📷 Смерць Навальнага, страляніна ў ЗША, прыгажосць з космасу. Тыдзень у фатаграфіях
Болей кадраў тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎤«Пуцін ніколі не скажа ягонага імя. Сёння мы – людзі, якія вераць у свабоду – павінны зрабіць гэта»
Падчас канцэрту ў Лас-Вегасе лідар гурта U2 «Бона» заклікаў гледачоў скандаваць імя памерлага ў расейскай турме Аляксея Навальнага.
Следам гурт выканаў песню Don`t Dream It`s Over («Не мар пра тое, што гэта канец»).
📍Святара з Рагачова арыштавалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Ігар Кавальчук, былы настаяцель прыхода храма Успення Прасвятой Багародзіцы аграгарадку Гарадзец, быў затрыманы пасля вяртання з Італіі. Пра гэта напісала «Хрысціянская візія».
У тэлефоне Ігара былі выяўленыя падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы. Святара арыштавалі на 15 содняў.
☝️Праз пагрозы лукашэнкаўцаў у Швецыі былі вымушаныя адмяніць спектаклі з удзелам беларускіх актораў
7 паказаў спектаклю «Мама Зоя, Беларусь» так і не адбыліся, бо некалькі ўдзельнікаў берасцейскай тэатральнай групы «Крылы Халопа» падвергнуліся дыстанцыйным нападкам з боку сілавікоў рэжыму Лукашэнкі.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😰 Telegram прыкладна на паўгадзіны завісаў ва ўсім свеце. Але ўжо «адвіс»
Глабальны збой у працы папулярнага мэсэнджэра быў зафіксаваны каля 14-й гадзіны па беларускім часе (12-я гадзіна паводле цэнтральнаеўрапейскага часу). У карыстальнікаў не загружаліся чаты ды карцінкі, нельга было даслаць паведамленні.
На гэты момант Telegram вярнуўся да стабільнай працы 🫡
«Каб вы памяталі пра Беларусь хаця б да канца дня»
❤️ Святлана Ціханоўская на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене паразмаўляла з лідарам дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША і надзела яму на руку БЧБ-стужку.
🇺🇸 Хакім Джэфрыз ачольвае фракцыю дэмакратычнай меншасці ў Палаце Прадстаўнікоў ЗША. Ціханоўская ўпрыгожыла руку амерыканскага палітыка бела-чырвона-белай стужкай. Неафіцыйна гавораць, што ў выпадку будучай перамогі дэмакратаў у выбарах менавіта спадар Джэфрыз можа стаць спікерам Палаты.
💬 «Любыя спрэчныя пытанні будуць вырашацца на карысць Масквы і Крамля». Гісторык разважае, як будуць пісацца супольныя падручнікі для школаў «Саюзнай дзяржавы»
Раней амбасадар РФ у РБ Барыс Грызлоў анансаваў стварэнне супольнай беларуска-расейскай камісіі ў сферы гісторыі, якая будзе мець адзіны «саюзны» погляд на гістарычныя падзеі.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😨 У акупаваным Мелітопалі хтосьці стрэліў з ручнога гранатамёта на дзіцячых спаборніцтвах
Турнір па барацьбе адбываўся ў адной са школаў гораду, які цяпер кантралюецца расейскімі войскамі. З невядомай прычыны адзін з гледачоў пранёс у спартовую залу гранатамёт і ў нейкі момант стрэліў з яго. Хутчэй за ўсё, гэта адбылося выпадкова.
На шчасце, ніхто не загінуў. 6 чалавек атрымалі лёгкія раненні.
🤔 У Славаччыне прапануюць аднавіць сяброўства з беларускімі дэпутатамі
З прапановай аб узнаўленні працы дэпутацкай групы сяброўства з Беларуссю і Расеяй выступіў кіраўнік прарасейскай ультраправай Славацкай нацыянальнай партыі Андрэй Данко, які таксама выконвае функцыі віцэ-спікера ў парламенце Славаччыны.
