🤯 Нелегальна перакрочыў беларуска-польскую мяжу, меў пры сабе вайсковыя дакументы.
Польская памежная служба затрымала расейскага дэзерціра, які ўцёк з вайны ва Украіне
Паглядзіце☝️☝️☝️
🔍 Чаму Сталін пагадзіўся стварыць на тэрыторыі СССР армію, якая складалася з грамадзянаў падзеленай у 1939 годзе Польшчы?
Колькі там было беларусаў і чым яны займаліся? Ці ўшаноўвалі іх неяк пасля заканчэння вайны?
👀 У новым выданні «Вусоў Скарыны» – гісторыя Арміі Андэрса, пра якую добра ведаюць у Польшчы, але пра якую мала хто нешта чуў у Беларусі.
💬 «Будзе абавязкова Дзень Еўропы для Грузіі і Дзень Еўропы для Беларусі»
На сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнткай Еўрапарламенту ў Кіеве Уладзімір Зяленскі заявіў, што Беларусь павінна таксама далучыцца да еўрапейскай сям'і.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🚌🚚🚛🚌 Апдэйт па чэргах на мяжы: лепш не становіцца
У чатах, прысвечаных перасячэнню мяжы Беларусі з краінамі ЕЗ, пішуць, што даводзіцца стаяць не менш за содні.
Падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍На Віцебшчыне затрыманыя два каталіцкія святары
Сілавікі забралі Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха пасля сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі ў Шуміліне.
#рэпрэсіі
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍BYPOL сцвярджае, што лукашысты рыхтуюць масавую «мігранцкую» атаку на беларуска-польскую мяжу
У гэтай спробе прарыву могуць браць удзел аж да 800 чалавек.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Лукашэнка ў РФ не разглядаецца як незалежны кіраўнік. Ён разглядаецца як частка расейскага палітыкуму, які абавязкова павінен прысутнічаць на ўсіх прапагандысцкіх мерапрыемствах расейскай улады»
Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман разважае ў нашым эфіры, чаму Лукашэнка мусіць трымаць беларускую ідэалогію святкавання 9 траўня максімальна набліжанай да расейскай. Паслухайце! ⬆️
👀 Размову цалкам глядзіце тут
🇺🇦 Валерый Залужны афіцыйна прызначаны амбасадарам Украіны ў Вялікай Брытаніі
Неафіцыйна пра новую пасаду Залужнага казалі яшчэ некалькі месяцаў таму, калі Уладзімір Зяленскі звольніў яго з пазіцыі галоўнакамандуючага ЗСУ.
Цяпер жа Зяленскі падпісаў загады аб звальненні Залужнага з вайсковай службы па стане здароўя, а таксама пра прызначэнне яго амбасадарам у Лондане.
📷 Фотафакт: амбасадар РФ усклаў кветкі на могілках-маўзалеі савецкіх салдат у Варшаве
Сяргея Андрэева падтрымлівалі прадстаўнікі прарасейскай нацыяналістычнай арганізацыі. Адначасова тут жа акцыю пратэсту правяла група ўкраінскіх жанчын.
Фота: Белсат
💁🏻♂️ АБСЕ не накіруе сваіх назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Літве
Яны адбудуцца ўжо ў гэтую нядзелю, 12 траўня. Вось прычына рознагалоссяў паміж АБСЕ і афіцыйнай Вільняй:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Лукашэнка ўзяў на парад у Маскву свайго шпіца
Здымкі сабакі на трыбуне гледачоў параду на Краснай плошчы публікуюць расейскія інфармагенцтвы.
Адзначаецца, што Умку (так завуць шпіца) нават не трымаюць на павадку, бо ён ужо звык да такіх мерапрыемстваў.
📷 РИА Новости
🙇🏻♂️Нават калі прадпрыемствы у мінусе, іх дырэктары — у добрым плюсе
Аб’яднанне былых сілавікоў BELPOL апублікавала звесткі аб заробках кіраўнікоў некаторых прадпрыемстваўі. Згодна звесткам, дырэктары зарабляюць у разы больш за рабочых.
✅Праз VPN ❎Без VPN
🤥Так звыкліся хлусіць, што робяць гэта не толькі з экранаў
На канале «Беларусь 1» выйшла відэаінтэрв’ю з адным з кандыдатаў у прэзідэнты Літвы – Гедрымасам Еглінскасам. Але каб паразмаўляць з літоўскім палітыкам, прапагандысты падманулі яго, піша «Delfi».
Глядзіце, якую схему яны прыдумалі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥 #галоўнае за 8 траўня
✔️ Навіны з польска-беларускай мяжы: памежнікі затрымалі расейскага дэзерціра, мігранты падпалілі слуп, аўчарка прыйшла з Беларусі і засталася жыць у польскіх службоўцаў. А яшчэ – страшныя чэргі аўтобусаў на «Варшаўскім мосце»
✔️ Літоўскія мытнікі не дазволілі вывезці ў Беларусь два аўтамабілі Tesla Cybertruck
✔️ Скандал вакол вакцыны «AstraZeneca»: на вытворцу падалі дзясяткі позваў у суд, яе больш не будуць выкарыстоўваць у Еўразвязе
✔️ Святлана Ціханоўская прапанавала Лукашэнку альтэрнатыўны варыянт, дзе можна правесці старасць замест рэзідэнцыі ў Сочы
✔️ Колькасць вакансіяў расце ў Беларусі амаль кожны месяц. Якіх спецыялістаў бракуе найбольш?
✔️ Пераклалі з чыноўнічай на чалавечую мову новую пастанову Саўміна, якая датычыць фінансавання навукова-даследчых працаў. І вось што высветлілі ☝️
✔️ Пенсіянерка з Падмаскоўя трымала ў рабстве шасцярых беларусаў
#рэпрэсіі:
▫️У Беларусі – шэраг новых «экстрэмісцкіх фармаванняў»
▫️Яшчэ аднаго берасцейца затрымалі за паслявыбарчыя пратэсты
▫️Стала вядома пра прысуд машыністу кацельнай з Быхава, які сарваў з крамы чырвона-зялёны сцяг
🥰 У заапарку Горадні адбылося перасяленне маладых гімалайскіх мядзведзяў
Паглядзіце!
💬 «Расея па-сапраўднаму не ведала нямецкай акупацыі, яна ў глыбокім тыле штампавала снарады»
Чаму ў Расеі ды Беларусі не можа быць супольнай гісторыі Другой сусветнай вайны, у ток-шоу «План:Б» патлумачыў пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец.
Паслухайце, у чым грунтоўныя адрозненні ☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Прэзідэнт Украіны заявіў, што Беларусь мае стаць сябрам Еўрапейскага Звязу
🔸 Чаму культ сілы і вайны перамагае над здаровым розумам
🔸 Чарговую групу дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны прывезлі ў Беларусь
🔸 Спецслужбы рыхтуюць мігрантаў да чарговага прарыву беларуска-польскай мяжы
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/O8yW8wiZSIg
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🥰 Даўно не бачылі буслоў? У беларускіх вёсках яны літаральна на кожным слупе!
Колькі буслянак вы налічылі ў гэтым відэа?
✡️ Галакост (Шоа) – чарговая забароненая тэма ў Беларусі
«Сёння мы разумеем, і гэта датычыць усёй Еўропы, што ўчыненне злачынстваў такога маштабу патрабуе ўдзелу грамадства», – заўважае Крыстаф Дыкман, доктар гістарычных навук з Хайфы.
У Беларусі ж тэма Галакосту з прыходам Лукашэнкі негалосна зрабілася забароненаю.
Ці толькі немцы адказныя за генацыд 6 мільёнаў габрэяў? Чаму і як адбываецца падмена гістарычнай нацыянальнай памяці беларусаў пра гэтую трагедыю?
▶️ Глядзіце ў праграме «Intermarium» на YouTube-канале «Белсат History»
🇺🇦 Вярхоўная Рада звольніла міністра Кубракова, які прыходзіцца сваяком беларускаму Кубракову
У тлумачальнай запісцы адзначаецца, што звальненне звязанае з неабходнасцю рэструктурызацыі Міністэрства развіцця грамадаў, тэрыторыяў і інфраструктуры, якое ўзначальваў чыноўнік.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Пуцін, снег, Лукашэнка і белы шпіц – у Маскве прайшоў парад да 9 траўня
✔️Пасля параду Пуцін і Лукашэнка абмяркоўвалі, як будуць трэнавацца выкарыстоўваць ядравую зброю
✔️Не толькі Дзень Перамогі, а дзень Памяці. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў
✔️Расея абстраляла Сумшчыну і Нікапаль
✔️Атака па Белгарадзе, Анапе ды заводзе «Газпраму» ў Башкартастане
✔️Жанчыну, што пабіла беларуску ў Варшаве, затрымалі
✔️У Менску легкавік збіў лася
✔️ Сёння адбудзецца другі паўфінал «Еўрабачання»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на «Белсаце» 💻
❓Лукашэнка сёння прысутнічаў на парадзе ў Маскве. А ці чакаць яго на мерапрыемствах у Менску?
