belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

❤️ Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцай кампаніі, якая распрацавала «ChatGPT»

У рамках Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі адбылася сустрэча з віцэ-прэзідэнткай у глабальных пытаннях кампаніі «OpenAI» – Аннай Маканджу.

☝️ Менавіта кампанія «OpenAI» распрацавала найвядомейшы інструмент штучнага інтэлекту «ChatGPT».

Нейрасеткі развіваюцца вельмі хутка. Так, у студзені 2023 года «Белсат» пытаў у «ChatGPT», ці валодае праграма беларускай мовай, а тая адказвала хіба на кепскай трасянцы. А ўжо ў красавіку-2023 нейрасетка ў «ChatGPT» даволі ўпэўнена, хай і не без некаторых памылак, адказвала па-беларуску.

📷 Ілюстрацыя ад Microsoft Copilot (Dall-E / Bing.com)

Читать полностью…

Белсат

❤️ Святлана Ціханоўская сустрэлася з дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

Яна падзякавала за падтрымку Беларусі і адзначыла, што не можа быць міру ў рэгіёне без Беларусі

📌 Учора Святлана Ціханоўская пачала свой візіт у Нямеччыну выступам на Мюнхенскай канферэнцыі ў справе кібербяспекі.

🎥 @belsat

Читать полностью…

Белсат

🔻 Рыгор Кастусёў скардзіцца на пагоршанае здароўе. Ён мае анкалагічнае захворванне

Як паведамляюць сваякі палітвязня ягоных словаў, «апошнія два месяцы ў «Воўчых норах» былі вельмі цяжкімі. Доўгі этап у Горадню таксама падкасіў здароўе..».

Былога старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года нібыта за замах на забойства Лукашэнкі. Пазней яго пакаралі 10 гадамі калоніі. Палітык віны не прызнаў

У снежні 2023 года палітвязня этапавалі ў ПК № 22 «Воўчыя норы». У студзені гэтага года – перавялі на турэмны рэжым. Цяпер ён знаходзіцца ў Гарадзенскай турме.

📌 «Воўчыя норы» – калонія, якая лічыцца самай жорсткай у краіне

📌 Ад паўстанцаў Каліноўскага да актывістаў Ціханоўскага. 200 гадоў гісторыі Гарадзенскай турмы

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🇺🇸 Суд аштрафаваў Дональда Трампа за фінансавае махлярства

Згодна з рашэннем суда, палітык абавязаны выплаціць $354,9 мільёнаў штрафу.

Па 4 мільёны долараў павінны таксама выплаціць сыны палітыка Дональд Трамп-малодшы і Эрык Трамп. Акрамя таго, былому прэзідэнту на тры гады забаранілі працаваць у любых нью-ёркскіх кампаніях ці ўзначальваць іх.

📌 Пазоў супраць Трампа падала пракуратура, якая сцвярджала, што палітык фальсіфікаваў фінансавую справаздачнасць, каб атрымаць ад банкаў больш выгадныя крэдыты.

📷 Ілюстрацыйнае / GETTY IMAGES

Читать полностью…

Белсат

🤝 Польшча працягне дзеянне гуманітарнага каналу і выдачу візаў беларусам

Пра гэта паведаміла намесніца міністра замежных справаў Польшчы Хенрыка Масціцка-Дэндзіс падчас сустрэчы з намеснікам Святланы Ціханоўскай, кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўлам Латушкам.

☝️ Таксама дасягнутая дамоўленасць аб развіцці працоўных кантактаў для вырашэння праблемных пытанняў беларусаў, якія знаходзяцца ў гэтай краіне.

Читать полностью…

Белсат

🔻 Чым жывуць беларускія турмы і як у іх (не)выжываюць людзі

Журналісты не могуць паказаць, як выглядае быт за кратамі знутры, але пры дапамозе тых, хто прайшоў праз зняволенне, мы можам атрымаць інфармацыю пра турмы, калоніі, СІЗА, ІЧУ і пра ўмовы, у якіх утрымліваюцца палітычныя зняволеныя ў Беларусі.

