🌪 Ураганы дайшлі і да Гомельскай вобласці: некаторыя куткі без вады і электрычнасці
Аварыйныя брыгады працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння.
«Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем», – сцвярджаюць улады. Але ці сапраўды так – пакажа час.
У некаторых раёнах Мазыра няма вады. Пры гэтым у «Мазырводаканале» сцвярджаюць, што збою ў сістэме водазабеспячэння няма: як толькі ліквідуюць збой у электразабеспячэнні, адразу ж вада паступіць у дамы.
📌 Праз кепскае надвор'е на некалькіх участках беларускай чыгункі ўзніклі перашкоды для руху цягнікоў
Праз навальніцу і моцны вецер дрэвы пападалі на чыгуначныя шляхі і лініі электразабеспячэння.
У БЧ дадаюць, што больш падрабязную інфармацыю наконт часу адпраўлення і прыбыцця цягнікоў можна атрымаць па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзеяў ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
😮 «Калі я знаходзілася з кімсьці, размаўляла, яму гэта не падабалася, і ў мяне левая рука нямела, гусінай скурай пакрывалася»
Тысячы людзей па ўсім свеце ствараюць тульпаў – уяўных сяброў.
У адрозненне ад некантраляваных галасоў, звязаных з некаторымі псіхічнымі захворваннямі, тульпы ў большасці выпадкаў не палохаюць сваіх гаспадароў, а падтрымліваюць, дапамагаюць справіцца з самотай, ды нават ратуюць жыццё.
Нашыя калегі з «Вот Так» распавядаюць, хто такія тульпаводы і чаму стварэнне тульпы не з'яўляецца псіхічным разладам 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
😡 Клетка для пакаранняў...
У жаночай калоніі № 4 існуе шмат пакаранняў, якія зневажаюць чалавечыя гонар і годнасць.
Адно з такіх – змяшчэнне чалавека клетку, якая знаходзіцца на вуліцы – распавяла «Вясна»
#рэпрэсіі
🥞 Гэта не ежа! Гэта высокае мастацтва!
Паглядзіце, якія незвычайныя бліны пячэ японскі кухар ☝️
❤️ «Нашая Беларусь цяпер знаходзіцца вось тут»
У гэтыя выходныя праходзіць галоўны беларускі пікнік – фестываль «TUTAKA».
Поўны стрым з канцэрту глядзіце на нашым канале «Белсат Music» 🎬
🏆 Ціханоўская – за найлепшых, Вячорка – за Іспанію, Латушка – разрываецца
14 ліпеня ў Берліне адбудзецца фінал чэмпіянату Еўропы па футболе з удзелам зборных Іспаніі і Англіі.
☝️ Фінальная гульня пачнецца а 22:00 паводле беларускага часу. За трафей пазмагаюцца каманды Іспаніі і Англіі.
«Белсат» спытаў вядомых беларусак і беларусаў, за каго яны будуць заўзець.
✅Праз VPN ❎Без VPN
🤔 Калі Расея пераможа Украіну, то можа распачаць вайну з краінамі Балтыі
Пра гэта распавёў аўстрыйскі палітолаг Густаф Карл Грэсэль распавёў у эфіры «Bild».
☝️ Нагодаю для нападу можа паслужыць інсцэнізаванае паўстанне польскай меншасці, якая нібыта падтрымае краіны Балтыі, на захадзе Беларусі, у Гарадзенскай вобласці, лічыць Грэсэль. Для абароны саюзніка Расея атакуе ў адказ балтыйскія краіны.
Палітолаг прыйшоў да такіх высноваў, прааналізаваўшы мапу расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017». Хоць на словах яны былі абарончымі і антытэрарыстычнымі, Узброеныя сілы РФ тады адпрацоўвалі напад на краіны NATO на некалькіх кірунках, лічыць Густаф Грэсэль.
Цяпер усе вайсковыя сілы Расеі скіраваныя на Украіну, аднак калі яна пераможа ЗСУ, то войскі могуць перакінуць на новую вайну, лічыць аўстрыйскі палітолаг. На карысць такога сцэнара можа таксама сведчыць аднаўленне Ленінградскай вайсковай акругі, мяркуе Грэсэль.
📌 Апазнаны стралок у Трампа
Гэта 20-гадовы жыхар Пенсільваніі Томас Мэцью Крукс, паведамляе CNN.
У сацсетках з'явілася відэа, якое ён нібыта запісаў перад замахам. Аднак пазней высветлілася, што відэазварот імаверна запісаў блогер jewgazing, які падобны да Томаса Мэцью Крукса.
У выніку страляніны загінулі 2 удзельнікі мітынгу, у тым ліку сам стралок, якога застрэлілі снайперы Сакрэтнай службы. Яшчэ двое пацярпелі.
Трамп падзякаваў спецслужбам за «хуткую рэакцыю на стральбу»:
«Неверагодна, што такое можа адбыцца ў нашай краіне. У мяне трапіла куля, якая прабіла верхнюю частку правага вуха. Я адразу зразумеў, што нешта не так, пачуў свіст, стрэлы і адчуў, як куля раздзірае скуру. Пачалося моцнае крывацёк, і тады я зразумеў, што адбываецца».Читать полностью…
Добрай нядзелі, сябры!
