💬 «Я магу толькі маліцца, каб дачка была жывая – адміністрацыя калоніі ў Гомлі не адказвае на мае лісты ды запыты»
😔 Гэта каментар бацькі Марыі Калеснікавай стасоўна таго, што з ягонай дачкою няма сувязі ўжо болей за год.
У размове з «Белсатам» сястра Марыі і сябра Каардынацыйнай Рады Таццяна Хоміч сказала, што звесткі пра яе даходзяць толькі ананімна і іх немагчыма праверыць ці пацвердзіць.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 Чаму чыноўнікі так рвуцца на выбары?
❓ Што ім даражэй за сумленне і гонар?
😱 І якія планы яны будуюць на дэпутацкі мандат?
Аб усім па парадку ў сатырычнай песні Кацярыны Ваданосавай. Глядзіце і слухайце!
А яшчэ больш гумару – у поўным выданні «Хай Так TV» на YouTube-канале «Белсат LIFE»🔥
Палітвязень Сцяпан Латыпаў захварэў на цынгу праз недахоп вітаміну С
Пра гэта паведаміла выданню @pozirkonline крыніца, знаёмая з сітуацыяй. Крыніца сцвярджае, што Сцяпан скардзіцца на адсутнасць належнай медыцынскай дапамогі і на тое, што яму не перадаюць лекаў.
☝️Белгарад зноў патрапіў пад абстрэл, ёсць загінулыя
Паводле звестак расейскага Мінабароны, над горадам збілі 14 ракет, выпушчаных з РСЗА «RM-70 Vampire». Абломкі ў выніку пашкодзілі магазін «Магніт» на захадзе гораду ды ўпалі на тэрыторыю адной са школаў.
Папярэдне паведамляецца пра 9 загінулых (паводле іншых звестак – 5), сярод якіх ёсць дзеці. Яшчэ 10 асобаў звярнуліся па медыцынскую дапамогу.
🇱🇻 Латвія збудуе на мяжы з РБ такія ж загароды, як і на мяжы з РФ
Гаворка пра комплекс супрацьтранспартных загародаў, якія ўключаюць мінныя палі, ірвы, спецыяльныя супрацьтанкавыя перашкоды («зубы цмока»), бункеры і іншае.
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Папулярны сэрвіс для знаёмстваў Tinder больш не даступны ў Беларусі. Не дапамагае нават VPN
Як паведамляе адзін з чытачоў, канэкту праз VPN хапіла ўсяго на 2 хвіліны, пасля чаго доступ быў страчаны.
У Расеі Tinder не працуе яшчэ з лета 2022 года.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💭 «Аказваецца, можна быць праваслаўным і не залежаць ад Маскоўскай царквы»
8 лютага Міністэрства юстыцыі Літвы надало юрыдычнае прызнанне праваслаўнай супольнасці Канстанцінопальскага патрыярхату
Як ствараецца альтэрнатыва ў беларускім царкоўным жыцці - вялікая размова са святаром Георгіем Роем ⤵️
✅Праз VPN ❎Без VPN
🔥 Забытыя войны і канфлікты, што сыходзяць з парадку дня медыяў
Вайна з мафіяй у Эквадоры, памежны канфлікт Венесуэлы і Гаяны, суверэнны Каракалпакстан, Вайна і голад у Эфіопіі
Паглядзелі, што стала з найбольш гучнымі канфліктамі і пратэстамі апошніх трох гадоў у свеце.
Чытайце на нашым сайце:
✅Праз VPN ❎Без VPN
😮 Ого! Геймер 12 гадоў будаваў сваё каралеўства ў Minecraft.
І вось што атрымалася!
Стойкага хлопца завуць Лінард і пачаў ён ствараць «Каралеўства Галкін» (так ён яго назваў) яшчэ ў 2012 годзе, калі гульня была ў самым пачатку свайго шляху.
