📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Праваабаронцам вядома пра 17 палітвязняў, якія выйшлі на волю 3 ліпеня
✔️Святлана Ціханоўская год не мае звестак пра свайго палітзняволенага мужа
✔️ЕЗ адрэагаваў на сустрэчу Орбана і Пуціна
✔️Пуцін афіцыйна абвесціў паглынанне Беларусі
✔️Пуцін назваў талібаў саюзнікамі ў барацьбе з тэрарызмам
✔️У аграгарадку Літусава знясуць школу, якую пачалі ўзводзіць 16 гадоў таму
✔️У Беларусі застаецца пяцідзённы працоўны тыдзень. А што ў іншых краінах?
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 Орбан назваў сустрэчу з Пуціным «болей асаблівай» чым іншыя
5 ліпеня прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан прыляцеў з візітам у Маскву «у рамках сваёй міратворчай місіі».
Пад час сустрэчы Орбан заявіў, што Вугоршчына хутка стане адзінай краінай у Еўропе, якая зможа весці дыялог з Украінай і Расеяй. Таксама ён узгадаў, што гэта ўжо 11я яго сустрэча з Пуціным, аднак адзначыў, што яна «больш асаблівая» за іншыя.
☝️ У ЕЗ востра адрэагавалі на гэты візіт. Жузэп Бурэль заявіў, што «прэм'ер-міністар Орбан не атрымліваў ніякага мандату ад Рады ЕЗ на візіт у Маскву». А афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Эрык Саммер сказаў, што «гэта падрывае адзінства і мэтанакіраванасць, якія мы павінны дэманстраваць».
🤔 Аднак генеральны сакратар НАТА Енс Стольтэнбэрг, падчас свайго выступу на саміце альянсу ў ЗША заявіў, што Вугоршчына праінфармавала НАТА аб візіце Орбана ў Маскву, а вынікі гэтага візіту будуць абмяркоўвацца на саміце.
💱 Курсы валютаў на 5 ліпеня
Еўра і долар крыху падраслі.
А вось расейскі рубель страціў пазіцыі.
🔥 «Беларусам неабходны свой незалежны беларускі тэлеканал»
Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай, запісала відэазварот у падтрымку нашага тэлеканалу.
🐶🚗Гэта самы мілы пухнаты злодзей, якога вы бачылі
Хаскі за рулём аўтамабілю пабачылі ў Жлобіне.
Паглядзіце, што ён там нарабіў
💔 «Паліна, чацвёртае кола пекла»
Паліну Шарэнду-Панасюк этапавалі ў лякарню ў «Навінках» на псіхіятрычную экспертызу. Гэта ўжо чацвёртая яе экспертыза.
Пра гэта напісаў яе муж Андрэй Шарэнда:
«Няма словаў. Гэта проста катаванне і здзек над жанчынай. Гэта чарговы «акт гуманізму» звар’яцелага дыктатара»
◽️Праваабаронцы: 3 ліпеня на волю выйшлі як мінімум 16 палітвязняў
Сярод іх 13 мужчынаў і 3 жанчыны. Для іхнай бяспекі захоўваецца інфармацыйная цішыня, таму прозвішчы не называюцца.
Вядома, што сярод іх – асуджаны да 10 гадоў зняволення Рыгор Кастусёў, які мае анкалагічнае захворванне.
«Вясна» паведамляе, што, паводле іхнай інфармацы,і частка палітвязняў выйшлі на волю па амністыі, а іншыя – па памілаванні.
🌋Прачнуўся адзін з найбольш актыўных вулканаў у свеце
Паглядзіце на вывяржэнне вулкану Этна!
Добрай пятніцы, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸«Вызваленне хоць аднаго палітвязня дае сілы і надзею тым, хто пакуль застаецца за кратамі»
Журналістка і праваабаронца Яўгенія Доўгая расказала нам, чаму нельга апускаць рукі і чаму так патрэбнае было для ўсіх беларусаў вызваленне хоць каго з палітвязняў.
🔸TVP мяняе структуру. «Белсат» і іншыя замежныя рэдакцыі пяройдуць пад кіраўніцтва аднаго цэнтру
«Белсат» пяройдзе пад кіраванне новай структуры – Цэнтр праграм для замежжа.