У нашым праекце «зона.бел» - гісторыі рэальных людзей у рэальных турмах у краіне з рэальным дыктатарскім рэжымам.

☝️ «Экскурсія» ў ПК-3 «Віцьба» – калонію, у якой памёр палітзняволены блогер Мікалай Клімовіч. Калонія ў Шклове, дзе забілі Вітольда Ашурка. Гісторыя гарадзенскай турмы, дзе сядзеў Каліноўскі, а цяпер – актывісты Сяргея Ціханоўскі. Самая жорсткая ў краіне калонія – «Воўчыя норы» і г.д.

Чытайце на старонцы нашага праекта «ЗОНА.БЕЛ»

Праз VPN Без VPN

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

☝️ СК: як найменей удачыненні да 155 супрацоўнікаў БДУ «праводзяцца адпаведныя следчыя і працэсуальныя дзеянні»

Паводле праваабаронцаў, гэта вынікае з дакладной запіскі «аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў», якую Следчы камітэт дасылаў у навучальныя ўстановы.

У сваёй дакладной запісцы Следчы камітэт пагражае крымінальнымі артыкуламі за ахвяраванні ў падтрымку фондаў і ініцыятыў, прызнаных «экстрэмісцкімі»:

✔️ «Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-2 КК);

✔️ «Фінансаванні дзейнасці для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, альбо ва ўзброеных канфліктах» (арт. 361-3 КК);

✔️ «Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці» (арт. 290-1 КК);

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦 Новы галоўнакамандуючы ЗСУ прыняў рашэнне вывесці ўкраінскія войскі з Аўдзееўкі

Пра гэта Аляксандр Сырскі паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

...каб пазбегнуць акружэння і захавання жыцця і здароўя вайскоўцаў, прыняў рашэнне аб вывадзе нашых падраздзяленняў з гораду і пераходзе да абароны на больш выгадных межах (...) Жыццё вайскоўцаў – самая высокая каштоўнасць. Аўдзееўку мы ўсё роўна вернем. Слава Украіне!


☝️ Камандзір аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Таўрыя» Аляксандр Тарнаўскі адзначыў:

У сітуацыі, калі вораг наступае па трупах сваіх жа салдатаў з перавагай снарадаў дзесяць да аднаго, пад пастаяннымі бамбаваннямі – гэта адзінае правільнае рашэнне

Читать полностью…

Белсат

Наталля Мацвеева – 14 гадоў пазбаўлення волі

Рэжым Лукашэнкі асудзіў дзяўчыну па справе «атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі». Яе абвінавацілі па трох крымінальных артыкулах, у тым ліку – «тэрарызм».

Патрымайце Наталлю! Напішыце ёй ліст: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3. Наталля Сяргееўна Мацвеева

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 16 лютага

🔸 У калоніі памёр Аляксей Навальны. Усё, што вядома;

🔸 Лукашэнка заявіў пра затрыманне дыверсантаў на ўкраінскай мяжы. Рэакцыя ўкраінскага боку і падрабязнасці пра затрыманых;

🔸 «Вясна»: у Беларусь не пускаюць украінцаў, пільна дапытваюць на мяжы;

🔸 Участкі для галасавання на Гомельшчыне «адрубяць» ад міжнародных званкоў. Качанава тым часам прапанавала ўвесці электроннае галасаванне, але каб «каб не дапусціць фальсіфікацыяў»;

🔸 З 2017 года ў Беларусі стабільна зніжаецца ўзровень нараджальнасці. Скарачаецца колькасць больніцаў і школаў;

🔸 Святлана Ціханоўская выступіла на Мюнхенскай канферэнцыі ў справе кібербяспекі

🔸 Польскія спецслужбы затрымалі ўкраінца па падазрэнні ў планаванні дыверсіяў на замову выведкі РФ;

🔸 Украіна і Нямеччына падпісалі дамову аб бяспецы;

🔸 Магутны выбух у расейскім Растове-на-Доне. Расейцы атачаюць апошнія рубяжы абароны ЗСУ ў Аўдзееўцы. Асноўныя навіны вайны за 723-я содні;

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 16 лютага

🔻 Чаму цынга Сцяпана Латыпава ў 21 стагоддзі – гэта абуральна;

