Міністэрства лясной гаспадаркі назвала сябе «брэндам»
А ўсё праз тое, што махляры стварылі падробку сайту ведамства «Лясны домік», дзе прадавалі драўляныя дамы. Чыноўнікі ўспрынялі гэта як камплімент:
«Калі нас падрабляюць, значыць, мы сталі брэндам!»
Міністэрства просіць беларусаў звяртацца толькі на афіцыйныя гандлёвыя пляцоўкі. Паводле іх, попыт на драўляныя хаты ад лясгасаў з пачатку 2024 года вырас у чатыры разы (за пяць месяцаў было прададзена 16 дамоў).
😮 Ізраіль адначасова падарваў 3000 пэйджараў, якімі карысталіся баевікі «Хезбалы»
Тысячы людзей пацярпелі, большасць страціла зрок. Сярод іх — амбасадар Ірану ў Ліване, які страціў вока. Паведамляецца таксама пра дзесяць загінулых.
Як гэта адбылося? Паводле Reuters, ізраільскія спецслужбы перахапілі партыю пэйджараў яшчэ да іх дастаўкі ў Ліван. Яны абсталявалі прылады невялікай колькасцю выбухоўкі PETN (не больш за 20 грамаў), якая павінна была выбухнуць пры дыстанцыйным награванні батарэі.
Як сцвярджаюць самі ісламісты, такімі пэйджарамі карысталіся пераважна баевікі «Хезбалы», і яны не былі папулярныя сярод мірных жыхароў.
Вольга Гарбунова выказала незвычайныя думкі пасля сыходу з АПК
Паводле яе, рэжым сапраўды хоча перагарнуць старонку, і гэта паказвае новы склад чыноўнікаў.
«У людзей, якія цяпер у новай камандзе ў Менску, на добрым узроўні прыняцця рашэнняў ёсць шмат перспектыў і магчымасцяў. Я мяркую, што ёсць бачанне, бо ёсць адпаведны бэкграўнд», — адказала Вольга журналістам «Радыё Свабода»
Асаблівую ўвагу прыцягваюць ейныя словы пра барацьбу. У кантэксце палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк, яна лічыць змаганне «бессэнсоўным».
«Між іншым, Калеснікава заўсёды выступала за мірныя перамовы, за дыялог з уладамі. Згадайце яе з'яўленне на вуліцах Менску, калі яна была на свабодзе. А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная. Проста знішчэнне чалавека і сям’і».
Нагадваем, два дні таму Вольга Гарбунова заявіла, што сыходзіць з Аб'яднанага Пераходнага Кабінету.
😳 Вось такі велізарны пажар выклікалі дроны у Расеі
Адбыўся ён ў Цвярской вобласці. Паведамляецца, што беспілотнікі падарвалі буйны склад расейскага ўзбраення.
Паводле украінскіх экспертаў, на складзе маглі знаходзіцца 122-мм рэактыўныя снарады для «Градаў» і 82-мм артылерыйскія міны.
Расейская прапаганда заяўляе, што пажар выклікалі абломкі дронаў. Як сцвярджае Мінабароны РФ, за ноч было знішчана 54 беспілотніка над пяццю рэгіёнамі.
Добрага дня тым, хто ўжо прачнуўся!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі - пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
✅ «Чакалі больш за 24 гадзіны»
Што адбываецца на мяжы з Беларуссю?
✅ Што прымушае дыктатараў вызваляць палітвязняў?
Разбіраем досвед Беларусі і іншых краінаў.
✅ «Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца…»
Актор Ігар Сігоў – пра досвед сустрэчаў з дыктатарам і прачытанне «Ордэну Белай Мышы»
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 17 верасня
▪️Спецдакладчыца ААН назвала самым страшным годам Беларусі 2024-ты.
▪️Беларус скончыў жыццё самагубствам пасля допыту ў РАУС.
▪️Сталі вядомы новыя падрабязнасці пра Марыю Калеснікаву.
▪️Праект дапамогі для настаўнікаў «Адукаванка» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».
▪️Палітвязня Генадзя Васілюка ізноў асудзілі да калоніі. А таксама яго жонку, і яшчэ траіх чалавек.
▪️Да маці гамельчука, які пасля вярбоўкі КДБ з'ехаў за мяжу, прыйшлі з ператрусам.
▪️За ўдзел у акцыі пратэсту затрымалі двух сяброў. Ім тады было па 17.
▪️Экс-капітана міліцыі з Кобрына сёння пачынаюць судзіць за «здраду дзяржаве».