🔸Што адбываецца на межах Беларусі?
З Літвы – затор, на польскай мытні – неразбярыха праз новую забарону.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 4 ліпеня
✔️ «Белсат» пяройдзе пад кіраванне новай структуры – Цэнтр праграм для замежжа
✔️ На польскім тэлеканале TVP Info адбудзецца прэм’ера праграмы «Akcent Wschodni», якую рыхтуе «Белсат»
✔️ Павел Латушка і Святлана Ціханоўская выказаліся ў падтрымку самастойнасці «Белсату»
✔️ Беларусь афіцыйна стала сябрам ШАС
✔️ Праваабаронцы паведамляюць пра дзевяць вызваленых палітвязня
✔️ Польшча ўвяла забарону на вываз тавару ў Беларусь для фізічных асоб
✔️ У ЕЗ абмяркоўваюць новы кантракт з «Газпромам»
✔️ У беларускіх летніках школьнікаў вучаць паміраць за Радзіму
✔️ Ва універсітэце Даўгаўпілса вылучылі бюджэтныя месцы для беларусаў
✔️ Ва Украіне з'явіцца вуліца ў гонар добраахвотніка Міраслава Лазоўскага
🤷♀️ «Па факце Вы ўдзельнічалі ў замежных, як бы… Вы на баку іншай дзяржавы»
Беларусь адкрыла генконсульства ў Растове-на-Доне. Яно працуе і для акупаваных тэрыторыяў Украіны.
«Белсат» патэлефанаваў туды ад імя беларуса, які ваяваў за Расею, але страціў пашпарт і хоча дамоў.
Пачытайце, што нам адказалі 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❤️ Ва Украіне з'явіцца вуліца ў гонар добраахвотніка Міраслава Лазоўскага
З такой прапановай Полк Каліноўскага звярнуўся ў Ровенскую адміністрацыю.
Міраслаў Лазоўскі – заснавальнік «Белага легіёну» у Беларусі ў 1990-я і папулярызатар беларускай культуры. Ваяваў у складзе палку Каліноўскага, загінуў 16 траўня 2023 года ў баі пад Бахмутам.
❤️ «Стратэгічна важным з’яўляецца захаваць самастойнасць тэлеканалу «Белсат»»
Павел Латушка выказаўся ў падтрымку самастойнасці «Белсату».
☝️ Меркаванне пра тое, што «Белсат» мусіць заставацца самастойнай структурай, кіраўнік НАУ выказаў пасля заявы кіраўніка «TVP World» Міхала Бранятоўскага, што падчас рэформы на «Telewizja Polska» «Белсат» пяройдзе пад кіраванне новай структуры – Цэнтру праграм для замежжа.
💔 «Мы ў такой сітуацыі, што трэба і да чорта лысага ісці!»
Яўгенія Доўгая – праваабаронца і стваральніца ініцыятывы «Палітвязынка».
Жэня расказала «Белсату», чаму нельга апускаць рукі і чаму так патрэбнае было для ўсіх беларусаў вызваленне хоць каго з палітвязняў.
Пачытайце, што яна распавядае 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤦♀️ «Сардэчна запрашаем у Беларусь!»
Падчас параду 3-га ліпеня дагляд праводзілі нават малым дзецям.
😢У Мачулішчах загінуў 19-гадовы салдат
Паводле крыніцаў «Наша Ніва» хлопца звалі Мацвей Канавалаў. Ён служыў у 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе ў вёсцы Заслонава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.
На Дзень Незалежнасці хлопца дыслацыравалі ў Мачулішчы, дзе і адбылася трагедыя.
Да маці раніцай патэлефанавалі з войска і сказалі, што Мацвей загінуў.
«Ён паразмаўляў з маці ўвечары, а зранку ёй патэлілі з арміі і сказалі, што Мацвея больш няма. Што ён застрэліўся нібыта. Але ніхто ў гэта не верыць»Читать полностью…
😻Сотні людзей сабраліся на вуліцы, каб паглядзець на катоў
Глядзіце, якая незвычайная імпрэза адбываецца ў ЗША☝🏻
🔥 Беларусы стварылі петыцыю, каб «Гары Потэра» можна было выдаваць па-беларуску
Аўтары петыцыі тлумачаць, што выдавецтва «Янушкевіч» было створана ў Польшчы пасля палітычнага пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі.
