📍Больш за 20 КПП і 140 назіральных пунктаў на парадзе ў Менску: самаабвешчаныя ўлады рыхтуюцца адзначыць свой «Дзень незалежнасці»
Увечары падчас канцэрту ля Палацу спорту будуць арганізаваныя яшчэ амаль 70 пунктаў пропуску.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹З канца 2023 года ў Польшчы стала прыкладна на 10% болей беларусаў, якія атрымалі легалізацыю
Цяпер іхная колькасць перавышае 131 тысячу. У жніўні 2020 года, для параўнання, лічба беларусаў з польскім дазволам на жыхарства не дацягвала нават да 30 тысяч.
Болей статыстыкі на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️BYPOL раскрыў асобу аднаго з інструктараў, якія рыхтуюць мігрантаў да сілавога прарывання на польскую тэрыторыю з Беларусі
Яму 60 гадоў і ён працуе ў кампаніі, якую стварыў адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Лукашэнкі – Віктар Шэйман.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚽️ Нырнуць у гульню з галавою: каля Беластока правялі найвялікшы ў Еўропе турнір па балотным футболе
Паўдзельнічаць у экстрымальных спаборніцтвах адважыліся каля 300 гульцоў. Былі ў тым ліку беларусы.
Чытайце наш рэпартаж на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤭 Кітайскі чыноўнік выказаўся пра вучобу Мікалая Лукашэнкі ў Пекіне. Праўда, больш падобна, што ён проста ліслівіў бацьку Колі
Мікалай Лукашэнка вучыцца ў Пекінскім універсітэце на спецыяльнасці «біятэхналогіі». Сакратар партыйнага камітэту кітайскай ВНУ Хаў Пін заявіў тэлеканалу «Беларусь 1», што хлопец нікому не кажа, хто ягоны бацька.
Паводле прапагандысцкага тэлеканалу, Мікалай Лукашэнка вучыцца ў Пекіне па праграме абмену для «таленавітых студэнтаў-біятэхнолагаў». Зазначым, што раней, у 2022 годзе, паведамлялася, што Коля – студэнт біялагічнага факультэту БДУ.
😮 Даўгі беларусаў па крэдытах за месяц выраслі на 441 млн рублёў
А гэта значыць, што інфляцыя хутчэй за ўсё паскорыцца яшчэ больш. Агулам на 1 чэрвеня 2024 года беларусы вінныя банкам 22 млрд 905,2 млн рублёў. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага банку Беларусі.
– Усё большая частка новых крэдытаў, відаць, ідзе на пагашэнне папярэдніх пазыкаў. Манетарная палітыка мяккая, яна, як і раней, падтрымоўвае высокую крэдытную актыўнасць ва ўмовах перагрэву эканомікі, – заўважае Аналітык BEROC Анатоль Харытончык.
Добрага дня, сябры! Зычым вам файнага панядзелку і прапануем пачытаць найцікавейшыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць.
🗞 Гістарычны момант: у Беластоку падпісалі дэкларацыю аб стварэнні Інстытуту беларускай мовы
28 і 29 чэрвеня ў Беластоку праходзіла канферэнцыя «Беларуская мова і мовазнаўства: стан, выклікі, практычныя захады», дзе абмяркоўваліся праблемы, што стаяць перад беларускай мовай і спецыялістамі ў галіне яе развіцця.
🗞 «Дзеці баяцца гуляць на вуліцы». Жыхары літоўскага памежжа скардзяцца на фуры, якія едуць у Беларусь
Жыхары Шальчынінкайскага раёну Літвы скардзяцца на чэргі грузавікоў, якія чакаюць праезду ў Беларусь і парушаюць іх звыклы лад жыцця.
🗞 Начальнік Генштабу пра выкарыстанне ядравай зброі: «Можаце не сумнявацца, мы гэта зробім»
Начальнік Генеральнага штаба, першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка выказаўся ў інтэрв’ю АНТ пра пагрозу вайны з NATO і пра міграцыйны крызіс на мяжы з Еўразвязам.
#штопачытаць
💶 У Еўропе высокія цэны? Гэта вы яшчэ беларускіх не бачылі!
У краме адзення ў Менску пакупніца заўважыла на цэтліках цікавую інфармацыю☝🏻
☝️Існуе пагроза тэрарыстычнай атакі на амерыканскія вайсковыя базы ў Еўропе – яны пераведзеныя ў рэжым павышанай гатовасці
Адзін з амерыканскіх чыноўнікаў, які знаходзіцца на базе ў Еўропе, сказаў CNN, што яны не бачылі такога ўзроўню пагрозы «прынамсі 10 гадоў».
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚽️ На EURO 2024 распачаўся раўнд плэй-оф: дзеючыя чэмпіёны Еўропы з Італіі ўжо вылецелі
А матч гаспадароў турніру немцаў з Даніяй давялося перарваць амаль на паўгадзіны праз магутную залеву з навальніцаю.