🔻 У дачыненні Франака Вячоркі распачалі «спецвытворчасць». Дарадцы Святланы Ціханоўскай інкрымінуюць 9 крымінальных артыкулаў;

🔻 За спробу ўскласці кветкі каля расейскай амбасады ў Менску затрыманы Дзмітрый Кучук;

🔻 ГУБАЗіК затрымаў жанчыну, якая працавала ў Вярхоўным Савеце і Савеце міністраў Беларусі;

🔻 У Жлобіне і на Магілёўшчыне сілавікі правялі «зачыстку» перад выбарамі;

🔻 Сілавікі наведваюць былых назіральнікаў ад БСДП;

🔻 Затрыманы жыхар Берасця – за данаты;

🔻 У Докшыцах на трое содняў затрымалі былога настаўніка гісторыі Арцёма Стадольніка;

🔻 5 гадоў калоніі прысудзілі ганаровай выпускніцы БДУ Ксеніі Ходыравай;

🔻 У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 24 чалавекі – цяпер у ім 3789 прозвішчаў;

🔻 Толькі за 2023 год беларусы заплацілі $11,5 млн, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці за данаты;

Читать полностью…

Белсат

👌 Сяргей-Джуніёр, Цімаці і Каталея

Мінюст апублікаваў спіс самых папулярных і самых незвычайных імёнаў, якія давалі дзецям цягам мінулага года

Выбралі для вас самыя незвычайныя з незвычайных ☝️

Узровень нараджальнасці стабільна зніжаецца з 2017 года, адзначае выданне «Позірк». У 2016 нарадзілася 117.779 дзяцей. У 2019 годзе – 87.602 дзіцяці. З 2020 года Белстат не публікуе звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці

Читать полностью…

Белсат

🎥 Фільм Навальнага сёння ўвечары ў эфіры «Белсату»

У 2021 годзе, праз некалькі дзён пасля затрымання расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, ягоная каманда выпусціла расследаванне пра таемны палац прэзідэнта Расеі. Акрамя маштабнай раскошы палацу ў фільме расказваецца пра карупцыйныя схемы з часоў, калі Пуцін яшчэ служыў у прадстаўніцтве савецкага КДБ у ГДР.

☝️ На сёння відэа прагледзелі 130 мільёнаў разоў.

📺 Сёння ён будзе ў эфіры «Белсату». Адразу пасля вечаровага эфіру (22:20 - Менск, 20:20 - Варшава, 21:20 - Вільня) далучайцеся да прагляду ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=qtsCQgd4_08

Читать полностью…

Белсат

❗️ 9 артыкулаў. Следчы камітэт распачаў «працэс спецыяльнай вытворчасці» ў дачыненні да Франака Вячоркі

Згодная з заявай СК, дарадцы Святланы Ціханоўскай інкрымінуюць амаль дзясятак крымінальных артыкулаў:

✔️ зраду дзяржаве;
✔️ змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады;
✔️ публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення акту тэрарызму і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
✔️ дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь;
✔️ стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем (у тым ліку паўторна);
✔️ распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці;
✔️ арганізацыю масавых беспарадкаў;
✔️ арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак;
✔️ паклёп у дачыненні да прэзідэнта;

😁 Спадара Франака просяць прыйсці ва Упраўленне СК

Читать полностью…

Белсат

🤯 Шалёныя грошы заплацілі беларусы, каб пазбегнуць крыміналкі

Старшыня Следчага камітэту Дзмітрый Гора распавёў, колькі ў 2023 годзе беларусы заплацілі дзяржаве «дабрачынных ахвяраванняў» - толькі за 2023 год сума выплачаных перавысіла Br37 млн – гэта каля $11,5 млн.

☝️ Праваабаронцы канстатуюць, што ўжо больш за год беларусаў актыўна выклікаюць у КДБ і пад пагрозаю крымінальнага пераследу патрабуюць заплаціць сумы, якія ў шмат разоў перавышаюць ахвяраванні, зробленыя імі раней у фонды салідарнасці і іншыя незалежныя ініцыятывы.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🔻 «Вясна»: у Вілейцы знік былы палітвязень

Андрэй Кудзік – ён не выходзіць на сувязь з 15 лютага.