☝️Да таго ж падкрэсліваюць, што ЮНЕСКА прызнала беларускую мову «патэнцыйна ўразлівай», а выданне такіх кніг, як «Гары Потэр»спрыяла б пашырэнню яе выкарыстання.
Нагадаем, раней праваўладальнікі адмовіліся ад супрацы з выдавецтвам «Янушкевіч», бо «не хочуць звязвацца ні з чым беларускім», пакуль краіна пад санкцыямі.
👉 Падпісаць петыцыю можна тут
😢 У Беларусі 17 новых палітвязняў
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек.
Нагадаем, што сёння стала вядома пра 15 вызваленых вязняў і 1 пад пытаннем.
📌 Тое што на волю выпускаюць найбольш хворых – частка дзяржаўнай прапаганды
Андрэй Стрыжак паведаміў пра тэрміны, якія заставалася сядзець тым, каго вызвалілі:
«5 чалавек – у межах месяца;
3 чалавека – у межах года;
5 чалавек – у межах 1.5-2 гадоў;
1 чалавек – у межах 2-3 гадоў;
1 чалавек – больш за 6 гадоў».
🤯 Мурашы ампутуюць адзін аднаму канцавіны пры траўмах, з-за якіх узнікае пагроза жыццю
Пра гэта гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным у навуковым часопісе Current Biology. Больш за тое, навукоўцы высветлілі, што мурашы могуць мяняць тып лячэння ў залежнасці ад цяжару пашкоджанняў
☝️ Пры сур'ёзным пашкоджанні мурашкам лапкі, суродзічы кідаліся яго ратаваць: адкусвалі пашкоджаную канцавіну вышэй траўмы.
😮 А калі рана была не вельмі вялікая, то яны не ампутавалі нагу, а проста залізвалі, каб знізіць рызыку інфекцыі.
👆Беларусы прадаюць долі ў транспартавым бізнесе ў Польшчы
Такім чынам яны хочуць захаваць сваю справу і не патрапіць пад новыя санкцыі Еўразвязу супраць Расеі і Беларусі, якія ўступаюць у дзеянне з 2 жніўня, піша выданне «Most».
Паводле новага пакету санкцыяў, кампаніі, якія былі створаныя на тэрыторыі Еўразвязу пасля 8 красавіка 2022 года, не змогуць займацца перавозкамі па ЕЗ, калі 25 адсоткаў акцыяў у іх належаць беларускім ці расейскім фізічным, юрыдычным асобам або органам.
Аднак справа ў тым, што шматлікія беларускія кампаніі зарэгістраваныя ў Польшчы пасля 8 красавіка 2022 года – гэта адбылося на хвалі абыходу папярэдніх санкцыяў, якія забаранялі беларускім і расейскім перавознікам рабіць рэйсы па тэрыторыі Еўразвязу.
Дзеля абыходу новых санкцыяў, нягледзячы на рызыкі, бізнесмены шукаюць людзей з пашпартам ЕЗ, паведамілі крыніцы выдання. Пры гэтым шукаецца некалькі партнёраў, каб у руках аднаго не засяроджвалася больш за 75 адсоткаў бізнесу.
◽️Пракуратура Гарадзенскай вобласці распачала спецвядзенне супраць жанчын, якія ўцяклі з «хіміі»
Паводле матэрыялаў справы, 2 жанчыны 53- і 50-гадовага веку былі асуджаныя да «хіміі» ў 2021 годзе, але паспелі выехаць з Беларусі да прывядзення прысуду ў выкананне.
Пасля яны далі некалькі інтэр'ю СМІ, прызнаным у Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Цяпер супраць жанчын распачалі спецвядзенне за «Вербаванне, іншае ўцягненне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а таксама іншае спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненыя паўторна, або групай асобаў па папярэдняй змове». Паводле гэтага артыкулу прадугледжваецца пакаранне абмежаваннем волі ад двух да пяці гадоў або пазбаўленнем волі ад 3 да 7 гадоў.