🚴🏻♂️ Памятаеце, у 2000-я гады была такая гульня для тэлефонаў − Gravity Defied?
Гэты паляк прайшоў яе на найскладнейшым узроўні. Прычым зрабіў гэта ў рэальным, а не віртуальным жыцці 🤩
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Дзень народнага адзінства – што з гэтым святам не так і чаму за тры гады яно так і не стала народным?
🔸На волі яшчэ 37 палітвязняў. Што гэта − спроба Лукашэнкі трымацца ў павестцы і працягваць весці гульню з Захадам?
🔸Упершыню за два гады з'явіліся зветскі пра палоннага «каліноўца» Яна Дзюбейку. Яго завочна судзяць на Данеччыне
🔸Працягваецца патоп у Цэнтральнай Еўропе, вада падымаецца ў Вроцлаве
🔸Латвія ўздымала ў неба знішчальнікі праз неапазнаны аб'ект на мяжы з Беларуссю
Далучайцеся да эфіру ⤵️
Журналісту і літаратару Сяргею Дубаўцу споўнілася 65 гадоў
Чаму ён — выбітная фігура беларускага адраджэння — глядзіце ў відэа.
Спецдакладчыца ААН назвала самым страшным годам Беларусі — 2024-ты
«2020-ты сапраўды быў цяжкім. Без фільтраў на маю пошту, у месенджар я атрымлівала інфармацыю пра раненні, расповеды, як катавалі падчас затрыманняў, сінякі, кроў.
Але самы страшны год — гэта цяпер. Больш за паўтара года няма навін пра некаторых палітвязняў, якіх трымаюць у сітуацыі інкамунікада. Гэта можа азначаць, што ў Беларусі адбываюцца злачынствы супраць чалавечнасці», — сказала Анаіс Марэн выданню «Polskie Radio»
Паводле яе, ніякай «адлігі» з правамі чалавека ў Беларусі не адбываецца. Спецдакладчыца нагадала пра стан здароўя Марыю Калеснікаву і Алеся Беляцкага, і назвала сітуацыю катастрафічнай.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻У Беларусі чацвёрты раз адзначаюць «Дзень Народнага адзінства».
🔻У так званай ДНР збіраюца судзіць беларускага ваяра Палка Каліноўскага.
🔻Беларускага журналіста дэпартавалі з Грузіі.
🔻Яшчэ мінус адзін «міністр». Вольга Гарбунова сышла з АПК.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.
Цяпер гэта адна з візітных картак пасляпратэстнай Беларусі
«Дню народнага адзінства» ўсяго чатыры гады, а прапаганда ўжо раскручвае яго як адно з галоўных святаў. А чаму б і не? Ідэя пра «дрэнных палякаў» і «вызваленчую чырвоную армію» цяпер на руку ідэалогіі Лукашэнкі.
А што насамрэч сімвалізуе гэта дзень? Савецкая акупацыя ці аб'яднанне Беларусі — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💱 Долар і еўра падаражэлі, а расейскі рубель — патаннеў...
Такія курсы валютаў у Беларусі на 17 верасня.
#курсывалютаў
Сталі вядомы новыя падрабязнасці пра Марыю Калеснікаву
Былая палітзняволеная Дар'я Афанасьева адбывала «пакаранне» ў калоніі, куды таксама трапіла Калеснікава. Вось што яна распавядала @radiosvaboda:
🔹За Калеснікавай быў надзвычайны кантроль. Нават на ейным працоўным месцы ў швейным цэху ўсталявалі дзве відэакамеры над сталом.
🔹Калі Калеснікава цяжка захварэла, адміністрацыя ўвяла «нейкае ваеннае становішча». Прыехаў медыцынскі аўтобус, усім забаранілі глядзець у вокны. Некаторым вязням удалося яе пабачыць. «Яна выглядала вельмі схуднелай».
🔹Да жанчын у калоніі інфармацыя пра Калеснікаву даходзіла вельмі абмежавана. Часцей за ўсё інфармацыю атрымлівалі пасля штрафнога ізалятара, дзе чулі яе голас.
Нагадваем, раней стала вядома, што Марыя Калеснікава важыць усяго 45 кілаграмаў пры росце 175 сантыметраў. Пра яе няма звестак ужо 580 дзён.
Беларусы — другія сярод замежнікаў па колькасці набытай нерухомасці ў Польшчы
На першым месцы ўкраінцы, якія за 23-ці год набылі 400 600 м² жылля, беларусы — на другім месцы (119 800 м²). Сярод замежнікаў таксама ёсць расейцы і немцы.
