Зяленскі і Парашэнка ў вышуку...у Расеі
Сілавікі абвесцілі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў федэральны вышук. Пад пераслед таксама трапіў і былы прэзідэнт Пётр Парашэнка.
За што менавіта іх унеслі ў базу вышуку – невядома. Падставай стаў артыкул Крымінальнага кодэксу.
«Вынікі маёй працы пабачаць у Маскве і Менску»
Беларусі ваяр Люкс раней раней працаваў у праекце «NEXTA», за што яму завочна прысудзілі 19 гадоў зняволення ў Беларусі. Цяпер ён абараняе Украіну ў шыхтах палка Каліноўскага.
Паглядзіце ягоную гісторыю👆🏻
Цалкам праграму глядзіце ў плэй-лісце «Ваяры» на youtube-канале «БЕЛСАТ life»
😡 Сілавікі сталі самі заходзіць у Telegram беларусаў
Цяпер ім дапамагаюць правайдары, якія дасылаюць код доступу адказу ў рэпрэсіўныя органы. Але ёсць адна рэч, якая дасць ім па рукам – хмарны пароль.
Што гэта і як яго выкарыстоўваць – глядзіце ў картках.
Забараняў БЧБ-сцяг і называў удзельнікаў Плошчы «убл***ками», а цяпер – у Польшчы
Актывіст Жан Чубукоў, які заснаваў рух «Антымайдан. Беларусь» раптоўна пераабуўся. Сёння ён жыве ў Кракаве, працуе айцішнікам і кажа, што за 11 год змяніў погляды да лепшага.
Ці гэта так? Пачытайце, што ён пісаў пазней пра беларусаў:
✅Праз VPN ❎Без VPN
Беларускім і расейскім веслярам дазволілі ўдзельнічаць у алімпійскай кваліфікацыі. Украіна выступіла супраць
Чыноўнікі з міністэрства спорту Украіны напісалі адпаведны ліст Міжнароднаму алімпійскаму камітэту:
«Пазіцыя Украіны застаецца нязменнай. Ва ўмовах жорсткай вайсковай агрэсіі Расеі з падтрымкай Беларусі супраць Украіны, прадстаўнікі дзяржаў-агрэсараў не маюць права прысутнічаць на міжнародных спартыўных арэнах у любым статусе», – заяўляюць падпісанты.
Беларускім і расейскім веслярам дазволілі прымаць удзел у нейтральным статусе.
📈Цэны стрымліваюць, а яны растуць. Чаму?
Нацыянальны банк у сваёй справаздачы паведамляе, што ў першым квартале 2024-га разагналася базавая інфляцыя. А прычынамі яе росту з'яўляюцца некалькі чыннікаў.
Глядзіце, якія:
✅Праз VPN ❎Без VPN
Добрага дня, шаноўныя!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Святлана Ціханоўская падпісала пагадненне з Еўрапарламентам
Праз VPN
Дакумент, падпісанне якога адбылося падчас візіту, беспрэцэдэнтны: гэта першая дамова, якая замацоўвае супрацу дэмакратычных сілаў Беларусі з афіцыйным замежным палітычным органам.
🔺Інтэрвію з лідарам гурта «Kurwadziki», які назвалі «Адкрыццём года»
Праз VPN
На фестывалі беларускай музыкі ў эміграцыі «Uwaga!» гэты гурт назвалі «Адкрыццём года». Але за маладым і перспектыўным гуртом стаіць 22-гадовая гісторыя, а з нядаўняга часу – цэлы музычны клуб.
🔺Латушка перадаў Еўразвязу дасье на прадстаўнікоў рэжыму, каб на іх наклалі санкцыі
Праз VPN
У спісе фігуруе 26 асобаў, сярод якіх у асноўным псеўдаэксперты, палітолагі і прапагандысты. Былі перададзеныя іх персанальныя звесткі і абгрунтаванне ўвядзення санкцыяў, у тым ліку цытаты і спасылкі на публікацыі.
#штопачытаць
Навіны рэпрэсій за 3 траўня
▪️У Берасці судзяць адразу чатырох чалавек за акцыі пратэсту 2020 года.
▪️Палітвязня Андрэя Лапаціна асудзілі да 4 гадоў калоніі за данаты.
▪️За пратэсты затрыманы менчук. З ім запісалі «пакаянае» відэа.
▪️Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць супраць Надзеі Сцепанцовай і Жанны Захаркевіч, якія лясамі ўцякалі з Беларусі. Таксама спецвытворчаць распачалі супраць актывіста Ежы Грыгенчы.
▪️Сілавікі затрымалі гарадзенца, які вярнуўся з Польшчы.
▪️За ўдзел у мірных сходзе затрымалі менскага маркетолага. Яго асудзілі да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі».
