belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🔥 «Беларусам неабходны свой незалежны беларускі тэлеканал»

Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай, запісала відэазварот у падтрымку нашага тэлеканалу.

Читать полностью…

Белсат

🐶🚗Гэта самы мілы пухнаты злодзей, якога вы бачылі

Хаскі за рулём аўтамабілю пабачылі ў Жлобіне.

Паглядзіце, што ён там нарабіў

Читать полностью…

Белсат

💔 «Паліна, чацвёртае кола пекла»

Паліну Шарэнду-Панасюк этапавалі ў лякарню ў «Навінках» на псіхіятрычную экспертызу. Гэта ўжо чацвёртая яе экспертыза.

Пра гэта напісаў яе муж Андрэй Шарэнда:

«Няма словаў. Гэта проста катаванне і здзек над жанчынай. Гэта чарговы «акт гуманізму» звар’яцелага дыктатара»


☝️ Нагадаем, што тры папярэднія экспертызы (дзве праходзілі ў «Навінках», а адна наўпрост у СІЗА) прызналі, што псіхічнае здароўе палітзняволенай знаходзіцца ў норме

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

◽️Праваабаронцы: 3 ліпеня на волю выйшлі як мінімум 16 палітвязняў

Сярод іх 13 мужчынаў і 3 жанчыны. Для іхнай бяспекі захоўваецца інфармацыйная цішыня, таму прозвішчы не называюцца.

Вядома, што сярод іх – асуджаны да 10 гадоў зняволення Рыгор Кастусёў, які мае анкалагічнае захворванне.

«Вясна» паведамляе, што, паводле іхнай інфармацы,і частка палітвязняў выйшлі на волю па амністыі, а іншыя – па памілаванні.

Читать полностью…

Белсат

🌋Прачнуўся адзін з найбольш актыўных вулканаў у свеце

Паглядзіце на вывяржэнне вулкану Этна!

Читать полностью…

Белсат

Добрай пятніцы, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸«Вызваленне хоць аднаго палітвязня дае сілы і надзею тым, хто пакуль застаецца за кратамі»

Журналістка і праваабаронца Яўгенія Доўгая расказала нам, чаму нельга апускаць рукі і чаму так патрэбнае было для ўсіх беларусаў вызваленне хоць каго з палітвязняў.

🔸TVP мяняе структуру. «Белсат» і іншыя замежныя рэдакцыі пяройдуць пад кіраўніцтва аднаго цэнтру

«Белсат» пяройдзе пад кіраванне новай структуры – Цэнтр праграм для замежжа.

🔸Што адбываецца на межах Беларусі?

З Літвы – затор, на польскай мытні – неразбярыха праз новую забарону.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 4 ліпеня

✔️ «Белсат» пяройдзе пад кіраванне новай структуры – Цэнтр праграм для замежжа

✔️ На польскім тэлеканале TVP Info адбудзецца прэм’ера праграмы «Akcent Wschodni», якую рыхтуе «Белсат»

✔️ Павел Латушка і Святлана Ціханоўская выказаліся ў падтрымку самастойнасці «Белсату»

✔️ Беларусь афіцыйна стала сябрам ШАС

✔️ Праваабаронцы паведамляюць пра дзевяць вызваленых палітвязня

✔️ Польшча ўвяла забарону на вываз тавару ў Беларусь для фізічных асоб

✔️ У ЕЗ абмяркоўваюць новы кантракт з «Газпромам»

✔️ У беларускіх летніках школьнікаў вучаць паміраць за Радзіму

✔️ Ва універсітэце Даўгаўпілса вылучылі бюджэтныя месцы для беларусаў

✔️ Ва Украіне з'явіцца вуліца ў гонар добраахвотніка Міраслава Лазоўскага

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ «Па факце Вы ўдзельнічалі ў замежных, як бы… Вы на баку іншай дзяржавы»

Беларусь адкрыла генконсульства ў Растове-на-Доне. Яно працуе і для акупаваных тэрыторыяў Украіны.

«Белсат» патэлефанаваў туды ад імя беларуса, які ваяваў за Расею, але страціў пашпарт і хоча дамоў.

Пачытайце, што нам адказалі 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

❤️ Ва Украіне з'явіцца вуліца ў гонар добраахвотніка Міраслава Лазоўскага

З такой прапановай Полк Каліноўскага звярнуўся ў Ровенскую адміністрацыю.

Міраслаў Лазоўскі – заснавальнік «Белага легіёну» у Беларусі ў 1990-я і папулярызатар беларускай культуры. Ваяваў у складзе палку Каліноўскага, загінуў 16 траўня 2023 года ў баі пад Бахмутам.

