📍У Берасці затрымалі яшчэ двух мясцовых жыхароў, што вярнуліся з-за мяжы
34-гадовая Дзіяна Завадская (фота 1) узначальвае каманду тэсціроўшчыкаў у EPAM. Пасля пачатку поўнамаштабнай расейска-ўкраінскай вайны яна выехала з 7-гадовым сынам у Грузію і пражывала ў Тбілісі. Пазней яна ўсё ж вярнулася ў Беларусь, хоць перыядычна працягвала выязджаць у іншыя краіны.
Пасля чарговага вяртання Дзіяну затрымалі, і 26 лютага ў Берасцейскім абласным судзе над ёй распачнецца суд. Жанчыне інкрымінуюць «народны» крымінальны артыкул 342 і ч.2 артыкулу 361-3 («фінансаванне ваенных канфліктаў»)
💁🏻♂️ Яшчэ адзін затрыманы берасцеец (скрыншот 2) вярнуўся з Польшчы. Праўладныя ТГ-каналы пішуць, што ён удзельнічаў у пратэстах, а яшчэ выкарыстоўваў ЛГБТ-сімволіку і «курыў траву».
💕 Гэтыя беларусы даказалі, што сапраўдным пачуццям не страшныя ні дыктатура, ні турма
У дзень усіх закаханых расказваем гісторыі кахання беларускіх палітвязняў, якія змаглі захаваць найлепшыя чалавечыя пачуцці ў нечалавечых умовах:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🍽 «Паўстанец-2020» заснаваў «Карчму 1863»
Былы менскі актор Ілля Ясінскі стварыў карчму, якая сагрэе сэрца кожнага беларуса.
«Карчма 1863» альбо «З прагай да волі» месціцца ў самым цэнтры Вільні. Па словах уладальніка, тут жылі і збіраліся на сходкі паўстанцы Кастуся Каліноўскага.
Цяпер тут збіраюцца паўстанцы нашага часу: удзельнікі падзеяў 2020 года, ваяры палка Кастуся Каліноўскага, аматары гісторыі і людзі свабоды з Літвы, Польшчы, Францыі, Нямеччыны ды іншых краінаў.
▶️ Глядзіце ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life»
💬 «У заканадаўства ўнеслі змены, што цяпер па званку з міліцыі ці па паведамленні ў мэсэнджары грамадзянін павінен імчаць і выконваць даручэнні сілавікоў. Махляры, вядома ж, гэтым скарысталіся»
У чарговым выпуску «Фельетонаў Лупача» – развагі пра тое, чаму ў Беларусі так істотна вырасла колькасць ашуканцаў, якія, між іншым, вельмі часта называюць сябе прадстаўнікамі дзяржаўных органаў Лукашэнкі.
https://youtu.be/4TvkN3LIcT8
🔹Махляры «развялі» гомельскую пенсіянерку, назваўшыся супрацоўнікамі ДФР і прыгразіўшы ператрусам
У выніку 70-гадовая жанчына добраахвотна перавяла злачынцам каля 2000 рублёў.
Чытайце больш падрабязнасцей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Мусім прымаць разуменне Чэхіі пра сваю нацбяспеку, аднак будзем падкрэсліваць, што беларусы і рэжым Лукашэнкі − не адно і тое ж»
Дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі расказаў нашым журналістам, як беларускія дэмсілы будуць дамагацца аслаблення санкцыяў з боку чэшскіх уладаў у дачыненні да звычайных беларусаў.
Цяпер грамадзяне РБ могуць разлічваць толькі на гуманітарныя візы і часовыя ВНЖ Чэхіі. Такія абмежаванні былі ўведзеныя ў сувязі з саўдзелам рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны. Яны дзейнічаюць да 31 сакавіка 2024 года, але МЗС Чэхіі прапануе зрабіць іх бестэрміновымі.
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Асцярожна, дзверы зачыняюцца. Наступны прыпынак...»
Гэтую фразу ведаюць на памяць і лёгка скажуць нават тыя беларусы, якія беларускай моваю зусім не карыстаюцца.
📍Блогер Васіль Ядчанка, які папулярызуе нашую мову ў TikTok, расказаў у студыі «Белсату», што такое «беларускі шыбалет» і як нашыя землякі ўзгадваюць знаёмыя з дзяцінства фразы ў каментарах да ягоных ролікаў.
