У Слуцку з'явіўся мурал з Анастасіяй Слуцкай
Яго стварыў менскі мастак Канстанцін Пархомчык. Яго тэхніка цікавая тым, што Канстанцін не выкарыстоўвае праектар і малюе муралы «на вока».
Акрамя муралу Анастасіі Слуцкай цягам двух месяцаў у Слуцку зʼявяцца яшчэ 8 муралаў ад Канстанціна Пархомчыка.
📌 Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі наклала вета на закон «Аб празрыстасці замежнага ўплыву»
Аднак кіроўная партыя «Грузінская мара», якая і была ініцыятарам прыняцця закону, заявіла, што пераадолее вета прэзідэнткі цягам месяцу.
Закон «Аб празрыстасці замежнага ўплыву» быў прыняты парламентам Грузіі 14 траўня. Гэта вызвала хвалю пратэстаў сярод насельніцтва, самы масавы з якіх адбыўся 11 траўня.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤡 Зноў гэты загніваючы Захад не дае зарабіць грошай на мігрантах чэснаму рэжыму
ГПК напісаў, пра пяцярых грамадзян Самалі, якіх польскія памежнікі нібыта жорстка збілі, а потым выштурхнулі на беларускі бок.
☝️ У сваю чаргу польскі бок паведамляе, што толькі за 15-16.05 на мяжы з Беларуссю былі зафіксаваныя 604 спробы спробы незаконнага пранікнення ў Польшчу. Некаторыя з мігрантаў паводзілі сябе агрэсіўна, кідаліся ў памежнікаў галінамі дрэваў і камянямі.
У сувязі з небяспечнай сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы, Дональд Туск аб'явіў аб выдзяленні 2,5 мільярдаў долараў на ўмацаванне мяжы з нашай краінай і Расеяй.
«Гэта будзе шчыт, які абароніць нас ад нападаў з усходу, яго галоўная задача – стрымліваць ворага»
😡 Расея ўсё больш уплывае на адукацыю ў Беларусі
На гэты раз краіны дамовіліся аб абмене школьнікамі і стварэнні асацыяцыі каледжаў. А таксама ў Беларусі задзейнічаюць расейскую федэральную інфармацыйную сістэму «Мая школа».
Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🐕🐈⬛ Еўразвяз зробіць больш жорсткімі патрабаванні для ўвозу хатніх гадаванцаў з Беларусі
Цяпер кожная жывёліна павінна будзе прайсці сералагічнае даследаванне на антыцелы да вірусу шаленства і атрымаць дакумент, які гэта пацвярджае.
☝️ Узор тэсту на антыцелы да шаленства неабходна ўзяць як мінімум праз 30 дзён пасля вакцынацыі і як мінімуму за 3 месяцы да выдачы ветэрынарнага сертыфікату і ўезду ў ЕЗ.
Падрабязней пра новыя патрабаванні 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔺«Я люблю і паважаю беларускіх добраахвотнікаў. Гэта хлопцы-ваяры!»
Так кажа грузінскі ваяр Вано, які абараняе Украіну з 2014 году. Цяпер ён працуе інструктарам у Сілах спецыяльных аперацыяў.
Паглядзіце ягоную гісторыю!
Цалкам праграму глядзіце ў плэй-лісце «Ваяры» на youtube-канале «БЕЛСАТ life»
👆«Азербайджану сёння няёмка наўпрост супрацоўнічаць з Расеяй, а Беларусь у выглядае як ейнае альтэр-эга»
Лукашэнка сустрэўся з Аліевым у Нагорным Карабаху. Чаго яны абодва чакаюць ад такой сустрэчы, і як на гэта адрэагуе Арменія?
Глядзіце ў нашым сюжэце!
📌 «Без аб’яўлення ўсеагульнай або «частковай» мабілізацыі, РАВ не змогуць працягваць актыўныя баявыя дзеянні»
Паводле ўкраінскіх вайсковых экспертаў, Расея разлічвала, што ЗСУ будуць вымушаныя задзейнічаць на Харкаўскім аперацыйным кірунку значную частку сваіх рэзерваў, у тым ліку стратэгічных. Аднак, гэтага не адбылося.
Расея сваёй атакай на Харкаў сапсавала свае ж магчымасці для наступу на іншых напрамках.
Дзе яшчэ чакаць актывізацыі войскаў РФ і што адбываецца пад Харкавам, чытайце на нашай старонцы 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️ У пункце пропуску «Каменны Лог» на мяжы з Літвой у бліжэйшыя дні яшчэ больш ускладніцца рух
18 і 19 траўня там мяняюць асфальт. Мытнікі раяць пры планаванні перасячэння беларуска-літоўскай мяжы ў гэтыя дні ўлічваць абставіны і, пры магчымасці, выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
✍🏻 24 траўня – «Выбарчы вечар» на «Белсаце»!
