📌 ФБР раскрыла расейскую ботаферму ў «Twitter»
Яна распаўсюджвала фэйкі, якія «адпавядаюць мэтам расейскага ўрада». Курыравала ферму ФСБ Расеі.
«Сённяшнія дзеянні ўяўляюць сабой першы выпадак разбурэння ботафермы, якая спансавалася Расеяй. Расея мела намер выкарыстоўваць гэтую ботаферму для распаўсюджвання замежнай дэзынфармацыі, якая генеруецца штучным інтэлектам, маштабуючы сваю працу з дапамогай ШІ для падрыву нашых партнёраў ва Украіне і ўплыву на геапалітычныя наратывы, спрыяльныя для расейскага ўрада»
👟 Лідскія кеды выйшлі з банкруцтва
З 2016-га лідская абутковая фабрыка знаходзілася на стадыі фінансавага аздараўлення.
Цяпер на прадпрыемстве выпускаюць больш за 100 мадэляў абутку.
За некалькі дзясяткаў гадоў мы сталі закладнікамі ладу. Прыйшлося перагледзець некаторыя моманты. З-за сыравіны «лідскачы» фарбавалі ногі. Гэты момант вырашылі. Змяніліся фасон калодкі, падэшва, вусцілкі, упакоўка, пашырылася колеравая гама абутку. Тыя самыя дзве белыя палоскі, па якіх пазнаюць Лідскі абутак, мы запатэнтавалі
Задача са зорачкай – правільна сфармаваць сыравінную базу, каб паставіць» лідскачы « на паток. Патрэбныя свае прэс-формы для вырабу падэшвы. Мы хочам закупляць іх у Кітаі і вырабляць у Лідзе падэшвыЧитать полностью…
😁 Пішы ўказ: усім смяяцца!
Парламент японскай прэфектуры Ямагата прыняў пастанову, якая заклікае жыхароў смяяцца хаця б раз на дзень, каб «умацоўваць фізічнае і псіхалагічнае здароўе».
😊 Акрамя таго, у пастанове ўтрымліваецца заклік да працадаўцаў «ствараць на працоўным месцы атмасферу, напоўненую смехам».
Мясцовы парламент таксама абвясціў восьмы дзень кожнага месяца «днём, калі жыхары могуць умацоўваць здароўе з дапамогай смеху».
🤷♀️ Аднак, згодныя з такой пастановай былі не ўсе. Некаторыя дэпутаты заявілі, што пастанова ўшчамляе правы тых, каму цяжка смяяцца.
⛔️Што нельга вывозіць з Польшчы ў Беларусь
Афіцыйная прычына абмежаванняў – новыя санкцыі Еўразвязу, прынятыя ў канцы чэрвеня.
Польскія ўлады ўпэўненыя, што гэта балюча ўдарыць па рэжыме Лукашэнкі, але пакуль скардзяцца звычайныя беларусы☝️
😳 «Усё, уліп ты па самыя вушы, капец табе, рыхтуйся да падвалаў КДБ»
Нашыя калегі з «Вот Так» даведаліся, што цяпер шлях у Беларусь праз Калінінград стаў небяспечны.
☝️ У чатах пра пераход мяжы з'явіліся паведамленні, што расейскія сілавікі пачалі дапытваць тых, хто неяк звязаны з Украінай (пячатка ў пашпарце аб ранейшых паездках, месца нараджэння...).
Калі сувязь знойдуць, можа пагражаць шматгадзінны допыт супрацоўнікамі расейскіх спецслужбаў.
Падрабязней👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😕Беларусам, якія маюць доступ да дзяржаўных таямніцаў, за выезд за мяжу можа пагражаць турма
Інфармацыя пра адпаведныя дапаўненні ў Крымінальны кодэкс з’явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Паводле гэтых дапаўненняў, прадугледжанае пакаранне ў выглядзе штрафу ці арышту, ці абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, ці пазбаўлення волі на той жа тэрмін.
🔹У Беларусі хочуць забараніць вэйпы
На апошняй сесіі Савету Рэспублікі разглядалася пытанне аб поўнай забароне электронных цыгарэтаў – вэйпаў. Старшыня Савету Рэспублікі паставіў задачу распрацаваць адпаведны законапраект.
