У Менску на станцыі метро «Магілёўская» памёр пажылы мужчына
Пра гэта піша тэлеграм-канал @minsk_gl. Ён жа публікуе здымак з месца здарэння ад свайго падпісанта.
На месцы працавалі міліцыя і дактары хуткай дапамогі. Інфармацыі пра тое, што стала прычынаю смерці пенсіянера, на гэты момант няма.
⚡️ Паважаныя чытачы, мы стварылі новы канал кантакту з намі
Бо наш стары добры чат-бот часова не працуе 💁🏻♂️
Таму свае паведамленні цяпер можаце скіроўваць сюды 👉 @edytorBLST
🙌🏻 А яшчэ просім падтрымаць наш канал, націснуўшы ➡️ на спасылку (для ўладальнікаў Telegram-прэміум)
💫 Рой дронаў асвятліў неба над Варшавай
Гэта адбылося ў даніну памяці паўстанцам.
Паглядзіце!
🥲 Фантану ў Салігорску зноў не пашчасціла
Яшчэ ў 2021 годзе зімой туды праваліўся трактар. Як вы ўжо здагадаліся, гісторыя паўтарылася.
Калі вы цікавіцеся, чаму па фантане наогул ездзяць трактары, – вы не самотныя 💁🏻♂️
☝️ У Менску на праспекце Незалежнасці гарэла аўто
Палаючы бус знялі непадалёк ад скрыжавання з вуліцай Валадарскага, прыкладна за 100 метраў ад галоўных будынкаў МУС і КДБ.
👕 Пастаўкі ўжыванага адзення з Еўразвязу трапяць пад забарону
У аматараў сэканд-хэнду застаецца месяц, каб закупіцца ☝️
🇵🇱 У Польшчы падкрэсліваюць, што працягваюць ціснуць на Лукашэнку ў пытанні вызвалення палітвязняў
Чарговы раз гэтую тэму закрануў маршалак Сейму Шыман Галоўня на канферэнцыі ў пытаннях бяспекі GLOBSEC.
🔍 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ болей з таго, што ён сказаў
📍«Ранішні фільтр»: у беларускіх установах адукацыі плануюць выяўляць хваробы ў дзяцей на ранняй стадыі. Але ёсць пытанні
Незразумела, хто будзе праводзіць «фільтрацыю», ці будзе яна праводзіцца ва ўсіх установах адукацыі (або толькі ў выбраных) і што будзе з дзецьмі, калі ў іх будуць выяўленыя хваробы.
🔍 Чытайце падрабязней на нашай старонцы
💬 «Псіхолаг калоніі сказаў: "Я наогул не разумею, чаму вас не растрэльваюць"»
Былы зняволены, які адбываў пакаранне ў калоніі «Віцьба», расказаў праваабаронцам пра тое, як там ставяцца да «палітычных» і да беларускай мовы, як «лекуюць» хваробы зняволеных і як прапагандуюць Савецкі саюз нават праз 33 гады пасля яго распаду.
🔍 Зазірніце за кулісы адной з найбольш жорсткіх калоніяў Беларусі ПА СПАСЫЛЦЫ
🥇 Беларус Ігар Бокі зноў узяў золата на Паралімпіядзе ў Парыжы
Гэтым разам ён перамог на дыстанцыі 100 метраў на спіне. У чацвер Бокі не ведаў сабе роўных на 100 метрах батэрфляем.
📍Чытайце болей ПА СПАСЫЛЦЫ
◾️Памёр акцёр Купалаўскага тэатру Георгій Маляўскі
Пра гэта паведаміла выданне «Зеркало».
Георгію было 78 гадоў. Ён сыграў дзясяткі роляў на сцэне Купалаўскага, а таксама актыўна здымаўся ў кіно.
У 2020 годзе ён разам з іншымі купалаўцамі запатрабаваў спынення гвалту ў краіне і выступіў за пералічэнне галасоў на выбарах. Пазней ён звольніўся.
Жорсткія кадры ўчорашняга абстрэлу Белгарада
ТГ-каналы публікуюць запісы з відэарэгістратара, дзе відаць прамое патраплянне ў машыну на трасе.
💥 #галоўнае за 30 жніўня
✔️Дык пойдзе Лукашэнка на новыя выбары ці не?