Каб трапіць на дэбаты гледачом, калі ласка, запоўніце форму 👈
Напярэдадні выбараў у Каардынацыйную раду прадстаўнікі ўсіх камітэтаў збяруцца ў нашай студыі, каб адказаць на вашыя пытанні, а таксама на пытанні нашых вядоўцаў.
📍Калі? 24 траўня а 21-й гадзіне паводле беларускага часу (20-я гадзіна польскага часу)
📍Дзе? У студыі «Белсату»
📍Хто бярэ ўдзел? Па адным прадстаўніку ад кожнага з 12-ці выбарчых спісаў
👀 Глядзіце ў нашым эфіры, а таксама на канале «Белсат NEWS»
🇰🇬 У Бішкеку адбылася масавая бойка паміж мясцовымі жыхарамі і замежнікамі. У выніку некалькі мясцовых былі забітыя
Пасля гэтага ў сталіцы Кыргызстану прайшоў стыхійны пратэст супраць замежнікаў.
Улады краіны ўжо асудзілі такія «спробы правакацыі гвалту і беспарадкаў на міжэтнічнай глебе» і паабяцалі ўсталяваць усіх вінаватых і прыцягнуць іх да адказнасці.
Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤬 У Беларусі цяпер затрымліваюць і за каментары у бок расейцаў
Жыхара Магілёва вінавацяць у негатыўных каментарах адносна расейскіх вайскоўцаў.
А "пакаяннае" відэа яго прымусілі запісаць пад песню пра «святую Русь»
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😐Уласнік «Вострава чысціні» закрывае некалькі сваіх кампаніяў
У Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з’явіліся звесткі пра ліквідацыю ажно 5 кампаніяў, звязаных з уласнікам сеці крамаў «Востраў чысціні». Адпаведнае рашэнне 14 траўня прыняў уласнік.
Сярод іх ёсць і кампанія, якая кіруе гандлёвымі аб’ектамі «Востраў чысціні і густу», а таксама крамамі алкагольных напояў «Тры ласі» і крамамі тавараў для жывёлінаў «ЗОО-востраў». Сёлета закрыліся каля 150 крамаў.
Уласніка Віктара Рамука разам з жонкай арыштоўвалі ўвосень 2022-га. Некаторы час ён правёў у СІЗА і выйшаў, пагадзіўшыся выплаціць налічаныя штрафы.
📌 Украінскія зняволеныя змогуць пайсці ваяваць
Аднак, такую магчымасць атрымаюць не ўсе.
☝️ Напрыклад, асуджаныя за сексуальны гвалт мабілізаваныя не будуць.
Хто яшчэ не зможа выйсці за краты праз мабілізацыю?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Добрага дня, спадарства!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔻Як расейская прапаганда ператварае людзей у зомбі
Праз VPN
Нямала людзей, якія ў 2020-м годзе абураліся фальсіфікацыям выбараў ды гвалту сілавікоў, цяпер змянілі свае пазіцыі. Чаму так?
🔻Кандыдаты ў КР: выбарчы спіс № 7 «Незалежныя беларусы»
Праз VPN
Працягваем распавядаць пра кандыдатаў у Каардынацыйную раду.
🔻Візіт Лукашэнкі ў Азербайджан: маштабы грандыёзныя, але зарабіць не атрымаецца
Праз VPN
Ці можа Азербайджан дапамагчы лукашэнкаўскаму рэжыму абысці санкцыі?
#штопачытаць
😡 Рэпер Сярога падтрымлівае Пуцінскі і Лукашэнкаўкі рэжымы...і пры гэтым ладзіць канцэрты ў Нямеччыне
Як так? Як прапагандысты абыходзяць санкцыі? І чаму ўвогуле ўсе яны дагэтуль не пад санкцыямі і могуць свабодна перамяшчацца па Еўразвязе?
Павел Латушка тлумачыць, як так адбываецца і ці можна перашкодзіць выступу рэпера ☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Польшча ўмацоўвае мяжу з Беларуссю і Расеяй;
🔸 Мазырскі НПЗ пастаўляе Расеі авіяцыйнае паліва;
🔸 Беларуская амбасада ў Эстоніі часова прыпыняе працу сваёй консульскай службы;
🔸 У сталіцы Зімбабве паставяць помнік «перамозе СССР над нацызмам у Вялікай Айчыннай вайне»;
🔸 Ноч музеяў у Беларусі.
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/bRYw1ohJbjE?feature=shared
💔 «На мяне глядзяць як на тэрарыста»
Пенсіянера Васіля Дземідовіча будуць судзіць у 8 раз
Яго абвінавачваюць за нібыта абразу прадстаўніка ўлады і абразу суддзі.