Прапануем пачытаць найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🗞 «Мне хочацца не крычаць, а гучаць рэхам». Мастачка Яна Шостак пра разбураную выставу, палітыку і актывізм
Яна Шостак – хіба самая гучная мастачка і актывістка ў Польшчы, у 2021 яна праславілася сваёй «Хвілінай крыку для Беларусі». Затым былі шматлікія акцыі і спроба балатавацца ў польскі парламент. У вялікім інтэрв'ю для «Белсату» мастачка распавядае, якую хвалю хэйту выклікаў гэты актывізм а таксама пра тое, ці хацела б удзельнічаць у беларускай палітыцы.
🗞Музычны фэст «Тутака» дае нам дух еднасці, які ўсім патрэбны
Распавядаем, як праходзіць фестываль.
🗞 Ураган «Бэрыл» у Тэхасе і масаваны ракетны ўдар па Украіне
Падборка галоўных падзеяў тыдня ў фотаздымках.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 13 ліпеня
✔️Стыхія ў Менску і ваколіцах: загінула дзяўчына (на яе ўпала дрэва), ёсць пацярпелыя. Шмат дзе знікла электрычнасць
✔️Расейскі дрон зноў выкарыстаў паветраную прастору Беларусі падчас атакі на Украіну. Паводле некаторых звестак, на сваім зваротным шляху ён даляцеў ажно да Віцебску
✔️У Кобрыне больш не будзе вуліцы Каліноўскага. Тым часам ва ўкраінскім Канатопе назвалі вуліцу імем загінулага беларускага байца
✔️Фэст «Тутака» ў самым разгары: чытайце наш рэпартаж і глядзіце здымкі. Стрым – па спасылцы
✔️Вялікае інтэрв'ю з мастачкаю ды актывісткаю Янай Шостак, якая праславілася сваёй «Хвілінай крыку для Беларусі»
✔️Больш за 50 нобэлеўскіх лаўрэатаў (у тым ліку Святлана Алексіевіч) падпісаліся пад адкрытым лістом з заклікам спыніць войны ва Украіне ды ў сектары Газа
✔️Навукоўцы з НАН РБ распрацавалі сродак ад пахмелля і цяпер яго выпрабоўваюць
#рэпрэсіі:
▫️Ксяндза Анджэя Юхневіча трымаюць у няволі больш за два месяцы, ён у знясіленым стане
▫️Мінула ўжо два гады з таго дня, як журналістку Кацярыну Андрэеву асудзілі за «здраду дзяржаве»
🎼😔Музыка на руінах
Камерны аркестр зайграў у Кіеве на тым месцы, дзе яшчэ нядаўна была дзіцячая больніца «Ахматдыт», каб ушанаваць памяць загінулых.
Паслухайце!
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Трампа спрабавалі забіць. Што адбылося?
🔸Імпартазамяшчэнне па-беларуску: некаторыя прадпрыемствы павялічваюць вытворчасць у 15 разоў
🔸Атмасфера беларушчыны – «Тутака»
🔸Хто пераможа ў Еўра-2024?
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🤡 «Можа быць, гэтая ініцыятыва з часам вырасце і перасягне сусветную вядомасць carnaval do Rio»
У Віцебску прайшоў фестываль самбы. «Гей, славяне, самба!», – напісалі пра яго на сайце «Народныя навіны Віцебска».
Адчуваеце гэтае ашчушчэніе праздніка?
🙈 А вось у Беларусі мараць, што гэтае свята можа стаць сусветна вядомым і нават перасягне бразільскі карнавал.
📌 «Паліцыя бегала і не разумела, што адбываецца»
На Доналда Трампа быў здзейснены замах падчас мітынгу ў горадзе Батлеры ў Пенсільваніі. Куля зачапіла правае вуха палітыка, ягонаму жыццю нічога не пагражае, аднак сярод удзельнікаў мітынгу ёсць ахвяры.
☝️ Паводле BBC, відавочцы загадзя заўважылі асобу з вінтоўкаю на даху прамысловага будынку, а паміж стралком і Трампам было каля 130 метраў.
Belsat.eu распавядае, што пра гэта вядома на дадзены момант 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
😇 Добрыя навіны тыдня
Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:
🔅 Беларусы стварылі платформу для абмену кнігамі па ўсім свеце. Праз яе можна даведацца, у каго, дзе і якія кнігі (перакладзеныя на беларускую, напісаныя па-беларуску ці ад беларускіх аўтараў) ёсць у вашым рэгіёне – і абменьвацца імі.
🔅 Кніга Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд» увайшла ў спіс найбольш значных у XXI стагоддзі
🔅 Дакументальная стужка «Белсату» трапіла на Замойскі кінафестываль «Сустрэчы з гісторыяй»
🔅 Лідскія кеды больш не будуць фарбаваць ногі
🔅 Кемлівы коцік з Маларыты выратаваў сваю параненую сяброўку
🔅 Яшчэ адзін куточак дзікай прыроды атрымаў шанец на лепшае захаванне. Заказнік нацыянальнага ўзроўню «Букчанскі-Тапілаўскае» будзе створаны ў Лельчыцкім раёне. На гэтай тэрыторыі шмат чырвонакніжных раслінаў і жывёлінаў, мяркуецца, што заказнік стане надзейнай аховай для рэдкіх відаў.
🤭 Нэо з Матрыцы і Ван Гог
Паглядзіце, як у сацсетках адрэагавалі на замах на Трампа.
⚔️ 1300 рыцараў сышліся ў рэканструкцыі бітвы пад Грунвальдам
У вёсцы Грунвальд на поўначы Польшчы рэканструявалі бітву 1410 года паміж аб’яднаным войскам Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам ды ягонымі саюзнікамі з іншага.
🤔 Сексам трэба займацца толькі ў афіцыяльным шлюбе, каб не захварэць ІППШ
Прынамсі такую параду дала Андрэю Павуку галоўны спецыяліст Цэнтру акушэрства і гінекалогіі ў Менску на пытанне, як размаўляць з падлеткамі пра секс.
👉 Глядзіце новае выданне «Шухер-шоў».
📌 Былі «асобы, датычныя да здзяйснення крымінальных дзеянняў экстрэмісцкай накіраванасці»
11 асобаў, якіх схапілі на рок-пікніку ў Пінскім раёне, «прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці за распаўсюд нацысцкай сімволікі і экстрэмісцкіх матэрыялаў».
☝️Аднак, паводле МУС, сярод удзельнікаў былі асобы, «датычныя датычныя да здзяйснення крымінальных дзеянняў экстрэмісцкай накіраванасці, у тым ліку тыя, хто браў удзел у масавых беспарадках у 2020 годзе». Таму магчыма, што ў хуткім часе стане вядома пра крымінальныя справы супраць маладзёнаў.
Пра хапун у намётавым лагеры каля Пінску стала вядома 8 ліпеня, і толькі зараз міністэрства ўнутраных справаў раскрыла падрабязнасці. Паводле версіі міліцыянтаў, рок-пікнік быў «незаконным масавым мерапрыемствам», а ўдзельнікі – «дэструктыўныя элементы з ліку неапаганцаў, нацыстаў, нефармалаў-сатаністаў». Як заявілі ў МУС, маладзёны планавалі ўчыніць «дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак».
✅Праз VPN ❎Без VPN
☝️ Літва з тэхнічных прычынаў часова прыпыніла афармленне легкавога і грузавога транспарту
Як паведамляе пагранкамітэт Беларусі, 14 ліпеня з 03:00 ў літоўскім пункце пропуску Мядзінінкай узніклі праблемы ў працы праграмнага забеспячэння.
🥰 Гэтыя моманты растопяць вашае сэрца, нават калі вы не глядзіце футбол
Сабралі для вас мілыя моманты, якія адбыліся падчас галоўнай футбольнай падзеі гэтага году – «Еўра-2024» ☝🏻
🐶 Сабака выжыў пасля падзення ў падземную пячору
Яго знайшлі і выратавалі спелеолагі падчас экскурсіі.
Як яны здолелі падняць жывёлінку на паверхню і што з сабакам цяпер, глядзіце ў нашым відэа.
📍У Гаазе прысвяцілі выставу беларускаму нобэлеўскаму лаўрэату і палітвязню Алесю Бяляцкаму
Падчас адкрыцця выставы з прамовамі выступілі беларусы Нідэрландаў і грамадскія і палітычныя дзеячы краіны.
Вінсэнт Тэпас, прадстаўнік палітычнай партыі «GroenLinks» і мэрыі Гаагі падкрэсліў важнасць і сімвалічнасць, што выстава праходзіць менавіта ў Гаазе, у горадзе міру і правасуддзя, і прапанаваў супрацу паміж гаагскай гарадской Радай і беларускай супольнасцю.
Выстава будзе працаваць ад 13 ліпеня да 9 жніўня ў Het Atrium Den Haag. Уваход вольны.
😱 На Трампа здзейснілі замах. Але ён жывы і нават маша кулаком
У палітыка стрэлілі падчас яго выступу ў Пенсільваніі, ахова вывяла яго са сцэны. На вуху Трампа відаць кроў, але відавочна раненне не цяжкае.
Лукашэнка заявіў аб ліквідацыі напружанасці на мяжы з Украінай
Напрыканцы чэрвеня Узброеныя сілы Беларусі распавядалі пра складаную сітуацыю на мяжы з Украінай і рызыку «пранікнення на тэрыторыю нашай краіны дыверсійна-разведвальных групаў».
Сёння падчас візіту ў зенітны полк дыктатар заявіў, што напружанасці больш няма і загадаў адвесці войскі.
▶️Стрым з фестывалю абуджаных TUTAKA
Вас чакаюць чатыры гадзіны шалёнага драйву на YouTube-канале «Белсат Music» разам з «Syndrom Samazvanca»; «Karlen&Co»; «Разбітае сэрца пацана»; KOOB (сола) і Sw@da; Niczos і Sw@da.
Далучайцеся да дашага эфіру!
▶️ https://www.youtube.com/live/rlrU_1_jgxE