Читать полностью…

Белсат

❤️ «Стратэгічна важным з’яўляецца захаваць самастойнасць тэлеканалу «Белсат»»

Павел Латушка выказаўся ў падтрымку самастойнасці «Белсату».

☝️ Меркаванне пра тое, што «Белсат» мусіць заставацца самастойнай структурай, кіраўнік НАУ выказаў пасля заявы кіраўніка «TVP World» Міхала Бранятоўскага, што падчас рэформы на «Telewizja Polska» «Белсат» пяройдзе пад кіраванне новай структуры – Цэнтру праграм для замежжа.

Читать полностью…

Белсат

💔 «Мы ў такой сітуацыі, што трэба і да чорта лысага ісці!»

Яўгенія Доўгая – праваабаронца і стваральніца ініцыятывы «Палітвязынка».

Жэня расказала «Белсату», чаму нельга апускаць рукі і чаму так патрэбнае было для ўсіх беларусаў вызваленне хоць каго з палітвязняў.

Пачытайце, што яна распавядае 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ «Сардэчна запрашаем у Беларусь!»

Падчас параду 3-га ліпеня дагляд праводзілі нават малым дзецям.

Читать полностью…

Белсат

◽️«Заўжды тых людзей, якім застаецца месяц-два жыцця, выводзілі на ўмоўна-датэрміновае»

Рэжым выпусціў некаторых палітвязняў. Праваабаронцам вядома пра 9 такіх чалавек. Аднак чакаць нейкай «адлігі» не выпадае.

Падрабязнасці глядзіце ў нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

📌 «Ліквідацыі «Белсату» не будзе, будзе новая структура»

«Telewizja Polska» плануе змены ў працы замежных рэдакцый.

«Белсат» пяройдзе пад кіраванне новай структуры – Цэнтр праграм для замежжа, аднак пра ліквідацыю «Белсату» гаворкі не ідзе.

☝️ Кожная з тэлестанцый, якія ўваходзяць у групу, будзе працаваць пад сваёй шыльдай, мець уласныя бюджэты і аўтаномію.

Якія змены чакае "Белсат" чытайце па спасылцы 👇

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

На польскім тэлеканале TVP Info адбудзецца прэм’ера праграмы «Akcent Wschodni», якую рыхтуе «Белсат»

У праграме будуць асвятляцца найважнейшыя падзеі, якія адбываюцца ва ўсходніх суседзяў Польшчы – Расеі, Украіны і Беларусі. Галоўным вядоўцам будзе Міхал Кацэвіч.

«Мы лічым, што для палякаў важна быць добра інфармаванымі пра тое, што адбываецца за ўсходняй мяжой, асабліва ў эпоху ўзмацнення інфармацыйнай вайны з боку Крамлю і Менску, якія распаўсюджваюць дэзынфармацыю і фэйкавыя навіны. Мы паспрабуем запоўніць гэты прабел у штотыднёвай праграме»


Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😢 У Беларусі 17 новых палітвязняў

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек.

Нагадаем, што сёння стала вядома пра 15 вызваленых вязняў і 1 пад пытаннем.

Читать полностью…

Белсат

📌 Тое што на волю выпускаюць найбольш хворых – частка дзяржаўнай прапаганды

Андрэй Стрыжак паведаміў пра тэрміны, якія заставалася сядзець тым, каго вызвалілі:

«5 чалавек – у межах месяца;
3 чалавека – у межах года;
5 чалавек – у межах 1.5-2 гадоў;
1 чалавек – у межах 2-3 гадоў;
1 чалавек – больш за 6 гадоў».


☝️ Таксама Стрыжак падкрэслівае, што большасць вызваленых не з'яўляюцца людзьмі сталага ўзросту з цяжкімі захворваннямі. А значыць, «інфармацыя пра тое што на волю выпускаюць найбольш хворых і старых не адпавядае рэчаіснасці і зʼяўляецца часткай дзяржаўнай прапаганды».

Читать полностью…

Белсат

🤯 Мурашы ампутуюць адзін аднаму канцавіны пры траўмах, з-за якіх узнікае пагроза жыццю

Пра гэта гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным у навуковым часопісе Current Biology. Больш за тое, навукоўцы высветлілі, што мурашы могуць мяняць тып лячэння ў залежнасці ад цяжару пашкоджанняў

☝️ Пры сур'ёзным пашкоджанні мурашкам лапкі, суродзічы кідаліся яго ратаваць: адкусвалі пашкоджаную канцавіну вышэй траўмы.