Аналітыкі адзначаюць незвычайны паказчык: на 9-е месца трапілі індусы. У 2022 годзе яны атрымалі больш за 40 000 дазволаў на працу і ўжо пачалі набываць кватэры.
Дарэчы, беларусы маюць тыя ж правы і магчымасці для куплі кватэры, як і грамадзяне. Аднак для набыцця зямлі неабходны дазвол польскага МУС.
#лічбадня
«Хтосьці трымаў рукі, адкрываючы грудную клетку для ўдару мячом»
Хірург пракаментаваў пакаранне ўкраінскага вайскоўца ў Данецкай вобласці
⚠️ Увага, падрабязнасці могуць шакаваць:
🔻Калі мячом праткнулі ўжо мёртвае цела, з раны не павінна была выцякаць кроў. Але на фатаграфіі відаць, што з раны было багата крыві.
🔻Палоннага байца ЗСУ альбо забілі непасрэдна мячом, альбо спачатку забілі, а затым практычна адразу ж уторкнулі ў яго меч. У кожным з гэтых выпадкаў гаворка ідзе пра пакаранне бяззбройнага чалавека.
🔻Рукі ў трупа адубелі, як калі б іх хтосьці ўтрымліваў, адкрываючы грудную клетку для ўдару мячом.
🔻На запясцях забітага байца ЗСУ бачныя рэшткі скотчу, якім ваеннапалонным звязваюць рукі.
Нашыя калегі з «Вот Так» падлічылі, што з пачатку 2024 года расейскія войскі пакаралі смерцю не менш за 36 украінскіх палонных
🤡 Пракуроры Гомля папрасілі «Яндэкс-музыку» выдаліць песні гурта Tor Band
І тыя паслухаліся...
«Выдаліць запісы выступаў фашысцкіх лідэраў і экстрэмісцкія музычныя кампазыцыі» — гэтак напісала пракуратура расейскаму сэрвісу.
Акрамя беларускага гурта, Яндэкс яшчэ выдаліла і кантэнт суполкі «Маланка Медиа».
Нагадваем, музыкаў Tor Band затрымалі у 2022 годзе. У гэты ж год іх асудзілі на вялікія тэрміны зняволення ў калоніі узмоцненага рэжыму: Дзмітры Галавач атрымаў 9 гадоў, Яўген Бурло — 8 гадоў, Андрэй Ярэмчык — 7,5 года. Таксама кожны атрымаў яшчэ і штраф 100 базавых велічыняў.
Выйшаў на волю журналіст Андрэй Толчын
Рэжым асудзіў яго на 2,5 гады за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «паклёп на Лукашэнку». Увесь тэрмін палітвзень адбыў ў калоніі № 15 у Магілёве.
«Вызвалілі ўчора з Магілёўскай калоніі і ўначы ён дабраўся дахаты. Памілаваны!», — паведамляе тг-канал «Парламенцкі канал»
Андрэй — стваральнік газеты «Гомельскія ведамасці». Пасля пратэстаў 2020 года ён вырашыў сысці з прафесіі.
😲 Уявіце сабе раку, у якой хвалі паварочваюць супраць плыні
А людзям, што жывуць ля рукі Цянь-Тан у Кітаі і ўяўляць не трэба – такую з'яву яны назіраюць ужывую.
Паказваем і вам, як гэта выглядае ☝️
💥 #галоўнае за 17 верасня
▫️На наступным тыдні Зяленскі прадставіць саюзнікам «План Перамогі». Ён гатовы на 90%.
▫️Журналіст Андрэй Мялешка, якога не пусцілі ў Грузію, прыляцеў у Варшаву.
▫️Байца Палка Каліноўскага будуць судзіць у «ДНР».
▫️Інцыдэнт з беларусам, які скокнуў з акна, расследуюць як «давядзенне да самагубства».
▫️Беларусы — другія сярод замежнікаў па колькасці набытай нерухомасці ў Польшчы.
▫️У Латвію з Беларусі прыляцеў «невядомы лятаючы аб'ект».
💬 «К сожалению, он совершил некрасивый поступок. А вот если б он был христианином, а не "православным атеистом"...»
🕷 У размове з глыбока веруючым прыхільнікам Лукашэнкі Павук раптам высветліў, што той зусім не лічыць самаабвешчанага кіраўніка РБ бязгрэшным. І нават мяркуе, што таму варта было б пакаяцца ды выбачыцца!
🤔 За што? Глядзіце (і слухайце) ў свежым выданні нашага «Шухер Шоу» на канале «Белсат LIFE»
😨 Адзін з найбуйнейшых гарадоў Польшчы − Вроцлаў − пад пагрозаю затаплення
Узровень вады ў рацэ Одры ды гарадскіх каналах паступова павышаецца. Раней вада нарабіла шкоды ў польскіх мястэчках на мяжы з Чэхіяй. Такой стыхіі там не бачылі больш за 25 гадоў.
Што рабіць беларусам, якія могуць апынуцца ў зоне надзвычайнай сітуацыі? Глядзіце відэа ☝️
«Пакуль ідзе вайна, прадпрыемствы задзеяныя, як бы страшна гэта не гучала»
Перамір’е паміж Расеяй і Украінай адаб’ецца на заробках беларусаў. Якім чынам? Тлумачыць эканамістка Аліса Рыжычэнка ☝🏻
Размову цалкам глядзіце ў праграме «Белсат Zoom» 🎬
❓Як жыхары Заходняй Беларусі сустракалі Чырвоную Армію ў 1939 годзе?
Здаецца, іх успрымалі зусім не так, як сёння распавядаюць у школах. А як было на самай справе — распавядуць сведкі тых падзей у фільме «Як нас вызвалялі. Верасень 1939».
Глядзіце на YouTube-канале «Белсат DOC».
🧐 Сябры, тэст на памылку ў назве крамы
Калі знайшлі — малайцы, але ўладальнікі сцвярджаюць, што памылкі няма. Як так?
Уласнікі кажуць — гэта новы маркетынгавы ход. А філолаг кажа — дзікасць.
Хто з іх мае рацыю разбіраліся нашыя журналісты. чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Беларус скончыў жыццё самагубствам пасля допыту ў РАУС
Як піша «Медыя-Палессе», трактарыста з Лунінца западозрылі ў крадзяжы паліва. Ён прызнаўся ў злачынстве і быў гатовы кампенсаваць шкоду, аднак мужчыну выклікалі на допыт у мясцовы аддзел МУС па эканамічных злачынствах.
Пасля гэтага ён дадому не вярнуўся. Мужчына скончыў жыццё самагубствам у гаражы. Ці было ўзбуджана крымінальная справа супраць яго — невядома.
У Латвію з Беларусі прыляцеў «невядомы лятаючы аб'ект»
Яго зранку зафіксавалі паветраныя сілы NATO. У адказ былі падняты знішчальнікі, аднак падазроных аб'ектаў у небе не выявілі. Што прыляцела з Беларусі — невядома.
Паліцыя і армія просяць жыхароў прыгранічных раёнаў Латвіі паведамляць уладам пра любыя падобныя інцыдэнты.
Нагадваем, 7 верасня ў Галаеўскай воласці Латвіі ўпаў расейскі дрон-«Шагед»
❗️З’явіліся прозвішчы яшчэ 10-ці палітвязняў, якіх памілавалі ўчора
Сярод іх:
🔻Аляксандар Емяльянаў,
🔻Ігар Барысаў,
🔻Аляксандар Пастарняк,
🔻Уладзіслаў Папоў,
🔻Аляксандар Жандараў,
🔻Сяргей Мацюхевіч,
🔻Яўген Нарэйка,
🔻Андрэй Астрацоў,
🔻Віталь Чарнавусаў,
🔻Зоя Баранава
😲На «выбары-2025» у Беларусь прыедуць назіральнікі з Еўразвязу?
Так, але не ёсць нюансы. Якія? Глядзіце ў нашым відэа!
Які жах: расейцы ўчынілі пакаранне смерцю ўкраінскага жаўнера мячом
У сацсетках распаўсюджваюцца фатаграфіі забітага ўкраінца з сувенірным мячом, уторкнутым у грудзі. На руках забітага відаць скотч, што можа сведчыць, што ўкраінец быў ваеннапалонным.
Фатаграфіі былі зроблены ў Навагродаўцы Данецкай вобласці, якую расейская армія акупавала ў пачатку верасня.
Упаўнаважаны па правах чалавека Украіны Дзмітрый Лубінец абвінаваціў расейскіх вайскоўцаў у пакаранні палоннага. Ён звярнуўся ў Міжнародны Чырвоны Крыж і ААН з заклікам зафіксаваць «чарговае парушэнне правоў чалавека з боку Расеі».