💔 Ежы Жывалеўскі
Грамадзяніна Польшчы абвінавацілі паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэксу (агентурная дзейнасць). Працэс вёў суддзя Анатоль Заяц.
Па інфармацыі праваабаронцаў, у Гарадзенскім абласным судзе мужчыну асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба
💪У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволенымі беларускімі журналістамі
Супрацоўнікі медыя дэманстратыўна вынеслі партрэты сваіх асуджаных калегаў з будынку былой Лукішскай турмы.
Фота: @belsat
❌ Гвалт, забойствы, рабаванні і катаванні на мяжы.
Следчы камітэт Беларусі вінаваціць у гэтым службовых асобаў суседніх краінаў Еўразвязу
26 імёнаў прапагандыстаў Беларусі і Расеі перададзены ў Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў
Сярод іх: Канстанцін Прыдыбайла (расейскі «журналіст» Russia Today), Аляксандр Лук'янаў (кіраўнік БРСМ), Алег Раманаў (адзін з ідэолагаў «рускага свету» ў Беларусі) ды іншыя.
Перадаў дадзеныя прапагандыстаў палітык Павел Латушка, як абвесціў пра гэта ў сацсетках ягонай кааліцыі на выбары ў КР:
«Гэтыя асобы павінны трапіць у санкцыйныя пералікі ЕЗ. Адказнасць за хлусню і паклёп, распаўсюджванне варожасці і нянавісці, апраўданне гвалту, рэпрэсій і агрэсіўнай вайны немінуча наступіць. Пакуль толькі ў выглядзе санкцый, а далей многія з іх могуць прэтэндаваць на належную прававую ацэнку сваіх дзеянняў ужо ў сапраўдным і сумленным судзе».
💬«У Расеі ёсць планы новага ўварвання ва Украіну з тэрыторыі Беларусі»
Планы новага заходу ва Украіну з тэрыторыі беларускіх вобласцяў у штабе праціўніка ёсць, мяркуе Тарас Беразавец, украінскі палітолаг, маёр Узброеных сілаў Украіны.
Падрабязнасці – у фрагменце інтэрв’ю для праграмы «ПраСвет»⤵️
✅Праз VPN ❎Без VPN
😉 Размаўляйце па-беларуску і вас зразумеюць усюды
Шмат беларускіх словаў гучаць вельмі падобна да сваіх адпаведнікаў у іншых мовах. Найбольшае супадзенняў — са славянскімі мовамі, але не толькі.
Цалкам выданне глядзіце тут: https://youtu.be/dkTBs6LpWr8
🤔Ці абавязаны беларускі палітык размаўляць па-беларуску?
У студыі «Белсат» абмеркавалі пост Паўла Усава, які піша пра неабходнасць роднай мовы ў беларускай палітыцы. Аказваецца, ёсць і альтэрнатыўныя меркаванні. Паслухайце!
Цалкам размову глядзіце тут:https://www.youtube.com/watch?v=XhmZQFHUtwg
🤨 Шуневіч зробіць войска з рыбакоў, а грыбнікам дадуць лазерную зброю?
Усё гэта, вядома ж, дзеля супрацьстаянню NATO
Абмяркуем самыя вострыя навіны ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
🎸Беларусы ў эміграцыі стварылі панк-гурт і нарабілі шуму на Падляшшы
Аказваецца, гэтыя музыкі ўжо 22 гады вядомыя ў рок асяродзі Беларусі і нават маюць свай музычны клуб.
✅Праз VPN ❎Без VPN
❗️Увага! Новая схема ашуканцаў
Цяпер беларусаў хочуць падмануць ад імя «Белпошты», якая нібыта дасылае СМС з прапановай забраць пасылку:
«Такія паведамленні могуць утрымліваць фішынгавыя спасылкі са шкоднымі рэсурсамі. Пасля пераходу па спасылцы карыстальнік аказваецца на фэйкавым сайце, які аформлены, як афіцыйны сайт Белпошты», – паведамляе міліцыя.
Калі ўвесці ў форму нумар карты, CVV-код або іншыя дадзеныя, іх змогуць выкарыстоўваць без ведама ўладальнікаў.
Будзьце ўважлівыя! Не перадавайце банкаўскія дадзеныя трэцім асобам, не спампоўваеце на тэлефон невядомыя праграмы і карыстайцеся толькі афіцыйнымі рэсурсамі.
Беларускіх студэнтаў адправяць працаваць у Расею?
Для некаторых беларусаў гэта гучыць абсалютна нармальна, але ёсць адзін цікавы момант. Які? Глядзіце ў відэа.
