса. Бутэлька належыць галандскаму калекцыянеру Ларсу Янсену.
😮Напой быў дыстыляваны ў 1696 годзе. У той час Францыяй кіраваў кароль Людовік XIV. Аднак у бутэлькі маркі Jules Robin яго разлілі пазней, прыблізна праз 200 гадоў.
Папярэдні рэкардсмен - бутэлька Caves Du Restaurant 1720 года, належыць в'етнамскаму калекцыянеру.
🔺18 пацярпелых, сярод іх 6 дзяцей. Расейцы абстралялі жылы квартал у Сумах
Гэта адбылося вечарам 1 верасня. Пад удар патрапілі ў тым ліку цэнтр сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі дзяцей і дзіцячы дом.
Сярод пацярпелых - шасцёра дзяцей векам ад 7 да 17 гадоў.
Таксама пашкоджаныя 6 шматпавярховых дамоў.
Добрага панядзелку, дарагія чытачы!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔻«Пасля адседкі, прызнаюся, дэпрэсія была крэпкая ў мяне»
Актор Дзмітрый Есяневіч – пра тое, чаму не хоча больш граць людзей у міліцэйскай форме.
🔻Ракетны ўдар па Харкаве і пратэсты экаактывістаў ва Угандзе
Падборка галоўных падзеяў тыдня ў фотаздымках.
🔻«Даць дзецям адчуванне бясконцай любові»
Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём ведаў.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 1 верасня
✔️ Школьнікам Беларусі прапануюць факультатывы памежніка, следчага і мытніка
✔️ Візавыя цэнтры Польшчы больш не прымаюць заявы на візы праз кур'ера
✔️ Расея зазнала самую масавую атаку беспілотнікаў ад пачатку вайны
✔️ Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём ведаў
✔️ 20 гадоў таму адбыўся тэракт у Беслане
✔️ Вялікае інтэр'ю з удзельнікам праектаў «ЧынЧынЧэнэл» і «Хай Так» Дзмітрыем Есяневічам
✔️ Расея зноў абстраляла Харкаў
✔️ Дырыжаблі вяртаюцца ў неба. Цяпер яны будуць дастаўляць інтэрнэт
✔️ У Беларусі хочуць замяніць YouTube і папулярныя сацсеткі
✔️ Латушка правёў серыю сустрэчаў з еўрапейскімі чыноўнікамі на форуме GLOBSEC у Празе
✔️ Брата заснавальніка EPAM асудзілі на 6,5 год калоніі
✔️ Якая будучыня чакае Мікалая Лукашэнку?
✔️ Народная амбасада ў Швецыі стварыла дакумент, які можа дапамагчы беларусам атрымаць палітычны прытулак у гэтай краіне
🤔 Памятайце БЧБ-танк у Расеі? Аказваецца ў яго цікавае мінулае
Камандзір батальёну, які першым прарваў мяжу у Курскай вобласці, распавёў гісторыю баявой машыны.
⚡️ Пра два юбілеі і пра адказнасцьць за бацьку – што чакае Мікалая Лукашэнку ў будучыні
Глядзіце ў нашым сюжэце ☝️
А выданне «Тыдзень» цалкам глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Абстрэлы Масквы і Харкава: падзеі на фронце за апошні тыдзень
🔸 Пра два юбілеі і пра адказнасцьць за бацьку - што чакае Мікалая ў будучыні
🔸 Як і чаму заходнія чыноўнікі мяркуюць, што беларусы, якія просяць прытулку ў іхных краінах - могуць спакойна вяртацца сабе дадому
🔸 Першае інтэрв'ю Камалы Гэрыс ў якасці кандыдаткі на прэзідэнта ЗША і новы скандал з Трампам
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/7QqGykPg5So
🐘 Гэтае сланяня асірацела
Але цяпер знаходзіцца пад апекай спецыяльных выхавальнікаў
Паглядзіце, якая мілата!
📢 Не чыталі навіны пару дзён, а цяпер лянота гартаць «кіламетры» стужкі тэлеграму?
То запрашаем на наш канал ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ, дзе ўсё толькі сцісла і па справе.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
🛸 Авіяканструктары не спыняюць спробы вярнуць у неба велічныя дырыжаблі
Амерыканскі стартап Sceye стварыў 80-метровы паветраны карабель, корпус якога пакрыты сонечнымі панэлямі, якія забяспечваюць яго энергіяй.
Паветраны гігант ужо правёў тэставыя содні над Зямлёй на вышыні 19 км.
☝️ Дырыжабль прызначаны для паляпшэння доступу ў інтэрнэт у аддаленых раёнах.
Акрамя таго, ён здольны сачыць за кліматам, маніторыць даныя аб навакольным асяроддзі і назіраць за ляснымі пажарамі і іншымі стыхійнымі бедствамі.
Да канца года плануецца правесці яшчэ некалькі тэстаў, і калі яны пройдуць паспяхова, апарат будзе ўведзены ў камерцыйную эксплуатацыю ў 2025 годзе.