Навошта яму гэта трэба, чытайце на нашай старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Пачынаем раніцу з цікавостак!
📩 18 лютага 1911-га года адбыўся першы ў гісторыі паштовы авіярэйс. Пілот Анры Пеке даставіў 6,5 тысяч лістоў і 250 паштовак з Алахабада (Індыя) у Нэйні на адлегласць 13 км.
Ну а цяпер, традыцыйна, найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔺 Блогер «Бомж на хайпе» распавёў, як яго экстрадавалі ў Беларусь
Праз VPN
Чым расейскія турмы розняцца ад беларускіх.
🔺 Смерць Навальнага была нечаканасцю для кіраўніцтва калоніі
Праз VPN
Вязень з папраўчай калоніі, дзе знаходзіўся Аляксей Навальны, распавёў, што там адбывалася.
🔺 Украінскія вайскоўцы пакінулі Аўдзееўку
Праз VPN
Што адбываецца ва Украіне? Падводзім вынікі 724-х содняў поўнамаштабнай вайны.
#штопачытаць
😮 Больш за палову палітзняволенх жанчын застаюцца без падтрымкі
У новым выданні праграмы «Беларус беларусу» Яўгенія Доўгая, стваральніца праекту «Палітвязынка». Яна адзначае, што турэмны досвед мужчынаў і жанчын адрозніваецца абсалютна ва ўсім.
☝️ Жанчыны ўвесь час жывуць з пачуццём віны за тое, што праз іхнае зняволенне пакутуюць родныя, найперш дзеці. Цяжкія хваробы, страта блізкіх. Але яшчэ цяжэйшая для жанчын – страта магчымасці нарадзіць дзіця пасля турмы.
Пра побыт жанчынаў за кратамі, як яны выжываюць і захоўваюць прыгажосць - у новым выданні «Беларус беларусу»
🙌 Ініцыятыва «Палітвязынка» дапамагла ўжо 157 палітзняволеным беларускам і не спыняецца на гэтым. Падтрымаць праект можна праз paypal альбо patreon
#штопаглядзець #рэпрэсіі
💥 Абвешчаныя лаўрэаты беларускай літаратурнай Прэміі Цёткі за 2022 год
Пра гэта паведамляе Беларускі ПЭН.
🏆 У намінацыі найлепшае мастацкае афармленне пераможцай стала Лідзія Бусарава і кніга Эдзі Агняцвет «Мой рыжы Бім». Кніга трапіла ў спіс хітоў продажу ў студзені 2023 года
🏆 У намінацыі найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў перамог Антон Францішак Брыль і кніга «Мышыныя каляды». Вершаваная казка пра тое, як маленькія мышаняты зладзілі на гарышчы вялікую забаву на старадаўні лад.
📌 Прэмія Цёткі названая ў гонар беларускай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч. Заснавана ў канцы 2015 года. Адзіная недзяржаўная беларуская літаратурная прэмія, якая даецца за дасягненні ў галіне дзіцячай літаратуры і кнігавыдання.
📌 Сярод ранейшых лаўрэатаў былі кнігі Надзеі Ясмінскай, Валера Гапеева, Веры Бурлак, Уладзіміра Арлова і іншых. Мастацкімі працамі адзначыліся Кацярына Дубовік, Лізавета Лянкевіч, Вераніка Шпак і іншыя
📌 «Забойства Навальнага – змрочны напамін аб тым, што бяспека, дэмакратыя і правы чалавека ўзаемазвязаныя»
Святлана Ціханоўская выказалася пра смерць Аляксея Навальнага пад час свайго выступу ў рамках Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 16 лютага.
