💬 «Залезлі ў тэлефон да мамы. Цынічна заўважылі, што ў хаце рабілі рамонт, маўляў, а чаму ж сын не дарабіў рамонтных працаў»
Былы журналіст Сяргей Скулавец ужо некалькі гадоў не супрацоўнічае з нашым каналам і наогул пражывае ў Злучаных Штатах. Аднак сілавікі раптам вырашылі ім зацікавіцца і сталі турбаваць маці мужчыны.
Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🇺🇳 Святлана Ціханоўская зноў узняла праблему беларускіх палітвязняў на міжнародным узроўні
Гэтым разам лідарка беларускіх дэмсілаў прыняла ўдзел у дэбатах на палях Генасамблеі ААН. Дэбаты былі арганізаваныя дэлегацыяй Еўразвязу супольна з Эстоніяй, Літвой, Іспаніяй, Нямеччынай і Францыяй.
Сітуацыю ў Беларусі Ціханоўская назвала «нацыянальнай катастрофаю». Яна, сярод іншага, прапанавала разгледзець дыпламатычныя каналы для абмену зняволенымі, падобныя абмену па «справе Красікава» ці абмену ваеннапалоннымі Украінаю.
Такой рэпутацыі расейскага праваслаўя мы яшчэ не бачылі 💁🏻♂️
Паглядзіце, як змянілася стаўленне да Маскоўскага патрыярхату ў свеце пасля агрэсіі Расеі супраць Украіны ☝️
Сумныя навіны ад кіраўніка «BYSOL»
Здаецца, рэпрэсіі за апошні час моцна ўзмацніліся. Адна з прычынаў – сканчэнне адпачынкаў у сілавікоў, але галоўнае – рэжым прыдумаў новы падыход.
Які? Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (Праз VPN)
😳 Школьнікі ў Расеі спалілі ваенны верталёт!
Яны прабраліся на авіябазу ў Омску і кінулі ў верталёт Мі-8 кактэйль «Молатава». Неўзабаве падлеткаў затрымалі.
Хлопцам усяго па 16 гадоў. Па іх словах, яны нібыта атрымалі заданне ў Telegram, за якое ім абяцалі 20 млн рублёў (больш за 700 000 беларускіх рублёў).
На фота відаць наступствы падпалу.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻У Магілёве затрымалі мужчыну, які раніў двух міліцыянтаў.
🔻У Віцебску чыноўнікі будуць шукаць і нейтралізаваць дыверсантаў.
🔻Беларусам замежжа дасылаць паведамленні прапановай вяртацца дадому.
🔻17-цігадовы студэнт адной з сталічных ВНУ загінуў падчас працы на могілках.
🔻На Паўднёвую Афрыку абрынуліся магутныя снегапады.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце ПА СПАСЫЛЦЫ
🇺🇦 Украіна абяцае наступствы Лукашэнку за сустрэчу з Пушыліным
Паводле ўкраінскага МЗС, сустрэча з кіраўніком «ДНР» — чарговае сведчанне падтрымання захопніцкай вайны:
«Пазіцыя уладаў Беларусі адносна суверэнітэту Украіны прадыктаваная Крамлём і не мае нічога супольнага ані з міжнародным правам, ані з міжнароднымі абавязкамі», — заявілі ў МЗС Украіны, папярэдзіўшы пра негатыўныя наступствы.
Святлана Ціханоўская таксама пракаментавала сустрэчу:
Марыянеткавы дыктатар Пуціна ў Беларусі сустракаецца з іншым марыянеткавым лідарам з Данецку. Мы ведаем, што ў яго не засталося саюзнікаў, акрамя тыранаў і ўзурпатараў»
🤦♂️ 2 мільёны долараў — столькі каштуе беларуская копія «YouTube»
Сярод кантэнту там толькі прапаганда з Азаронкам і Турам, без лайкаў і каментарыяў, а таксама без магчымасці загружаць свае відэа. Пакуль не зразумела, навошта яна была створана, але чыноўнікі называюць гэта будучыняй.
А што насамрэч можна назваць тэхналогіямі будучыні? Раскажам пра распрацоўку «квантавага інтэрнэту» і суперкасцюма для плавання ПА СПАСЫЛЦЫ
😡 Дзяўчына вярнулася ў Беларусь і цяпер ёй пагражае 10 гадоў калоніі
Марына Леановіч — супрацоўніца EPAM, якая доўгі час жыла ў Грузіі. Дзяўчына таксама пісала артыкулы для беларускай Вікіпедыі, рабіла ілюстрацыі, пісала вершы ды займалася перакладамі на мову. У 2023-м яна вярнулася ў Беларусь, дзе яе затрымалі.
Як стала вядома @nashaniva, судзіць Марыну будуць 11 кастрычніка. Яе вінавацяць па двух артыкулах — «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і «фінансаванне вайны». 28-гадовую Марыну могуць асудзіць да дзесяці гадоў калоніі.
