😵💫 «Адкуль гатовілась нападзеніе», версія 2.0
Лукашэнка заявіў пра затрыманне дыверсантаў на ўкраінскай мяжы:
З дапамогай дронаў па балотах некаторыя з украінскіх грамадзянаў перапаўзалі на нашую мяжу, перакідвалі выбухоўку для ўчынення дыверсіяў перадусім на тэрыторыі Расеі і Беларусі
Я дагэтуль успамінаю пра яго «тоны зброі», якую яны «затрымлівалі з Украіны», а яшчэ больш добра памятаю адкуль адбылося ўварванне Расеі
🔻 Каго забіў рэжым Лукашэнкі
Палітыкі, актывісты, журналісты і простыя дэманстранты, якія загінулі, зніклі без вестак або памерлі пры падазроных абставінах. У пералік уключаныя і ахвяры міліцэйскага гвалту з 2020 года.
☝️ Колькі чалавек насамрэч забіў рэжым Лукашэнкі, ні высветліць, ні падлічыць пакуль немагчыма.
Сёння ў Беларусі дзясяткі палітвязняў трымаюць у рэжыме інкамунікада – ужо год, як няма звестак пра Мікалая Статкевіча, Марыю Калеснікаву, Сяргея Ціханоўскага і яшчэ дзясяткаў, калі не сотняў, палітзняволеных. Безліч людзей не атрымліваюць элементарнай медычнай дапамогі. За кратамі знаходзяцца людзі з цяжкімі хваробамі.
📌 У артыкуле дадзена інфармацыя па стане на ліпень 2023-га. За гэты час стала вядома таксама пра смерць палітзняволенага Вадзіма Храсько
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
☝️ Каля 30 тысячаў беларусаў бралі ўдзел у вайне ў Афганістане
З іх 771 асоба загінула (у тым ліку 4 жанчыны), 1500 - былі параненыя, 718 - засталіся інвалідамі, а 12 чалавек зніклі без вестак.
💬 Кіраўнік місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько праслужыў у Афганістане паўтара года. Цяпер, з узростам і досведам, ён больш «шырока» бачыць гэтую вайну, «але і тады разумеў, што гэта няправільна»:
У мяне было разуменне пасля некалькіх заездаў, некаторых падзеяў, што гэта няправільная вайна, што мы нічога не нясём, што гэта канкрэтная акупацыя
⏺ Спецыяльны эфір праграмы «Вот Так» на «Белсаце» з нагоды навінаў аб раптоўнай смерці Аляксея Навальнага
Расказваем пра ўсё, што вядома на гэтую гадзіну, і працягваем сачыць за падзеямі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/MevL7AfSMHg?si
🎸Легенда польскага року з Беларусі
Паглядзіце, хто такі Чэслаў Немэн, якога ведаў амаль кожны аматар рок-культуры ў савецкія часы.
💬 «Нікога з нас не рыхтавалі да прафесіі быць бацькамі»
Псіхалагіня Вольга Вялічка пракаментавала «Белсату» забойства жанчынай сваіх чатырох дзяцей у Воршы. Экспертка адзначае, што ў кожнай краіне ёсць людзі, якія не могуць даць рады з бацькоўскімі абавязкамі, бо «нікога з нас не рыхтавалі да прафесіі быць бацькамі».
📌 Паводле падлікаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі ў 10 тысячах сем’яў дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане. У больш як паловы з іх бацькі – п’яніцы.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
☝️ Затрыманая кажа, што працавала ў Вярхоўным Савеце і Савеце міністраў Беларусі
ГУБАЗіК затрымаў за каментары жанчыну. На відэа, апублікаваным сілавікамі, жанчына кажа, што «ў 1990 гадах працавала ў Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь, у Савеце міністраў, далей – часопісы, газеты і гэтак далей».
Яна гаворыць, што ў «2020 годзе падлегла агульнай хвалі ўплываў» і «прысутнічала на некалькіх маршах», а таксама абмяркоўвала са сваякамі «нейкія моманты, датычныя палітыкі». Жанчына прызнаецца, што была падпісаная на некалькі каналаў і што супрацоўнікі ГУБАЗіКу знайшлі яе «каментары і перапіскі».
#рэпрэсіі
☝️ Расейцы абкружаюць Аўдзееўку, але ЗСУ аказваюць жорсткі супраціў
Інстытут вывучэння вайны (ISW), паведамляе пра тое, што расейскія войскі перарэзалі апошні шлях з Аўдзееўкі
«Сітуацыя складаная. Вораг складаны. Маем інфармацыю, што супраць нас стаіць 7 варожых брыгадаў. Мы паставілі рэкорд па знішчэнні жывой сілы і варожай тэхнікі за адзін дзень»
Рэжым асудзіў іх за блогерства, але яны зноў на волі💪
У эфіры «Студыі» Белсату былыя палітвязні распавялі, чаго баяліся ў турмах, ад чаго трасецца рэжым і што цяпер можна блогерам у Беларусі ⬆️
😡 Сяргей Пляшкун – 16 гадоў калоніі
За тое, што мужчына хацеу пашкодзіць расейскую тэхніку, якая перамяшчалася па Беларусі, яго асудзілі па сямі крымінальных артыкулаў. Цяпер Сяргей лічыцца тэрарыстам.