Паводле Віктара Кандратовіча, які таксама з’яўляецца галоўным лекарам Менскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтру, вэйпы могуць выклікаць не толькі сардэчна-сасудзістыя захворванні, але і анкалагічныя. Галоўную рызыку, паводле Кандратовіча, прадстаўляе не нікацін, а цяжкія металы – нікель, свінец, і фармальдэгід, якія ўтрымліваюцца ў вэйпах.
⚽️ Англія – другі фіналіст EURO-2024
Англійскія футбалісты ў 1/2 фіналу ў канцы асноўнага часу матчу вырвалі перамогу над зборнай Нідэрландаў (2:1).
🏆14 ліпеня адбудзецца фінал EURO-2024 Іспанія — Англія.
📸: uefa.com
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Польшчы
Падчас саміту NATO кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета сустрэлася з Радославам Сікорскім. Святлана Ціханоўская папрасіла захаваць «Белсат» і змякчыць умовы правозу тавараў фізасобамі. Таксама яна падзякавала міністру за цвёрдасць і рашучасць у дачыненні да рэжыму.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 «Рыхтуецца «глеба» для прыходу буйной расейскай стаматалагічнай сеткі»
Як змяніўся стаматалагічны рынак Беларусі пасля чарговага ўмяшання чыноўнікаў?
Паводле «Белых халатаў», цяпер расходныя матэрыялы часцей будуць купляць з Расеі, Кітаю і Індыі. Пры гэтым «з Расеі пакуль увозяць не самы якасны тавар».
👉 Некаторыя медычныя цэнтры ўжо прыпынілі аказанне хірургічных паслуг, бо гэта стала нявыгадна. Выраслі кошты на некаторыя паслугі.
Дык што стаіць за ўмяшальніцтвам уладаў у стаматалогію?
«Ёсць меркаванне, што хутка на рынак Беларусі прыйдзе нейкі расейскі манапаліст і будзе прапаноўваць свае тавары для стаматалогіі. Верагодна, пад яго прыход зараз і расчышчаецца рынак. Яшчэ адзін варыянт – рыхтуецца «глеба» для прыходу буйной расейскай стаматалагічнай сеткі»Читать полностью…
❗️«Важна, што тут, на саміце НАТО, гучыць голас Беларусі»
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў, якія беларускія праблемы падымала абраная беларуская лідарка на саміце НАТО ў Вашынгтоне.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 МТЗ раскрыў планы па пастаўках тэхнікі
🔸 Польскі бок перастаў прапускаць фуры з Беларусі?
🔸 30 гадоў як Лукашэнка атрымаў перамогу на выбарах
🔸 Вынікі Саміту НАТО
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/ftbgqaKjNfQ
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🤡 Клан Лукашэнкі
Згадалі, як развіваліся кар’еры чальцоў сям'і дыктатара, якія нават не маюць для гэтага адпаведнага досведу.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Расейскія сілавікі пачалі дапытваць беларусаў, якія едуць з Польшчы ў Калінінградскую вобласць Расеі
✔️Вынікі Саміту NATO для Украіны
✔️ЗША размесцяць у Нямеччыне ракеты далёкасцю да 2,5 тыс. км
✔️Польская памежная служба падпісала дамову аб умацаванні плоту на мяжы з РБ
✔️«Час сэканд-хэнд» Святланы Алексіевіч трапіў у топ-100 найбольш значных кніг першай чвэрці 21 стагоддзя
✔️Першая лэдзі Зімбабвэ сустрэлася з меркаванай маці Мікалая Лукашэнкі
✔️Год назад у гарадзенскай турме памёр мастак АлесьПушкін
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
👆«Польшча паказвае сваю станоўчасць, каб спыніць штучны міграцыйны крызіс»
Польшча ўзмацніла кантроль грузаў на мяжы з Беларуссю. Раней узмоцнены кантроль уводзіўся і ў мытным тэрмінале «Малашэвічы».
Ці зможа Польшча дамагчыся спынення міграцыйнага крызісу? Спыталі ў экспертаў, паглядзіце!