Актывіста неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 гадоў. У лютым 2022 года Андрэю прысудзілі 2 гады калоніі паводле «народнага» артыкула. На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў.

18 ліпеня 2023 года палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.

☝️ У кастрычніку 2023 года Андрэя арыштавалі на 15 содняў за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў TikTok.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

💁 Па ўсёй Расеі затрымалі каля 200 чалавек. Таксама новыя падрабязнасці смерці Навальнага

Некаторых адпускалі нават без складання пратаколаў. Затрыманні працягваюцца і сёння

Расейскія медыі атрымалі дадатковыя звесткі адносна абставінаў смерці ў калоніі апазіцыйнага палітыка. Выданню «Новая газета. Европа» ўдалося звязацца з адным з вязнем папраўчай калоніяй.

Тым часам «Sota» са спасылкай на свае крыніцы ў Следчым камітэце і атачэнні Навальнага піша, што палітвязня павольна атручвалі ў зняволенні са жніўня 2023 года.

Расказваем 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💁 Робіцца ўсё цікавей. Затрыманыя ў Лельчыцкім раёне «дыверсанты» аказаліся наркакантрабандыстамі

У сюжэце беларускіх прапагандыстаў Сяргей і Павел Кабарчукі (бацька і сын) кажуць, нібыта заданне ім дало СБУ ў якасці шанцу пазбегнуць зняволення за незаконны выраб, захоўванне і перавозку наркотыкаў.

☝️ Выданню «Флагшток» удалося высветліць, што ва Украіне іх судзілі з чэрвеня 2023 года. Наступнае паседжанне, як мінімум шостае, было прызначанае на 21 лютага. Яны не мелі права пакідаць месца жыхарства.

Яшчэ адзін «дыверсант», як заўважыла «Наша Ніва», 53-гадовы берасеец Віталь Уласюк з'яўляецца прыхільнікам «русского мира»

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😮 Самы беражлівы чалавек у свеце жыве ў Нямеччыне

Гэта гісторыя 80-гадовага пенсіянера Хайнца. Ён выглядае нібы жабрак, але напраўду ён багаты чалавек. Журналісты «Bild» засведчылі, як ён зняў з рахунку 700 000 еўраў, каб аплаціць пакупку свайго дзясятага дома наяўнымі! Яшчэ 100 тысячаў ён уклаў на тэрміновы ўклад у іншым банку.

💁 «Інакш цікавасці не будзе!»
, – кажа Хайнц.

🤔 Як так сталася?

Штомесяц інжынер-электрык атрымлівае пенсію ў памеры 3600 еўраў, бо раней ён быў высокапастаўленым чыноўнікам у тэлекамунікацыйным офісе, а таксама пенсію ў памеры 156 еўраў. Ён траціць на ежу не больш за 5 еўраў на месяц, большую частку ежы знаходзячы на сметніку:

Можа, куплю алей для смажання ці нешта такое, калі скончыцца (...) Людзі марнатраўныя і выкідваюць столькі, каб можна было накарміць цэлую сям'ю! Напрыклад, людзі купляюць пачак сасісак, зʼядаюць адну, а астатняе проста выкідваюць у сметніцу


Яго адзіная раскоша: інтэрнэт і ноўтбук. Мабільнік не хоча: «Гэта будзе каштаваць мне лішніх 10 еўра ў месяц!» На плоце пенсіянера ягоныя суседзі вешаюць непатрэбныя рэчы альбо пакідаюць пратэрмінаваныя прадукты. Ён іх з радасцю прымае – а ўзамен пастаўляе суседзям добра захаваныя рэчы з буйнагабарытнага смецця.

☝️Чаму ён купляе дамы?


Ён аддае перавагу купляць дамы, да якіх можна дабрацца на ровары, таму што ён сам робіць усе рамонты для сваіх жыхароў. І тут ён эканоміць шмат грошай. Акрамя таго Хайнц лічыць, што ў нерухомасці меншыя страты праз інфляцыю

Читать полностью…

Белсат

❗️ Прэс-сакратарка Навальнага пацвердзіла смерць палітыка

Журналісты таксама заўважылі каля калоніі маці Аляксея Навальнага.