😮 А калі рана была не вельмі вялікая, то яны не ампутавалі нагу, а проста залізвалі, каб знізіць рызыку інфекцыі.

Читать полностью…

Белсат

👆Беларусы прадаюць долі ў транспартавым бізнесе ў Польшчы

Такім чынам яны хочуць захаваць сваю справу і не патрапіць пад новыя санкцыі Еўразвязу супраць Расеі і Беларусі, якія ўступаюць у дзеянне з 2 жніўня, піша выданне «Most».

Паводле новага пакету санкцыяў, кампаніі, якія былі створаныя на тэрыторыі Еўразвязу пасля 8 красавіка 2022 года, не змогуць займацца перавозкамі па ЕЗ, калі 25 адсоткаў акцыяў у іх належаць беларускім ці расейскім фізічным, юрыдычным асобам або органам.

Аднак справа ў тым, што шматлікія беларускія кампаніі зарэгістраваныя ў Польшчы пасля 8 красавіка 2022 года – гэта адбылося на хвалі абыходу папярэдніх санкцыяў, якія забаранялі беларускім і расейскім перавознікам рабіць рэйсы па тэрыторыі Еўразвязу.

Дзеля абыходу новых санкцыяў, нягледзячы на рызыкі, бізнесмены шукаюць людзей з пашпартам ЕЗ, паведамілі крыніцы выдання. Пры гэтым шукаецца некалькі партнёраў, каб у руках аднаго не засяроджвалася больш за 75 адсоткаў бізнесу.

Читать полностью…

Белсат

◽️Пракуратура Гарадзенскай вобласці распачала спецвядзенне супраць жанчын, якія ўцяклі з «хіміі»

Паводле матэрыялаў справы, 2 жанчыны 53- і 50-гадовага веку былі асуджаныя да «хіміі» ў 2021 годзе, але паспелі выехаць з Беларусі да прывядзення прысуду ў выкананне.

Пасля яны далі некалькі інтэр'ю СМІ, прызнаным у Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Цяпер супраць жанчын распачалі спецвядзенне за «Вербаванне, іншае ўцягненне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а таксама іншае спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненыя паўторна, або групай асобаў па папярэдняй змове». Паводле гэтага артыкулу прадугледжваецца пакаранне абмежаваннем волі ад двух да пяці гадоў або пазбаўленнем волі ад 3 да 7 гадоў.

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 4 ліпеня

🔻 Святара Анджэя Юхневіча не выпусцілі пасля содняў і распачалі новую крымінальную справу

🔻 70-гадовага пенсіянера з Барысава асудзілі на 3 гады зняволення за «абразу Лукашэнкі»

🔻 13 міліцыянтаў прыехалі затрымаць аднаго мужчыну за словы «Слава Украіне» ў чат-рулетцы

🔻 Абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу «Беларускі народны трыбунал»

🔻 За ўдзел у пратэстах затрыманы IT-спецыяліст Дзмітрый Марчук

🔻 Жыхара Гродна жорстка затрымалі за татуіроўку — пры затрыманні на яго наставілі пісталет

🔻 Фільм расійкага незалежнага СМІ «Рэдакцыя» пра Лукашэнку прызналі «экстрэмісцкім»

Читать полностью…

Белсат

💔Дзмітрый Галавач

Вакаліст і гітарыст гурта «Tor Band» з Рагачова. Дзмітрыя затрымалі 28 кастрычніка 2022 года разам з іншымі музыкамі гурта.

У Гомельскім абласным судзе 31 кастрычніка 2023 года музыку агучылі прысуд — дзевяць гадоў калоніі.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Читать полностью…

Белсат

🖼 У пячорах Інданезіі знойдзены самы старажытны наскальны «сторытелінг»

Яго ўзрост-51 тысяча гадоў, паведамляе The Guardian. Гэта на 6000 гадоў больш, чым у папярэдняга рэкардсмена, які быў знойдзены на тым жа востраве.

🐷 На малюнку – дзікая свіння і тры тэрыянтропы – гібрыд чалавека і жывёліны.

Па словах навукоўцаў, свінні часта сустракаюцца на старажытных наскальных малюнках. Аднак зразумець, што менавіта адбываецца на дадзеным малюнку цяжка, бо даследчыкі не разумеюць, якія менавіта жывёліны натхнілі ілюстратараў на стварэнне жывёлападобных людзей.