Узгадайма, як было летась: у расейскай сталіцы Лукашэнка сядзеў на трыбунах з перавязанай рукой, а на ўскладанне кветак не змог нават дайсці – давялося ехаць 300 метраў на электрамабілі.
Пасля самаабвешчаны кіраўнік паляцеў у Менск, дзе ўзяў удзел ва ўскладанні кветак да манументу Перамогі. Аднак яго зноў наўпрост падвезлі да помніка. Дый прамаўляць Лукашэнка не змог, проста стаяў на месцы.
Чытайце наш агляд на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❌ З Беларусі цягам трох месяцаў нельга будзе вывозіць моркву і буракі
Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Галоўчанка. Яна прынятая з мэтаю выканання параметраў Дактрыны нацыянальнай харчовай бяспекі краіны да 2030 года.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔍 Чаму Еўропа адзначае Дзень перамогі над нацызмам 8 траўня, а Расея і Беларусь святкуюць 9 траўня?
Акрамя даты, істотна адрозніваецца і ідэалогія, якая закладаецца ў гэтыя святы ў Еўропе і ў Расеі.
Расказваем пра гістарычныя прычыны гэтага і пра тое, як Літва ды Украіна пераходзілі з адной парадыгмы святкавання ў іншую:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Даследчык падлічыў, якая колькасць беларусаў пакінула радзіму пасля 2020 года. Лічба большая, чым меркавалася раней
Генадзь Коршунаў прааналізаваў дасяжныя статыстычныя звесткі. Па стане на люты 2024 года ў польскай сістэме ZUS (аналаг беларускага ФСАН) было зарэгістравана 130 тысяч беларусаў. Столькі ж грамадзян нашай краіны мелі дазвол на жыхарства ў Польшчы. У 2020-м такіх было толькі 17 тысяч.
Такім чынам, за гэты час у адну толькі Польшчу з’ехалі мінімум 113 тысяч чалавек.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Паліцыя знайшла жанчыну, якая напала на беларуску ў Варшаве
У адным з раёнаў польскай сталіцы на 22-гадовую беларуску напалі за тое, што яна размаўляла па-расейску. Паліцыя затрымала 34-гадовую варшавянку, па факце інцыдэнту заведзеная крымінальная справа.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 Святлана Ціханоўская: 9 траўня не толькі дзень перамогі, але і дзень памяці
«Гэты дзень нагадвае нам пра тое, да чаго вядзе беспакаранасць і неабмежаванасць улады».
9 траўня ў Беларусі адзначаецца Дзень Перамогі. Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з гэтай нагоды.
У гэты дзень я хачу пажадаць усім нам міру. Беларусам – свабоды, а Украіне – перамогі над агрэсарам.Читать полностью…
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Чаму дырэктары дзяржпрадпрыемстваў так адданыя Лукашэнку?
Праз VPN
Аб’яднанне былых сілавікоў BELPOL апублікавала 8 траўня звесткі аб заробках кіраўнікоў некаторых прадпрыемстваў, падкантрольных Міністэрству прамысловасці. Гэтая інфармацыя тлумачыць многае.
🔺Знаёмімся з кандыдатамі ў Каардынацыйную раду
Праз VPN
Распавядаем пра выбарчы спіс № 4 «Наша справа». Кожнаму з лідараў задаем аднолькавыя пытанні і публікуем адказы на іх.
🔺Скандал: АБСЕ не будзе назіраць за выбарамі ў Літве
Праз VPN
Прычынай сталі ўмовы, вылучаныя літоўскім бокам.
#штопачытаць
🇨🇳🇪🇺 Турнэ Сі Цзінь Піна па Еўропе – ці змогуць еўрапейцы дагрукацца да кітайскага кіраўніка?
Старшыня КНР з 5 траўня наведвае еўрапейскія краіны – Францыю, Сербію і Вугоршчыну. Гэта першы ягоны візіт на тэрыторыю ЕЗ з 2019 года. Краіны для візіту абраныя невыпадкова.
Чытайце наш геапалітычны разбор з каментарамі экспертаў на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤬 Сілавікі – у прыярытэце, аграрыі і медыкі – не
Разбіраемся ў новай пастанове Савету Міністраў ☝️