#рэпрэсіі
Лукашэнка просіцца ў госці ў Саудаўскую Аравію
«Буду рады прыехаць у зручны для вас час», — так самаабвешчаны напісаў прынцу ўсходняй краіны ў віншаванні з нагоды Нацыянальнага дня.
Такія лісты Лукашэнка адпраўляе ім кожны год. У 2023 годзе ён пераконваў у «неабходнасці актывізацыі гандлю», у 2022-м выказваў спадзеў, «што патэнцыял Беларусі будзе карысным для Каралеўства», у 2021 годзе адзначаў пашырэнне ўзаемадзеяння, а ў 2020-м казаў пра «часовыя цяжкасці».
Нагадаем, што 7-8 студзеня Саудаўскую Аравію наведаў цяпер ужо былы кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік. Ён сустрэўся з міністрамі Каралеўства і перадаў дакументы, «прысвечаныя далейшаму развіццю стасункаў».
🤡 Чыноўнікі Беларусі будуць вучыцца ваяваць з «дыверсантамі»
Мінабароны правядзе для супрацоўнікаў Віцебскага аблвыканкама сапраўдныя вайсковыя вучэнні. Яны атрымаюць досвед у фармаванні атрадаў апалчэння, барацьбе з дыверсійнымі групамі і абароне аб'ектаў.
Заняткі будуць праходзіць разам з міліцыяй пад кантролем Генштабу. Падобныя вучэнні ўжо праводзіліся ў траўні ў Магілёве.
🔻Роўна 4 гады таму адбылася таемная інаўгурацыя Лукашэнкі
Яна прайшла на фоне масавых пратэстаў і рэпрэсіяў.
А колькі ўсяго было інаўгурацыяў у дыктатара, і як яны праходзілі? Узгадваем у нашым відэа!
💥 #галоўнае за 22 верасня
▫️Расея атакавала Харкаў авіябомбамі.
▫️Расейскі палітык: Лукашэнка мяняе палітвязняў на дэталі самалётаў.
▫️Баевікі «Хезбалы» ноччу масава атакавалі Ізраіль.
▫️Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі паляцелі ў ЗША на саміт ААН.
▫️Лукашэнка запрасіў у госці лідара хунты, адказнага за этнічныя чысткі.
▫️Беларускіх пенсіянераў не пусцілі ў Грузію з-за падзеі 15 гадовай даўнасці. Якой?
▫️У Іране выбухнула шахта — загінулі больш за 50 чалавек.
▫️Беларус амаль два тыдні трымаў галадоўку ў Літве з-за аўто.
☝️ Сямейнікі Лукашэнкі робяць бізнес на тым, што забараняюць прадпрымальнікам
У гэтай гісторыі, канешне ж, не абышлося без нявесткі Лукашэнкі — Ганны Сялук. Яна вынайшла тое, што на захадзе існуе ўжо даўно.
І ўжо выкарыстала гэта ў шэрагу дзяржаўных імпрэзаў, а таксама на карпаратыве МАЗу, які «Музычная медыякампанія» Сялук арганізоўвала да 80-цігоддзя беларускага холдынгу.
У нашым відэа распавядаем, якая геніяльная ідэя прыйшла ў галаву Сялук на гэты раз.
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Як Радаслаў Сікорскі падзяліўся тэорыяй на закрытай сустрэчы экспертаў, а ўкраінскія журналісты даведаліся і ледзь да дыпламатычнага скандалу не давялі
🔸Вайна за тэрыторыю, вайна інфармацыйная і ўрэшце — вайна за «душы». Як РПЦ выцясняюць з Еўропы
🔸Як дэмсілы могуць знайсці для сябе месца за сталом перамоваў пасля вайны
🔸Праслухоўка ад кіберпартызанаў: чым жыве намеснік кіраўніка Маскоўскага раёна Менску
Далучайцеся да эфіру ⤵️
😠 «Гэта вельмі ўпісваецца ў псіхалагічны партрэт Лукашэнкі»
Кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін – пра абмен палітвязняў на дэталі самалётаў ☝️
Паглядзіце!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У Магілёве мужчына напаў з нажом на ГУБАЗіКаўцаў. Сабралі ўсё, што вядома
🔸«Гэта не проста крызіс – гэта нацыянальная катастрофа». Святлана Ціханоўская ўздымае тэму рэпрэсіяў у Беларусі на палях Генасамблеі ААН
🔸У МЗС Украіны адрэагавалі на сустрэчу Лукашэнкі з Пушыліным
🔸100 гадоў з дня народзінаў пісьменніка Артура Вольскага
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🇩🇰 Кажуць, што ў Даніі не вельмі любяць турыстаў... І нават смецце ў Капенгагене спрабуюць прыбіраць з іхнай дапамогаю!