🤕 Былы кіраўнік МУС Юрый Караеў паразважаў на тэму шкоды дэмакратыі для беларусаў
«Заходні ўзор жыцця, узор дэмакратыі – чатыры гады, максімум восем і лідар павінен сысці. Ды і паняцця «лідара» няма.
Усё гэта цалкам супярэчыць нашаму савецкаму, нашаму славянскаму, нашаму еўраазіяцкаму духу і менталітэту, дзе ў гісторыі зусім па-іншаму складвалася. І мы гэты шлях намацалі, калі ў нас моцны кіраўнік, якога народ выбраў».
Караеў таксама абвінаваціў некамерцыйныя арганізацыі за тое, што ў 2020-м хацелі «пасеяць у народзе паняцце «дэмакратыя».
Расейскае войска працягвае тэрарызаваць Харкаў
Уначы адбылася новая атака беспілотнікамі. Усе яны былі збітыя, паведамляюць Паветраныя сілы ЗСУ. Аднак праз падзенне абломкаў здарылася некалькі пажараў. У выніку атакі пацярпелі 4 асобы, сярод якіх непаўнагадовая дзяўчынка.
3 траўня прадстаўнік ГУР Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі заявіў, што расейскае войска плануе наступ на Харкаўскую і Сумскую вобласці. Атака можа пачацца напрыканцы траўня або напачатку чэрвеня.
💥 #галоўнае за 3 траўня
▫️Беларусь апусцілася яшчэ ніжэй у «Індэксе свабоды прэсы».
▫️Рэжым Лукашэнкі стварае новы атрад спецназу.
▫️Беларускі альпініст загінуў, упаўшы ў стометровую прорву ў Альпах.
▫️Святлана Ціханоўская падпісала пагадненне з Еўрапарламентам.
▫️Павел Латушка перадаў 26 імёнаў прапагандыстаў у Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў.
▫️У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволенымі беларускімі журналістамі.
😧 Футбаліст «Менску» атрымаў траўму падчас матчу. Яго вынеслі на насілках
3 траўня, у рамках сёмага тура чэмпіянату Беларусі па футболе, ФК «Менск» прымаў на поле САК «Алімпійскі» жодзінскае «Тарпеда-БеЛАЗ»
Пасля штуршка суперніка форвард «Менску» Сямён Пяньчук вылецеў з поля і на ўсёй хуткасці стукнуўся аб металічны плот. Футбаліст пакінуў гульню на насілках.
😡 Рэжым завёў на Дашкевіча новую справу за два месяцы да ягонага вызвалення
«Новая крымінальная справа па артыкуле 342. Да канца гэтага тэрміну заставалася 2 месяцы… Няма аніякіх сілаў і словаў. Толькі бясконцы, несупынны боль», – адзначыла жонка палітвязня Наста.
Па артыкулу 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) у Беларусі асуджваюць да 4 год зняволення.
Нагадваем, 14 ліпеня 2022-га Змітру Дашкевічу прызначылі 1,5 года калоніі, Насце – 3 гады «хатняй хіміі».
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Грамадзянаў пачалі пераследаваць за непажаданыя падпіскі яшчэ да таго, як міліцыянты «зафіксуюць» іх наяўнасць у тэлефоне
🔸 У Беларусі з‘явіцца новае радыё Шансон
🔸 Лукашэнка загадаў сеяць дзень і ноч – аграрыі выконваюць
🔸 Сусветны дзень свабоды медыяў
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/iCWcT4zcb_8
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🤬 Прапаганда параўноўвае ўмовы ў калоніях з санаторыямі
А як на самой справе? Паглядзіце ☝️
🤡У Беларусі паказалі, як варта змагацца з гітлераўцамі
Дзесьці заплакала статуэтка «Оскар»
Што такое «хатняя хімія» і як яе адбываюць у Беларусі?
Чаму асуджаныя не лічацца палітвязнямі, чым «хімія» адрозніваецца ад хатняга арышту, што можна, а чаго нельга рабіць падчас такога пакарання?
Адкажам на ўсе пытанні ў картках. Цалкам чытайце тут:
✅Праз VPN ❎Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін:
🔻Лукашэнка на базе СПА рыхтуецца збіваць ракеты.
🔻Беларускі альпініст загінуў у Швейцарскіх Альпах.
🔻Цяжкавік МАЗ задавіў дзіцё на Магілёўшчыне.
🔻Беларус стаў уладальнікам Кубка Польшчы па футболе.
🔻У Тбілісі на пратэстоўцаў напалі «цітушкі».
https://www.youtube.com/watch?v=FhVOxtk-KW8
💱Курсы валютаў на 3 траўня
На сённяшніх таргах долар і еўра патаннелі, расейскі рубель дадаў у кошце.
#курсывалютаў