Падтрымайце беларуса! Дашліце яму ліст: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8. Сяргей Сяргеевіч Пляшкун
Пакуль вы рыхтуецеся да сну, кіраўнікі ВНУ ўзялі ў рукі зброю
🤦♂️Прафесары і дацэнты апранулі вайсковую форму і выправіліся на агнявую падрыхтоўку. Сярод заняткаў – стральба з пісталета Макарава.
Нагадваем, пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне беларускія ўлады спрабуюць ваенізаваць усё, да чаго дацягваюцца. Гэтым разам прыйшлося страляць выкладчыкам.
⚽️ Зборная каталіцкіх святароў з Беларусі згуляла на чэмпіянаце Еўропы па футзале сярод духавенства
Турнір адбыўся ў Албаніі з 5 па 9 лютага, у ім бралі ўдзел 17 камандаў. Беларускую каманду сабралі з прадстаўнікоў дыяцэзій Касцёла з усёй краіны.
Найлепшымі на турніры сталі святары з Харватыі, а другое месца заваявалі палякі. Беларусы па выніках спаборніцтваў сталі толькі 15-мі.
🙄 Менскі гарадскі суд наклаў на асуджаных завочна ўдзельнікаў BYPOL вялізныя штрафы
Згодна з пастановаю суддзі, акрамя тэрмінаў зняволення фігурантам справы былі прысуджаныя штрафы такіх памераў:
📍400 000 BYN для Аляксандра Азарава
📍220 000 BYN для Мацвея Купрэйчыка
📍200 000 BYN для Уладзіміра Жыгара, Ігара Лобана ды Андрэя Астаповіча
📍40 000 BYN для Алега Талерчыка
На маёмасць усіх завочна асуджаных, якая знаходзіцца ў Беларусі, накладзены арышт.
🔹На Нямізе ў Менску ўжо некалькі дзён запар збіраюцца доўгія чэргі з людзей. І іх нават ніхто не разганяе
Справа ў тым, што ў Свята-Духаў кафедральны сабор прывезлі святыні. Вось якія:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 Як назваць працэс, які мы робім, каб нашае адзенне стала чыстым?
🙄 Сціраць ці праць? І наогул чым ці ў чым?
Гэта ведае і з задавальненнем распавядае Віктар Шукеловіч у нашай праграме «Мова нанова». Глядзіце!
☝️ «Нашы калоніі не знаходзяцца за палярным кругам, але адміністрацыі калоніяў, падобна, пра гэта глыбока шкадуюць»
Прадстаўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Павел Сапелка ў размове з «Белсатам» пракаментаваў смерць у калоніі расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага
Ён адзначыў, што расейскія і беларускія ўлады – «гэта людзі адных перакананняў, і для іх чалавечае жыццё не ўяўляе з сябе нейкай асаблівай каштоўнасці». На ягоную думку, адрозненне паміж імі толькі ў тым, што расейскія ўлады, прынамсі, выконваюць нейкія фармальныя абавязкі:
Мы, у адрозненне ад беларускіх выпадкаў, пачулі пра гібель палітвязня не ад сваякоў, не ад родных, не ад блізкіх, а ад афіцыйнай крыніцы. Чаго, дарэчы, мы практычна не чулі адносна нашых палітвязняў
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
📌 У калоніі памёр Аляксей Навальны;
📌 Лукашэнка распавёў пра затрыманне дыверсантаў у межах контртэрарыстычнай аперацыі;
📌 Саміт бяспекі ў Мюнхене з удзелам Ціханоўскай;
📌 У Быдгашчы паўстане цэнтр адукацыі, аналізу і навучання «NATO– Украіна»;
📌 Беларуская праграма на Берлінале;
📌 Па ўсёй краіне – праверка маршрутак;
Кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
💬 Рэакцыі палітычных лідараў на смерць Навальнага
❤️ Выказаліся пра смерць Святлана Ціханоўская і Павел Латушка, згадаўшы зніклых за кратамі беларускіх зняволеных.
🇺🇦 Уладзімір Зяленскі заявіў: «Абсалютна відавочна, што яго [Навальнага] забіў Пуцін»
🇩🇪 Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц: «Навальны заплаціў смерцю за сваю мужнасць вярнуцца ў Расею»
🇫🇷 Міністр замежных спраў Францыі Стэфан Сэжурнэ заявіў, што Аляксей Навальны паплаціўся жыццём за супраціў сістэме прыгнёту, створанай пры прэзідэнце Уладзіміры Пуціне.