✔️У Харкаве «прылёт» разбурыў жылы дом: ёсць загінулыя, шмат параненых. Пазней абстрэлу падвергнуўся таксама Белгарад, там таксама ёсць ахвяры
✔️Зяленскі зняў з пасады камандуючага Паветранымі сіламі ЗСУ
✔️Каб выбіць украінцаў з Курскай вобласці, Расея паклікала на дапамогу ПВК. Але не «Вагнэра»
✔️У Берасці за «шпіянаж» судзілі грамадзяніна РФ
✔️Эмігранты, якія шукаюць (легальную) працу ў Польшчы, могуць сутыкнуцца з новай праблемаю. Вось у чым справа
✔️Разбіраемся, якія яшчэ тавары з ЕЗ забараніў завозіць і прадаваць у Беларусі Савет міністраў. І галоўнае – навошта
✔️Крынж дня: бюджэтнікі віншуюць Лукашэнку з 70-годдзем
✔️Пуцін паедзе ў краіну, дзе яго тэарэтычна могуць арыштаваць
#рэпрэсіі:
▫️Марыя Калеснікава ў калоніі схуднела да 45 кг
▫️Яшчэ 6 чалавек прызналі палітвязнямі. Сумарна ў спісе ўжо 1376 асобаў
▫️Стала вядома, што лукашэнкаўцы прызналі «экстрэмісцкім» тэкст вершу Янкі Купалы (пры гэтым непасрэдна сам верш – не). Гэта як?
▫️Байкера з Воршы судзілі за «экстрэмізм» (па адміністратыўцы)
🔹У Расеі задумаліся над тым, каб браць у замежнікаў адбіткі пальцаў перад уездам на сваю тэрыторыю. Грамадзян РБ гэта не закране
Пакуль ідэя на стадыі праекту – яго тэкст апублікаваны на Федэральным партале праектаў праўных актаў.
🔍 Для каго яшчэ, акрамя беларусаў, зробяць выключэнне? Чытайце на нашай старонцы
📍У Міністэрстве адукацыі расказалі пра тое, колькі дзяцей наведалі за лета «ваенна-патрыятычныя» лагеры
Паводле кансультанткі галоўнага ўпраўлення выхаваўчай працы і моладзевай палітыкі згаданага ведамства Таццяны Асмалоўскай, сумарна ў 744 падобныя лагеры прыехала каля 25 тысячаў беларускіх дзяцей і падлеткаў.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Польшча можа адкрыць памежныя пераходы для павелічэння транзіту тавараў
🔸 Падчас начной атакі Расеі на Украіну адзін з дронаў паляцеў у Беларусь
🔸 Школьнікаў у межах факультатыву «Гатовы Радзіме служыць!» навучаць праводзіць допыт і вочную стаўку
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/R7L8qdrHB0c
💬 «Девушка забросила ногу ему на торс... Возможно, это приглашение на гетеросексуальный секс»
🕷Павук пабачыў, што ў беларускай краме прадаецца сшытак з сумнеўнай вокладкай. На ім – гетэрасэксуальная пара, якая ляжыць у ложку, а дзяўчына яшчэ і закінула нагу на тулава хлопца!
Клапоцячыся пра маральнасць беларускіх дзяцей, ён патэлефанаваў у Міністэрства антыманапольнага рэгулявання, а потым яшчэ і паплечніцы Вольгі Бондаравай Таццяне Сідаровіч.
👀 Глядзіце і слухайце, што з гэтага атрымалася, у новым выданні «Шухер шоу» на канале «Белсат LIFE»
💁🏻♂️ Дзівосы беларускага «правасуддзя»: на завочным судзе дзяржаўны адвакат прызнаў віну за свайго падабароннага
Гэтая гісторыя здарылася з выканаўцам старшыні партыі БНФ Вадзімам Саранчуковым.
🔍Чытайце тут, які завочны тэрмін яму прысудзілі на радзіме
🔹Якія змены чакаюць жыхароў Беларусі ў верасні?
Памяняюцца правілы ўвозу жывёлаў з ЕЗ, банкі будуць паведамляць у падатковую пра буйныя сумы на рахунках, закрыюцца дзве прыватныя ВНУ.
🔍 І гэта далёка не ўсё. Максімальна поўны пералік найбольш заўважных змяненняў сабралі ПА СПАСЫЛЦЫ
💔 Tinder больш не патрэбны: амерыканскі айцішнік выкупіў цэлы білборд у сваім горадзе, каб знайсці пару
28-гадовы Дэйв з гораду Філадэльфія расчараваўся ў онлайн-платформах для знаёмстваў і вырашыў пайсці іншым шляхам. Ён выкупіў у сваім раёне рэкламны білборд за $1 тысячу, дзе размясціў сваё фота, фота свайго ката і кароткае апісанне сябе:
🔺умею гатаваць (добра)
🔺маю нармальныя хобі
🔺ёсць кот
🔺купіў білборд
Рэклама, якая заклікае пайсці на спатканне з Дэйвам, вісіць у горадзе ўжо болей за месяц. Хлопец кажа, што перыядычна атрымлівае паведамленні ды ходзіць на сустрэчы 👌 Але пакуль пару ўсё яшчэ не знайшоў.