Пра смерць палітыка Аляксея Навальнага стала вядома ўчора. Паводле наяўных звестак, ён памёр у калоніі. Паводле расейскіх прапагандыстаў, у Навальнага адарваўся тромб. Дагэтуль інфармацыя паступала толькі ад расейскіх дзяржаўных службаў. Сёння факт смерці палітыка пацвердзіла ягоная каманда.

(будзе дапоўнена)

Читать полностью…

Белсат

🤷🏻‍♀️ «Днямі прачытаў навіну: «Белпошта» закрывае ў Беларусі сетку паштаматаў. І крыху аслупянеў. Зараз патлумачу, чаму»

У паштаматаў няма перапынкаў на абед, яны не абмежаваныя 8-гадзінным працоўным днём. Пасылку можна забраць 24 гадзіны на дзень 7 дзён на тыдзень. Не трэба заходзіць у паштовае аддзяленне і стаяць у чарзе.

❓Дык як гэты перспектыўны бізнес увогуле мог пацярпець паразу ў Беларусі?

Кіраўнік рэдакцыі тэленавінаў «Белсату» Ігар Кулей падзяліўся меркаваннем наконт правалу працы паштаматаў у Беларусі і звярнуўся да чыноўнікаў, у тым ліку белпоштаўскіх

Праз VPNБез VPN

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

☝️ 36-гадовая жыхарка Воршы, якая падазраецца ў забойстве сваіх чацвярых дзяцей, памерла ў лякарні

Афіцыйнай інфармацыі на гэта конт няма.

Нагадаем, што ўвечары 14 лютага ў Воршы былі знойдзеныя целы чатырох малалетніх дзяцей у веку ад 1 да 8 гадоў са слядамі гвалтоўнай смерці. Падазрэнне ўпала на іхную маці, жанчыну затрымалі.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🔺 Які шлях прайшоў Аляксей Навальны?

Праз VPN

Выкрыццё Пуціна, выбары прэзідэнта, мітынгі і вяртанне на радзіму. Коратка распавядзем пра ворага №1 для Крамля.

🔺 У Беларусі прайшла «ваенная аперацыя», а вы і не ведалі

Праз VPN

Гэтак Лукашэнка распавёў, што праведзена «антытэрарыстычная аперацыя» і нават затрыманы дыверсанты. Пачытайце за ранішняй кавай яшчэ адну гісторыю самаабвешчанага.

🔺 Качанава заявіла, што ў Беларусі могуць увесці электроннае галасаванне

Праз VPN

А зрабіць яго хочуць «правільна, каб не было фальсіфікацыяў». Тая ж сістэма ёсць у Расеі і да яе было шмат пытанняў. Як думаеце, якіх?

Читать полностью…

Белсат

🕯У Вільні ўшаноўваюць памяць Аляксея Навальнага

Людзі прыйшлі, каб ўскласці кветкі да помніка ахвярам палітычных рэпрэсій. У акцыі прынялі ўдзел некалькі сотняў чалавек.

Фота: @belsat

Читать полностью…

Белсат

☝️«Аляксей Навальны забіты з вельмі высокай ступенню верагоднасці»

Пра гэта заявіў прадстаўнік Фонду барацьбы з карупцыяй Іван Жданаў у экстранным стрыме 16 лютага.

Пра смерць палітыка Аляксея Навальнага стала вядома сёння. Паводле наяўных звестак, ён памёр у калоніі. Паводле расейскіх прапагандыстаў, у Навальнага адарваўся тромб.

💬 Рэаніматолаг Аляксандр Палупан, які ўваходзіў у кансіліум лекараў пасля атручвання палітыка ў 2020 годзе ў Омску, а затым рэгулярна кансультаваў паплечнікаў апазіцыянера, заявіў у эфіры «Белсату», што гэта дыягназ, які на сёння немагчыма даказаць.