Вось што яшчэ было цікавага ў першых матчах 1/8 фіналу і што будзе на гэтай стадыі далей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚽️ На Беласточчыне адбыўся чэмпіянат па балотным футболе
Сярод вялікай колькасці ўдзельнікаў з розных краінаў былі і беларусы. Паглядзіце, як эпічна выглядае гэты незвычайны спорт☝🏻
📷 Фатаграфіі тыдня: разбурэнні на Данеччыне, пратэсты ў Ізраілі, яскравыя фанаты ЕЎРА 2024
Так выглядае нашая традыцыйная штотыднёвая падборка. А болей цікавых здымкаў глядзіце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Жыхары Гайнаўкі самаарганізаваліся, каб патруляваць прымежныя раёны Белавежскай пушчы
Актывісты з гэтага падляшскага мястэчка тлумачаць свае рэйды апасеннямі за ўласную бяспеку ды бяспеку сваіх дзяцей. У пятніцу падчас аднаго з такіх «шпацыраў» па лесе яны напаткалі вялікую групу мігрантаў.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😇 Добрыя навіны апошніх дзён
Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:
🔅 У Google Translate дадалі больш за 100 моваў
🔅 Украінcкія ўлады дамагліся вызвалення з палону сваіх грамадзянаў, арыштаваных у Беларусі
🔅 Беларусы выпусцілі футболкі з прынтам «Саламяныя павукі» і незвычайнай выявай Асмалоўкі.
Праект Lizpinium стылізаваў від на гэты гістарычны раён зверху. Як кажуць аўтары, гэта напамін не толькі і не столькі пра адну Асмалоўку, колькі пра кожны двор, раён, мясціну, якая блізкая нашаму сэрцу. Пра месцы, дзе мы пакінулі часцінку сябе, якія натхняюць, з якімі звязаныя дарагія ўспаміны.
🔅 Кнігу пра дыскрымінацыю беларускамоўных у Беларусі «Мова 404» выдалі і па-расейску.
«Каб у Расеі разумелі, што ў нас ёсць свая мова, свае межы, што Беларусь – гэта асобная краіна».
🔅 Беларусы запісалі сумесны трэк з розных бакоў мяжы.
Два беларускія хіп-хоп-артысты – Віталь Рыжкоў aka Angst і Лёша Грызунт aka «Лайтовы» прэзентавалі сумесны трэк «Люстэрка», ён прапануе асэнсаваць, што сёння адбываецца з беларусамі па абодва бакі мяжы.
🔅 Былая палітзняволеная Алеся Буневіч эвакуяваная з Беларусі
🔅 У знакамітай качкі ў цэнтры Менску з'явіліся качаняты
▪️У аграгарадку на Гомельшчыне гадавалае дзіця патанула ў надзіманым басейне
Як паведамляе МНС, хлопчык 2023 года нараджэння гуляўся з мячом на падворку ў аграгарадку Млынок Ельскага раёну. У нейкі момант мяч патрапіў у надзіманы басейн, напоўнены вадою. Дзіця палезла туды, каб дастаць цацку, але ўпала ў ваду ды не змагло вылезці.
Неўзабаве маці выцягнула хлопчыка з вады, а бацька зрабіў сардэчна-лёгачную рэанімацыю ды выклікаў хуткую дапамогу. На жаль, у больніцы дактары канстатавалі смерць дзіцяці.
💁🏻♂️ Сфера гандлю ў Беларусі адчувае сябе ўсё горш. Прадпрымальнікі просяць рэформаў
Малы і сярэдні бізнес прапануе паменшыць пералік тавараў, якія падлягаюць дзяржаўнаму рэгуляванню цэнаў, абмежаваць адкрыццё вялікіх гандлёвых аб’ектаў і спрыяць адкрыццю малых і сярэдніх.
Чытайце падрабязней на нашым сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱 Курсы валютаў на 1 ліпеня
Долар дадаў больш як дзве капейкі, еўра таксама ўмацаваўся, але паказаў сціплейшы рост.
Расейскі рубель страціў амаль капейку.
#курсывалютаў
🚀 У Кітаі падчас выпрабавальнага запуску ракеты нешта пайшло не так
Да касмічных прастораў яна так і не даляцела 💁🏻♂️ На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Вось як выглядаў няўдалы запуск ⬆️
📍Кошт квадратнага метру – найбольшы з 2015 года, цэны на жытло выраслі нават у Шабанах. Што адбываецца на рынку сталічнай нерухомасці
Нерухомасць даражэе праз выбухны рост попыту. Эканамістка даследчага цэнтру BEROC Настасся Лузгіна растлумачыла «Белсату», што кватэры хапаюць у сувязі з ростам прыбыткаў і таннымі крэдытамі.