💬 «Людзі там даволі простыя, яны ніколі не цікавіліся палітыкай. А цяпер вось палітыка настолькі імі зацікавілася, што яны ў эпіцэнтры баявых дзеянняў»
Расейскі апазіцыйны журналіст, шэф-рэдактар «Открытых медиа» Расціслаў Мурзагулаў расказаў у нашым эфіры пра сваю паездку ў Суджу і пра размовы з мясцовымі жыхарамі.
📍У мінулым Мурзагулаў быў супрацоўнікам расейскага «Першага каналу», пазней працаваў у якасці намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Башкартастану, кіраваў працаю дзяржаўных СМІ ў Башкартастане, узначальваў Грамадскую палату гэтага расейскага рэгіёну. У 2021-м ён пакінуў пасады, звязаныя з дзяржаўнай службаю ў РФ, а ў 2022-м выехаў з Расеі.
🤔 Забароненых для завозу ў Беларусь тавараў паболее
Разабраліся, што цяпер не прапусцяць і спыталі экспертаў навошта гэта ўсё ☝️
💁🏻♂️ Расейскі дрон-камікадзэ зноў лётаў праз паветраную прастору Беларусі – Паветраныя сілы ЗСУ
Гэтым разам Узброеныя сілы РБ не сталі выкарыстоўваць авіяцыю, каб яго збіць.
🔍 Чытайце падрабязней на нашай старонцы
Гэтая смерць стала трагедыяй на ўвесь свет
31 жніўня 1997-га ў аўтакатастрофе загінула Прынцэса Даена.
👸🏼 Узгадваем, якой яна была і чаму ёю захапляліся не толькі ў Брытаніі.
Суд у Гаазе адрэагаваў на планы Пуціна прыляцець у Манголію
Аказваецца, у Рымскім статуце ёсць агаворка, якая можа вызваліць мангольскія ўлады ад абавязку арыштаваць прэзідэнта Расеі. І такія выпадкі ўжо здараліся ў гісторыі. Што гэта за ўмовы — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
Колькасць пацярпелых ад авіяўдару па жылым доме ў Харкаве павялічваецца
Мясцовыя ўлады заяўляюць па 7 загінулых і амаль 100 пацярпелых (22 з іх дзеці).
Нагадваем, учора Расея нанесла пяць авіяўдараў па Украіне: адна з бомбаў трапіла ў пад'езд 12-павярховага дома ў Харкаве. Другая бомба трапіла ў дзіцячую пляцоўку, дзе ў той момант знаходзілася дзяўчынка. Яна загінула.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Віцэ-прэм'ер Польшчы гаварыў у Пентагоне пра Беларусь
Што сказалі пра нашу краіну ў галоўным ваенным ведамстве ЗША, чытайце на сайце (праз VPN).
🔺Верш Купалы прызналі «экстрэмісцкім»?
Рэжым Лукашэнкі забараніў шэраг песень на вершы выбітнага беларускага класіка. Што гэта за верш і чаму яго выкананне стала небяспечным — чытайце на старонцы (праз VPN).
🔺Пуцін збіраецца ў краіну, дзе яго могуць арыштаваць
Дарэчы, раней там быў і Лукашэнка. Што гэта за краіна і чаму ў Крамлі «не перажываюць» — распавядзем па спасылцы (праз VPN).
☝️Улады Белгарадскай вобласці кажуць пра пяцёх загінулых пасля сённяшняга абстрэлу
Ён здарыўся вечарам каля 20-й гадзіны мясцовага часу. Абласны цэнтр мог патрапіць пад украінскі абстрэл, аднак не выключаная і няўдалая праца супрацьпаветранай абароны.
🔍 Чытайце падрабязней на нашым новым сайце
🥺 «Я проста хачу, каб ва Украіне нічога не бахала»
Як вучацца дзеці ў прыфрантавым Харкаве.
Заняткі могуць перапыніцца ў любы момант падчас паветранай трывогі.
🔥 Расея ў агні
Апошнім часам у расейскіх рэгіёнах сталі часцей гарэць нафтазаводы. Чаму так адбываецца – глядзіце ў відэа ☝️