⛔️ І тое, што беларусы ў вышуку ў Расеі – гэта амаль 100% азначае, што яны ў вышуку і ў Беларусі
Беларускія сілавікі, каб не рабіць сабе дрэнную статыстыку, не адкрываюць дадзеныя, калі гэта не якая-небудзь буйная палітычная справа.
Пачытайце, што раіць юрыст 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
🤦♂️ Адмаўляешся адпрацоўваць па размеркаванні - плаці яшчэ больш
Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец прапаноўвае ў некалькі разоў падвысіць памер кампенсацыі за неадпрацоўку па размеркаванні пасля сканчэння ВНУ, каб такім чынам замацаваць кадры на працоўных месцах.
«Таму што, скончыўшы ўніверсітэт, ты павінен стаць спецыялістам, а дзеля гэтага мінімум два гады ты павінен адпрацаваць па сваёй прафесіі»
Вітаем тых, хто ўжо прачнуўся!
А вось і найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Больш за тры тысячы грамадзян Беларусі цяпер у вышуку і ў Расеі
Праз VPN
Журналісты выдання «Медиазона» атрымалі доступ да базы паліцыі з усімі звесткамі на людзей.
🔹У Чэхіі захацелі бестэрмінова забараніць выдаваць беларусам візы і ВНЖ
Праз VPN
Пакуль гэтае абмежаванне часовае і дзейнічае да 31 сакавіка.
🔹Сілавікі затрымалі футбаліста, які заняўся сутэнёрствам
Праз VPN
Вядома не менш за дзясятак фактаў здзяйснення злачынства.
🔹Беларусы за некалькі месяцаў сабралі грошы на трал для каліноўцаў
Праз VPN
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 13 лютага
🔻 Яшчэ адно затрыманне з нагоды смерці начальніка Аршанскага РУУС – лайкнуў пост;
🔻 Нібыта пасля даносу затрымалі трох супрацоўнікаў «Газпрам трансгаз Беларусь»;
🔻 Затрыманні ў Баранавічах;
🔻 У Лунінцы затрыманы былы актывіст БСДП (Грамада) Анатоль Прышчык;
🔻 У Горадні затрымалі мужчыну. Сцвярджаецца, што ў офісе, дзе працаваў мужчына, вісеў БЧБ-сцяг і налепкі з «Пагоняй»;
🔻 Праваабаронцы не могуць знайсці беларуса, затрыманага ФСБ па абвінавачанні ў падрыве чыгуначных саставаў у Расеі;
🔻 Студэнтку Сафію Кажамякіну асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у двух Маршах;
🔻 Яўгена Кладова асудзілі за лайк у «Аднакласніках», якім ён «абразіў Лукашэнку»;
🔻 Вераніка Цапкала запатрабавала расследавання ў сувязі з продажам кватэры ў Менску;
🔻 Сацсеткі нашай праграмы «Хай так TV» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»;
🔻 Блогер Сяргей Пятрухін эвакуаваны з Беларусі з дапамогай BYSOL.
💔 Уладзімір Малахоўскі
Жыхар Віцебску і сябра партыі БНФ.
Быў незалежным назіральнікам падчас выбараў у 2020-м годзе.
Быў затрыманы за тое, што на акцыі пратэсту спрабаваў абараняцца ад міліцыянтаў, пашкодзіў ім форму і завалодаў міліцэйскім жэтонам. А пазней, ужо знаходзячыся ў аўтазаку, распыліў газ з балончыку ў бок міліцыянтаў.
☝️ Уладзімір хварэе на анкалогію і мае 3-ю групу інваліднасці. Мужчыну прысудзілі 3 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
#рэпрэсіі
☝️ Расце ўзровень агрэсіі сярод беларусаў
Без прычыны б'юць мінакоў, псуюць маёмасць, здзекуюцца з хатніх жывёлінаў.
Рэзкі ўсплёск хуліганстваў быў зафіксаваны ў 2019 годзе. З таго часу гэтыя злачынствы займаюць заўважнае месца ў крымінальнай статыстыцы.