😡 Расея зноў абстраляла Харкаў
Мясцовыя СМІ паведамляюць пра 10 выбухаў, у выніку якіх загарэліся некалькі жылых двароў і будынак супермаркета.
☝️ На дадзены моман вядома пра 41 пацярпелага, сярод якіх 5 дзяцей, паведамляе тэлеграм-канал Алега Сінегубава, кіраўніка Харкаўскай АВА .
😡 БРСМ дамовіўся аб супрацы з гэтак званай «ДНР»
Эксперты мяркуюць, што такія дамовы легалізуюць акупацыю тэрыторыяў Украіны.
Цікава, што афіцыйны Менск нічога не сказаў пра тое, што Магілёўская і Берасцейская абласныя арганізацыі БРСМ падпісалі пагадненні з данецкай грамадскай арганізацыяй «Маладая Рэспубліка» яшчэ напрыканцы жніўня.
👉 Чытаць падрабязней тут
💔 20 гадоў болю і пошукаў справядлівасці…
1 верасня 2004 года ў Расеі адбыўся самы вялікі тэракт у яе сучаснай гісторыі - захоп школы ў Беслане.
Крымінальная справа ўсё яшчэ не закрытая, а імёны адказных за тое, што адбылося так і не названыя...
📌 Расея зазнала самую масавую атаку беспілотнікаў ад пачатку вайны
Мінабароны Расеі сцвярджае, што за ноч «знішчана і перахоплена» 158 беспілотнікаў у 15 рэгіёнах краіны.
У Маскве два БПЛА атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у раёне Капотня. Узнік пажар. Паводле мэра Сяргея Сабяніна, загарэлася «тэхнічнае памяшканне».
👉 Чытаць падрабязней тут
◾️Пайшоў з жыцця вядомы беларускі спартовец Аляксандр Мядзведзь
Пра смерць спартоўца паведаміла Беларуская федэрацыя барацьбы.
Яму было 86 гадоў. Прычыны смерці Мядзведзя не называюцца.
Аляксандр Мядзведзь тройчы заваёўваў алімпійскае золата, 3 разы станавіўся чэмпіёнам Еўропы, а таксама меў 7 залатых медалёў чэмпіянатаў свету.
У Ізраілі адбыўся адзін з найбуйнейшых пратэстаў за апошнія 11 месяцаў. Абвешчаны нацыянальны страйк
Вечарам 1 верасня дзясяткі тысяч ізраільцянаў вышлі на вуліцы з патрабаваннем вызваліць закладнікаў, якіх Хамас захапіў у кастрычніку мінулага году. Яны патрабуюць ад прэм'ер-міністры краіны Бэньяміна Нетаньяху дасягнуць спынення агню ў Газе.
Гэта адбылося пасля таго, як ізраільскія вайскоўцы знайшлі целы 6 закладнікаў у сектары Газа.
Ізраільская федэрацыя прафсаюзаў Гістадрут аб'явіла аб правядзенні ўсеагульнага страйку. Ён накіраваны на закрыццё або парушэнне працы асноўных сектараў эканомікі, у тым ліку банкаўская справа, ахова здароўя і галоўны аэрапорт краіны.
Фота: apnews.com
😡У некаторых школьных падручніках з'явіцца інфармацыя пра падзеі 2020 года. Але распавядаць пра іх будуць, як пра спробу дзяржаўнага перавароту
Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец у эфіры праўладнага тэлеканалу. Паводле яго, будзе тэставацца новы падручнік для 11-х класаў, у якім будзе ў тым ліку і інфармацыя пра найноўшы час.
«Мы обязательно там отразим события, они уже нашли там свое отражение, 2020 года со всеми оценками, почему и кто хотел совершить те или иные, прямым словом назовем это — государственный переворот»
🎼 «Я не самотны, я плыту маю»
Андрусь Такінданг выпусціў новы альбом «Мір і Супакой».
🎧 Паслухаць тут
#штопаслухаць
🫢 Страшны сон бацькоў: дзіцё разбіла вазу ў музеі, якой 3500 гадоў!
Што было з хлопчыкам пасля і як адрэагаваў музей, глядзіце ў відэа.
🔥 Народная амбасада ў Швецыі стварыла дакумент, які можа дапамагчы беларусам атрымаць палітычны прытулак у гэтай краіне
На дадзены момант швецкае міграцыйнае ведамства часта выкарыстоўвае 4 асноўныя аргументы адказу ў прадстаўленні палітычнага прытулку нашым грамадзянам:
🔻 Аргумент пра тое, што калі чалавек змог легальна пакінуць Беларусь, гэта значыць, што ён не знаходзіцца ў небяспецы.
🔻 Аргумент пра «абмежаванае распаўсюджанне» крытычных запісаў у сацыяльных сетках, што быццам зніжае рызыку рэпрэсій.
🔻 Аргумент пра тое, што чалавек не меў значнай ролі ў апазіцыі, і таму не павінен быць у зоне рызыкі.
🔻 Аргумент, што заяўка на прытулак не падавалася адразу пасля падзей 2020 года, што нібыта сведчыць пра адсутнасць тэрміновай патрэбы ў абароне.