😡 Паводле паказанняў «пацярпелых», сярод якіх пракурор Гомельскай вобласці Дзяніс Мікушаў, усе яны знайшлі свае асабістыя звесткі ў тг-канале «Карнікі Беларусі» і пабачылі пад гэтымі допісамі абразлівыя каментары, напісаныя Дземідовічам.
😢 Гэта ўжо восьмы суд над пенсіянерам. Агулам яго асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх трох судоў пакуль невядомы. У зняволенні мужчыну ўтрымліваюць амаль два гады.
Ён унесены ў «спіс тэрарыстаў». За апошні год пенсіянер перажыў дзясяткі этапаў. У яго значна пагоршылася здароўе.
#рэпрэсіі
😢 «За грошы, якія плоцяць спецыялістам музею, немагчыма жыць»
Сёння праходзіць Ноч Музеяў. Па ўсёй краіне наведвальнікам прапануюць цікавыя экспазіцыі і інтэрактыўныя шоў. У тым ліку, Нацыянальны мастацкі музей, які ў 2020 году страціў каля 20 супрацоўнікаў і спыніў супрацу з еўрапейскімі інстытуцыямі.
Як палітыка змяніла галоўны музей краіны глядзіце ў нашым відэа ☝️
😡 Расейская мусіць быць «вялікай і магутнай» для ўсіх?
Дэпутат парламенту Рэспублікі Узбекістан так не лічыць.
Днямі Алішэр Кадзіраў заявіў, што «расейцам, што жывуць ва Узбекістане, трэба разумець і размаўляць узбекскай».
🤡 Гэтак палітык адрэагаваў на заяву спікера расейскай Дзярждумы Вячаслава Валодзіна пра тое, што «важна, каб працоўныя мігранты прыязджалі ў РФ працаваць з валоданнем расейскай мовы, здаўшы экзамены не толькі моўныя, але і на веданне гісторыі Расеі і асноваў заканадаўства РФ».
Гэта не першая моўная пікіроўка паміж прадстаўнікамі гэтых краінаў.
З чаго ўсё пачалося і чым можа скончыцца чытайце на нашай старонцы 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤡 Ой, а шо здарылася? «Горадня Азот» шукае амаль 750 работнікаў. Агітуе да працы вялікімі заробкамі і службовым жытлом
Для пошукаў супрацоўнікаў нават далі рэкламу на БТ. Патрабуюцца як простыя працоўныя так і супрацоўнікі найвышэйшага звяна. Агулам атрымліваецца, што на заводзе адсутнічае кожны дзясяты працаўнік станам на 2020 год.
☝️ Нагадаем, нядаўна гендырэктар Ігар Ляшэнка падпісаў забарону супрацоўнікам карыстацца асабістымі смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт. Працаўнікам плануюць выдаць карпаратыўныя кнопачныя тэлефоны.
Пра вакансіі і заробкі, якія прапануюць на «працы мары» чытайце тут 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱Курсы валютаў на 18 траўня
На сённяшніх таргах не адбылося істотных зменаў: долар падаражэў, еўра застаўся без зменаў, а расейскі рубель патаннеў.
#курсывалютаў
🤔Што не так з сацсеткамі былога суддзі Шмыта?
Пасля пераезду ў Беларусі былі польскі суддзя Томаш Шмыт пачаў актыўна весці тэлеграм-канал, дзе паўтарае тыповыя тэзы беларускай прапаганды, а цяпер яшчэ і завёў акаўнт у сацсетцы Х.
Ці сапраўды былы суддзя сам вядзе гэтыя сацыяльныя сеткі, разбіраемся ў нашым відэа.
Беларускую культуру выцясняе... культура Беларусі
У чым паміж імі розніца ў ток-шоу «План: Б» патлумачыў Павел Латушка. Паслухайце, як былы міністр культуры пазбягаў святкавання «дня яднання Беларусі і Расеі» ды што яму адказаў Лукашэнка на прапанову звярнуцца да нашай гісторыі ☝🏻
🎬 Поўнае выданне пра інтэграцыю з Расеяй глядзіце на youtube-канале Белсат NEWS
💔 «Хтосьці казаў, што я шмат любові Ціханоўскай аддала»
Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў зрабілі знакаміты здымак Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкала.
🫂 А зімой 2024 года ў межах праекту «Без рэтушы» прывезлі Ціханоўскую ў лес пад Вільняй, каб паразмаўляць па душах.