☝️ Навукоўцы лічаць такі сторытелінг важнай часткай эвалюцыі чалавека і мяркуюць, што «яна здольная дапамагчы растлумачыць наш поспех як біялагічнай выгляду»

Читать полностью…

Белсат

🔥 «Белсат павінен жыць і працягваць працу»

Святлана Ціханоўская
выказалася ў падтрымку «Белсату». Зварот яна размясціла ў сторыз у сваім Instagram.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Беларусь афіцыйна стала чальцом ШАС

🔸 Польшча ўвяла забарону на вываз многіх тавараў у Беларусь для фізічных асобаў

🔸 Расследаванне пра беларускіх бізнесоўцаў, якія вядуць справы на ўкраінскіх акупаваных землях

🔸 Праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома пра вызваленне дзевяці палітвязняў: 3 жанчыны і 6 мужчынаў

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/zI0_YRaeq7s

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

🔥 «Месцы ў магістратуры для беларускіх студэнтаў»

Святлана Ціханоўская наведала ўніверсітэт Даўгаўпілса.

Вынікамі перамоваў з кіраўніцтвам стала вылучэнне некалькі бюджэтных месцаў у магістратуру па спецыяльнасці «эканоміка», куды беларусы змогуць паступаць ужо з гэтага году.

☝️Да таго ж беларускім навукоўцам у выгнанні прадставяць абсталяванне ўніверсітэту для даследаванняў, а таксама будуць прасцей ставіцца да апастылізацыі дакументаў.

Таксама беларуская лідарка заклікала аднавіць супрацу з беларускімі выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўніверсітэтаў, якія знаходзяцца ў выгнанні зараз.

Читать полностью…

Белсат

😱 У беларускіх летніках школьнікаў вучаць паміраць за Радзіму

Пасля выбараў 2020 года рэжым узяўся за «патрыятычнае» выхаванне моладзі.

Аднак у чым заключаецца гэты іхны «патрыятызм»?

🤯 Напрыклад, у Воршы жаўнеры ўнутраных войскаў у поўным вайсковым экіпаванні вучаць дзяцей разганяць вулічныя пратэсты, надзяваць браняваныя камізэлькі, збіраць і разбіраць зброю, расказваюць пра вайсковую тэхніку.

Журналісты «Белсату» высветлілі, што яшчэ адбываецца ў летніках. Папярэджваем, гэта можа вас моцна ўразіць 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🫤 Чэхія, Венгрыя, Аўстрыя і Славакія хочуць заключыць новы кантракт з «Газпромам»

Гэтыя краіны наймацней хвалююцца з-за магчымага спынення транзіту расейскага паліва праз тэрыторыю Украіны. Таму прапануюць 2 верагодныя сцэнары.

Якія варыянты супрацы разглядаюцца, чытайце па спасылцы 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️9 палітычных вязняў вызвалілі паводле амністыі або праз памілаванне

✔️Беларусь сталася чальцом Шанхайскай арганізацыі супрацы

✔️Каталіцкага святара Анджэя Юхневіча пераводзяць з ІЧУ ў СІЗА

✔️Польшча не выключае закрыцця ўсіх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

✔️Адміністрацыя Байдэна вылучыла новы пакет вайсковай дапамогі для Украіны

✔️У Вялікай Брытаніі ўпершыню за 14 гадоў можа змяніцца ўлада

✔️Джо Байдэн працягне браць удзел у прэзідэнцкай гонцы ў ЗША

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🫤 Тураўскі малочны камбінат падарыў мікрааўтобус гомельскаму АМАП

Транспартны сродак беларускай вытворчасці і будзе выкарыстаны для перавозкі асабовага складу.

Па словах дэпутата Валянціна Байко – праўладнага бізнесоўца, які ў 2016 годзе стаў уладальнікам кантрольнага пакета акцый Тураўскага малочнага камбіната – такое рашэнне было прынятае «з улікам дзяржаўнай важнасці і грамадскай значнасці задач, што выконваюцца байцамі АМАПу па забеспячэнні аховы грамадскага парадку і маёмаснай бяспекі грамадзян Гомельскай вобласці, якія ўзнікаюць на тэрыторыі прыгранічных раёнаў рызык»

☝️ У публікацыі таксама сцвярджаецца, што гэта быў «паказальны прыклад, як паспяховае прадпрыемства клапоціцца пра праваахоўнікаў». Аднак, як заўважае выданне «Флагшток», Тураўскі малочны камбінат амаль банкрот: адной з прычынаў фінансавага крызісу сталі праблемы з пастаўкамі прадукцыі ў Расею.

Читать полностью…
Подписаться на канал