Калі ўрад не паважае сваіх грамадзянаў, ён не будзе паважаць міжнародны парадак – і наадварот. Гэта таксама напамін аб тым, чаму мы павінны зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы Украіне перамагчы і падтрымаць тых, хто змагаецца за свабоду ў Беларусі
Калі справа абмяжуецца «глыбокімі спачуваннямі» (а пакуль што гэта выглядае менавіта так), то нам трэба быць гатовымі да таго, што такія жудасныя навіны будуць з’яўляцца пастаяннаЧитать полностью…
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Затрыманні падчас акцыяў памяці Навальнага;
🔸 Умовы ўтрымання ў беларускіх турмах не лепей, чым у Расеі. Які лёс можа чакаць беларускіх палітвязняў;
🔸 Мінімум 155 працаўнікоў БДУ ахвяравалі грошы тым, каго ўлады прызналі «экстрэмістамі»;
🔸Збройныя сілы Украіны сыходзяць з Аўдзееўкі;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=WBMhBLNSdvE
🇪🇺 Міністры замежных справаў краінаў Еўразвязу абмяркуюць рэакцыяю на смерць Навальнага
Сустрэча адбудзецца 19 лютага. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Пэтэр Стана, адзначыўшы, што пакуль рана казаць пра магчымыя сцэнары рэагавання:
Усе міністры замежных спраў сустрэнуцца, каб абмяняцца думкамі аб тым, што адбылося, і вырашыць, якой павінна быць рэакцыя Еўрапейскага Звязу
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Смерць Навальнага як сігнал, што Лукашэнка можа расправіцца са сваімі апанентамі ў турмах;
🔸 Парламенцкія выбары ў Беларусі праз тыдзень. Чаму на іх нельга ісці?;
🔸 Кроў забітых дзяцей з Воршы часткова на руках чыноўнікаў. Шакуючая гісторыя забойства 4 дзяцей - вінаватая толькі маці?;
🔸Беларускае кіно ў Берліне. Беларуская кінапрэмія «Чырвоны верас»;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=vS-FNk7fM_0
📷 Калючы дрот і бетонны плот. Такі выгляд мае цяпер украінска-беларуская мяжа
Здымкі зрабіў і падзяліўся імі ў сваіх сацсетках фатограф Яўген Васільеў.
🔹Байдэн у размове з Зяленскім сказаў, што наўпрост звязвае выхад ЗСУ з Аўдзееўкі з маруднасцю Кангрэсу, які ніяк не можа прагаласаваць за новую дапамогу Украіне
Таксама Байдэн адзначыў, што не мае пэўнасці наконт таго, ці не будуць захопленыя расейцамі іншыя ўкраінскія гарады. Гэта прагучала ўжо ў размове амерыканскага прэзідэнта з журналістамі, якая адбылася трохі пазней.
Чытайце болей на нашай старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🏆 У Берліне адбылася цырымонія ўзнагароджвання кінапрэміі «Чырвоны верас» – адзначылі і адзін з эпізодаў нашага серыялу
Узнагароду «Найлепшы актор» атрымаў Андрэй Новік, які выконваў ролю амапаўца ў першым эпізодзе серыялу «Працэсы», прыз за найлепшы сцэнар атрымалі стваральнікі серыяла Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй (за серыю «Ператрымка»).
Вось каму дасталіся іншыя прызы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Новыя падрабязнасці вакол смерці Навальнага: неўзабаве яго маглі выдаць у Нямеччыну, на целе выяўленыя сінякі
Нямецкае выданне Bild адзначае, што ў зусім хуткім часе галоўнага расейскага апазіцыянера маглі абмяняць на Вадзіма Красікава – агента ФСБ, які ў жніўні 2019 года забіў у Берліне былога чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Хангашвілі. Нямеччына, Расея і ЗША вялі перамовы аб тым, каб Навальнага вызвалілі і выдалі нямецкім уладам узамен на Красікава, які цяпер адбывае пажыццёвае пакаранне ў ФРГ. Яшчэ ў верасні 2023 года пра гэтыя перамовы паведамляла таксама выданне The Wall Street Journal.