🙌 Блогер Сяргей Пятрухін эвакуаваны з Беларусі з дапамогай BYSOL
Пра гэта паведамляе кіраўнік фонда Андрэй Стрыжак:
Гэтая эвакуацыя была складанай, доўгай і напружанай, але я шчаслівы вам сказаць што ўсё атрымалася!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 У Расеі затрыманы беларус–дыверсант;
🔸 Ілан Маск: Сродкі ЗША Украіне не дапамогуць;
🔸 Хрысціянская візія звярнулася ў ААН са скаргай на новы Закон аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыяў;
🔸 Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» у Вільні;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=XlCvUSWbHyw
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🇱🇹 У Літве прапанавалі забіраць від на жыхарства гэтай краіны ў беларусаў, якія ездзяць на радзіму некалькі разоў на месяц
Прапанову агучыў Лаўрынас Кашчунас, які ачольвае камітэт Сейму ў справах нацыянальнай бяспекі.
Падрабязней чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Следчы камітэт РБ узяўся за праграму дэмсілаў пад назваю «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі»
Там завялі крымінальную справу і збіраюцца судзіць удзельнікаў праграмы згодна з працэдурай «спецыяльнай вытворчасці» (бо ўсе яны за мяжою).
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Латушка: праз пару гадоў лукашэнкаўскія вайскоўцы будуць гатовыя ваяваць (у тым ліку супраць Захаду)
✔️ На выпускнікоў, якія не адпрацавалі размеркавання, могуць навесіць непад'ёмныя грошы «кампенсацыі дзяржаве»
✔️ Тым часам расейцы ўжо сёлета змогуць паступаць на бюджэт у ВНУ Беларусі
✔️ Беларусы сабралі грошы на трал для транспартавання цяжкай тэхнікі Палку Каліноўскага
✔️ Крымінальная справа заведзеная на пісьменніка Сашу Філіпенку
✔️ Украінскія вайскоўцы рапартуюць пра знішчэнне расейскага карабля «Цэзар Кунікаў», які базаваўся ў Крыме
✔️ У Расеі змогуць канфіскоўваць маёмасць за «фэйкі пра расейскую армію»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🇱🇹🇱🇻🇪🇪 Літва, Латвія ды Эстонія ўручылі ноты пратэсту расейскім дыпламатам
Гэта звязана з тым, што напярэдадні стала вядома пра абвяшчэнне расейскімі ўладамі ў вышук палітыкаў і дэпутатаў з балтыйскіх краінаў. Сярод іншага, у расейскі вышук патрапіла прэм'ер-міністарка Эстоніі Кая Калас.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ На старонках рэгіянальных дзяржаўных выданняў ісці на «выбары» у «Адзіны дзень галасавання» агітуюць святары
Пераважна праваслаўныя, але ёсць і адзін каталіцкі. Пакуль такую практыку заўважылі толькі на Гарадзеншчыне (але цалкам магчыма, што яна ёсць і ў іншых рэгіёнах).
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💗 Фільмы, якія можна паглядзець сёння ўвечары разам з вашым каханым чалавекам
А можна паглядзець і аднаму, калі такога чалавека ў вас няма.
🎥 У нашай падборцы да Дня святога Валянціна – кіно пра каханне. Не толькі пра шчаслівае, як і ў рэальным жыцці.
☝️ГУР Украіны заявіла пра патапленне расейскага дэсантнага карабля «Цэзар Кунікаў»
Ведамства публікуе відэа атакі на карабель, якая, як сцвярджаецца, адбылася гэтай ноччу каля берагоў Алупкі ў Крыме. «Цэзар Кунікаў» быў атакаваны дронамі Magura V5, а аперацыю здзейснілі байцы спецыяльнага прызначэння «Групы 13» ГУР.
💘 «Белсат» згадвае беларускія песні пра каханне. Так, іх 14 🙂
Сёлета «адмову ад святаў, навязаных звонку» афіцыйна замацавалі пастановаю Савету міністраў, але кахаць не забароніш!
Ну, канешне, песень на парадкі больш за 14, усіх не ўспомніш. Таму будзе шмат бонусных трэкаў.
Уключайце!
❤️Праз VPN 💔Без VPN
💭 «Муж у Беларусі, мы з дзіцём у Польшчы, засталося толькі аформіць развод»
Чаму так здараецца – каханне не загартоўваецца цяжкасцямі, а наадварот?