❤️🩹Сапраўднае сяброўства існуе нават у свеце жывёлін
Каток з Маларыты прыбег да ветэрынарнай клінікі, каб паклікаць на дапамогу сваёй параненай сяброўцы.
Паглядзіце гэтую кранальную гісторыю!
🇵🇱 Большасць палякаў падтрымлівае закрыццё чыгуначнага пункту пропуску на мяжы з Беларуссю
Паводле апытання IBRIS, праведзенага па даручэнні выдання «Rzeczpospolita», за такое рашэнне выступаюць 71,8% рэспандэнтаў.
Супраць – усяго 13,2%.
☝️ «Rzeczpospolita» замовіла гэткае даследаванне пасля заявы польскіх уладаў аб магчымасці поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю, у тым ліку – спынення чыгуначных зносінаў.
😱 «На мой погляд, беларускі рэжым без усялякай нагоды перайшоў да выкрадання грамадзянаў Літвы»
Прынамсі так заявіў кіраўнік Дэпартаменту дзяржбяспекі Літвы Дарыус Яўнішкіс, каментуючы прысуд Элене Раманаўскіене – грамадзянцы Літвы, якую асудзілі ў Беларусі да 6 гадоў пазбаўлення волі за «агентурную дзейнасць».
☝️ Паводле кіраўніка Дэпартаменту, абвінавачанне, высунутае ў адрас Элены – «поўная лухта».
Яўнішкіс перасцярог грамадзянаў Літвы ад паездак у Беларусь:
«Людзей спыняюць на мяжы, забіраюць тэлефоны і камп'ютары, скачваюць інфармацыю, распытваюць пра месца працы, настроі, палітычныя падзеі»Читать полностью…
🤯 Цяпер бацькі ў Беларусі змогуць самі аддаваць дзіця ў спецшколу «з мэтай рэабілітацыі»
Раней адправіць падлетка ў спецшколу можна было толькі па рашэнні суду і толькі пасля таго, як яго некалькі разоў лавілміліцыя на ўжыванні наркотыкаў, а таксама калі ён стаяў на ўліку ў нарколага.
👉 Цяпер жа бацькі ці апекуны змогуць звярнуцца наўпрост у спецыяльную выхаваўчую ўстанову і падаць заяву «аб арганізацыі комплекснай рэабілітацыі няпоўнагадовага».
🫤 Бацькі таксама могуць вызначыць пажаданы тэрмін утрымання дзіцяці ва ўстанове – ад школьнай чвэрці да каляндарнага года. Пры жаданні бацькі змогуць забраць дзіця дамоў раней.
Дырэктар спецустановы павінен узгадніць рашэнне аб прыёме дзіцяці з Міністэрствам адукацыі.
💔Год без Алеся Пушкіна
Год таму ў зняволенні памер мастак, перформер і палітвязень Алесь Пушкін. Гэта была адна з самых яскравых асобаў сучаснага беларускага мастацтва.
Менавіта ён зладзіў вядомы перформанс «Гной для прэзідэнта», а таксама на сцяне царквы намаляваў Лукашэнку ў пекле. Якім быў Алесь Пушкін, глядзіце ў нашым відэа.
Пра жыццёвы шлях мастака і абставіны ягонай гібелі можна пачытаць у нашым артыкуле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
👆NATO: інтэграцыя Беларусі з Расеяй пагражае стабільнасці ў рэгіёне
Паўночнаатлантычны альянс апублікаваў выніковую дэкларацыю па выніках саміту ў Вашынгтоне. У ім згадваецца роля Беларусі ў вайне ва Украіне і стварэнні напружанасці ва ўсім рэгіёне:
«Паглыбленне палітычнай і ваеннай інтэграцыі Расеі і Беларусі, у тым ліку разгортванне перадавога расейскага ваеннага патэнцыялу і асабістага складу, мае негатыўныя наступствы для рэгіянальнай стабільнасці і абароны Альянсу».
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔹Выканальнік абавязкаў дырэктара «Белсату»: Калі трэба нешта катастрафічна рэзаць – гэта без мяне
Аляксей Дзікавіцкі расказаў, чаму не пагаджаецца з рашэннем пазбавіць «Белсат» аўтаномнасці. Пераказваем галоўнае.