Чытайце наш агляд на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 А што здарылася? Белгарад застаўся без электрычнасці праз «вонкавае ўздзеянне на энергааб'ект»
Святло знікла ў дамах пасля начной атакі ўкраінскіх БПЛА. Амаль увесь Белгарад абясточаны: не працуюць нават святлафоры, ёсць праблемы з інтэрнэтам.
«У сувязі з тэхналагічным парушэннем, выкліканым вонкавым уздзеяннем на энергаабʼект, у шэрагу раёнаў Белгародскай вобласці, а таксама Белгарадзе назіраюцца перапынкі падачы электраэнергіі. Энергетыкі ўжо пачалі перавод электразабеспячэння спажыўцоў на рэзервовыя схемы, сацыяльна значныя абʼекты забяспечваюцца электраэнергіяй ад перасоўных рэзервовых крыніц»,
🇫🇷 У Францыі ўльтраправыя перамагаюць у першым туры парламенцкіх выбараў
У першым туры пазачарговых выбараў у Нацыянальны сход Францыі перамагае ўльтраправая партыя «Нацыянальнае аб’яднанне» Марын Ле Пэн і Жардана Бардэля.
Выбары ў Францыі адбыліся пры надзвычай высокай яўцы – каля 60%. Пры тым, што пачынаючы з 2002 году яўка ў першым туры парламенцкіх выбараў ніколі не перавышала 50,5%, а на папярэдніх выбарах не было і 40%.
Другі тур парламенцкіх выбараў у Францыі мае адбыцца 7 ліпеня – ад вынікаў галасавання будзе залежыць, хто сфармуе ўрад.
💥 #галоўнае за 30 чэрвеня
✔️На беразе Віслы адгрымеў «Hučna Fest». Паспрабавалі перадаць ягоную атмасферу ў нашым рэпартажы
✔️Святлана Ціханоўская паўдзельнічала ў святкаванні беларускага Купалля ў Вільні
✔️У раёнах, што месцяцца ля мяжы з Украінаю, паставяць блокпасты ды будуць правяраць аўтамабілі
✔️Зноў напад на беларуску ў Варшаве. Вось у чым была прычына гэтым разам
✔️Расея атакавала ракетамі Харкаў ды Кіеў
✔️У Беластоку плануюць заснаваць Інстытут беларускай мовы
✔️Двое замежных грамадзянаў атрымалі тэрміны ў беларускай калоніі за арганізацыю незаконнай міграцыі
✔️Ізраіль памяняў правілы бязвізавага ўезду. Яны датычаць і беларусаў
#рэпрэсіі:
▫️Прызначана дата суду над былымі супрацоўніцамі TUT.by
▫️Затрымалі берасцейца, які «абразіў Аляксандра Рыгоравіча» і сілавікоў
🐴 Коні ў Налібоцкай пушчы? Адкуль яны там?
Знаёмцеся – гэта тарпанавідныя коні. Сюды іх завезлі з Нідэрландаў, але ў Налібоцкай пушчы жывёліны пачуваюцца так добра, што некалькі гадоў таму ў іх нават здарыўся бэбі-бум.
Паглядзіце, якія прыгожыя!
🔮 На Airbnb з'явілася вельмі незвычайная прапанова
Хацелі б правесці ў такім жытле свой адпачынак?☝🏻
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Пра што кажуць новыя прызначэнні і ператасоўкі Лукашэнкі
🔸З чым звязаны сыход Валера Кавалеўскага з АПКБ
🔸У студыі Фёдар Паўлючэнка, лаўрэат журналісцкай прэміі імя Міхальскага
🔸Што адбываецца на беларуска-еўрапейскай мяжы
🔸Ці заменяць Байдэна па выніках першых дэбатаў?
🔸Джульян Асанж на волі – хто гэта і як яго выкарыстоўвала прапаганда
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/6QdU69uaVcM
💁🏻♂️ У раёнах, што месцяцца ля мяжы з Украінаю, паставяць блокпасты ды будуць правяраць аўтамабілі
Гэтыя мерапрыемствы будуць адбывацца ў рамках раптоўнага правярання боегатовасці Узброеных сілаў РБ. Насельніцтва просяць «ставіцца з разуменнем».
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзеяў ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
🐻 Відэа, якое даказвае, што дзіця заўсёды застанецца дзіцём
Нават калі яно – мядзведзь. Толькі паглядзіце, як медзведзяня рэагуе на паветраны шарык!
🚛 Фуры перашкаджаюць спакойнаму жыццю вяскоўцаў на літоўска-беларускім памежжы
«Дзеці баяцца гуляць на вуліцы – цяжкавікі не проста ціха стаяць у чарзе, яны гудуць, ездзяць туды-сюды, разварочваюцца і зноў вяртаюцца».
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💃🏼 Нягледзячы на ўзрост, гэтая бабуля бярэ ад жыцця што можа
На Дні гораду ў Магілёве жанчына сталага веку танчыла так, што маладыя маглі толькі пазайздросціць.
Паглядзіце!