«На нас уплывае нават найменшы стрэс. Напрыклад, калі мы не выспаліся ці галодныя, мы ўжо не такія, як звычайна. А тут столькі стрэсу ад падзеяў навокал ды яшчэ эміграцыя. У людзей проста не застаецца сілаў і энергіі на стасункі»
💥 #галоўнае за 13 лютага
✔️ Полк Каліноўскага набыў трал, на які ўсім светам збіралі грошы;
✔️ Больш за тры тысячы грамадзян Беларусі цяпер у вышуку і ў Расеі;
✔️ Лукашэнка даручыў «ператрэсці ВНУ»;
✔️ Затрымалі 24-гадовага футбаліста за арганізацыю прастытуцыі;
✔️ У Чэхіі могуць бестэрмінова забараніць выдачу беларусам візаў і ВНЖ;
✔️ Арменія і Азербайджан абвінавацілі адно аднаго ў правакацыі на мяжы;
✔️ 720 дзён поўнамаштабнай вайны. Асноўныя навіны дня з Украіны.
🔻 Праваабаронцы не могуць знайсці беларуса, затрыманага ФСБ па абвінавачанні ў падрыве чыгуначных саставаў у Расеі
Беларускія праваабаронцы выступілі з сумеснай заявай, у якой патрабуюць дапусціць да жыхара Наваполацка незалежнага адваката, каб пераканацца, што ён жывы.
Апошні раз Сяргея Ерамеева бачылі два месяцы таму ў судзе
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
🧄 Той момант, калі медыкі ў краіне скончыліся, а вірусы засталіся
У Круглым дзяцей прымусілі насіць кулоны з часныку. Ідэю запусцілі ў дзіцячым садку №1 – каб «выратаваць дзяцей ад вірусаў». Часнык наразаюць, кладуць у талеркі і расстаўляюць па пакоях. Ідэя палягае на тым, што пах збівае мікробы.
Адна з выхавацелек нават зрабіла для дзетак кулоны – зубчык часныку ў пластыкавым яўку ад Kinder. У яйку робіцца адтуліна, каб выходзіў пах, і, забіваў вірусы. Зубчыкі трэба рэгулярна мяняць, каб падтрымліваць эфектыўнасць.
🤔 Наколькі нам вядома, гэтая практыка не новая. Аднак дактары кажуць, што непасрэдна пах аніяк не ўплывае на вірусы. Часнык можа быць спажыўным у якасці дадатку да ежы.
❓ Як вам такі спосаб лекавання? Вашым дзецям не прапаноўвалі такія спосабы абароны? А можа вы і самі ў дзяцінстве насілі такі?
❤️ Алімпіяда пад бела-чырвона-белым сцягам. Першая і адзіная. Пакуль што
У лютым 1994-га ў нарвежскім Лілехамеры беларуская зборная дэбютавала на алімпійскіх гульнях у якасці самастойнай нацыянальнай каманды.
Пра гэта ўзгадала выданне «Салiдарнасць».
33 спартоўцы, 17 трэнераў, 7 афіцыйнаых асобаў і 2 рэпарцёры. Беларусы тады ззялі два срэбра. Тая Алімпіяда стала дэбютам і для спартыўнага каментатара Уладзіміра Навіцкага.
Тэлеграм-канал «Водители 97» нарабіў нямала шуму. ГУБАЗІК шчыра цікавіўся ягонымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі
Кіраўнік «BYPOL» Аляксандр Азараў сцвярджае:
Насамрэч яны (рэд. - удзельнікі_цы каналу) не блакавалі вуліцаў, каб сілавікі не праехалі. На той момант не было такой ідэі, у чатах проста ладзіліся акцыі пратэсту, там катанні аўтамабілямі па кальцу, напрыклад, гэта была акцыя шматлікіх аўтаў
🔻 Затрымалі 24-гадовага футбаліста за арганізацыю прастытуцыі
Вадзім Фядосік быў гульцом менскага, а пазней берасцейскага «Дынама».
На відэа, запісаным сілавікамі, малады чалавек расказвае пра тое, што ягоны сябра прапанаваў яму сустрэцца з дзяўчынай і што, магчыма, яна будзе згодная на сустрэчы за грошы. Ён сустрэўся з дзяўчынай, атрымаў яе згоду, пасля чаго размясціў у сацыяльных сетках старонкі, на якія пачалі пісаць «кліенты»