Знакамітыя фатографы распавялі «Белсату» пра тое, як ім удалося пракрасціся ўнутр Ціханоўскай 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🏳️🌈 ЗША папярэдзілі аб магчымых тэрарыстычных атаках на ЛГБТКІ–супольнасць
У Міжнародны дзень змагання з гамафобіяй, трансафобіяй і біфобіяй Дзярждэпартамент ЗША паведаміў пра «магчымасць тэрарыстычных нападаў, дэманстрацыяў або гвалтоўных дзеянняў супраць грамадзянаў і інтарэсаў ЗША» і парэкамендаваў сваім грамадзянам, якія знаходзяцца за мяжой, праяўляць павышаную асцярожнасць ☝️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
👆Кандыдаты ў КР: спіс № 5 «Закон і правапарадак»
Мы працягваем знаёміць вас удзельнікамі выбараў, якія прэтэндуюць на месцы ў Каардынацыйнай радзе. Сёння распавядаем пра спіс «Закон і правапарадак». Лідар спісу – кіраўнік арганізацыі «BYPOL», былы прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Аляксандр Азараў. Агулам у спісе 20 асобаў, пераважна былых супрацоўнікаў сілавых органаў, якія звольніліся на знак нязгоды з рэжымам.
Ці падтрымліваюць удзельнікі спісу сілавы сцэнар змены ўлады ў Беларусі, як ставяцца да інтэграцыі ў ЕЗ і ці лічаць неабходнаю люстрацыю ў Беларусі, чытайце ў нашым матэрыяле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
😳 Супрацоўнікі музеяў Ватыкану ўпершыню калектыўна звярнуліся ў суд з-за дрэнных умоваў працы
Пра гэта паведамляе The Guardian.
Па словах супрацоўнікаў, іх прымушаюць працаваць звышурочна, пры гэтым не клапоцячыся аб ахове працы і тэхніцы бяспекі.
🤯 Найбольшыя цяжкасці супрацоўнікі зведалі падчас пандэміі каронавіруса. Іх прымушалі вяртаць зарплату, выплачаную падчас локдаўнаў.
Гэта першая падобная судовая справа. Раней наглядчыкі падавалі індывідуальныя скаргі, але яны не дасягалі мэты.
☝️ Музеі з'яўляюцца адной з асноўных крыніцаў даходу Ватыкану. Музейны комплекс складаецца з 54 галерэй. У іх лік уваходзіць знакамітая Сікстынская капэла. У арганізацыі працуе каля 700 чалавек. Летась комплекс наведалі 7 млн турыстаў.
📍Былы польскі суддзя Шмыт жыў з жанчынай, якая магла яго завербаваць
Выданні Gazeta Wyborcza і Onet пішуць, што Томаш Шмыт у апошнія гады жыў з «Оленай К.». Суседзі пацвердзілі, што яна таксама жыла там, але яны не ведаюць пра яе амаль нічога.
Жанчына пэўны час валодала кватэрай у Груецы пад Варшавай, дзе афіцыйна быў зарэгістраваны Шмыт. Як паведамляецца, яна ў 2022 годзе валодала салонам прыгажосці за пяць хвілін язды ад апошняга месца фактычнага жыхарства Шмыта перад яго ўцёкамі ў Беларусь. Але пасля свой бізнес яна закрыла.
Сябры Шмыта кажуць, што ён называў сваю сяброўку Ленкай. Разам з тым ён адмаўляўся паказваць сябрам фотаздымак сяброўкі, распавядаць пра яе і нават не называў свайго месца жыхарства.
Адзін з сяброў Шмыта выказаў думку, што «Ленка» была агенткай беларускіх спецслужбаў і менавіта яна магла ўгаварыць яго на супрацу з імі.
👆«BYPOL» паведамляе, што польскі суддзя быў даўно завербаваны беларускімі спецслужбамі.
💥 #галоўнае за 17 траўня
✔️ Лукашэнка наведвае Азербайджан. Прыехаў у тым ліку ў спрэчны Нагорны Карабах
✔️ Чаму «самаабвешчаны» перастаў браць у паездкі малодшага сына Мікалая?
✔️ Міністр абароны Хрэнін зладзіў збор для ваенкомаў і чыноўнікаў у Магілёве
✔️ Еўразвяз паставіў па-за законам дзейнасць чатырох расейскіх медыяў, звязаных з Крамлём
✔️ У Менску са сцяны жылога дому павыпадалі цагліны
✔️ Куды пайсці на Ноч музеяў (у Беларусі і ў блізкім замежжы)? Зрабілі гайд
#рэпрэсіі:
▫️Сілавікі апячаталі кватэру віцебскага журналіста Змітра Казакевіча. Таксама, імаверна, правялі там вобшук. Сам журналіст жыве ў Польшчы
▫️Прыйшлі таксама па адрасе менскай прапіскі намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага. На яго завялі крымінальную справу
▫️За падзеі 2020 года затрымалі сямейную пару, а таксама шматдзетнага бацьку