🔹Сацыёлаг: Большасць беларусаў ужо «не купляе» сацыяльны кантракт, які «прадае» Лукашэнка
Лукашэнка пачынаў свой прэзідэнцкі шлях як малады, энергічны, «народны» прэзідэнт. Доўгі час яму ўдавалася трымацца на гэтым іміджы. Ці актуальным застаецца такі ягоны імідж на сённяшні дзень? Пра гэта «Белсат» паразмаўляў з незалежным сацыёлагам Канстанцінам Несцяровічам.
🔹Вершніца Вольга Сафронава: «Я ганаруся тым, што буду прадстаўляць на Алімпіядзе дзве краіны»
Паразмаўлялі з Вольгаю пра яе шанцы на медаль, пра ўзаемаадносіны людзей і коней і пра тое, ці не адчувае сябе здрадніцай.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 10 ліпеня
✔️ Нарвегія перадасць Украіне знішчальнікі F-16
✔️ Вайсковыя базы ЗША ў Еўропе прывялі ў стан падвышанай баявой гатоўнасці
✔️ Як дыктатар ператварыў сваю сям'ю ў галоўны карупцыйны клан Беларусі
✔️ У сасісках Жлобінскага мясакамбінату знайшлі кішэчную палачку
✔️ Прапагандысты прызналі, што «калапс» на мяжы з Польшчай звязаны з нежаданнем Менску вызваліць Анджэя Пачобута
✔️ Турыстаў у Капенгагене будуць бясплатна карміць за ўборку смецця
✔️ Кніга Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд» увайшла ў спіс найбольш значных у XXI стагоддзі
#рэпрэсіі:
▪️ Курсанту МУС пагражае да 25 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве» і «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне»
▪️ Рамесніцу з Мінска будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
▪️ Індывідуальнага прадпрымальніка з Гродна затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту
▪️ Беларуса затрымалі з-за татуіроўкі з «Пагоняй»
▪️ З лютага ў «спіс тэрарыстаў» КДБ дадалі 46 чалавек
💔Яўген Бурло
Удзельнік гурта «Tor Band» з Рагачова. Яўгена затрымалі 28 кастрычніка 2022 года разам з іншымі музыкамі гурта.
У Гомельскім абласным судзе 31 кастрычніка 2023 года музыку агучылі прысуд — восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба
🐎 «Мне часам здаецца, я сама ўжо напалову конь»
Польская Федэрацыя коннага спорту афіцыйна абвесціла аб тым, што чэмпіёнка Беларусі і віцэ-чэмпіёнка Польшчы ў коннай выездцы Вольга Сафронава ўвайшла ў пашыраны склад нацыянальнай зборнай Польшчы для ўдзелу ў Алімпіядзе ў Парыжы.
«Белсат» сустрэўся з вершніцай, каб пагутарыць пра яе шанцы на медаль, узаемаадносіны людзей і коней і пра тое, ці не адчувае сябе здрадніцай 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❤️ Былы палітвязень падарыў маленькай скрыпачцы ровар
Дзяўчынка збірала грошы на яго, граючы на скрыпцы на вуліцы.
🔥 «Час сэканд-хэнд» увайшла ў спіс найбольш значных у XXI стагоддзі
Кніга Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд» трапіла ў спіс 100 найбольш значных кніг першай чвэрці стагоддзя XXI стагоддзя паводле версіі амерыканскай The New York Times.
Рэйтынг складаўся ў выніках галасавання 503 пісьменнікаў, паэтаў, крытыкаў, публіцыстаў, перакладчыкаў, выдаўцоў і рэдактараў.
👉 Цяпер Алексіевіч піша новую кнігу. Яе папярэдняя назва – «У чаканні варвараў». Гэта кніга пра сённяшні час, у якім «мы ўсе цяпер неяк бездапаможна застылі і ўвесь час апавядаем сабе страшнае нашае жыццё, прыклады і чакаем варвараў». Значная частка прысвечаная падзеям 2020 года.
❤️ Маленькая беларуская прадпрымальніца
Паглядзіце, які цікавы бізнес пачала 11-гадовая дзяўчынка👆🏻