Дарэчы, Лінар нават апублікаваў відэа, дзе паказвае дэталізацыю паселішчаў, прыгажосць сельскіх раёнаў і ландшафты. Паглядзець можна ПА СПАСЫЛЦЫ
💥 #галоўнае за 14 лютага
✔️ Ва Украіне заявілі пра патапленне расейскага дэсантнага карабля «Цэзар Кунікаў»
✔️ Следчы камітэт РБ узяўся за праграму дэмсілаў пад назваю «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі»
✔️ У Літве прапануюць забіраць ВНЖ у беларусаў, якія занадта часта ездзяць на радзіму
✔️ Польшча больш не пускае на сваю тэрыторыю беларусаў з візамі PBH, калі тыя не маюць працоўных кантрактаў
✔️ Праваабаронцам сталі вядомыя амаль 90 супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС Менску, што бралі ўдзел у рэпрэсіях
❤️ Сапраўдныя беларускія кампліменты для вашых каханых у Дзень святога Валянціна
💕 Гэтыя беларусы даказалі, што сапраўдным пачуццям не страшныя ні дыктатура, ні турма
#рэпрэсіі:
▫️У Берасці затрымалі яшчэ двух мясцовых жыхароў, што вярнуліся з-за мяжы
▫️Сілавікі прыйшлі па дзвюх маладых жанчын, якія працуюць у МТБанку. Ім закідаюць удзел у акцыі пратэсту 16 жніўня 2020-га
▫️ У Жыткавічах затрымалі лекарку-педыятра за рэпосты. Яе і раней прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці
💁🏻♂️Расейскі спартовы канал прапанаваў чытачам абраць найлепшага футбаліста гульні, але не ўключыў у спіс украінца (ён аб'ектыўна быў адным з найлепшых)
Учора ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў мадрыдскі «Рэал» перамог на выездзе нямецкі «Лейпцыг» з лікам 1:0. Украінскі галкіпер «каралеўскага клубу» Андрэй Лунін адбіў 9 удараў, і паўтарыў рэкорд бельгійца Тыбо Куртуа і італьянца Джанлюіджы Буфона па колькасці сэйваў у гасцявым матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.
Але расейскі канал «Матч ТВ» не стаў уключаць украінскага брамніка ў свой спіс для галасавання.
❤️ Сапраўдныя беларускія кампліменты для вашых каханых
Ну як можна не растаяць, калі табе кажуць, што любяць болей за дранічкі?
Жадаем сёння ўсім такіх жа гарачых пацалункаў, як палаючыя МАЗы ў Пецярбургу 🥰😘
⚽️ Паўгода таму гуляў у дабрачынным матчы дзеля падтрымання Украіны, а цяпер паехаў у Маскву на «Кубак Легендаў»
Гаворка пра вядомага ў мінулым французскага футбаліста Ўільяма Галяса. Але на згаданы турнір прыехала нямала іншых зорак (у тым ліку былыя гульцы зборнай Беларусі).
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❤️ Хочаце беларусізаваць сваё інтымнае жыццё? Мы дапаможам!
Вось некалькі аўтэнтычных слоўцаў з нашай мовы для апісання сэксу ды ўсяго, што з ім звязана ⬆️ Сёння акурат удалы дзень, каб іх прыгадаць!
✍️ Для большага пагружэння ў тэму беларускай блізкасці прапануем вам паслухаць Рыгора Барадуліна «Як беларусы сэксам займаюцца». А на сайце «Беларуская палічка» можна знайсці кнігу Юдаля Марголіна «Жанчына й сэкс: што, дзе й навошта».