Таму Народная амбасада падрыхтавала дакумент, які зможа дапамагчы заяўнікам і іх юрыстам. Ён змяшчае тлумачэнні таго, як можна абвергнуць найбольш тыповыя аргументы адказаў.
👉 Спасылка на дакумент тут
📌 У Беларусі асудзілі кіраўнікоў найбуйнейшай цеплатэхнічнай кампаніі краіны
У судзе Ленінскага раёна Брэста скончыўся працэс над кіраўніком ГСКБ Сямёнам Добкіным і яго намеснікам Юрыем Жулаевым, піша Наша Ніва.
Акалічнасці справы невядомыя. Вядома толькі, што іх абвінавачвалі ў «атрыманні хабару» і абодвум прысудзілі па 6,5 год абмежавання свабоды ў калоніі строгага рэжыму.
👉 76-гадовы Сямён Добкін — брат заснавальніка EPAM Аркадзя Добкіна.
😳 У Бабруйску іншамарка Renault сышла пад асфальт
Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Сацыялістычнай, паведамляе «Вечерній Бобруйск». Спачатку пад левым пярэднім колам аўтамабіля правалілася зямля.
Іншамарку спрабавалі адбуксіраваць з дапамогай іншага аўто, аднак па выніку Renault амаль цалкам сышоў пад зямлю.
Пацярпелых няма. Прычына здарэння пакуль невядомая.
📌 Ізаляцыя рэжыму Лукашэнкі, падтрымка незалежных СМІ, візавыя пытанні
Павел Латушка правёў серыю сустрэчаў з еўрапейскімі чыноўнікамі на форуме GLOBSEC у Празе.
☝️ Сярод галоўных вынікаў сустрэчаў, як піша кіраўнік НАУ, — абмеркаванне з прадстаўніком ФРГ далейшых крокаў у вызваленні палітвязняў і абяцанне Швецыі правесці правяранне міграцыйнай службы, якая надоечы пастанавіла дэпартаваць двух беларусаў.
👉 Падрабязней пра вынікі сустрэчаў чытаць тут
▶️ У Беларусі хочуць замяніць YouTube і папулярныя сацсеткі
«Там прапануецца глядзець Тура, Азаронка, ці штосьці яшчэ»
Размаўляем з экспертам, што гэта і як гэта магчыма
🤦 Праводзіць допыт, вочную стаўку і агляд месца правапарушэння будуць… вучні старшых класаў
Гэта новы факультатыў «Гатовы Радзіме служыць!» ☝️
📸 Ракетны ўдар па Харкаве і пратэсты экаактывістаў ва Угандзе
Сабралі для вас галоўнае за тыдзень у фотаздымках.
🔷 «Гэта улада, гэта беспакаранасць, цябе ўсе слухаюцца, ты можаш рабіць усё, што хочаш»
Удзельнік праектаў «ЧынЧынЧэнэл» і «Хай Так» Дзмітрый Есяневіч распавёў «Белсату», чаму ягоныя абяцанні ніколі больш не граць «тупых мянтоў» заканчваліся няўдачай і што сапраўдныя міліцыянты, аказваецца, глядзелі серыял «Працэсы» і нават жартавалі наконт яго падчас затрымання Дзмітрыя.
«У кабінеце ляжыць вялікая папка з «Белсатам» – выявы, здымкі…» – кажа актор, які цяпер знаходзіцца ў бяспецы.
👉 Чытайце інтэрв’ю тут
❤️ «Цярплівасці вам і моцы, каб быць здольнымі даць дзеткам самыя галоўныя веды – як заставацца чалавекам у любых абставінах»
Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём ведаў.
Лідарка пазычыла бацькам цярплівасці і моцы, каб навучыць дзяцей як заставацца чалавекам у любых абставінах і як быць моцнымі, калі цяжкасці здаюцца непераадольнымі.
Узгадала яна і пра асабісты боль:
«А сёння не магу паверыць, што ўжо трэці год наша, такая дарослая Агнія, сама апранае кашулю і закідвае на спіну школьны заплечнік. Невыносна балюча ад таго, што Сяргей не можа ўзяць яе за руку ў такі важны дзень. Не можа падбадзёрыць Карнея, а мне з усмешкай сказаць: “Ты проста паглядзі, якія ж у нас цудоўныя дзеці!”»
📌 На Камчатцы разбіўся верталёт Мі-8. Усе пасажыры загінулі
Усяго 22 чалавекі — тры члены экіпажу і 19 турыстаў, у тым ліку ў фінансавы дырэктар расейскага футбольнага саюзу Арсеній Замяцін.
Кіраўнік Камчацкага краю Уладзімір Соладаў у сваім тэлеграм-канале паведаміў, што верталёт накіроўваўся па маршруце вулкан Вачкажец — аэрадром у сяле Мікалаеўка.
☝️ Паводле крыніцаў ТАСС, верталёт Мі-8 разбіўся, урэзаўшыся ў сопку.
На месцы крушэння верталёта знайшлі целы 17 загінулых.