Тым часам крыніцы «Новой Газеты-Европа» паведамілі пра тое, што цела Навальнага цяпер знаходзіцца ў моргу акружной клінічнай лякарні ў Салехардзе. На ім заўважныя сляды сінякоў ад сутаргаў ды непрамога масажу сэрца. Аўтопсію пакуль не праводзілі – у Салехард па-за раскладам прыляцелі самалёты з Масквы, на якіх, магчыма, прыляцелі паталагаанатамы.
Сцюардэса выратавала рэдкія яйкі фламінга падчас палёту 🦩
Прычым незвычайным спосабам. Супрацоўнік заапарка перавозіў рэдкія яйкі чылійскіх фламінга з Атланты ў заапарк Сіэтла. І інкубатар, які падтрымліваў іх у цяпле, перастаў працаваць. Мужчына папрасіў бортправадніцу Alaska Airlines Эмбер дапамагчы захаваць яйкі цёплымі.
Хутка падумаўшы, Эмбе знайшла гумовыя пальчаткі і напоўніла іх цёплай вадою. Яна прынесла іх супрацоўніку заапарка, той абгарнуў іх вакол яек, збудаваўшы ўтульнае «гняздо». Пасажыры, якія сядзелі побач, прапанавалі свае паліто і шалікі для дадатковай ізаляцыі.
😍 Праз некалькі месяцаў Эмбер нечакана патэлефанавалі з заапарка і спыталі, ці не хоча яна з унучкай сустрэцца з выратаванымі ёю птушанятамі фламінга.
🤩 «Oh my gosh!». Святлана Ціханоўская паказала Хілары Клінтан архіўныя кадры ейнага візіту ў Менск
Гэта адбылося падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
Былая дзяржсакратарка Злучаных Штатаў і былая першая лэдзі гэтай краіны адрэагавала досыць эмацыйна. У Беларусь яна прылятала разам з Білам Клінтанам на пачатку 1994 года. Тады спадарыня Клінтан развозіла гуманітарную дапамогу па дзіцячых шпіталях ды сустрэлася з кіраўніком балетнай трупы Нацыянальнага тэатру оперы і балета Валянцінам Елізар'евым.
🤦🏻 Металічны слуп як сімвал гонару за радзіму і «адданасці дзейснай сістэме»
Дзіўная канцэпцыя? Толькі не для лукашэнкаўскіх чыноўнікаў, якія пасля пратэстаў-2020 узяліся за выхаванне беларусаў. Але ўсталяваць флагшток – толькі палова справы. Пасля яго трэба кожны год тэхнічна абслугоўваць.
У колькі беларусам абыходзяцца флагштокі, дзе яшчэ іх усталююць, ды ў якіх яшчэ краінах патрыятызм выхоўваюць гіганцкімі слупамі, чытайце ў нашым аглядзе:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😳 У ЗША ў акеанарыуме самка ската зацяжарала... без удзелу самца
Навіна аб цяжарнасці жывёліны стала поўнай нечаканасцю. Бо акеанарыум не мае скатаў–самцоў.
Супрацоўнікі акеанарыуму ў Севернай Караліне заўважылі, што з самкай ската па мянушцы Шарлота адбываюцца дзіўныя змены. Цела рыбы пачало распухаць, а ўльтрагукавое даследаванне паказала, што ў яе арганізме з'явіліся некалькі наватвораў. Спачатку думалі, што жывёліна хворая на рак... Аднак пазней высветлілася, што яна цяжарная.
🧬Хутчэй за ўсё, самка зацяжарала ў выніку партэнагенезу. Гэта калі эмбрыёны развіваюцца з не аплодненых яйцаклетак. Такое сустракаецца сярод бесхрыбетных відаў рыб, амфібіяў і рэптыліяў. А бывае і сярод птушак.
🧬Аднак супрацоўнікі акіянарыуму не выключаюць, што ў справе могуць быць замешаныя самцы дробных акул, якія жывуць з Шарлотай у адным акварыуме.
Яны маглі паспрабаваць спарвацца з самкай і гэта запусціла працэс дзялення яйцаклетак. Гэткі працэс называецца гінагенэзам. Ён сустракаецца ў некаторых відаў рыбы.
💥 #галоўнае за 17 студзеня
🔸 Святлана Ціханоўская сустрэлася з дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам і з кіраўніцай кампаніі, якая распрацавала «ChatGPT»;
🔸 Беларускае кіно прэзентавалі на 74-м Берлінскім кінафестывалі;
🔸 Прэс-сакратарка Навальнага пацвердзіла смерць палітыка. Новыя падрабязнасці імаверных абставінаў смерці Аляксея Навальнага. Міністры замежных справаў краінаў ЕЗ абмяркуюць рэакцыяю 19 лютага;
🔸 Затрыманыя ў Лельчыцкім раёне «дыверсанты» аказаліся наркакантрабандыстамі, якім пагражаў турэмны тэрмін ва Украіне;
🔸 З'явілася інфармацыя, што 36-гадовая жыхарка Воршы, якая падазраецца ў забойстве сваіх чацвярых дзяцей, памерла ў лякарні;
🔸 Польшча працягне дзеянне гуманітарнага каналу і выдачу візаў беларусам;
🔸 Суд аштрафаваў Дональда Трампа за фінансавае махлярства;
🔸 Новы галоўнакамандуючы ЗСУ прыняў рашэнне вывесці ўкраінскія войскі з Аўдзееўкі. Што адбываецца ва Украіне ў 724-я содні поўнамаштабнай вайны.
#рэпрэсіі Асноўнае за 17 лютага
🔻 Рыгор Кастусёў скардзіцца на пагоршанае здароўе. Ён мае анкалагічнае захворванне;
🔻 У Вілейцы знік былы палітвязень Андрэй Кудзік;
🔻 Як найменей 155 супрацоўнікаў БДУ трапілі пад пераслед за данаты;
🔻 Асудзіла BYPOL і пайшла на павышэнне. У той жа дзень. Лукашэнка прызначыў суддзёй Вярхоўнага суда Дзіну Кучук;
🔻 Чым жывуць беларускія турмы і як у іх (не)выжываюць людзі. Спецыяльны праект «Белсату» – «ЗОНА.БЕЛ»
🤔 Дзень беларускай мовы ў калоніі. Ці такое магчыма? Размова з палітвязнем Алегам Кулешам
Ён распавёў не толькі пра парадкі ў СІЗА і бабруйскай папраўчай калоніі, але і пра дзегцяроў – адметную народнасць, якая жыве на мяжы Палесся, гістарычнай Літвы і Белавежскай пушчы.
🔥 Цалкам размову глядзіце ў новым выданні праграмы «Мова нанова» на ютуб-канале «Белсат LIFE»
#штопаглядзець
🔥 Беларускае кіно прэзентавалі на 74-м Берлінскім кінафестывалі
Падзея была арганізаваная Беларускай незалежнай кінаакадэміяй, піша Reform.
У пітчынгу ўзялі ўдзел сем кінапраектаў розных жанраў, хронаметражу і ступені распрацоўкі. Чатыры з іх ігравыя, два – дакументальныя і адзін – анімацыйны. Сузаснавальнікі кінаакадэміі Ірэна Кацяловіч і Ігар Сукманаў абралі іх з 40 заявак, якія падалі беларускія кінематаграфісты для ўдзелу ў пітчынгу на Еўрапейскім кінарынку.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😬 Унясіце дзяцей ад экранаў, мы прынеслі адборнага крынжа
Чаго не зробіш, каб заклікаць людзей на «выбары». Нават вернікаў прымусілі ў гэтым удзельнічаць
🐈 Сёння ў некаторых краінах адзначаецца Дзень катá
Пасля навінаў за апошнія 24 гадзіны нам усім трэба порцыя добрага кантэнту. Таму лавіце падборку відэа пра коцікаў і котак ад рэдакцыі «Белсату» ❤️🩹
Што ў вас па коціках? Пакажыце свайго гадаванца ў каментарах 👇