Ад «абароны масквічоў» да выкрыцця Мядзведзева і Пуціна. Якім быў шлях Аляксея Навальнага, расказваем гісторыю палітыка 👇

Праз VPNБез VPN

Таксама ў фотаздымках 📷

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

❤️ Святлана Ціханоўская сустрэлася з Юліяй Навальнай

Сустрэча адбылася ў закрытым фармаце.

☝️ Святлана Ціханоўская сёння выступіла на Мюнхенскай канферэнцыі ў справе кібербяспекі. Яна расказала пра ролю тэхналогіяў у падзеях 2020 года ў Беларусі, а таксама звярнулася да тэхналагічных кампаніяў з просьбай падтрымаць беларускую грамадзянскую і медыйную супольнасці.

📌 Удзел у мюнхенскім форуме, прысвечаным кібербяспецы, бяруць больш за 700 палітыкаў, экспертаў і прадстаўнікоў тэхналагічнага сектару. Канферэнцыя ладзіцца пры падтрыманні «Google», «Meta», «Tiktok», «Lenovo», «Amazon», «Airbus» ды іншых кампаніяў.

Читать полностью…

Белсат

☝️ «Пачуць цяпер «хварэюць цынгой» – гэта нешта падобна таму, каб убачыць жывога дыназаўра на вуліцы»

«Нават слова «праказа» або «чума» здзівілі б мяне менш», – адзначае навуковец-хімік Сяргей Бесараб, каментуючы «Белсату» навіны аб захворванні палітзняволенага Сцяпана Латыпава.

Мы папрасілі яго патлумачыць, чаму цынга ў 21 стагоддзі – гэта абуральна. Сцісла:

📌 Цынга – гэта захворванне звязанае з недахопам у арганізме вітаміну С (аскарбінавай кіслаты);

📌 Для таго каб выявіліся сімптомы цынгі, Вітамін С павінен цалкам адсутнічаць у рацыёне хоць бы некалькі месяцаў (а вітамін С – практычна ўсюдыісны);

📌 Гэтая хвароба прыводзіць да пакутлівай смерці, калі цела літаральна руйнуецца;

Праз VPN Без VPN

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Памёр Аляксей Навальны.

🔸Лукашэнка распавёў пра затрыманых дыверсантаў і «контртэрарыстычную аперацыю».

🔸Былую ганаровую выпускніцу БДУ асудзілі да 5 гадоў калоніі.

🔸Літва адзначае Дзень узнаўлення дзяржаўнасці. Беларусы шэсцем ідуць разам з літоўцамі.

🔸Качанава хоча правесці міжнародную канферэнцыю аб нацызме.

https://www.youtube.com/watch?v=-C-cuaySvm0

📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20:30 запрашаем да «Студыі Белсат»!

Читать полностью…

Белсат

🔻 Еўрарадыё: За спробу ўскласці кветкі каля расейскай амбасады ў Менску затрыманы Дзмітрый Кучук

Як паведамляе выданне, кіраўнік зліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» прыйшоў ушанаваць памяць расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

Мужчына паспеў паведаміць пра вялікую колькасць АМАПу каля амбасады.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

💬 За дзень да сваёй смерці Аляксей Навальны прызнаваўся ў каханні жонцы

14 лютага, у дзень закаханых, у тэлеграм-канале палітыка з’явіўся пост з прызнаннем у каханні жонцы:

Маленькая, у нас з табой усё – як у песні: паміж намі гарады, узлётныя агні аэрадромаў, сінія завеі і тысячы кіламетраў. Але я адчуваю, што ты побач кожную секунду, і я люблю цябе ўсё мацней


Юлія Навальная, якая цяпер знаходзіцца на Мюнхенскай канферэнцыі, выступіла з заявай з нагоды навінаў аб смерці мужа:

Я хочу призвать всё мировое сообщество, всех находящихся в этом зале, всех людей в мире, чтобы мы сплотились, победили это зло. Победили ужасающий режим, который сейчас в России. И этот режим, и Владимир Путин должны понести персональную ответственность за ужасные вещи, происходящие с нашей страной, Россией, в последние годы

Читать полностью…
Подписаться на канал