⛺️ А на нашым сайце ёсць тэст на тую ж тэму, які мы падрыхтавалі да Дня святога Валянціна пару гадоў таму
🇵🇱 Польскія памежнікі болей не пускаюць у краіну беларусаў з візамі PBH, калі тыя не маюць працоўнага кантракту ці запрашэння
Гэтыя дакументы пацвярджаюць мэтавае выкарыстанне візы «Poland. Business Harbour». 26 студзеня стала вядома, што Польшча болей не будзе выдаваць візы такога тыпу беларусам.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ У Лельчыцкім раёне, што мяжуе з Украінай, увялі рэжым «контртэрарыстычнай аперацыі»
✔️ Целы чацвярых мёртвых дзяцей знойдзеныя ў Воршы. Падазраюць, што іх забіла маці
✔️ 35 гадоў таму СССР вывеў свае войскі з Афганістану
✔️ Лукашэнка атрымаў даверчыя граматы ад амбасадараў васьмі краінаў
✔️ Кіраўнікоў прыватнай школы «Смарт Скул» абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры
✔️ Лукашэнкаўскі суд пачаў разглядаць справу афіцэра-артылерыста, якому закідаюць «здраду дзяржаве»
✔️ Пуцін застаўся незадаволены інтэрв'ю з Карлсанам, бо чакаў ад таго вастрэйшых пытанняў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце:
https://www.youtube.com/watch?v=HNo1GnSkReU
📍Азараву – 25 гадоў зняволення, Купрэйчыку – 12 гадоў. Вынесеныя завочныя прысуды ўдзельнікам BYPOL
Таксама па 12 гадоў віртуальнай турмы атрымалі Уладзімір Жыгар ды Ігар Лобан. Андрэй Астаповіч быў завочна асуджаны на 11 гадоў.
Вырак агучваўся ў Менскім гарадскім судзе. «Байполаўцаў» палічылі вінаватымі ў спробах «захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» і паводле яшчэ больш як 10-ці крымінальных артыкулаў.
15 лютага 1989-га быў завершаны вывад савецкіх войскаў з Афганістана
Некаторыя думкі да гэтай даты☝️
💬 «У нас ідуць вучэнні, аніякім чынам гэта на грамадзянах не адбіваецца»
У Лельчыцкім райвыканкаме, куды пазванілі нашыя журналісты, кажуць, што хвалявацца праз рэжым «контртэрарыстычнай аперацыі» не варта:
«Проста вучэнні, службы спраўджваюць свае сістэмы апавяшчэння. Таму, каб народ не пужаўся, што сірэны гудуць, запусцілі ў сацсеткі, каб людзі ведалі. Усё ў парадку, не хвалюйцеся».
❗️У Лельчыцкім раёне ўвялі рэжым «контртэрарыстычнай аперацыі»
Пра гэта піша мясцовая раённая газета «Светлае жыццё». Падрабязнасцей няма, насельніцтва просяць захоўваць спакой. Паводле неафіцыйных звестак, у рэгіён прыляцелі як мінімум тры верталёты з Менску.
Адзначым, што Лельчыцкі раён Гомельшчыны мяжуе з Жытомірскай і Ровенскай абласцямі Украіны.
UPD. Нашым журналістам, якія дазваніліся ў Лельчыцкі райвыканкам, паведамілі, што ў раёне адбываюцца вучэнні сілавікоў. З гэтым, нібыта, і звязаны ўведзены рэжым «контртэрарыстычнай аперацыі»
📍Украінку, якая дапамагала суайчыннікам вяртацца на радзіму з Беларусі падчас вайны, будуць судзіць за шпіянаж
Сёння справу пачаў разглядаць Гомельскі абласны суд. Разам з Наталляй Захаранкай судзяць ейную знаёмую.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤬 Ноччу 15 лютага Расея абстраляла тэрыторыю Украіны ракетамі
Траплянні ракет у розныя аб’екты інфраструктуры адбыліся ў Запарожжы, Палтаўскай, Днепрапятроўскай, Хмяльніцкай, Харкаўскай абласцях і ў Львове
Як паведамляецца, усе ракеты, якія ляцелі на сталіцу Украіны былі знішчаныя сродкамі СПА
Канчатковая колькасць загінулых і параненых яшчэ ўсталёўваецца
❗️ У Воршы знайшлі целы чатырох дзяцей са слядамі гвалтоўнай смерці
На месца выехалі следчыя абласнога апарата і супрацоўнікі міліцыі, паведаміў Следчы камітэт. Крыміналісты праводзяць агляд, фіксуюць усе факты, датычныя справы.