🇱🇻 Прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч:
«Што б вы ні думалі пра Аляксея Навального як пра палітыка, але ён быў толькі што жорстка забіты Крамлём. Гэта факт, і гэта тое, што трэба ведаць пра сапраўдную прыроду цяперашняга расейскага рэжыму. Мае спачуванні сям'і і сябрам»
🇪🇺 Кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль заявіў, што ЕЗ ускладае адказнасць за смерць Навальнага на ўлады Расеі
❗️ Аляксей Навальны памёр у калоніі. Ягоная прэс-сакратарка кажа, што пацверджанняў няма
Пра гэта паведамляе расейская служба выканання пакаранняў. Згодна з паведамленнем службы, пасля прагулкі зняволены палітык адчуў сябе дрэнна, практычна адразу страціўшы прытомнасць Дактары хуткай медычнай дапамогі канстатавалі смерць
Палітык памёр у папраўчай калоніі №3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. Яму было 47 гадоў.
💬 Адвакатка Навальнага пакуль не каментуе сітуацыю:
По решению семьи Алексея Навального я вообще ничего не комментирую. Сейчас разбираемся. Адвокат у Алексея был в среду. Все тогда было нормально
ФСИН по Ямало-Ненецкому округу распространяет новость о смерти Алексея Навального в ИК-3. Никаких подтверждений этого у нас пока нет. Адвокат Алексея сейчас вылетает в Харп. Как только у нас будет какая-то информация, мы ее сообщим
☝️ Польскія спецслужбы затрымалі ўкраінца па падазрэнні ў планаванні дыверсіяў на замову выведкі РФ
Мужчыну пагражае да 12 гадоў зняволення. Як сцвярджаюць у Агенцыі ўнутранай бяспекі, мужчына дзейнічаў у складзе міжнароднай арганізаванай злачыннай групы:
Агенцтва ўнутранай бяспекі атрымала інфармацыю пра тое, што грамадзянін Украіны, які дзейнічаў ад імя расейскіх спецслужбаў, плануе ўчыніць на тэрыторыі Польшчы дзеянні, накіраваныя на падпал аб’ектаў у горадзе Вроцлаў, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад элементаў інфраструктуры стратэгічнай важнасці
🤕Лукашэнка пачаў караць блогераў?
Цяпер у Беларусі трэба паказваць «любоў» да ўладаў, каб спакойна быць блогерам.
А вось тым, хто жартуе ці крытыкуе — помсцяць.
І вось, як☝️
🫡 Контртэрарыстычная аперацыя ў Лельчыцкім раёне завершаная
Раённая газета «Светлае жыццё» напісала пра гэта са спасылкай на ўпраўленне КДБ Беларусі па Гомельскай вобласці
«Беларускі Гаюн» высветліў, што ў Лельчыцы прыляталі 5 верталётаў з байцамі сілаў спецыяльных аперацыяў. Эксперты ініцыятывы зазначалі, што сітуацыя не нагадвала на той момант «класічных вучэнняў», хутчэй – пазаштатную сітуацыю.
❌ ШІЗА, перапоўненыя камеры, катаванні холадам, фізічны і псіхалагічны гвалт, неаказанне медычнай дапамогі
Ці ёсць у свеце ёсць вязніцы, страшнейшыя за беларускія?
Як выглядаюць месцы зняволення ў цывілізаваных краінах ды якой павінна быць турма, каб выправіць чалавека?
Разбіраемся ў аглядзе ⤵️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🟡 Сэрвіс для знаёмстваў Tinder больш не даступны ў Беларусі
Праз VPN
Кампанія-ўладальніца прыняла пастанову пра сыход з краіны. Выглядае, што праз VPN карыстацца сэрвісам таксама немагчыма.