Але не ўсё так страшна. Па-першае, гэта справа добраахвотная. Па-другое, узамен вы атрымаеце класныя «плюшкі»: бясплатны абед ці магчымасць задарма пракаціцца па мясцовым канале ў чоўне.
Глядзіце, як працуе сістэма CopenPay ☝️
🔍 Яшчэ болей навінаў пра тое, як людзі па ўсім свеце спрабуюць рабіць нашую планету лепей, глядзіце ў свежым выданні «Навінаў з будучыні» на канале «Белсат LIFE»
❌ «Калі хоць хтосьці ім чыніць супраціў – ужо аднаго чалавека яны скруціць не могуць. Трэба цэлая рота»
Прадстаўнікі «BELPOL» Уладзімір Жыгар і Мацвей Купрэйчык пракаментавалі нам сітуацыю ў Магілёве ☝️
🚀 Кітайская касмічная кампанія падрыхтавала адказ Ілану Маску
Але нешта пайшло не так 🤯
◾️Загінуў 18-гадовы брат спявачкі PALINA (Паліны Рэспублікі)
Павадле @nashaniva, прычына смерці — аўтакатастрафа. Ён сам знаходзіўся за рулём.
Фёдар Паланейчык, так звалі хлопца, выступаў за юнацкія каманды «Мінска». Граў ён пад нумарам 22 і загінуў 22 верасня.
Пахаванне адбудзецца на Паўночных могілках 24 верасня ў 14:00.
🤬 «Яны хочуць прымусіць людзей думаць, што нічога і ніколі не зменіцца, а калі зменіцца, то стане горш»
Паглядзіце, што кажа даследніца аўтарытарных рэжымаў Эн Эплбаўм ☝️
Долар з еўра падаражэлі, а расейскі рубель патаннеў — такія навіны курсаў валютаў у Беларусі на 23 верасня
#курсывалютаў
Жыхар Магілёву выйшаў на вуліцу з нажом і параніў двух чалавек
Яго скруцілі міліцыянты. Паводле іх, нападнік аказаўся «экстрэмістам», а нажом адбіваўся ад супрацоўнікаў ГУБАЗІКу. У яго нібыта знайшлі яшчэ і пісталет.
Вядома, што інцыдэнт адбыўся на скрыжаванні вуліцы Астроўскага і Пушкінскага праспекта. На месца выехаў старшыня МУС Кубракоў.
«Ніякага спыненню агню» — той самы План Перамогі Украіны гатовы
Дакумент пакуль пад сакрэтам, але высветліліся чатыры асноўныя пункты. Там ёсць нават «страхоўка» ад магчымай перамогі Трампа. Пачытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😳 Беларусам за мяжой сталі прыходзіць паведамленні ад «камісіі для вяртання»
Такі нечаканы ліст атрымаў у Viber рагачоўскі актывіст Дзяніс Дашкевіч. Ён жыве ў Польшчы з 2020-ага, мае штраф у Беларусі за «фото Анджэя Дуды» і крыміналку за «абразу Лукашэнкі».
І ў адзін цудоўны дзень атрымаў такое: «у выпадку жадання вярнуцца ў Беларусь, вам неабходна звярнуцца ў камісію». Поўны тэкст — чытайце на карцінцы.
Дарэчы, калі вам таксама прыйшло такое паведамленне, пішыце нам у тг-бот @edytorBLST альбо на пошту web@belsat.eu. Гэта бяспечна.
Добрага панядзелку, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
✔️Супрацьстаянне да канца нашага жыцця
Эна Эплбаўм пра тое, як дэмакратычнаму свету змагацца з «карпарацыяй дыктатараў».
✔️«Цуды!»: на мяжы Беларусі з краінамі ЕЗ чэргаў амаль няма
Распавядаем пра сітуацыю на мяжы.
✔️«Санкцыі працуюць»
Расейскі апазіцыйны палітык растлумачыў вызваленне палітвязняў у Беларусі.
#штопачытаць
❄️ Афрыку замятае снегам
Не, гэтае відэа не згенераванае нейрасеткай, яно сапраўднае!
🐻 Мядзведзь з дзіўнай мутацыяй выжыў у лесе
У амерыканскім штаце Вірджынія заўважылі мядзведзя, які мае толькі дзве лапкі. Паглядзіце, як жывёліна дае рады ў дзікай прыродзе.
🤓 Толкінаўскаму Хобіту — 87 гадоў!
Упершыню раман «Хобіт, або туды і назад» быў апублікаваны 21 верасня 1937 года. Цікавыя падрабязнасці пра гэтую кнігу глядзіце ў нашым відэа.
І памятайце: «хто шукае, той заўсёды знойдзе… Але ўлічыце, знаходзіш звычайна не тое, што шукаў».