Па факце забойства заведзеная крымінальная справа «Забойства дзвюх і больш асоб, здзейсненае ў адносінах да малалетніх»
Дабрыдзень, дарагія чытачы!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸 У Беларусі хочуць падвысіць памер выплаты за адмову адпрацоўваць размеркаванне
Праз VPN
Яшчэ летась у верасні Андрэй Іванец заявіў, што выпускнік БДУ, які не захацеў працаваць паводле размеркавання, мусіць заплаціць 40–45 тысяч рублёў
🔸 Польшча больш не пускае на сваю тэрыторыю беларусаў з візамі PBH, калі тыя не маюць працоўных кантрактаў
Праз VPN
26 студзеня Польшча без папярэджання прыпыніла выдачу візаў «Poland. Business Harbour»
🔸 Ціханоўская і Бэрбак паабяцалі не дапусціць, каб беларусы «зніклі за жалезнай заслонай»
Праз VPN
«Рэпрэсіі беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі супраць свайго народу ўзмацняюцца. Мы не маем права мірыцца з гэтым»
🔸 Следчы камітэт РБ узяўся за праграму дэмсілаў пад назваю «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі»
Праз VPN
Да выяўленых удзельнікаў, якія цяпер за мяжой, будзе ўжывацца працэдура спецыяльнай вытворчасці
🔸 «Raiffeisen Bank» рыхтуецца сысці з Беларусі
Праз VPN
Страты групы RBI у выніку здзелкі складуць каля 225 мільёнаў еўраў у сувязі з розніцай у кошце пакупкі і балансавага кошту капіталу «Прыёрбанку»
#штопачытаць
😡 Пяць гадоў калоніі за мірныя акцыі пратэсту
Андрэя Навіцкага затрымалі 1 чэрвеня 2021-га. Дагэтуль ён у зняволенні. Мужчыну асудзілі па 4 артыкулах крымінальнага кодэксу, у тым ліку за нібыта незаконныя дзеянні са зброяй ды абразу Лукашэнкі.
Падтрымайце палітвязня! Дашліце яму ліст: Андрэй Уладзіміравіч Навіцкі, ПК №11, вул. Ракасоўскага, д. 118, 231900, г. Ваўкавыск
💪Калі дажыць да ста гадоў, то толькі так
Паглядзіце, што робіць гэтая жанчына! Гісторыя, якая прымушае падняцца з канапы.
❤️ 14 лютага лапкамі гадаванцаў
Паглядзіце, як сабака і конь ратавалі святочны настрой 🐾
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Беларускіх блогераў прымушаюць запісваць пакаянні.
🔸Расейцаў будуць прымаць у ВНУ на бясплатнае навучанне.
🔸Санкцыі: новы праект пакету ўключае і беларусаў.
🔸Дзень кахання: гісторыі нашых вядомых суайчыннікаў.
🔸ЗСУ патапілі яшчэ адзін расейскі карабель.
https://www.youtube.com/live/QheBm7Gsego
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20:30 запрашаем да «Студыі Белсат»!
🔍 Праваабаронцы склалі спіс амаль з 90 супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС сталіцы, якія прымалі ўдзел у катаваннях пратэстоўцаў
Больш як траціна з гэтых сілавікоў былі апазнаныя пацярпелымі.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, у дні пратэстаў праз Цэнтральны РУУС прайшлі ад 400 да 600 асобаў, у тым ліку замежнікі і няпоўнагадовыя.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😔 «У кіеўскім шпіталі я сустрэў дзяўчынку, у якой не было паловы твару»
Беларускі добраахвотнік Анджэй абараняе Украіну ў шэрагах мінамётнага разліку «Жнец». Ён распавёў нашай праграме «Ваяры», з чаго пачынаецца дзень на перадавой, як ваяры ратуюць хатніх гадаванцаў, пра гумар на фронце і пра тое, як еў сушы проста на перадавой.
Паглядзіце!
Цалкам праграму глядзіце ў плэй-лісце «Ваяры» на youtube-канале «БЕЛСАТ life».