🟡 Латвія пабудуе лінію абароны на мяжы з Расеяй і Беларуссю
Праз VPN
Звычайна ў якасці супрацьтранспартных загародаў выкарыстоўваюцца такія сродкі, як мінныя палі, равы, спецыяльныя супрацьтанкавыя перашкоды («зубы цмока»), бункеры
🟡 Задушыўшы дзяцей, жанчына спрабавала скончыць жыццё самагубствам
Праз VPN
Падрабязнасці забойства чатырох малалетніх дзяцей у Воршы
🟡 Былая фатографка «БелТА» пра дыскусію пра яе пераезд у Польшчу
Праз VPN
Аксана Манчук, якая пераехала ў Польшчу, пракаментавала сваркі, якія разрагэліся апошнімі днямі вакол яе імя
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 15 лютага
✔️ У Лельчыцкім раёне, які мяжуе з Украінай, раптам увялі рэжым «контртэрарыстычнай аперацыі». У райвыканкаме запэўнілі, што гэта проста вучэнні
✔️ Драма ў Воршы: жанчына забіла чацвярых уласных дзяцей і хацела скончыць жыццё самагубствам
✔️ Ноччу адбыўся чарговы абстрэл Украіны. Удзень быў абстраляны Белгарад, загінулі ў тым ліку дзеці
✔️ Удзельнікам BYPOL, якіх судзілі завочна ў Менскім гарадскім судзе, агучылі выракі. Тэрміны зняволення да 25 гадоў, штрафы да 400 000 BYN
✔️ Сэрвіс для знаёмстваў Tinder больш не даступны ў Беларусі. VPN не дапамагае
✔️ У гэты дзень 35 гадоў таму Савецкі Саюз вывеў свае войскі з Афганістану
#рэпрэсіі:
▫️Украінку, якая дапамагала суайчыннікам вяртацца на радзіму з Беларусі падчас вайны, судзяць у лукашэнкаўскім судзе за шпіянаж
▫️Палітвязень Сцяпан Латыпаў захварэў на цынгу праз недахоп вітаміну С
▫️ У Слоніме затрымалі мясцовага актывіста Алеся Масюка. Перад гэтым у яго прайшоў ператрус
▫️ 74-гадоваму пенсіянеру з Мікашэвічаў далі 15 содняў арышту, бо ставіў «класы» ў «Аднакласніках» на пасты пра Ціханоўскую
▫️ Сілавікі ўварваліся ў кватэру да беларускі, якая вярнулася з Літвы. На яе завялі крыміналку за каментар з «абразаю прадстаўнікоў улады»
«Я бяру на сябе адказнасць за працу на дзяржаўнае агенцтва»
Экс-фатографка «БелТА» пераехала ў Польшчу і сустрэла абурэнне з боку беларусаў. Адныя лічаць, што супрацоўнікам прапаганды нельга жыць у Еўропе, а некаторыя нават хочуць данесці на яе польскім спецслужбам.
Дзяўчына захоўвала маўчанне, але потым напісала пост на Facebook па-беларуску. Прыводзім ейны адказ:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤯 «Сінія коцікі» цяпер прызнаны «экстрэмістамі»
У адмысловы спіс патрапіла Вольга Якубоўская – мастачка-аўтарка тых самых коцікаў. Акрамя таго, улады дадалі купалаўцаў (сайт, сацсеткі, лагатып і e-mail праекту). Хто яшчэ ўвайшоў у спіс:
🔻Кліп «Лукашенко – МАЛЬЧИК НА ИСТРЕБИТЕЛЕ»
🔻Сацсеткі: «Voice_of_Belarus», «Propovednik», «БАЖ»
🔻FB-старонкі «Координационный совет», «Будзьма беларусКамі!», «97%»
🔻TikTok-старонкі «Андрей Кудик», «Belarus iz Mogileva», «Bel_Tok», «bajki atamana».
🔻І іншыя рэсурсы.
🔴 «Аб’ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У раёне Беларусі ўвялі контртэрарыстычны рэжым.
🔸Колькі зарабляюць «кандыдаты» у дэпутаты?
🔸Ужо год, як ніхто не ведае навінаў ад Марыі Калеснікавай.
🔸Латвія хоча будаваць лінію абароны на мяжы з Беларуссю.
🔸Жанчына ў Воршы забіла чатырох сваіх дзяцей.
https://www.youtube.com/watch?v=D0i1EgWp1dA
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20:30 запрашаем да «Студыі Белсат»!
💬 «Калі б Беларусь мела магчымасці балансу ці "гульні" з Захадам, якія яна мела раней, магчыма, з тэрыторыі Беларусі не адбылося б нападу на Украіну»
Так мяркуе палітолаг Павел Усаў, на думку якога заходнія санкцыі не далі ніякага пазітыўнага эфекту, а толькі глыбей падштурхнулі Лукашэнку разам з Беларуссю ў «абдымкі» пуцінскай Расеі.
А вось юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк, які спрачаецца з Усавым у чарговым выданні нашай праграмы «Двубой», мяркуе, што Расея спрабуе выкарыстоўваць Беларусь як афшор для абыходу санкцыяў, таму ў цяперашняй сітуацыі здымаць абмежаванні з рэжыму Лукашэнкі ні ў якім разе нельга.
Чыя пазіцыя вам бліжэй? Паглядзіце выпуск і вызначцеся:
https://www.youtube.com/watch?v=LU-PBaOsIHY
📍Мужа забралі ў ЛПП, а органы апекі хацелі забраць дзяцей з сям'і. Новыя падрабязнасці вакол забойства чацвярых дзяцей у Воршы
Маці, якая пазбавіла іх жыцця, мела намер скончыць жыццё самагубствам.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN