🔹Маладога хлопца, які вучыўся ў Акадэміі МУС, пакаралі 15 гадамі калоніі за «здраду дзяржаве»
Прысуд Іллі Нарышкіну вынеслі яшчэ 14 жніўня, але праваабаронцы даведаліся пра яго толькі цяпер.
Чытайце падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ
#рэпрэсіі
🔍 Што набыла і што страціла Вялікае княства Літоўскае пасля Люблінскай уніі?
У 1569 годзе ВКЛ і Каралеўства Польскае аб'ядналіся ў супольную дзяржаву. Так паўстала Рэч Паспалітая, якая праіснавала больш за два стагоддзі.
📍Ці можна параўнаць той саюз з Еўразвязам або СССР?
📍Ці была унія непазбежнаю?
📍Чаму дэлегацыя ВКЛ з'ехала з Люблінскага сойму?
🥸 Вітайце першае ў новым сезоне выданне «Вусоў Скарыны»!
🤝 Расейскі блогер Варламаў працягвае сваё пагружэнне ў беларускую тэму
Улетку ён абвесціў, што пачынае вучыць беларускую мову і запісаў відэа, дзе паспрабаваў размаўляць па-беларуску.
Гэтым разам Варламаў узгадаў пра «Ноч расстраляных паэтаў» і працытаваў верш Алеся Дудара «Я малады».
Вымаўленне некаторых беларускіх гукаў з таго часу ў блогера, здаецца, не надта палепшылася. Але галоўнае не закідваць і практыкавацца 💪
🔹Праваабаронцы даведаліся некаторыя дэталі свежага «хапуна», які сілавікі зладзілі па ўсёй Беларусі
Агулам гэта можна акрэсліць як «прафілактычныя» затрыманні перад прызначанымі на канец студзеня «выбарамі».
У спіс «ахвяраў» рэйду патрапілі тыя, хто раней прыцягваўся да адказнасці за «палітыку» і проста патэнцыйна нелаяльныя грамадзяне.
Чытайце болей ПА СПАСЫЛЦЫ
📍Марына Васілеўская прадае праз інтэрнэт свой iPhone
Былая бортправадніца «Белавіі» ўдакладняе, што карысталася ім прыкладна год, у тым ліку ўвесь перыяд падрыхтоўкі да палёту ў космас.
Чытайце, колькі Васілеўская просіць за айфон, ПА СПАСЫЛЦЫ
💁🏻♂️ Google абнавіў свае спадарожнікавыя карты і раскрыў пазіцыі ЗСУ
Украінцы досыць хутка гэта выявілі, але тэрміновы зварот у карпарацыю не дапамог.
Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
Добры дзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? сабралі ждля вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
⭕️ Павел Дураў анансаваў запуск новых функцыяў у «Telegram»
Дзве функцыі ўжо працуюць. Да іх адносяцца пашыраныя ліміты абмену паведамленнямі, а таксама манетызацыя рэкламы.
⭕️ МНС Беларусі расказала пра наступствы непагадзі ў Беларусі 1 і 2 лістапада
Міністэрства надзвычайных сітуацыяў расказала пра наступствы моцнага ветру, які абрынуўся на Беларусь 1 і 2 лістапада.
⭕️ Чарговыя «Шагэды» ў Беларусі: пяць заляцелі, адзін знік
Увечары 2 лістапада на тэрыторыю Беларусі заходзілі найменей пяць расейскіх дронаў тыпу «Шагэд». Адзін з іх прапаў.
#штопачытаць
Беларускія чыноўнікі мераюцца, у каго большы… флагшток!
Памятаеце гомельскі, які каштаваў 300 тысяч даляраў? Яму пазайздросцілі чыноўнікі з Віцебску і Воршы.
Што беларускага будзе ў гэтых флагштоках — глядзіце ў нашым відэа.
😳 Караля Іспаніі Філіпа закідалі брудам у рэгіёне Валенсія, які страшна пацярпеў ад паводкі
Таксама натоўп выгукваў на адраз манарха абразы. Дасталася і каралеве Летыцыі, што яго суправаджала, а яшчэ прэм'ер-міністру Пэдра Санчэсу.
У рэгіёне Валенсія ў выніку залеваў узнік патоп, які забраў жыцці больш як 200 чалавек. Пацярпелі тысячы будынкаў і аўтамабіляў, была разбураная транспартная інфраструктура.
🥣 Топ-7 восеньскіх супоў па версіі нашага сайту 🤗
Гарачы суп у такія халады не толькі сагрэе і дазволіць падсілкавацца, а яшчэ і абароніць ад інфекцыяў ☝️
Сабралі 7 рэцэптаў, якія ідэальна пасуюць пад надвор'е лістападу. Чытайце ВОСЬ ТУТ
🔹Палітзняволены Аляксандр Фядута сёння адзначае 60-ты дзень народзінаў
І ўжо чацвёрты раз запар гэта адбываецца ў турме.
Фядута быў затрыманы ў Маскве ў межах справы аб «спробе дзяржаўнага перавароту» ў РБ. Пазней яго перавезлі ў Беларусь. На судзе ён прызнаў сваю віну часткова і не пагадзіўся з агучанымі ў абвінавачванні матывамі.
Суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў Аляксандра вінаватым і прысудзіў яму 10 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
📹 Таксама прапануем паглядзець наш стары (але, на жаль, усцяж актуальны для Беларусі) фільм, дзе Аляксандр Фядута расказвае пра сваё знаходжанне ў камеры-«амерыканцы» КДБ.
💬 «Васкрасенскі даў мне 160 рублёў. Зараз пачну працаваць і абавязкова яму гэтыя грошы вярну»
Былы палітвязень Аляксей Раманаў некалькі тыдняў таму з'ехаў з Беларусі. Кажа, што мог бы неяк выжываць і там, перабіваючыся падпрацоўкамі (бо на сталую працу былых «палітычных» не бяруць), але да яго зноў «прачнулася цікавасць» у сілавікоў рэжыму.
☝️Пра свае хваробы, дапамогу беларусаў і сустрэчу з Васкрасенскім пасля выхаду з турмы ён расказвае ў інтэрв'ю нашым журналістам. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
💬 «Давайце прасіць нашых Дзядоў, каб яны нам дапамаглі. Але ўсё ж такі будучыня залежыць толькі ад нас, жывых!»
Сабралі для вас у нашым рэпартажы найцікавейшыя цытаты з прамоваў, што гучалі ў шэсці на Дзяды ў Варшаве. Дарэчы, Зянона Пазняка сярод спікераў не было 💁🏻♂️
📷 А прыпраўлена ўсё гэта нашым фотарэпартажам. Чытайце і глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ
🎸 J:Морс сабраў аншлаг у адным з найвялікшых клубаў Варшавы
Уладзімір Пугач адсвяткаваў 25-годдзе свайго гурта, парадаваўшы публіку вялікім канцэртам у клубе «Stodoła».
🔥 Паглядзіце, як гэта было
🕯Беларускія «Дзяды» ў Варшаве: сотні нашых землякоў зладзілі шэсце ў цэнтры польскай сталіцы
Калісьці падобныя акцыі на «Дзяды» праходзілі ў Беларусі, аднак цяпер яны магчымыя толькі ў эміграцыі.
▶️Глядзіце сюжэт нашага карэспандэнта Андрэя Сульжыца, які далучыўся да варшаўскага шэсця
💱 Курсы валютаў 4 лістапада
Долар дадаў трохі болей за паўкапейкі, расейскі рубель патаннеў. А еўра не гандляваўся.
#курсывалютаў
📍Лукашэнка змяніў кіраўніка «Беларуськалію»
З пасады прыбралі Івана Галаватага, які кіраваў прадпрыемствам 10 гадоў. А яшчэ, паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён хрысціў адну з дачок Віктара Лукашэнкі.
ВОСЬ ХТО будзе новым гендырэктарам калійнага гіганту.
▪️Пасля раптоўнага захворвання на менінгіт памёр беларускі настаяцель каталіцкага кляштара ў Маскве
Для беларускай супольнасці ў расейскай сталіцы ён перыядычна адпраўляў імшы па-беларуску.
Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🤔 Афіцыйны Тэгеран плануе арганізаваць «комплексны адказ» Ізраілю пасля ягоных удараў па сваіх аб'ектах
Прычым гэтым разам гучаць заявы, што будуць выкарыстаныя не толькі ракеты ды беспілотнікі, як было раней.
Чытайце болей НА СТАРОНЦЫ
📍Святлана Ціханоўская павіншавала Маю Санду з перамогаю
«Дэмакратыя перамагла. Еўропа перамагла. Вітаю, дарагая Мая Санду, з пераабраннем на пасаду прэзідэнта Малдовы. Ваша моцнае лідарства вядзе Малдову да яе еўрапейскай будучыні. Народ Беларусі падзяляе тую ж прыхільнасць свабодзе і праву вызначаць свой уласны лёс»,
- адзначыла Святлана Ціханоўская ў X.
🔺На выбарах у Малдове перамагае Мая Санду
ЦВК Малдовы падлічыў амаль усе бюлетэні (на цяперашні момант падлічаныя 99.73% усіх галасоў). Яўка на выбары склала 54,3%.
Мая Санду набрала 55.36%, а ейны супернік Аляксандр Стаянагла - 44.64%.
Санду ўжо аб'явіла аб перамозе:
«Малдова, сёння ты перамагла. Разам мы паказалі сілу нашага адзінства, дэмакратыі і прыхільнасці дастойнай будучыні»,
💥 #галоўнае за 3 лістапада
✔️«BELPOL» выпусціў трэцюю частку свайго расследавання пра карупцыйныя схемы на БелАЗе
✔️Наш сюжэт і тэкставы рэпартаж з шэсця на «Дзяды» ў Варшаве
✔️ J:Морс сабраў аншлаг у адным з найвялікшых клубаў Варшавы на канцэрце ў гонар свайго 25-годдзя
✔️Зноў «Шагэды» над Беларуссю. Авіяцыю гэтым разам не падымалі
✔️Размова з былым палітвязнем Аляксеем Раманавым, які нядаўна з'ехаў з Беларусі
✔️Віцебскі арт-менеджар Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю, цалкам адбыўшы пакаранне
✔️Telegram істотна абнаўляецца: да канца года запрацуюць дзесяць новых функцыяў
✔️Жыхары рэгіёну Валенсія, які страшна пацярпеў ад паводкі, закідалі брудам і абразамі караля Іспаніі
#рэпрэсіі:
✔️ Стала вядома пра масавыя затрыманні ў Навагрудку 31 кастрычніка
✔️58-гадовую Ганну Стражэвіч збіраюцца судзіць паводле пяці крымінальных артыкулаў
✔️Аляксандру Фядуту споўнілася 60 гадоў. Гэта ўжо ягоны чацвёрты дзень народзінаў у зняволенні
😭 У Амерыцы ўсыпілі знакамітую вавёрку з мянушкай Пінат і янота Фрэда
Жывёлінак выратаваў амерыканец Марк Лонга. Але даглядаць за імі хлопцу не дазволілі — утрыманне дзікіх жывёлаў забароненае мясцовым заканадаўствам.
На жаль, у гэтай гісторыі вельмі сумны канец 😢
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Лукашэнка хоча ўдзельнічаць у перамовах па заканчэнні вайны ва Украіне. Таго ж хацелі бы і беларускія дэмсілы. Ці знойдзецца хоць для кагосьці з іх месца за такім уяўным сталом?
🔸 Андрэй Гнёт выехаў з Сербіі
🔸 Адмоўны рэкорд нараджальнасці ў Беларусі. І разам з гэтым - рост дзіцячае смяротнасці. Што адбываецца?
🔸 Машэнскі, што катаецца паміж Варшавай і Менскам і беларускі бізнес у Еўропе - ці варта ціснуць і патрабаваць санкцыяў супраць тых, хто наўпрост не замяшаны ў рэпрэсіі?
🔸 Выбары ў Малдове - электарат павезлі з Масквы ў Менск
Далучайцеся да нашага эфіру!
🔸Віцебскі арт-менеджар Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю
Ён быў затрыманы ў снежні 2022 года. Праз некалькі месяцаў яго прызналі вінаватым па «народным» 342-м артыкуле.
📍Чытайце болей НА СТАРОНЦЫ
📢 Адпачылі ад навінаў на выходных, а цяпер хочаце зноў вярнуцца ў павестку?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
🗓 142 гады таму на Меншчыне нарадзіўся Якуб Колас
Якім быў ягоны шлях ад школьнага настаўніка да класіка беларускай літаратуры – прыгадваем у адным з выпускаў нашай праграмы «Вусы Скарыны»:
🤨 Зноў «Шагэды» над Беларуссю. Авіяцыю гэтым разам не падымалі
І цяпер яны лёталі не ўначы, як раней, а вечарам. Вось што вядома маніторынгавым паблікам
📱 Telegram істотна абнаўляецца: да канца года запрацуюць дзесяць новых функцыяў
Дзве з іх ужо ўведзеныя, астатнія Павел Дураў абяцае запусціць на працягу лістапада.
✍️Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ, які функцыянал набудзе папулярны сярод беларусаў мэсэнджар
🕵🏼♀️ Трэцяя частка расследавання пра карупцыйныя схемы на БелАЗе ад «BELPOL»
Гэтым разам гаворка пойдзе пра чарговых асобаў, набліжаных да клану Лукашэнкі, якія датычныя да «схематозаў» на адным з найбуйнейшых заводаў краіны. Расследавальнікі аналізуюць, колькі ў сукупнасці зарабіла «схема дылераў» за апошнія 17 гадоў.
А яшчэ – як «сям'я» дыктатара спрабуе ўклініцца з вуглездабываючы бізнес на акупаваных тэрыторыях Украіны.
👉Глядзіце трэці эпізод вялікага расследавання «BELPOL». Прычым ён не стане апошнім, як планавалася раней!