#рэпрэсіі Асноўнае за 4 ліпеня
🔻 Святара Анджэя Юхневіча не выпусцілі пасля содняў і распачалі новую крымінальную справу
🔻 70-гадовага пенсіянера з Барысава асудзілі на 3 гады зняволення за «абразу Лукашэнкі»
🔻 13 міліцыянтаў прыехалі затрымаць аднаго мужчыну за словы «Слава Украіне» ў чат-рулетцы
🔻 Абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу «Беларускі народны трыбунал»
🔻 За ўдзел у пратэстах затрыманы IT-спецыяліст Дзмітрый Марчук
🔻 Жыхара Гродна жорстка затрымалі за татуіроўку — пры затрыманні на яго наставілі пісталет
🔻 Фільм расійкага незалежнага СМІ «Рэдакцыя» пра Лукашэнку прызналі «экстрэмісцкім»
💔Дзмітрый Галавач
Вакаліст і гітарыст гурта «Tor Band» з Рагачова. Дзмітрыя затрымалі 28 кастрычніка 2022 года разам з іншымі музыкамі гурта.
У Гомельскім абласным судзе 31 кастрычніка 2023 года музыку агучылі прысуд — дзевяць гадоў калоніі.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
🖼 У пячорах Інданезіі знойдзены самы старажытны наскальны «сторытелінг»
Яго ўзрост-51 тысяча гадоў, паведамляе The Guardian. Гэта на 6000 гадоў больш, чым у папярэдняга рэкардсмена, які быў знойдзены на тым жа востраве.
🐷 На малюнку – дзікая свіння і тры тэрыянтропы – гібрыд чалавека і жывёліны.
Па словах навукоўцаў, свінні часта сустракаюцца на старажытных наскальных малюнках. Аднак зразумець, што менавіта адбываецца на дадзеным малюнку цяжка, бо даследчыкі не разумеюць, якія менавіта жывёліны натхнілі ілюстратараў на стварэнне жывёлападобных людзей.
☝️ Навукоўцы лічаць такі сторытелінг важнай часткай эвалюцыі чалавека і мяркуюць, што «яна здольная дапамагчы растлумачыць наш поспех як біялагічнай выгляду»
🔥 «Белсат павінен жыць і працягваць працу»
Святлана Ціханоўская выказалася ў падтрымку «Белсату». Зварот яна размясціла ў сторыз у сваім Instagram.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Беларусь афіцыйна стала чальцом ШАС
🔸 Польшча ўвяла забарону на вываз многіх тавараў у Беларусь для фізічных асобаў
🔸 Расследаванне пра беларускіх бізнесоўцаў, якія вядуць справы на ўкраінскіх акупаваных землях
🔸 Праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома пра вызваленне дзевяці палітвязняў: 3 жанчыны і 6 мужчынаў
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/zI0_YRaeq7s
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🔥 «Месцы ў магістратуры для беларускіх студэнтаў»
Святлана Ціханоўская наведала ўніверсітэт Даўгаўпілса.
Вынікамі перамоваў з кіраўніцтвам стала вылучэнне некалькі бюджэтных месцаў у магістратуру па спецыяльнасці «эканоміка», куды беларусы змогуць паступаць ужо з гэтага году.
☝️Да таго ж беларускім навукоўцам у выгнанні прадставяць абсталяванне ўніверсітэту для даследаванняў, а таксама будуць прасцей ставіцца да апастылізацыі дакументаў.
Таксама беларуская лідарка заклікала аднавіць супрацу з беларускімі выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўніверсітэтаў, якія знаходзяцца ў выгнанні зараз.
😱 У беларускіх летніках школьнікаў вучаць паміраць за Радзіму
Пасля выбараў 2020 года рэжым узяўся за «патрыятычнае» выхаванне моладзі.
Аднак у чым заключаецца гэты іхны «патрыятызм»?
🤯 Напрыклад, у Воршы жаўнеры ўнутраных войскаў у поўным вайсковым экіпаванні вучаць дзяцей разганяць вулічныя пратэсты, надзяваць браняваныя камізэлькі, збіраць і разбіраць зброю, расказваюць пра вайсковую тэхніку.
Журналісты «Белсату» высветлілі, што яшчэ адбываецца ў летніках. Папярэджваем, гэта можа вас моцна ўразіць 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN